• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Да арт Полацкі Верхні замак Полацкія замкі. Фрагмент малюнка С.Пахалавіцкага «Аблога Полацка 29.8.1579».
    В.Р.Тарасенка (1961—62), Г.В.Штыхаў (1967, 1980), В.А.Булкін (1975—79), С.В.Тарасаў (1989). Даследавана каля 2 тыс. м’ плошчы.
    Літ:. Штыхов Г.В Древнмй Полойк IX—XIII вв. Мн., 1975; Т a р a с а ў С.В. Полацк IX—XVII стст.: Гісторыя і тапаграфія. Мн.. 1998. С.В.Тарасаў. ПбЛАЦКІ ГАНДЛЁВАТЭХНАЛАГІЧНЫ КАЛЁДЖ Белкаапсаюза. Засн. ў 2000 у г. Полацк Віцебскай вобл. на базе навуч.вытворчага комплексу «ПТВтэхнікум» (існаваў у 1991—2000; створаны аб’яднаннем Полацкага політэхн. тэхнікума (з 1959) і кааператыўнага прафес.тэхн. вучылішча (з 1966). Рыхтуе спецыялістаў з сярэдняй спец. адукацыяй. Спецыяльнасці (2000/01 навуч. г.); машыны і апараты харчовых вытвсцей; бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль; камерйыйная дзейнасць. Каледж рыхтуе таксама кваліфікаваных рабочых з прафес.тэхн. адукацыяй (прадаўцоў прадуктовых і непрадуктовых тавараў, кухараў, кандытараў, афіныянтаў, буфетчыкаў, нарыхтоўшчыкаў прадукгаў і сыравіны). Прымае асоб з сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
    ПбЛАЦКІ ГІСТбРЫКАКУЛЬТЎРНЫ МУЗЕЙЗАПАВІДНІК Засн. ў 1967 як гісторыкаархеал. запаведнік ў г. Полацк Віцебскай вобл., які ўключаў тэр. Полацкага Ніжняга замка, Полацкага Верхняга замка, Полацкі Сафійскі сабор. У 1985 да запаведніка далучаны ўсе помнікі археалогіі, гісторыі і культуры, Полацкі краязнаўчы музей. У 1990 атрымаў статус рэспубліканскага, з 1997 сучасная назва, з ліп. 2000 Нацыянальны. Пл. каля 1,8 км2, каля 75 тыс. экспанатаў асн. фонду (2000). У складзе запаведніка Запалоцце (паселішча 1га тыс. да н.э.), селішча і гарадзішча 6—8 ст., Полацкі СпасаЕфрасіннеўскі манастыр, падмуркі храмапахавальні 12 ст. і комплексу Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра, Ніжні і Верхні замкі, дом Пятра I, Полацкі Богаяўленскі манастыр, Брацкая школа (18 ст.), Ефрасіннеўская йарква (19 ст.), Крыжаўзвіжанская царква (19—20 ст.), рэшткі Полацкага езуіцкага калегіума; працу
    юць Полацкі музей беларускага кнігадрукавання, музей гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора (з 1987), музейбібліятэка Сімяона Полацкага (з 1994), Полацкі краязн. музей, Полацкі музей баявой славы, музейкватэра Героя Сав. Саюза З.М.ТусналобавайМарчанкі (з 1987), стацыянарная выстаўка «Прагулка па НіжнеПакроўскай» (з 1998), музей традыц. ручнога ткацтва Паазер’я (з 1998). Т.А.Джумантаева. ПбЛАЦКІ ЕЗУІЦКІ КАЛЕГІУМ. помнік архітэктуры, горадабудаўнічы ансамбль 18—19 ст. у г. Полацк Віцебскай вобл. Засн. ў 1580 П.Скаргам як сярэдняя навуч. ўстанова ордэна езуітаў. На вве Зах. Дзвіны былі пастаўлены драўляныя будынкі калегіума. Пасля пажару ў 1й пал. 17 ст. на новым месцы паміж Верхнім замкам і горадам пабудаваны драўляныя касцёл св. Стафана, будынкі келляў і вучылішча. Пасля пажару ў 1738 на месцы драўлянага ўзведзены мураваны касцёл Звеставання Прасвятой Дзевы Марыі ў стылі барока.
