Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
ПОЛІАКРЫЛАНГГРЫЛЬНЫЯ BV1OKНЫ, акрылавыя валокны, сінтэтычныя валокны, што фармуюць з раствораў поліакршанітрылу. Прамысл. вытвсць пачата ў ЗША у 1946. Вядома каля 250 гандл. марак П.в., асн. з іх: нітрон, акрылан, арлон, дралон, куртэль, кашмілон.
Паводле мех. уласцівасцей падобныя да шэрсці. Вызначаюцца атмасфера і святлоўстойлівасцю, устойлівыя да ўздзеяння мікраарганізмаў, а таксама раствораў кіслот і шчолачаў сярэдніх канцэнтрацый, арган. растваральнікаў, у тл. тых, што выкарыстоўваюць у хім. чыстцы (бензін, ацэтон, трыхлорэтылен і інш.). Вырабляюць пераважна штапельныя (рэзаныя) П.в. ці жгут. Выкарыстоўваюць у вытвсці трыкатажу, дываноў, штучнага футра, адзежных, абівачных і фільтравальных тканін, для перапрацоўкі ў вугляроднае валакно; у сумесі з бавоўнай і віскознымі валокнамі — для вырабу гардзін, брызенту.
М. /. Пракапчук.
ПОЛІАКРЫЛАТЫ. сінтэтычныя палімеры, прадукты полімерызацыі складаных эфіраў акрьыавай кты (акршатау). Агульная фла |—СН2—CH(COOR)—]п.
Найважн. П. — поліалкілакрылаты, у якіх R — алкільны радыкал нармальнай будовы (СН3, С,Н5 і інш.). Бясколерныя каўчукападобныя ці нвёрдыя рэчывы. Раствараюцца ва ўласных манамерах, араматычных вуглевадародах, ніжэйшыя гамолагі (R — алкіл з 1—6 атамамі вугляроду) — у ацэтоне. Хімічна ўстойлівыя, устойлівыя да ўздзеяння святла і кіслароду. Выкарыстоўваюць у вытвсці ліставых і плёначных матэрыялаў, лакаў (гл. Акрылавыя лакі), кляёў (гл. Акрылавыя клеі}, у стаматалогіі (для вырабу пратэзаў зубоў).
ПОЛІАКСІМЕТЫЛЕН, тое, што поліфармальдэгід.
ПОЛІАЛЕФІНЫ, сінтэтычныя палімеры, прадукты полімерызацыі ui суполімерызацыі алефінаў (гл. Ненасычаныя злучэнні). Вядомьм тэрмапласты і эластамеры. Паводле маштабаў вытвсці і галін выкарыстання займаюць 1е месца сярод сінт. палімераў. Найб. пашыраны — поліэтылен і поліпрапілен. Тэрмапластычныя матэрыялы, для якіх характэрны высокія мех. эластычнасць і дыэлектрычныя ўласцівасці, устойлівасць да ўздзеяння агрэсіўных асяроддзяў, нізкая вільгаце і газапранікальнасць. У прамсці выкарыстоўваюць таксама поліізабутылен — прадукт полімерызацыі ізабутылену (гл. Каўчукі сінтэтычныя) і этыленпрапіленавыя каўчукі.
ПОЛІАМІДНЫЯ ВАЛрКНЫ, сінтэтычньы валокны, атрыманыя фармаваннем з расплаваў ці раствораў поліамідаў. Каля 98% ад агульнай вытвсці П.в. складаюйь валокны з аліфатычных поліамідаў, пераважна полікапрааміду (гандл. назвы капрон, найлан6, перлон, дэдэрон, амілан, рэлон і інш.) і полігексаметыленадыпінаміду (анід, найлан6,6, глацэм і інш.).
