• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    *лужні I
    Празорніі
    Іаркаўшчына.
    4^ ■ rSoc^/'^A^'S
    —/ Т /^	/	/ Пліса
    ІНавадруцн	\	) z®'
    waeea о / ГЛЫБОКАЕЛ л
    о
    /^ураполле'х Бельні']
    . ПАСТАВЫ
    Шамаі
    Вара/
    /Дунілавічы
    \ X „ °
    . \ Дарэва
    \ ОТумашы (/7 °
    Сароні^
    'Нрўлеўшчынр
    М А Л А Дчз Е Ч A
    Ьлізнін
    Бабынічы ,
    —> a
    ,	. —	 Лрочыка
    ' Селішча^ J ®
    /о Аушачы
    Галубічы'Кублічы	/ MocapQ
    / Весніцн	уОЖары,.
    о .s'
    Порплішча
    н с к а я ^ўя^ьу^окшьпіь I
    I 'МсЬі Дольцыі
    .Мядзел
    ЧТараф’янава
    Глыбачка
    Шумілінгг
    ^ О
    'Ула Дабея
    
    Брусы Пузьірьі
    уАоруоак
    М 1
    JlInCHQ	X
    Н С К А Я '
    Межы
    саюзных рэспублін абласцей
    раёнаў Полацкай вобласці
    О Слабада
    В 0 В Л. |
    / 27“
    Нрывічьц
    \	| Бярозні
    Даўпнава
    9 . ______________Z
    Бягомль
    В ) 0 Б Л./
    28
    A
    м ■— Чыгунні
     Аўтамабільныя дарогі
    Межы дадзены на 20.09 1944г
    ПОЛАЦКАЯ	459
    гі, І.В.Руцкага, рым. пісьменнікаў Вергілія, Гарацыя, Плінія і інш., літургічная лра. 3 канца 18 ст. вьшавала «Каляндар полацкі», дзе змяшчаліся краязнаўчыя матэрыялы (у т.л. пра Полацк), звесткі па гуманітарных і фіз.матэм. навуках, крытыкабібліягр. агляды, пераклады, апісанні падарожжаў у Сібір і на Каўказ; з 1818 да лют. 1820 (з перапынкам у 1819) — час. «Miesi?cznik Роіоскі» («Полацкі месячнік»). Маст. афармленне выданняў сціплае, гравюр мала, для аздаблення выкарыстоўваўся наборны арнамент, ксілаграфічныя застаўкі.
    Літ.'. Мальдзіс А. Кнігадрукаванне Беларусі ў XVIII ст. // Кннга, бнблнотечное дело в бнблмографня в Белорусснн. Мн., 1974; У м е ц к а я Е.С. «Месенчннк Полоцкнй» — первый журнал дореволюцнонной Белорусснн // Нз мсторнн кннгн, бнблвотечного дела н бнблнографнн в Белорусснн. Мн., 1972. Вып. 2. Г.Я.Галенчанка. ПбЛАЦКАЯ ЕЗУІЦКАЯ АКАДЭМІЯ існавала ў 1812—20. Засн. 10.6.1812 у Полацку на базе Полацкага езуіцкага калегіума. У сувязі з вайной 1812 заняткі пачаліся 8.1.1813. Акадэміі былі дадзены правы унта. Выпускнікі атрымлівалі чын 14га класа і маглі паступаць на дзярж. службу. Мела права надаваць вучоныя ступені магістраў вольных навук і філасофіі, дроў тэалогіі, цывільнага і кананічнага права. Падпарадкоўвалася Мінву асветы (навуч. працэс), па інш. пытаннях — генералу ордэна езуітаў Т.Бжазоўскаму. На чале стаялі рэктар і 4 дарадцы, фтамі кіравалі дэканы. Рэктарамі былі: А.Люстыг (з 1812), А.Ляндэс (з 1814), Р.Бжазоўскі (з 1817). Мела 3 фты: тэалагічны, філал. і вольных навук, або філасофскі. Выкладаліся: лац., грэч., рус., франц., ням., італьян., польск., сірыйская, стараж.