    3нефавая крыжовакупальная базіліка з 2вежавым (выш. да 60 м) фасадам. Афармленне інтэр’ера завершана ў 1765 (алтар, маст.
    С.Чаховіч; арганы, майстар Д.А.Каспарыні; карціны італьян. мастака Разаці, пасля 1800). Агульны выгляд касцёла адлюстраваны на малюнку Н.Орды 19 ст.
    У 1830 касцёл перададзены праваслаўным, перабудаваны і перайменаваны ў Мікалаеўскі сабор. Перад касцёлам сфарміравалася гал. плошча горада — Полацкая Парадная плошча. У 1749 no634 з касцёлам узведзены мураваны 3павярховы гал. будынак калегіума, які злучыўся з ім.
    Епадобны ў плане будынак гал. падоўжным фасадам быў арыентаваны на Пд, на Зах. Дзвіну. У ім размяшчаліся 105 вучэбных памяшканняў, трапезная. бка, музей. Будынак абаграваўся «цёплай» (з хадамі для цяпла) падлогай. У сценах меліся вентыляцыйныя хады, у падвалах — развітая сістэма падземных вадасцёкаў. Захавалася паўд. ч. корпуса і зах. крыло.
    У 1778 паралельна будынку касцёла ўзведзены 3павярховы корпус, у якім размясціліся кнігарня, вучылішча, потым Полацкая друкарня, Полацкі школьны тэатр. 3 паўн. боку ад касцёла прыбудаваны 2павярховы Гпадобны ў плане флігель для ксяндзоў, які аб’яднаў касцёл з гал. корпусам. У 1780 пабудаваны 1 і 2павярховыя карпусы гасп. прызначэння (бровар, медаварня, піваварня, пякарня, кузня, майстэрні і інш.; не захаваліся); яны абмяжоўвалі тэр. калегіума з Пн і 3 і замыкаліся 2павярховым будынкам з брамай. Побач размяшчалася аптэка з лабараторыяй і сушыльняй для траў. У 1785 пасля прыезду ў Полацк у якасці генерала ордэна арх. Г.Грубера пабудаваны корпус, які злучыў 3павярховы і гал. карпусы. У новым корпусе размяшчаліся карцінная галерэя, музей, абсерваторыя, хім. лабараторыя, вучэбныя кабінеты (не захаваліся). На Пд ад аптэкі пабудаваны 2 флігелі — памяшканні для семінарыстаў і багадзельні. Паўд. схіл узгорка, на якім стаяў гал. корпус калегіума, быў умацаваны падпорнай сцяной (захавалася), на створанай тэрасе разбіты пладовы сад. У 1812 калегіум пераўгвораны ў Полацкую езуіцкую акадэмію. 3 1822 калегіум займалі манахі ордэна піяраў. 3 1835 у будынках калегіума размяшчаўся Полацкі кадэцкі корпус. У 1830—35 рэканструяваны старыя і пабудаваны новыя карпусы: кадэцкі (прыбудаваны да зах. крыла гал. корпуса б. калегіума), дом дырэктара і 5 будынкаў службовага
    Полацкі езуіцкі калегіум Агульны выг.іяд каснёла. 3 зшюнка Н.Орды 19 ст.
    ПОЛАЦКІ	463
    прызначэння (арх. А.Порта, захаваліся часткова). У 1964 сабор разбураны, на яго месцы ўзведзены жылы дом. Рэшткі калегіума ўваходзяйь у Полацкі гісторыкакультурны музейзапаведнік.
    Т.І. Чарняўская.