Характарызуюцца высокімі трываласцю, эластычнасцю, устойлівасцю да сцірання, шматразовага выгінання і многіх хім. рэагентаў. Маюць нізкую гіграскапічнасць (прычына павышанай электрызавальнасці), святло і тэ^маўстойлівасць (макс. рабочая тра 80—150 С). П.в. з араматычных поліамідаў
(напр., поліл<феніленізафталаміду) тэрмаўстойлівыя: прыдатныя для эксплуатацыі пры 250—500 °C. Выкарыстоўваюць для вытвсці трыкатажу, тканін, дываноў, шыннага корду, гумаватэхн. вырабаў, рыбалоўнай сеткі, канатаў, вяровак, фільтравальных матэрыялаў для харч. прамсці і інш. М.Р.Пракапчук.
ПОЛІАМІДЫ. палімеры, якія маюць у асн. ланцугу макрамалекулы амідныя групы —С(О)—NH—. Паводле хім. будовы П. з’яўляюцца бялкі і пептыды. але структурай і ўласцівасцямі яны істотна адрозніваюцца ад сінт. П., таму вылучаны ў асобныя класы злучэнняў.
Найб. пашыраны аліфатычныя П. з агульнай флай [—HNRNHOCR'CO—],, і [— HNRCO — дзе R,R' — алкіл (напр., полікапраамі полігексаметыленадыпінамід), мал.м. (1.—3)104. Тэрмапластычныя палімеры. Бясколерныя крышт. або шклопадобныя рэчывы, t 180— 300 °C (макрамалекулы ў П. злучаны' паміж сабой вадароднымі сувязямі). Раствараюйна ў моцнапалярных растваральніках (напр., канцэнтраванай сернай кіслайе). Характарызуюцца высокай зноса і цеплаўстойлівасцю, нізкім каэф. трэння, добрымі электраізаляцыйнымі і трываласнымі ўласцівасцямі. Атрымліваюць полікандэнсацыяй дыкарбонавых кіслот (ці іх эфіраў) з дыамінамі, полімерызацыяй лактамаў. Выкарыстоўваюць у вытвсці валокнаў (гл. Поліамідныя валокны), плёнак, канстр., быт. і інш. вырабаў, як аснову кляёў.
ПОЛІАРГАНАСІЛАКСАНЫ. гл. ў арт. Крэмнійарганічныя палімеры.
ПОЛІАРТРЫТ (ад naii...+артрыт), а р трыт множны, артрыт р э ў м а т о і д н ы, адначасовае або паслядоўнае запаленне шматлікіх суставаў. Прычыны: інфекцыя (стафілакок, стрэптакок, вірусы і інш.), хранічныя танзіліт і халецыстыт, рэўматызм, парушэнні абмену рэчываў і функный залоз унутр. сакрэцыі. Прыкметы і лячэнне П. гл. ў арт. Артрыт.
ПОЛІВІНІЛАВЫ СПІРТ. сінтэтычны палімер, прадукг узаемадзеяння паіівінілацэтату з метанолам, 1—СНг—СН(ОН)—|ц, мал. м. (5—200)103. Тэрмапласт. Цвёрдае рэчыва белага колеру, ійчыльн. 1270—1300 кг/м3. Пры 225—230 °C раскладаецца. Раствараецца ў вадзе. Устойлівы ў большасці арган. растваральнікаў і нафтапрадуктаў, разбаўленых ктах і шчолачах, да ўздзеяння святла і мікраарганізмаў. Выкарыстоўваюць для вытвсці валокнаў (гл. Полівінілспіртавыя валокны), плёнак і полівінілацэталей, апрэтавання тканін, як эмульгатар, загушчальнік водных раствораў пры вырабе кляёў, нізкамалекулярны П.с. ачышчаны ад прымесей — для вырабу лек. прэпарату «ёдынолу», як заменнік плазмы крыві.
ПОЛІВІНІЛАЦЭТАЛІ. сінтэтычныя палімеры, прадукты ўзаемадзеяння полівінілавага спірту з альдэгідамі.
