• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ПОЛІПРАПІЛЁН, сінтэтычны тэр.мапластычны палімер, прадукт полі.мерызацыі прапілену, адзін з найб. пашыраных поліалефінаў, [—СН(СНз)—СНз—]п. Высокамалекулярны крышт. П. упершыню атрыманы Дж. Ната ў 1954.
    У прамсці вырабляюць пераважна ізатактычны П., мал. м. (75—300) 103. Цвёрдае рэчыва белага колеру, шчыльн. 900—920 кг/м3, 1 пл '60—176 °C. He раствараецца ў арган. растваральніках (пры t > 80 °C набракае ў іх). Вызначаецца высокай устойлівасцю да шматразовых выгінанняў і да сцірання. Характэрныя невысокія тэрма і святлоўстойлівасць; макс. тра эксплуатацыі вырабаў з П. 120— 140 °C. Выкарыстоўваюць для вырабу валокнаў (каля 40% П.), плёнак, труб, дэталяў машын, бытавых вырабаў і інш.
    ПОЛІРЫТМІЯ (ал полі... + рытм), адначасовае спалучэнне ў розных галасах ці групах галасоў муз. твора двух ці некалькіх рытмічных малюнкаў з не
    аднародным драбленнем пэўных метрычных адзінак (напр., у адным голасе дуёлі, у другім —трыёлі); у шырокім сэнсе — спалучэнне ў шматгалоссі розных рытмічных малюнкаў. Адна з пашыраных форм арганізацыі П. — поліметрыя. П. — неабходная ўмова поліфаніі, а таксама нарматыўная якасць класічнай і сучаснай музыкі. Уласціва музыцы розных нац. культур, у т.л. бел., заснаванай на сінтэзе класічных і народнапесенных тыпаў метрарытмічнай арганізацыі музыкі. У бел. музыцы найб. складаныя тыпы П. ёсць у некат. творах М. Аладава, Я.Глебава, У.Дарохіна, У.Дамарацкага, А.Мдывані, Ф.Пыталева, Дз.Смольскага, Л.Шлег і інш.
    Т.А.Дубкова.
    ПОЛІС (грэч. polis, лац. civitas), гораддзяржава; асаблівы тып ант. горада, грамадства і дзяржавы, 'які склаўся ў Грэцыі ў сярэдзіне 1га тыс. да н.э. З’яўляўся асн. структураўтваральным звяном ант. грамадства на розных этапах яго развіцця: напачатку ў форме незалежнага горададзяржавы, потым як член міжполісных саюзаў, у эліністычнарым. час састаўная ч. дзяржаў у выглядзе гар. аўтаномнай адзінкі. П. складаўся з rap. паселішча і с.г. тэрыторыі (хоры). Уласнікамі зямлі маглі быць толькі паўнапраўныя члены П. Непаўнапраўныя (метэкі, перыэкі, вольнаадпушчанікі) займаліся пераважна рамяством і гандлем. Своеасаблівасйю поліснай абшчыны была высокая ўдзельная вага сярэдніх праслоек насельніцтва, адсутнасць маёмаснага расслаення, значная колькасць рабоў, таму ў гіст. лры грамадства П. вызначаецца як рабаўладальніцкае. Полісная дзяржава мела рэсп. лад з выбарчай сістэмай органаў улады і нар. сходам як формай прамога самакіравання народа. Дзярж. апарат кіравання складаўся з савета (кансультатыўныя і распарадчыя функцыі) і магістратаў (грамадз., ваен. і рэліг. ўлада). Розныя пласты грамадзян П. (землеўладальнікі, сяляне, рамеснікі, гандляры, парабкі) былі аб’яднаны агульнай назвай дэмас, якому супрацьстаялі перасяленцы з інш. П. (у Афінах — метэкі) і рабы. Дэмас праз галасаванне ў нар. сходзе зацвярджаў законы, выбіраў магістратаў, выконваў функцыі вышэйшай суд. інстанцыі, так узнікла паняцце «дэмакратыя», літаральна «ўлада дэмасу». Невял. колькасць насельніцтва П. (некалькі тыс. чал.) дазвалялі рэалізаваць прынйып прамога народапраўства., г. зн. што кіраванне ажыццяўлялася ўсёй абнгчынай без якойн. прадстаўнічай сістэмы. Як замкнутая сац. адзінка П. імкнуўся не толькі да поўнай паліт. незалежнасці (аўтаномія), але і да гасп. самастойнасці (аўтаркія). Рэгіянальная гасп. спецыялізацыя, забяспечанасць Эгейскага рэгіёна марскімі камунікацыямі звязала некалькі соцень грэч. П. у адзінае цэлае. Існавалі мірныя формы кантактаў паміж П. (гандл., дыпламат. і культ.) і ваен. (сімахіі — аб’яднанне армій і флатылій для сумесных ваен. дзеянняў). Самымі
    полістырол	477
    вядомымі ў гісторыі Грэцыі бьыі Афінскі марскі саюз і Пелапанескі саюз. У залежнасці ад паліт. ладу стараж. грэч. П. былі дэмакратычныя (Афіны) або алігархічныя (Спарта), аграрнарамесніцкія (Афіны) ці гандл.рамесніцкія (Карынф).