    ПОЛАЦКІ ЖЫЛЫ ДОМ, д о м П я т р a I, помнік архітэктуры з элементамі стылю барока ў г. Полацк Віцебскай вобл. Пабудаваны ў 1692 у цэнтры горада як жылы (на мяжы 18—19 ст. перабудаваны). Мураваны 1павярховы (з паўпадвальным паверхам) будынак мае ў плане форму няправільнага прамавугольніка. Плоскасці сцен прарэзаны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі з ліштвамі і фігурнымі сандрыкамі, йэнтр. ч. гал. фасада — 2 прафіляванымі філёнгамі. Тарцовы фасад завершаны фігурным атыкам з ляпнымі разеткамі (перароблены ў 19 ст.). Парадныя ўваходныя дзверы дэкарыраваны расл. арнаментам і маскаронамі
    Полацкі жылы дом
    (разьба па дрэве). У доме ў 1705 жыў Пётр I. Перад будынкам пастаўлены помнік Л.Талстому. П.ж.д. уваходзіць у Полацкі гісторыкакультурны музейзапаведнік. Т.І.Чарняўская. ПбЛАЦКІ ЗАВОД «ПРАММАШРАМбнТ». адкрытае акцыянернае таварыства. Створана ў г. Полацк Віцебскай вобл. ў 1997 на базе аўтарамонтнага зда (1959), якому папярэднічаў рамонтны зд (1947). Асн. прадукцыя (2000): запасныя ч. для аўтамаб. рухавікоў, глушыцелі легкавых і грузавых аўтамабіляў, глебаапрацоўчыя агрэгаты (акучнікікультыватары, раскідвальнікі ўгнаенняў, зернесушылкі і інш.), блочныя газавыя і вадкапаліўныя гарэлкі для вадзяных і паравых катлоў, хлебапякарных печаў, вентылятары, цеплагенератары, электракаларыферы, тавары нар. спажывання (цяпліцы, парнікі, здрабняльнікі кармоў і інш.), рамонт аўтамаб. рухавікоў, топак зернесушылак. А.В.Нікіфараў, У.І.Сямёнаў.
    ПОЛАЦКІ ЗАВОД СЕЛЬГАСАБСТАЛЯВАННЯ. Засн. ў г. Полацк Віцебскай вобл. ў 1927 як майстэрні. 3 1930 с.г. майстэрні. У Вял. Айч. вайну разбураны. У 1945 адноўлены як слясарнамех. зд. 3 1947 ліцейнамех. зд. У 1953
    здадзены ў эксплуатацыю цэх па вытвсці чыгуннага ліцця. Пасля рэканструкцыі ў 1959—64 зд сан.тэхн. вырабаў і с.г. інвентару. 3 1967 лійейнамех. зд. У 1975—90 галаўное прадпрыемства Полацкага ліцейнамех. вытв. аб’яднання. 3 1990 — сучасная назва. Асн. прадукцыя (2000): аўтапаілкі для буйн. par. жывёлы і свіней, помпы для даільных установак, запчасткі да трактарных плугоў, чыгунныя фасоннаканалізацыйныя часткі, люкі для камунікацыйных калодзежаў, запорная арматура, сякеры, чыгуннае ліццё для печаў і інш.
    ПбЛАЦКІ ЗАВбД ШКЛОВАЛАКНА Будаўніцтва пачата ў 1956 у г. Полацк Віцебскай вобл. 1я чарга здадзена ў эксплуатацыю ў 1957, 2я ў 1961—63. У 1983 на новай пляцоўцы здадзена ў эксплуатацыю вытворчасць па вырабе шкловалакна аднастадыйным спосабам. 3 1983 — Полаіікае вытв. аб’яднанне «Шкловалакно». У 2000 запушчана новая шклоплавільная печ. Асн. прадукцыя (2000): шкловалакно, шкланітка, шклотканіна, шкласетка з алюмаборасілікатнага і крэменязёмнага шкла, шклапластыкавыя лыжныя палкі, тэлескапічныя вудзільны і тэхн. пластык.