Цвёрдыя аморфныя бясколерныя рэчывы. Паводле прыроды арган. радыкала R (вадарод, алкіл, фурфурьы і інш.) тэрмапласты ці тэрмарэактапласты, мал. м. (15—200)10\ Раствараюцца ў многіх арган. оастваральніках. Раскладаюцца пры t > 150 °C і апрацоўцы мінер. ктамі. Атрымліваюць звычайна гідролізам полівінілацэтату з наступным далучэннем альдэгіду да полівінілавага спірту,
сн,сн
ПОЛІКАПРААМІД 473
Агульная формула полівінілацэталей: R — вадарод (полівінілфармаль) ці арганічны радыкал, напр., С3Н7 (полівінілбутыраль); нілацэтатных звёнаў
што ўтварыўся пры гідролізе, таму макрамалекулы П. акрамя асн. ацэтальных звёнаў (гл. Ацэталі) маюць вінілспіртавыя і вінілацэтатныя звёны. Найважн. П. — п о л і в і н і л фармаль (П. на аснове фармальдэгіду) і полівінілбутыраль (на аснове масленага альдэгіду). Тэрмапласты. Вызначаюцца высокай адгезіяй да металаў, шкла і інш. матэрыялаў. Выкарыстоўваюць полівінілфармаль пераважна для вырабу электраізаляцыйных лакаў, полівінілбутыраль — для вырабу сінт. кляёў (тыпу БФ), лакаў, грунтовак, эмаляў, атрымання антыкаразійных і дэкар. пакрыццяў на металах, у вытвсці безасколачнага шкла трыплекс. М.Р.Пракапчук.
ПОЛІВІНІЛАЦЭТАТ, сінтэтычны палімер, прадукт полімерызацыі вінілацэтату, [—СН2—СН(ОСОСНз)—]п, мал. м. (5—16)105. Цвёрдае аморфнае бясколернае рэчыва, шчыльн. 1190 кг/м3. Тэрмапласт. Святлоўстойлівы. Характэрна халоднацякучасць, добрая адгезія да паперы, скуры, драўніны, тканін. Пры 180 °C раскладаецца. Лёгка гідралізуецца растворамі шчолачаў ці кіслот з утварэннем полівінілавага спірту. Выкарыстоўваюць як плёнкаўтваральнае рэчыва ў вытвсці эмульсійных фарбаў, кляёў і лакаў, сыравіну для атрымання полівінілавага спірту, як сувязнае ў палімербетоне.
Літ:. Розенберг М.Э. Полнмеры на основе внннлацетата. Л., 1983.
ПОЛІВІНІЛСПІРТАВЫЯ ВАЛОКНЫ, сінтэтычныя валокны, якія атрымліваюць фармаваннем з водных раствораў полівінілавага спірту. Асн. гандл. назвы: вінол, віналон, вінілон, куралон, м’юлон.
Моцныя. зноса і атмасфераўстойлівыя, гіграскапічныя. мала электрызуюцца, хімічна стойкія, добра афарбоўваюцца, маюць добрую адгезію да пластыкаў і гумы. Для надання водаўстойлівасці П.в. ацэталіруюць (гл. Ацэталі) пераважна фармальдэгідам ці бензальдэгідам. Выкарыстоўваюць для вырабу розных тканін (адзежных, бялізназых, кашульных) і трыкатажу, канатаў, рыбалоўных сетак, арміравання пластыкаў, водарастваральныя (не ацэталіраваныя) — як сувязнае ў вытвсці паперы, кардону, нятканых матэрыялаў, дапаможны (растваральны) кампанент пры вырабе гіпюру і інш. ажурных тканін.