    Літ:. Ф рол о в Э.Д. Рожденне греческого полнса. Л., 1988; Строгецкнй В.М. Полнс н нмперня в класснческой Грецмн. Н. Новгород, 1991; Антнчная демократня в свндетельствах современнмков. М., 1996.
    В. І.Ханкевіч.
    ПОЛІСЕМІЯ (ад полі... + грэч. s6ma знак), мнагазначнасць, наяўнасць у моўнай адзінкі (слова, фразеалагізма і інш.) некалькіх звязаных паміж сабой значэнняў. Адрозніваюць першасныя (асн., гал., прамыя) і другасныя (вытворныя, пераносныя) значэнні, што ўзнікаюць і развіваюцца на аснове першасных.
    Канкрэтнае значэнне мнагазначнага слова вынікае з яго семантычных сувязей з інш. словамі ў межах словазлучэння, сказа ці больш шырокага моўнага кантэксту («лясная дарога — жыццёвая дарога», *несці рэчы — несці страты»). Многія словы маюць да 10 і больш значэнняў (напр., значэнні слоў «зямля», «хлеб», «жыццё», «добры», «ведаць» і інш.). Нягледзячы на сэнсавыя адметнасці ва ўжыванні такіх слоў, паміж іх значэннямі існуе пэўная семантычная сувязь, што аб'ядноўвае і дазваляе лічыць іх значэннямі аднаго і таго ж слова ў адрозненне ад аналагічных па форме слоўамонімаў. П. можа ўзнікаць на сэнсавых сувязях адпаведных слоў («сцяна будынка — сцяна лесу») і на асацыятыўных уяўленнях пра пэўныя прадметы, з'явы рэчаіснасці («цень дрэва — цень смугку»); на аснове падабенства прадметаў па форме, колеры, функцыі, размяшчэнні ў прасторы («ножка стала», «залатая восень»), пераносу адзнак, уласцівых чалавеку ці інш. істотам. на прадметы нежывой прыроды («лагодны вецер», «спіц^рака»), назваў матэрыяльных з’яў на сац., маральныя («грамадская думка», «моцная дружба») і інш. (гл. Метафара); на аснове сумежнасці прадметаў ці з’яў рэчаіснасці («уважлівая аўдыторыя», «чытаць Купалу»; гл. Метанімія); у выніку суаднесенасці назваў цэлага прадмета з яго ч.: «У сям’і пяць ратоў» (К.Чорны) і інш. (гл. Сінекдаха). У працэсе гіст. ўжывання некат. слоў другасныя значэнні, што ўзміклі і развіваліся на базе першасных, пачынаюць выступаць у ролі асноўных (параўн., напр., семантычнае выкарыстанне слоў «багатыр», «будзень» і інш. у сучаснай бел. мове).
    Літ:. Красней В.П. Лексіка і фразеалогія беларускай мовы. Мн., 1982; А б a б у р к a М.В. Беларускае слова і яго вывучэнне. Мн., 1986; Старычонак В.Дз. Полісемія ў беларускай мове (на матэрыяле субстантываў). М., 1997. А.І.Наркевіч. ПОЛІСІНДЭТАН, (грэч. polysyndeton шматзлучнікавасць), тое, што йшатзлучнікавасць.
    ПОЛІСІНТЭТЬІЧНЫЯ мбвы, гл. ў арт. Інкарпараваныя мовы.
    ПОЛІСПАРбЗ ЛЁНУ. бурая п л я містасць сцёблаў , ломкасць с u ё б л а ў , хвароба лёну, якая выклікаецца недасканалым грыбам з роду аўрэабазідый. Пашкоджвае сцёблы, лісце, насенныя каробачкі, насенне. Пашыраны на Беларусі ў раёнах ільнасеяння (найб. у гады з вільготным хало
    дным летам). Інфекцыя перадаецца з насеннем, праз глебу, разносіцца ветрам, вадой, насякомымішкоднікамі (напр., ільнянымі блошкамі). На раслінах угвараюцца бурыя плямы, сцёблы робяцца кволымі, крохкімі, лёгка ламаюцца. Хворыя пасевы палягаюць, зніжаецца ўраджайнасць, пагаршаецца якасць валакна — яно траціць трываласць, дрэнна адстае ад кастрыцы.