яўр. мовы і лра на гэтых мовах, логіка, метафізіка, этыка, паліт. эканомія, геаметрыя, фізіка, хімія, матэматыка, астраномія, архітэктура, батаніка, заалогія і інш. Навучанне вялося па падручніках еўрап. унтаў і ўласных, якія выдаваліся ў Полацкай друкарні. Колькасць студэнтаў дасягала 700 чал. Сярод выкладчыкаў былі вучоныя з Італіі, Францыі, Германіі, Аўстрыі, Швейцарыі, Польшчы, а таксама ўраджэнцы Беларусі, у іх ліку праф. Я.Бучынскі, І.Цытовіч, П.Гаўрыловіч, І.Залескі і інш. Акадэмія мела: 2 бкі — адна з кнігамі на польскай мове, 2я (больш за 40 тыс. тамоў) на рус. і інш. мовах; хім., фіз., заал., мінералагічны і натуральнай гісторыі кабінеты; карцінную галерэю і інш. Выдавала літ.навук. час. «Miesifcznik Роіоскі» («Полацкі месячнік»), Нягледзячы на шырокую вучэбную праграму, акадэмія не поўнасцю адпавядала тагачаснаму навук. ўзроўню зза моцнага клерыкальнага ўплыву. Вучоныя Віленскага універсітэта крытыкавалі яе як «гняздо абскурантызму». Сярод выпускнікоў акадэміі Я.Баршчэўскі, З.Ваньковіч і інш. выдатныя дзеячы навукі і культуры. Закрыта 13.3.1820 у сувязі са скасаваннем ордэна езуітаў у Рас. імперыі. Частка студэнтаў пераведзена ў Пецяр
    бургскі унт. Бка, друкарня і інш. маёмасць перададзены навуч. установам Полацка, Віцебска, Пецярбурга. У будынках акадэміі размясцілася Полацкае вышэйшае піярскае вучылішча.
    Літ.: Шалькевіч В.Ф. 3 гісторыіфіласофскай і грамадскапалітычнай думкі Беларусі ў першай трэці XIX ст. // Весн. БДУ. Сер. 3. 1992. № 2; G і 2 у с k і J. Notatka о Akademii і szkolach jezuitow w Polocku. Poznan, 1899. В.Ф.Шалькевіч. ПбЛАЦКАЯ ЗЯМЛЯ гістарычная вобласць у бас. Зах. Дзвіны, Бярэзіны, Віліі. Назва «П.з.» выкарыстана ў Лаўрэнцьеўскім летапісе пад 1128 пры апісанні падзей 980 як сінонім Полацкага княства. Гэта тэрыторыя ў Іпацьеўскім летапісе пад 862 названа воласцю Полацка, а ў «Аповесці мінулых гадоў» пад 1092 — яго вобласцю. У Лаўрэнцьеўскім летапісе П.з. названа «отчнной» Рагнеды, яе сына Ізяслава і іх нашчадкаў (у сэнсе бацькаўшчына, зямля продкаў). Тут склалася Полацкае княствадзяржава з дынастыяй Ізяславічаў (Рагвалодавічаў). 3 1392 вярх. правіцелем П.з. стаў вял. князь ВКЛ. У 14—15 ст. захоўвалася ўнутр. аўтаномія П.з. як асобнай адм. адзінкі ВКЛ. Паводле прывілеяў, што вызначалі прававы стан П.з., вярх. ўлада гарантавала непадзельнасць яе тэрыторыі, абавязвалася прызначаць у горад велікакняжацкіх намеснікаў толькі са згоды мясц. баяр і мяшчан. У грамадскапаліт. жыцці П.з. вял. ролю адыгрывала веча. На аснове П.з. ў 1504 утворана Полацкае ваяводства. ГВ.Штыхаў.