ПОЛІВІНІЛХЛАРЫД (ПВХ), сінтэтычны палімер, прадукт полімерызацыі вінілхларыду, [—СН2—CHC1—]», мал. м. (1—15)10 . Тэрмапласт. Бясколернае цвёрдае рэчыва. Вызначаецца добрымі мех. і электраізаляцыйнымі ўласцівасцямі, невысокімі тэрма і святлоўстойлівасцю; пры t > 120 °C раскладаецца з вылучэннем хлорыстага вадароду. Перапрацоўваюць у цвёрдыя (вініпласт) і мяккія, ці пластыфікаваныя (пластыкат), матэрыялы, выкарыстоўваюць у вытвсці полівінілхларыдных валокнаў.
Вініпласт — прадукт перапрацоўкі П. з дабаўкамі тэрма і святлостабілізатараў,
снсн2снсн2
О — CHR — О
—сн2—сн— он
х
У
ососн3
х, у, z — колькасць у макрамалекуле.
адпаведна ацэтальных, вінілспіртавых
ві
антыаксідантаў, мінер. напаўняльнікаў і інш. Выкарыстоўваюць як канстр. каразійнаўстойлівы матэрыял для вырабу хім. апаратуры і труб, ёмістасцей і бутэлек у харч. прамсці, у будве для пакрыцця падлогі, абліцоўкі сцен, цепла і гукаізаляцыі (пенаполівінілхларыд). Пластык.ат — тэрмапластычны марозаўстойлівы матэрыял. Акрамя кампанентаў, што дадаюць да П. пры атрыманні вініпласту, мае пластыфікатар (напр., дыбутылфталат, дыактыладыпінат). Выкарыстоўваюць для ізаляцыі правадоў і кабеляў, вырабу эластычных стужак, шлангаў, трубак, мембран і інш. У прамсці пашыраны полівінілхларыдныя пластызолі — дысперсіі парашкападобнага (эмульсійнага) П. ў тых жа пластыфікатарах, што выкарыстоўваюць і для атрымання пластыкату. Выкарыстоўваюць ПВХпластызолі ў вытвcui штучнай скуры, мыйных шпалер, пальчатак, абутку, дзіцячых цацак і інш. М.Р.Пракапчук.
ПОЛІВІНІЛХЛАРЫД ХЛАРАВАНЫ, перхлорвінілавая смала, тэрмапластычны прадукт хларавання полівінілхларыду. Хлараванне паляпшае растваральнасць і павышае цеплаўстойлівасць зыходнага полівінілхларыду (ПВХ).
Адрозніваюць П.х. растваральны (атрымліваюць хлараваннем ПВХ у растворы, мае 62—64% хлору і добра раствараецца ў ацэтоне, хлараформе, ксілоле і інш.) і П.х. цеплаўстойлівы (атрымліваюць хлараваннем воднай суспензіі ПВХ, мае 64—70% хлору; нерастваральны). Выкарыстоўваюць П.х. растваральны як плёнкаўтваральнае рэчыва ў вытвсці перхлорвінілавых лакаў і эмалей, абутковага клею, для вырабу валокнаў (гл. Полівінілхларыдныя валокны); П.х. цеплаўстойлівы для вытвсці труб (для гарачай вады) і машынабуд. дэталяў.
ПОЛІВІНІЛХЛАРЫДНЫЯ ВАЛОКНЫ, сінтэтычныя валокны, якія атрымліваюць фармаваннем з раствораў полівінілхларыду, полівінілхларыду хлараванага ці супалімераў, у якіх не менш за 85% вінілхларыду. Асн. гандл. назвы валокнаў з полівінілхларыду — равіль, тэвірон, фібравіль, тэрмавіль, з перхлорвінілавай смалы — хларын, павіяцыд, з супалімераў — віньён, тэрмален. Вызначаюцца вельмі нізкай цепла і электраправоднасцю. He гараць, хімічна і атмасфераўстойлівыя, устойлівыя да мікраарганізмаў. Выкарыстоўваюць для вырабу фільтраваных і негаручых драпіровачных тканін, нятканых матэрыялаў, спецадзення, цепла і гукаізаляцыйных лямцаў, лячэбнай бялізны.