    ПОЛІСПЕРМІЯ (ад полі... + сперма}, у р а с л і н — апладненне яйцаклеткі і другаснага ядра зародкавага мяшка некалькімі (звычайна двума) сперміямі; у ж ы в ё л — пранікненне ў яйцо пры апладненні да некалькіх дзесяткаў сперматазоідаў. Пры фізіялагічнай П. (вядома ў членістаногіх — насякомыя, павукападобныя, і хордавых — акулавыя рыбы, хвастатыя земнаводныя, паўзуны, птушкі) у цытаплазме яйца галоўкі сперматазоідаў ператвараюцца ў мужчынскія прануклеусы. Адзін з іх злучаецца з жаночым прануклеусам і ўтварае ядро з і г о т ы, а астатнія дэгенерыруюць. Пры паталагічнай П. (у фізіялагічна манаспермных жывёл, у т.л. млекакормячых) механізмы, што абараняюць яйцо ад пранікнення звышколькасных сперматазоідаў, аказваюцца недастаткова эфектыўнымі. У выніку парушэнняў апладнення зародак звычайна гіне.
    ПОЛІСТРАФІЧНАСЦЬ (ад nav... + страфа\ паслядоўнае або адвольнае чаргаванне ў вершаваным творы розных строф, графічна аддзеленых адна ад адной. Да полістрафічных адносяцца разнастрофньы вершы, а таксама раўнастрофныя з
    сіметрычным чаргаваннем двух ці больш відаў строф. Полістрафічнымі звычайна бываюць буйныя вершаваныя творы, кожная ч. якіх пішацца сваёй страфой. Напр., у 10 раздзелах паэмы Я.Купалы «Безназоўнае» ўжываюіша чатырохрадкоўі 8 разнавіднасцей і шасцірадкоўі 2 разнавіднасйей. У паэме М.Танка «Нарач» сустракаюцца і чатырохрадкоўі самых розных мадыфікацый, і пяцірадкоўе, і астрафічны верш. П. надае вершаванаму твору разнастайнасць формы, памагае лепш выявіць змены лірычнага перажывання паэта і яго герояў. В.П.Рагойша.
    ПОЛІСТЫЛІСТЫКА (ад пмі... + стыль), у м у з ы ц ы, наўмыснае спалучэнне ў адным творы несумяшчальных (рознасных) стылістычных элементаў. Асн. формы П.: цытата (тэмы з твораў П.Чайкоўскага, В.Беліні ў «Ганне Карэнінай» Р.Шчадрына), псеўдацытата (ілюзія «Марша энтузіястаў» І.Дунаеўскага ў 1й сімф. А.Шнітке), алюзія (намёк; інтанацыі М.Глінкі ў фінале сімф. №15 Дз.Шастаковіча), тэхніка адаптацыі («Пульчынела» на тэмы Дж.Б.Пергалезі І.Стравінскага, «Куранты» паводле ананімнага сшытка 18 ст. В.Капыцько). Характэрнай з’явай П. з’яўляецца калаж (Скерца з сімф. для 8 галасоў з арк. Л.Берыо, 9я сімф. Дз.Смольскага). Да П. не адносяцца: чужая тэма ў варыяцыях (напр., Варыяцыі А.Лядава на тэму М.Глінкі), выкарыстанне нар. мелодыі (тэма «У полі бярозка стаяла» ў фінале 4й сімф. П.Чайкоўскага), ці імітацыя яе стылю (хор пасялян з оперы «Князь Ігар» А.Барадзіна), інструментоўка твораў інш. кампазітараў, некат. віды цытат (мелодыя А.Грэтры ў оперы «Пікавая дама» Чайкоўскага), нявытрыманасць стылю.
    Літ:. Лобанова М.Н. Музыкальный стнль н жанр: Мсторвя н современность. М., 1990. В.С.Клакоцкая.
    ПОЛІСТЫРбЛ, сінтэтычны тэрмапластычны палпяер, прадукт полімерызацыі стыралу, I— СН2С(С6Н5)Н—L. мал. м. (25—35)10<
    Цвёрдае шклопадобнае рэчыва, шчыльн. 1050 кг/м3, тра шклавання 93 °C. Раствараецца ва ўласным манамеры, араматычных вуглевадародах, ацэтоне. Устойлівы да ўздзеяння шчолачаў і кіслот (акрамя канцэнтраванай азогнай і ледзяной воцатнай), радыеактыўных выпрамяненняў. Лёгка перапрацоўваецца, добра афарбоўваецца ў масе, выдатны дыэлектрык, крохкі. мае нізкую цеплаўстойлівасць. Больш цеплаўстойлівыя і менш крохкія супалімеры стыролу; у прамсці найб. пашыраны П. ударатрывалы — тэрмапластычны матэрыял з 2фазнай струюурай (бесперапынная фаза — П., дыскрэтная фаза — каўчук) і АБСпластык. Выкарыстоўваюць у вытвсці пенапластаў, карпусоў радыё і тэлеапаратуры, дэталей для аўтамабіляў, для вырабу тавараў шырокага ўжыгку (цацкі, посуд разавага выкарыстання і інш.).