Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
М.Р.Пракапчук.
478 полісульфідныя
ПОЛІСУЛЬФІДНЫЯ КАЎЧУКІ, тыя к о л ы, сінтэтычныя палімеры, прадукты полікандэнсацыі аліфатычных дыгалагенвыгворных з палісульфідамі шчолачньк металаў. Агульная фла HS[—R—$п—|„SH. дзе R — алкіл, m ® 2 ці 4.
Існуюць П.к. вадкія і цвёрдыя. Вадкія П.к., ці полісульфілныя алігамеры (тра застывання ад 32 да 10 °C), маюць мал. м. 500— 7500, раствараюцца ў бензоле, талуоле, цыклагексане, дыаксане, хлараформе. Цвёрдыя П.к. з мал. м. (2—5) ■ 10* нерастваральныя. Найб. пашыраныя вадкія П.к. (каля 90% ад агульнага аб’ёму выпуску) атрымліваюць расшчапленнем П.к. высокай малекулярнай масы. Гума з П.к. масла, бенза, атмасфера, радыяцыйна і азонаўстойлівая, газа і воданепранікальная, устойлівая ў разбаўленых ктах і растворах шчолачаў. Тра эксплуатацыі ад 55 да 170 °C Вадкія П.к. выкарыстоўваюць як аснову герметыкаў і сінт. кляёў, цвёрдыя для гуміравання бетонных паліўных рэзервуараў, у вытвсці маслабензаўстойлівых гумаватэхн. вырабаў. Гл. таксама Вадкія каўчукі.
ПОЛІТАНАЛЬНАСЦЬ (ад полі... + танальнасць). адначасовае выкладанне розных гукавышынных пластоў, кожны з якіх належыць да розных канкрэтных танальнасцей (або арыентуецца на розныя танальнасці) адзінай танальнагарманічнай сістэмы. П. — складаны сінтэз некалькіх танальнасцей, спец. драматургічны эфект у сістэме выразных сродкаў музыкі 20 ст. Гіст. перадумовы і аснова дая ўзнікнення П. — храматызаваная ладатанальная структура з шматгучнай дысананснай акордыкай, якая пры ўспрыняцці падзяляецца на больш простыя акорды (субакорды) часта тэрцавай будовы. Існуюць П. акордавыя (аб’яднанне рознатанальных акордаў), меладычная (аб’яднанне рознатанальных меладычных ліній), мяшаная (рознатанальнае аб’яднанне акордаў і меладычных ліній).
Мяркуюць, што ўпершыню П. выкарыстаў амер. кампазітар Ч.Айвз у сімф. мініяцюры «Пытанне, якое засталося без адказу». Пазней П. выкарыстоўвалі Б.Бартак (п’еса для фп. «Стаката» з цыкла «Мікракосмас»), І.Стравінскі (тэма Пятрушкі з аднайм. балета), С.Пракоф’еў (у цыкле для фп. «Мімалётнасці»), Рысы П. сустракаюцца ў музыцы В,А.Моцарта («Музычны жарг»), М.Мусаргскага («Два яўрэі» з «Карцінак з выстаўкі»), у нар. музыцы (літоўскі сутарцінес).
У бел. музыцы П. шырока прадстаўлена ў выглядзе цэласных ладавых фармацый і прыёмаў ва ўсіх разнавіднасцях: П. акордавая — у музыцы АМдывані («Ванькаўстанька»), В.Помазава («Батлейка»), меладычная — у творчасці Я.Глебава (1я сюіта з балета «Выбранніца»), мяшаная — у В.Войціка (канцэрт для цымбалаў), Н.Усцінавай (канцэрты для скрыпкі з арк.), С.Картэса (канцэрт для фп. «Капрычас»), Маст. функцыі П. разнастайныя. Так, у «Капрычас» Картэса — дынамічны фактар, у араторыі «Ванькаўстанька» — сродак стварэння вобразнай 2планавасці, у канцэрце для скрыпкі з арк. Г.Гарэлавай — сродак вытанчанай экспрэсіі і інш.
Літ:. П а н с о в Ю.Н. Полмтональность в творчестве советскнх я зарубежных компознторов XX в. М., 1977; Когоутек Ц. Техннка компознцнн в музыке XX в.: Пер. с чеш. М., 1976. Т.Г.Мдывані.
