Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
Літ.: Гісторыя беларускага тэатра. Мн., 1983. Т.1. С. 131—133.
ПОЛАЦКІ ШПАЛАПРАПІТНЫ ЗАВбД. Дзейнічаў на чыг. ст. Полайк Мікалаеўскай чыгункі ў 1908—1910. У 1910 была паравая машына, працавала 85 рабочых, выпушчана 450 тыс. шпал.
ПОЛАЦКІЯ БІТВЫ 1812 Баі за Полацк паміж рас. 1м пях. корпусам ген. П.Х. Вітгенштэйна і франц. корпусам маршала Ш. Удзіно 17—18 жн. і 18—19 кастр. 1812. Пасля Клясціцкіх баёў 1812 на падыходах да Полацка 16 жн. рас.
Да арт Полацкія бітвы 1812. Бітва каля Полацка 18.8.1812. 3 гравюры Д.Ругендаса. 1810я г.
войскі занялі в. Гамзелева. 17 жн. Вітгенштэйн атакаваў франц. пазіцыі, пад прыкрыццём авангардаў ген.маёра Б.Б.Гельфрэйха (4 пях. батальёны, 4 кав. эскадроны і 300 казакоў з 12 гарматамі) і палк. Я.І. Уластава (1 егерскі полк і 2 грэнадзёрскія батальёны). Рас. войскі (каля 20 тыс. чал. і 99 гармат) размясціліся паўкругам. насупраць горада паміж р. Палата і Дзвіна. Баварскі корпус ген. Л.Гув’ена СенСіра размясйіўся на левым беразе р. Палата за Спаскім манастыро.м, корпус Удзіно— паміж р.Палата і Дзвіна і меў выхад на дарогу Себеж—Невель. Агульная колькасць франц. войска дасягала 45 тыс. Бой цягнуўся каля 14 гадзін з пераменным поспехам. Абодва бакі панеслі вял. страты. Цяжка паранены Удзіно перадаў камандаванне СенСіру, які перагрупаваў войскі і ў 5 гадзін раніцы пачаў наступленне супраць левага фланга рас. войск. Ген.маёр А.Ю.Гамен, які ўзначальваў цэнтр рас. войска, з 2 палкамі і 3 батальёнамі атакаваў і адкінуў непрыяцеля. Франц. кавалерыя, якая спрабавала прарваць цэнтр, была разбіта і адкінута да Полацка. Рас. войскі ўтрымалі асн. пазіцыі, але зза перавагі сіл прайіўніка вымушаны былі адысці да р. Дрыса. За 2 дні баёў яны страцілі каля 5,5 тыс. забітымі і параненымі; французы і баварцы — 8 тыс. У выніку 1й Полацкай бітвы французы адмовіліся ад наступлення на НаўгародскаПецярбургскім напрамку і не змаглі падтрымаць корпус, які асаджаў Рыгу.
2я Полацкая бітва мела за мэту акружьшь і знішчыць франц. войскі. 17 кастр. армія Вітгенштэйна (каля 55 тыс. чал., 122 гарматы) сканцэнтравалася каля Полацка. Франц. маршал СенСір меў у Полацку 30—32 тыс. чал. Бой па
470 полацкія
чаўся раніцай 18 кастр. кавалерыйскімі сутычкамі, у выніку якіх франц. кавалерыя страціла больш за палову свайго складу і амаль усіх штабафіцэраў. Сабраўшы большую частку свайго корпуса, СенСір пачаў атаку супраць усіх 3 калон рас. войск. Абодва бакі мелі вял. страты, бой скончыўся безвынікова. Рас. войскі занялі пазіцыі насупраць Полацка перад гар. валамі і на левым беразе Дзвіны. 19 кастр. Вітгенштэйн атакаваў горад з фронту і моцным артыл. агнём прымусіў праціўніка пакінуць умацаваны лагер і адысці ў Полацк. У 2 гадзіны ночы рас. авангарды ген.маёра А.Б.Фока і палк. Турчанінава ўварваліся ў горад; пачалі вулічныя баі. СенСір быў вымушаны вывесці войскі з Полацка і разбурыў масты цераз Дзвіну. Спробы французаў адбіць горад 20 кастр. былі безвыніковымі. За 2 дні баёў рас. войскі страцілі 8 тыс. чал., французы — каля 4 тыс. чал. забітымі і параненымі і больш за 2 тыс. палоннымі. Пасля вызвалення Полацка франц. войска вымушана было адступіць па спустошанай раней дарозе.
Літ:. Ж й л й н П.А. Отечественная война 1812 г. 3 нзд. М., 1988; КорнейчнкЕ. Белорусскнй народ в Отечественной войне 1812 г. Мн., 1962; ТронцкнйН.А. 1812. Велнкнй год Росснй. М., 1988. Ш.І.Бекцінееў.