    ПОЛАЦКАЯ КАРЦІННАЯ ГАЛЕРЭЯ Адкрыта ў 1981 ў г. Полацк Віцебскай вобл. як філіял Нац. Полацкага гісторыкакультурнага музеязапаведніка. Размяшчалася ў Богаяўленскім саборы Полацкага Богаяўленскага манастыра. У фондах галерэі налічвалася каля 2 тыс. твораў жывапісу, скульптуры, графікі, дэкар.прыкладнога мастацтва: калекцыі абразоў 1й пал. 18 — пач. 20 ст., творы бел. мастакоў І.Басава, Г.Буралкіна, В.БялыніцкагаБірулі, Л. і В. Варэцы, Г.Гаравой, В.Грамыкі, Я.Зайцава, С.Катковай, А.Кашкурэвіча, А.Кузняцова, ЗЛітвінавай, А.Малішэўскага, А.Марачкіна, Г.Паплаўскага, Л.Рана, М.Савіцкага, У.Стальмашонка, В.Цвіркі, А.Шатэрніка, Г.Шутава, Н.Шчаснай і інш., мастакоў Полаччыны. У 1991 дзейнасць П.к.г. прыпынена.
    ПОЛАЦКАЯ КІРХА. лютэранская царква; помнік архітэктуры неаготыкі ў г. Полацк Віцебскай вобл. Закладзена ў 1775 (верагодна, драўляная, няскончана). На мяжы 19—20 ст. (з 1901 існаваў прыход) узведзена мураваная кірха. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму з боку гал. фасада далучаецца 2ярусная чацверыковая вежа, завершаная высокім 4схільным дахам (першапачаткова высокі шатровы) з пінаклямі па вуглах, з процілеглага боку — 4гранная апсіда з рызніцай. Гал. ўваход у 1м ярусе вежы вылучаны сгральчатым парталам, над якім — круглы аконны
    праём. Другі ярус мае 2 злучаныя стральчатыя аконныя праёмы. Абодва ярусы вежы завершаны ляпнымі накладнымі карнізамі з ажурным арнаментальным поясам, вуглы дэкарыраваны лапаткамі. Вуглы асн. аб’ёму на гал. фасадзе і каля апсіды завершаны пінаклямі. Бакавыя фасады напачатку мелі стральчатыя аконныя праёмы, цяпер іх форма часткова зменена. У 1926 П.к. прыстасавана пад краязнаўчы музей (зроблена прыбудова да бакавога фасада, зменена ўнутр. планіроўка). Цяпер у будынку размешчаны Полацкі краязнаўчы музей.
    Т.І. Чарняўская.
    Полацкая кірха
    ПОЛАЦКАЯ НАСТАЎНІЦКАЯ СЕМІНАРЫЯ і м я Я.П.Кульнева, сярэдняя спец. навуч. ўстанова ў Полацку ў 1872—1918. Рыхтавала настаўнікаў пераважна для Віленскай навучальнай акругі. Мела 3 асн. класы (з 1907 — 4) і гадавое падрыхтоўчае аддзяленне. Прымаліся асобы ўсіх саслоўяў з 16гадовага ўзросту, якія скончылі пач. нар. вучылішча. У 1912 семінарыі прысвоена імя Я.П.Кульнева. Выкладаліся: Закон Божы, педагогіка, рус. і царк.слав. мовы, арыфметыка, асновы геаметрыі, каморніцтва, гісторыя, геаграфія, спевы, рамяство і інш. Пры семінарыі дзейнічалі: узорнае пач. вучылішча (50—70 вучняў штогод), дзе семінарысты праходзілі пед. пракгыку; курсы для настаўнікаў пач. нар. вучылішчаў; бка (8 тыс. тамоў); метэаралагічная станцыя (з 1900); музей наглядных дапаможнікаў (з 1910). У 1907 часова зачынена. У 1ю сусв. вайну знаходзілася ў эвакуацыі ў г. Вязнікі Уладзімірскай губ. За 1872—1900 П.н.с. скончылі 521, у 1911 — 142 вьгхаванцы. На базе семінарыі створаны пед. тэхнікум (гл. Полацкі педагагічны каледж). У П.н.с. выкладалі Ю.Ф.Крач
    460	ПОЛАЦКАЯ
    коўскі, гісторык Я.Смірноў, протаіерэй М.Дуброўскі (даследчык жыцця Ефрасінні Полацкай), вучыўся бел. паэт Я.Журба.