ПОЛІТЭІЗМ (ад полі... + грэч. theos бог), мнагабожжа, вера ў некалькіх або многіх багоў. Узнік у перыяд разлажэння першабытнай абшчыны на аснове адухаўлення і персаніфікацыі стыхійных сіл і розных з’яў прыроды (гл. Анімізм, Татэмізм, Фетышызм), шанавання разрозненых духаў родаплемянных рэлігій (гл. Дэманалогія). Веру ў мноства раўнапраўных фетышаў і духаў змяніла вера ў багоў, якія атрымалі канкрэтнае аблічча, імя, культ. У рытуалах П. гал. ролю адыгрывалі жрацы, якія групаваліся вакол храмаў ці свяцілішчаў, валодалі багаццем і мелі вял. ўладу. Такімі бьші рэлігіі стараж. егіпцян, грэкаў, рымлян і інш. народаў, а таксама некат. народаў Афрыкі, Паўд. Амерыкі, Акіяніі. Політэістычнымі рэлігіямі з’яўляюцца індуізм, будызм. Элементы П. захаваліся ў монатэістычных рэлігіях — іудаізме, хрысціянстве, ісламе і інш. (гл. Монатэізм). Напр., у хрысціянстве адначасова з гал. Богам захавалася вера ў Святую Тройцу (БогаАйца, БогаСына і Бога—Святога Духа), ушанаванне анёлаў, прарокаў, святых і інш. Пераходнай формай монатэізму да П. з’яўляецца генатэпм, які прызнае існаванне многіх багоў на чале з адным вярх. богам. Ва ўласна бел. пантэоне дахрысц. часоў найб. шанаваліся Пярун, Жыжаль, Вялес, Ярыла, Зюзя, Цёця, Лада, Ляля і інш. В.В.Краснова.
ПОЛІТЭМАТЫЗМ (ад полі... + тэма), прынцып пабудовы муз. твора на дзвюх ці больш муз. тэмах, якія могуць проціпастаўляцца або супастаўляцца ў працэсе муз. развіцця. Выкарыстоўваецца ў санатнай і інш. формах.
ПОЛІТЭТРАФТОРЭТЫЛЁН. сінтэтычны палімер, прадукг полімерызацыі тэтрафторэтылену, [—CF2—CF2—]п, мал. м. 5 104—107. Асн. гандл. назвы: фтарапласт4, фтарлон4, тэфлон.
Цвёрдае крышт. рэчыва белага колеру, шчыльн. 2150—2240 кг/м3. L 270—327 °C, пры t > 415°С раскладаецца. Тэрмапласт. He раствараецца ў вадзе і арган. растваральніках. Устойлівы да ўздзеяння кіслот, раствораў шчолачаў, моцных акісляльнікаў і інш. хім. рэагентаў; атмасфера, каразійна і радыяцыйнаўстойлівы. He гарыць. Выдатны дыэлектрык. Выкарыстоўваюць для вырабу плёнак, валокнаў, радыё і электратэхн. дэталей, ізаляцыі для правадоў і кабеляў, хім. рэактараў і лабараторнага посуду, пратэзаў розных органаў чалавека, труб, шлангаў, мембран і ііші., нізкамалекулярны П. (мал. м. 20—ЗОтыс.) — як сухую змазку, кампанент антыфрыкцыйных матэрыялаў, напаўняльнік для пластмас і каўчукоў, суспензіі — дая нанясення ахоўных пакрыццяў на металы, прамочвання тканін, прызначаных для працы ў агрэсіўным асяроддзі. М.Р.Пракапчук.
ПОЛІУРЭТАНАВЫЯ ВАЛОКНЫ, спанд э к с, сінтэтычныя валокны, іігго атрымліваюць фармаваннем з раствораў ці расплаваў некаторых поліурэтанаў (пе
раважна поліурэтанмачавін). Гандл. назвы: лайкра, вайрын, эластан, эспа, неалан, дарластан, варын і інш. Устойлівыя да ўздзеяння масел, хлорзмяшчальных арган. растваральнікаў, разбаўленых раствораў шчолачаў і кіслот. П.в. са стабілізаваных палімераў святло і атмасфераўстойлівыя. Паводле эластычнасці падобныя на гумавыя ніткі, але больш моцныя і зносаўстойлівыя, лепш афарбоўваюцца. Выкарыстоўваюць для вырабу спарт. адзення, гарсэтных вырабаў, эластычнага бінту, лячэбнага трыкатажу.
ПОЛІУРЭТАНАВЫЯ ЭЛАСТАМЁРЫ, тое, што урэтанавыя эластамеры.
ПОЛІУРЭТАНЫ. сінтэтычныя палімеры, якія маюць у асн. ланцугу макрамалекулы урэтанавыя групы —NH—С(О)О—. Звычайна маюць і інш. функцыян. групы, якія разам з урэтанавай групай вызначаюць уласцівасці палімераў (напр., поліэфірурэтаны маюць простыя эфірныя і складанаэфірныя групы, поліурэтанмачавіны — мачавінныя, поліамідаурэтаны — амідныя). Вядомы лінейныя і сеткавыя П., а таксама урэтанфункцыян. алігамеры.
Лінейныя П. — цвёрдыя аморфныя ці крышт. рэчывы, мал. м. (1—5)104. Раствараюцца ў дыметылфармамідзе, дыметылсульфаксідзе, фенолах. Сеткавыя П. — мяккія высокаэластычныя ці цвёрдыя рэчывы, нерастваральныя ў вадзе і арган. растваральніках. Урэтанфункцыян. алігамепы — вязкія вадкасці, мал. м. (1—5)10. Раствараюцца ў многіх арган. растваральніках. Для П. характэрны высокія трываласць, зноса, масла, бенза, кіслота і атмасфераўстойлівасць, невысокая ўсгойлівасць пры павышаных трах і да ўздзеяння шчолачаў. У прамсці атрымліваюць узаемадзеяннем ды ці поліізацыянатаў (гл. Ізацыянаты) з двух ці трохатамнымі спіртамі. Выкарыстоўваюць для атрымання пенапластаў, кляёў, плёнак, лакаў. валокнаў (гл. Поліурэтанавыя валокны), каўчукоў (гл. Урэтанавыя эластамеры).