ПОЛАЦКІЯ ГАРАДСКІЯ ЎМАЦАВАННІ. Існавалі ў 11—17 ст. Абарончыя збудаванні мелі ўсе асн. раёны стараж. Полацка: Полацкі Верхні замак, Полацкі Ніжні замак, Вял. і Запалоцкі пасады. Паводле летапісных звестак, яны былі зроблены з дрэва. «Сага аб Цідрыку Бернскім» (запіс адносіцца да 13 ст.) паведамляе пра наяўнасць у Полацку мураваных умацаванняў. Больш падрабязныя звесткі ёсць у дакументах 15— 17 ст. 'Паводле іх, у 1552 на Верхнім замку былі драўляныя сценыгародні. Уздоўж сцен па перыметры замка стаялі вежы: Вусцейская, Асвейская, Міхайлаўская, Багародзіцкая, Сафейская і 4 безыменныя. У 17 ст., пасля ўмацавання замка, вежы перабудаваны, некат. пастаўлены ў інш. месйах. Паводле дакумента 1654, было 10 вежаў: Чырвоная (раней Каралеўская), Праезная, Гуська, Раждзественская (новая), Бык (раней Вежафортка), Новая (УсцьПалаты), Бык (раней Ваяводзіцкая), Машна (новая), Бык (раней Брусяная), Баярская (старая) і 2 брамы — праезная і фортка. Магчыма, што вежа Чырвоная была мураваная. Умацаванні Вял. пасада вядомы з 11 ст. У 16—17 ст. яны былі аналагічныя фартыфікацыі Верхняга замка. Абарончая сцяна пачыналася ад Варварынскай вадзяной вежы Верхняга замка, якая стаяла на беразе Зах. Дзвіны, цягнулася ўздоўж правага берага прыблізна на 1,5 км уверх па цячэнні ракі да крайняй Міронаўскай вежы, тут паварочвала на Пн, ўздоўж глыбокага рова да р. Палата. Былі вежы: Ложная (праезная), Ільінская,
Скарбная, Невельская і Навугольная (вуглавая паўн.ўсх.). Ад апошняй сцяна ішла па левым беразе р.Палата на 3 да Кабыльчынай вежы (побач з сучасным Чырвоным мостам). Далей стаяла вежафортка, а за ёй, уздоўж левага берага Палаты да Верхняга замка, — сцяна без вежаў. На Ніжнім замку ў 17 ст. вежы і сцены заменены «тынам стаячым». Абарончыя збудаванні Запалоцця вядомы з 12 ст. У 16 ст. яны былі аналагічныя ўмацаванням Верхняга замка і Вял. пасада. Аднак тут адсутнічалі валы, а замест зрубаўгародняў быў падвойны «стаячы тын». Археал. даследаванні П.г.у. праводзілі В.А.Булкін (1979), С.В.Тарасаў (1986—89). Матэрыялы раскопак захоўваюцца ў Полацкім гісторыкакультурным музеі запаведніку.
Літ:. Гл. пры арт. Полацкі Верхні замак, Полацкі Ніжні замак. С.В Тарасаў. ПрЛАЦКІЯ ГІМНАЗІІ Існавалі ў Полацку ў 1788—1918.
Праваслаўная духоўная г і м н а з і я засн. ў 1788 пры пач. партыкулярнай школе ў Богаяўленскім манастыры (пераведзена сюды духоўная 2класная гімназія з Невеля). Вучэбны курс быў пашыраны і тэрмін навучання павялічаны да 3 гадоў. Выкладаліся: рус., лац. і польск. мовы, арыфметыка, чыстапісанне, катэхізіс, нотныя спевы. Гімназія была філіялам Магілёўскай правасл. семінарыі (падрыхтоўчым аддзяленнем). Выкладчыкамі былі яе выхаванцы. Вучыліся дзеці мясц. святароў ва ўзросце 6—8 гадоў. 3за невял. колькасці выхаванцаў (штогод 20—30 юнакоў) у 1792 кіраўніцтва Пскоўскай епархіі вярнула яе ў Невель. В а е н н а я г і м н a з і я ўтворана ў 1865 на базе Полацкага кадэцкага корпуса ў выніку рэарганізацыі сістэмы ваен. асветы ў Рас. імперыі. Тэрмін навучання 6, з 1873 — 7 гадоў. Мела агульнаадук. праграму, але захавала традыцыйны для кадэцкага корпуса паўвайсковы ўклад і вайск. форму. Выкладаліся: Закон Божы, рус., ням. і франц. мовы, матэматыка, геаметрыя, чарчэнне, фізіка, гісторыя, геаграфія, касмаграфія, ваенная падрыхтоўка, чыстапісанне і маляванне. У 1865 былі 333 выхаванцы. У 1872—74 існаваў праект адкрыць на базе гімназіі унт, а гімназію перавесці ў Вільню або Юр’еў. У 1882 рэарганізавана ў кадэцкі корпус. У гімназіі вучыўся генерал Р.І. Кандраценка. Жаночая дзяржаўная гімназія засн. 1.1.1903. Мела 2класнае падрыхтоўчае аддзяленне, 7 асн. класаў і 8ы педагагічны. У 1911 у штаце былі кіраўнік, 8 наглядчыц, 5 законанастаўнікаў, 15 выкладчыкаў. Займалася 360 вучаніц. Выкладаліся: рус., ням. і франц. мовы, педагогіка, матэматыка, геаграфія, фізіка, методыка выкладання, маляванне, чыстапісанне, рукадзелле, спевы. Скасавана ў 1918.