    ПОЛАЦКІ КАДбЦКІ КОРПУС. сярэдняя ваеннанавуч. ўстанова закрытага тыпу ў г. Полацк у 1835—1918. Засн. для падрыхтоўкі да вайск. службы дваранскіх дзяцей з Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай, Віленскай, Гродзенскай і Смаленскай губ. Размяшчаўся ў будынку, дзе раней знаходзіліся Полацкая езуіцкая акадэмія і Полацкае вышэйшае піярскае вучылішча. Быў разлічаны на 400 навучэнцаў, прымаліся хлопчыкі ва ўзросце 9—11 гадоў. Складаўся з 4 рот (грэнадзёрская, неранжырная, 2 мушкецёрскія), якія ўтваралі батальён. Меў 2 падрыхтоўчыя і 4 агульныя класы, у 1857 уведзены 5ы агульнаадук. клас і 2гадовыя спец. класы, пасля заканчэння якіх кадэты атрымлівалі чын афіцэра. Выкладаліся: рус., франц. і ням. мовы, арыфметыка, алгебра, геаграфія, гісторыя, чыстапісанне, маляванне, чарчэнне, закон Божы; у спец. класах дадаткова — тактыка, артылерыя, ваен. гісторыя і фартыфікацыя. У 1859—63 спец. класы падрыхтавалі 172 афіцэры. У 1865 корпус рэарганізаваны ў ваен. гімназію, якая ў 1882 зноў пераўтворана ў кадэцкі корпус з 7гадовым курсам навучання. У пач. 1й сусв. вайны эвакуіраваны. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 рэарганізаваны ў гімназію ваен. ведамства. У 1919—20 на базе П.к.к. і інш. эвакуіраваных кадэцкіх карпусоў былі створаны Крымскі (у Арэандзе) і Феадасійскі кадэцкія карпусы. За час існавання П.к.к. падрыхтаваў больш за 3 тыс. афіцэраў. Сярод іх Д,.Ц.Бохан, браты Кірпічовы і Манцэвічы, Р.І.Кандраценка, Н.Н і М.Н. Кайгародавы і інш.
    Літ:. Дол го в РІ.М. Полоцкнй кадетскнй корпус. Внтебск, 1899; Внкентьев В.П. Полоцкнй кадетскнй корпус: Нст. очерк. Полоцк, 1910; Д ь я к о в В.А. Деятелн русского
    н польского освободмтельного двнження в царской армнн 1856—1865 гг.: (Бмобмблногр. словарь). М., 1965; Лукашэвіч А.М. Арганізацыя вучэбнага працэсу ў кадэцкіх карпусах на тэрыторыі Беларусі ў 30х — пачатку 50х гг. XIX ст. // Весн. БДУ. Сер. 4. 1998. № 3. А.М.ЛукашзвіЧ. ПбЛАЦКІ КЛЯШТАР БЕРНАРДЗІНЦАЎ Існаваў у 1498—1832 у г. Полацк Віцебскай вобл. Адзін з першых 4 кляштараў ордэна бернардзінцаў у ВКЛ. Засн. вял. кн. ВКЛ Аляксандрам на Запалоцці пры ўпадзенні р. Палата ў Зах. Дзвіну з мэтай схілення праваслаўных у каталіцтва. Верагодна, у гэтым кляштары атрымаў пач. адукацыю Ф.Скарына. Драўляны касцёл кляштара пабудаваны ў 1502. У час Лівонскай вайны 1558—83 ён спалены ў 1563. У 1696 ваявода Д.Слушка зноў запрасіў бернардзінцаў у Полацк і размясціў іх у слабадзе Кабак. Пасля пажару 1758 пабудаваны мураваны касцёл Маці Божай Марыі Нябеснай (асвячоны ў 1769) і жылы корпус. Касцёл быў аднанефавы, з трансептам і 2вежавым фасадам, памерамі 42 х 25 локцяў. У 1772 было 10 манахаў, школа філасофіі. У 1832 кляштар скасаваны, касцёл ператвораны ў правасл. царкву (значна пашкоджаны ў 1930я г.). Жылы корпус захаваўся.