М.Р.Пракапчук.
ІібліЎКА, у беларусаў даўняя страва. Спачатку варылі мяса з прыправамі, у посныя дні — грыбы, рыбу. Потым невял. колькасць мукі разводзілі вадой і залівалі ў гаршчок (часам закалочвалі сухую муку), потым далівалі хлебны квас або сыроватку, бурачны расол. У некат. раёнах дадавалі хлебную рошчыну, гатавалі і са свіной крыві. На Магілёўшчыне, у Зах. і Цэнтр. Палессі П. — старая назва заціркі, калатушы.
ПОЛІЎКА (Polivka) Іржы (6.3.1858, г. Энс, Аўстрыя — 21.3.1933), чэшскі фалькларыст, лінгвіст, гісторык лры. Праф. Карлава унта ў Празе (1895). Чл. Чэшскай АН (1908), чл.кар. Пецярбургскай АН (1901). Вучыўся ў Пражскім і Заграбскім унтах. Асн. працы прысвечаны параўнальнаму вывучэнню казак слав. народаў. Належаў да пазітывісцкай школы параўнальнагіст. вывучэння фальклору і лры. Гал. фактарам развіцця міжнац. сувязей лічыў культ.геагр. ўмовы. Кніга П.
поліэтылен 479
«Славянскія казкі» (ч. 1, 1932) пра гісторыю вывучэння і аналіз стыліст. асаблівасцей бел., рус. і ўкр. казак. Рэцэнзаваў зборнікі бел. казак Е.Раманава, М.Федароўскага, А.Сержпугоўскага, У.Дабравольскага. У 5томным каментарыі да казак бр. Грым (з І.Больтэ, 1913—32) напісаў раздзелы пра казкі славян, выкарыстаў усе бел. зборнікі казак да 1932.
Літ:. Sbomik ргасі venovanych prof. dr. J.Polivkovi: K sedesatym narozeninam. Uspofadal Dr. J.Horak. Praha, 1918 (ca спісам прац П. 1879—1918); Horak J. Jiri Polivka: Vspominka jubilejni // Narodopisny vestnik ceskosl ovensky. 1928. № 1 (ca спісам прац П. 1918—1928); Ceskoslovenske prace o jazyce dejinach a kultufe slovanskych narodu od r. 1760: Biografickobibliograficky slovnik. Praha, 1972. C. 389—392.
І.У.Саламевіч.
ПОЛІФАНІЯ (ад полі... + грэч. phone гук), 1) від шматгалосся, заснаваны на сумесным гучанні кантрастных меладычна развітых галасоў. У шырокім сэнсе супадае з паняццем к.антрапункта. У залежнасці ад мелодыкаінтанацыйных суадносін галасоў падзяляецца на 3 віды. Сутнасць імітацыйнай П. (гл. Імітацыя) у паслядоўным выкладанні адной і той жа мелодыі рознымі галасамі. Была пашырана ў еўрап. прафес. музыцы, спарадзіла шэраг поліфанічных форм, найвыш. з якіх — фуга. Падгалосачная П., у аснове якой ляжыць адначасовае спалучэнне варыянтаў адной і той жа мелодыі, уласціва нар.песеннай культуры ўсх.слав. народаў. На Беларусі мае спецыфічную форму спеваў з падводкай. Т р э ц і в і д П. заснаваны на сумесным гучанні розных мелодый. Вядомы з сярэдніх вякоў (напр., у франц. матэце 12—14 ст. ў адным голасе гучаў царк. напеў, у той жа час у інш. — нар. песні). У музыцы 1^—20 ст. сустракаецца эпізадычна пры сюжэтна ці сэнсава абумоўленым сумяшчэнні мелодый, якія раней выконваліся паасобку (лейтматываў у оперы, асн. тэм у кодзе сімф. твора і інш.). Побач з цалкам поліфанічнымі творамі (фуга, канон, інвенцыя, пасакалля, некат. нар. песні і інш.) ёсць і такія, дзе П. ўласціва асобнай частцы (напр., фінал 4й сімфоніі ЕБрамса і павольная ч. 8й сімфоніі Дз.Шастаковіча з’яўляюцца пасакаллямі, 2я ч. кантаты А.Багатырова «50 гадоў» — фугай) ці эпізоду (фугата ў распрацоўках многіх сімфоній і ініп.). Поліфанічнымі прыёмамі (імітацыйнымі, падгалосачнымі) шырока карыстаюцца і ў творах, дзе пераважае гамафонны прыйцып (гл. Гамафонія). 2) Навука; адзін з гал. раздзелаў тэорыі музыкі. Як навук. дысцыпліна ўваходзіць у сістэму муз. адукацыі.