Літ.: Вмкеньтев В.П.Полоцкмй кадетскнй корпус: Мст. очерк. Полоцк, 1910; ЗнаменскнйП.В. Духовные школы в Росснн до реформы 1808 г. Казань. 1881; Памятная кннжка Внленского учебного округа на 1911/1912 учеб. г. Вкльна, 1912.
A Ф. Самусік. «пбЛАЦКІЯ ГРАМАТЫ» («Полоцкне грамоты XIII — начала XVI вв.»), зборнік дакументаў па гісторыі Полацкай зямлі, падрыхтаваны ГЛ.Харашкевіч і выдадзены Інтам гісторыі СССР AH СССР у Маскве (вып. 1—5, 1977—85). Уласна дакументы складаюць вып. 1ы, 2і і палову 3га, у астатніх выпусках змешчаны камента
рыі. Надрукавана 325 дакументаў (з іх 110 упершыню) 1263—1513 з архіваў Рыгі, Гётынгена, Гданьска, Варшавы, Масквы, у т.л. з Метрыкі ВКЛ. Большасць дакументаў асвятляе адносіны Полацка з Лівоніяй, Маскоўскай дзяржавай, ВКЛ, меншая частка — унутраную гісторыю Полацка. Дакументы надрукаваны на старабел., нямецкай (22), лацінскай (7), польскай (4) мовах; іншамоўныя тэксты пададзены з паралельным перакладам на рус. мову. Паказальнікі да зборніка выдадзены асобна ў 1989. Зборнік мае вял. значэнне для вывучэння эканам. і сац. становішча сялян, мяшчан, інш. слаёў Полацкай зямлі, развіцця ўнутр. і знешняга гандлю, знешнепаліт. зносін Полацка.
М.Ф.Шумейка.
H(fWMSABTWUtTI<' ДфікоуЛ!тшгхл’Т’’(іі. YTtTbfMoysoTtHaitw ін^і*мівта«г™»ефі' HqiK.rfifH]?tMi|«fi»TA прілгвт^лвнтсннкмьУТЬ«4Гвк}тЛ4Д10Л ^вктжпнтатяірт coifннr гтнтіtfy • н nsnjBijA «каякнн
ЛІІЛДІ'МНІ^™ еБОНгоннвсі’шіь
^ліііібктворннро дгпрнложннсінА VbBttwiH^AiMinf нодндвттшннцнЕЧііШКГАДігртншд «мкнлішкісвір
КрфІШКХАНЮЦЛД ірЮГАЗвьрХвШАГА нйдшнплодчтг
нтммінгнш^рд IfOTOMIMWMIfpM нмішшінй кшлатіішнснЧ
АВ'ЬПФПОГЙНЛОІ|ЧГ0Ір? СЬгпШД'НСНОІЙ £клімі/'амлоі|'<'
НН1№ШНШ|С | тншонро
монв’іхлмдлен’ынотгкіклгмлнлу(ЕвгвтоД'іййлоУ'. Kjgi) wwb'tiiwirtp 1 ^аЛндгнндід 5 (^лнЧалюіннмг J[ljEtH0t»$6Bl
Да арт. Полацкія евангеллі. Старонка Евангелля са СвятаТроіцкага манастыра.
ПбЛАЦКІЯ ЕВАНГЕЛЛІ. тры рукапісныя помнікі 12—14 ст. з г. Полацк Віцебскай вобл. Напісаны на пергаміне царк.слав. мовай. П е р ш а е належала СвятаТроіцкаму манастыру. Напісана ўставам, двума почыркамі ў 2 слупкі на 172 лістах. Аздоблена загалоўкамі, рознакаляровымі застаўкамі і кінаварнымі ініцыяламі. На палях укладныя запісы 14—17 ст., адзін з іх зроблены кн. Андрэем Полацкім (14 ст.). Другое П.е. належала манастыру Іаана Прадцечы. Напісана паўуставам у адзін слупок на 196 лістах. Аздоблена кінаварнымі ініцыяламі. На палях укладныя запісы, сярод якіх зробленыя кн. Ульянай (жонкай Альгерда), полацкім кн. Іванам Юр’евічам. Т р э ц я е належала таксама манастыру Іаана Прадцечы. Напісана ўставам у 2 слупкі на 144 лістах. Аздоблена застаўкайпляцёнкай, ініцыяламі ў візант. і тэраталагічным
ПОЛЕССКАЯ 471
стылях. Mae шмат датаваных прыпісак (1507—22), якія з’яўляюцца дадатковай крыніцай вывучэння тапанімікі і анамастыкі Полацкай зямлі 12—17 ст. Некат. даследчыкі да П.е. адносяйь рукапіс 12 ст. з Рас. дзярж. бкі ў Маскве, дзе захаваліся каляровыя мініяцюры.