    Літ.: Смнрнов Е.Н. Полоцкая учнтельская семннарня за 30 лет ее сушествовання, Внтебск, 1902; Арлоў У.А. Таямніцы полацкай гісторыі. Мн., 1994. А.Ф.Самусік. ПОЛАЦКАЯ НІЗІНА На Пн Беларусі, займае значную частку Віцебскай вобл. Фізікагеагр. раён БеларускаВалдайскай правінцыі (акруга Бел. Паазер’я); паўд,зах. ч. П.н. ўздоўж р. Дзісна вядома як — Дзісенская нізіна. Мяжуе з Браслаўскай градой на 3, Латгальскім узв. на ПнЗ, Нешчардаўскім, Гарадоцкім і Віцебскім узвышшамі на ПнУ і У, Чашніцкай раўнінай і Свянцянскімі градамі на Пд, УшацкаЛепельскім узв. на Пд і ПдЗ, заходзіць на тэр. Літвы і Латвіі. Выш. 130—140 м, у краявых частках да 160 м. Пл. каля 8,5 тыс. км2, працягласць з ПдЗ на ПнУ да 200 км, з Пн на Пд 40—80 км.
    Прымеркавана да тэктанічных структур: Вілейскага пахаванага выступу, Прыаршанскай монакліналі, Латвійскай седлавіны. Платформавы чахол складзены з пратэразойскіх і палеазойскіх комплексаў парод. Дэвонскія адклады ўсюды падсцілаюць антрапагенавую тоўшчу, а ў даліне р. Сар’янка выходзяць на паверхню. Антрапагенавая тоўшча (40—100 м) складзена з адкладаў дняпроўскага, сожскага і паазерскага зледзяненняў. У эпоху паазерскага зледзянення ўтварылася вял. прыледавіковае Полацкае возера, дзе намнажаліся гліны і алеўрыт, 'тонка і дробназярністыя пяскі, жвіровагалечны матэрыял. Развіййё рачной сеткі прывяло да спуску вадаёма і ўтварэння на яго месцы ўвагнутай азёрналедавіковай нізіны. Карысныя выкапні: гліны легкаплаўкія, буд. пясок, даламіт, торф, мінер. воды.
    Рэльеф сучаснай нізіны пласкахвалісты і спадзістахвалісты, ускладнены астанцамі марэннай раўніны, камавымі і марэннымі ўзгоркамі, озамі, дзюнамі. Паверхня слабапарэзана рачнымі далінамі, лагчынамі сцёку талых ледавіковых вод. Найб. рэкі: Зах. Дзвіна з прытокамі Ужыца, Росіца, Свольна, Дрыса, Палата, Обаль, Дзісна. Найб. азёры: Лісна, Ельня, Чарвятка, Ілава, Мёрскае. Сярэдняя тра студз. 7,2 °C; ліп. 17,7
    °C. Ападкаў 601 мм за год. Глебы пераважна дзярновападзолістыя забалочаныя, глеістыя, тарфянабалотныя і поймавыя (алювіяльныя). Пад лесам 34% тэрыторыі. Пераважаюць хваёвыя і яловахваёвыя лясы, участкамі захаваліся дубровы (на правым беразе Дзісны, у вярхоўях Паловіцы, Бярозаўкі), у катлавінах чорнаальховыя, на ўзлесках і курцінах сярод палёў шэраальховыя. Б.ч. карэнных хваёвых і яловых лясоў змянілася бародаўчатабярозавымі і асінавымі лясамі. Балоты нізінныя і верхавыя; найб. Ельня, Обаль2, Стрэчна, Дабееўскі Мох. Пашыраны лугі. Пад ворыва.м 35% тэрыторыі. На П.н. заказнікі рэсп. значэння: гідралагічны Ельня, ландшафтны Казьянскі (да 1999 біялагічны). Н.К.Кліцунова.