• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    А.А.Ярашэвіч.
    ПОЛАЦКІ КЛЯШТАР ДАМІНІКАНЦАЎ. Існаваў у 1672—1864 у г. Полацк Віцебскай вобл. Засн. віленскім канонікам Т.Гірскім. Першапачаткова касцёл і жылы корпус былі драўляныя і, як заўважыў дамініканскі гісторык Р.Шымак (1755), «увесь вельмі прыгожы». У 1774 закладзены мураваны касцёл Маці Божай, аднак асн. будва вялося ў 1801—04, таму познабарочная 3нефавая базіліка з паўцыркульнай апсідай атрымала класіцыстычны фасад. У 1781—1804 пабудаваны мураваны жылы корпус. Пасля скасавання кляштара касцёл дзейнічаў як парафіяльны, разбураны ў час Вял. Айч. вайны.
    А.А.Ярашэвіч.
    ПбЛАЦКІ КЛЯШТАР ФРАНЦЫСКАНЦАЎ. Існаваў у 17 ст. — 1832 у г. Полацк Віцебскай вобл. Засн. полацкім войскім К.Храпавіцкім з жонкай Тэафіляй з Сакалінскіх паміж 1628 і 1648 (найб. верагодная дата — 1640). Першыя 2 касцёлы былі драўляныя. Мураваны касцёл св. Антонія пабудаваны ў 1763—75. Уяўляў сабой 3нефавы храм памерам 14,5 х 9,5 сажняў з 2вежавым фасадам, у інтэр’еры было 7 алтароў. У 1832 кляштар скасаваны, касцёл ператвораны ў царкву, пасля 1917 разбураны. Захаваўся 2павярховы жылы корпус пач. 18 ст., помнік архітэктуры барока. А.А.Ярашэвіч.
    ПОЛАЦКІ КНЯЖАЦКІ ХРАМ Існаваў у 12—16 ст. ў г. Полацк Віцебскай вобл. на тэр. Верхняга замка. Рэшткі выяўлены М.Каргерам у час археал. раскопак 1966—67. Храм мураваны, 3не
    464	ПОЛАЦКІ
    фавы, 6стаўповы, крыжовакупальны (24 х 16 м), 3апсідны (бакавыя апсіды размяшчаліся ў тоўшчы сцяны). Цэнтр. неф з У завяршаўся паўкруглай апсідай, больш вузкія бакавыя нефы — паўкруглымі нішамі ў тоўшчы сцяны. У цэнтры ўзвышаўся купал на круглым светлавым барабане. Да бакавых нефаў былі прыбудаваны прытворы з самаст. апсідамі. Багатую пластыку фасадам надавалі пілястры складанага профілю, аркатурныя паясы, дэкар. арачкі над аконнымі і дзвярнымі праёмамі, закамары. Інтэр’ер быў аздоблены фрэскамі, падлога выкладзена з паліваных керамічных плітак. А.А.Трусаў.
    Полацкі княжацкі храм Рэканструкцыя П.А.Рапапорта.
    пбЛАЦКІ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ Засн. і адкрыты ў 1926 у г. Полацк у будынку Полацкага Сафійскага сабора, з 1937 у памяшканні б. лютэранскай кірхі 19 ст. Музей зберагаў стараж. рукапісы, калекцыю зброі, выданні 16—18 ст., слуцкія паясы і інш. У Вял. Айч. вайну калекныя разрабавана. У 1948 музей аднавіў работу як абл. краязнаўчы, з 1954 раённы, з 1985 філіял Полацкага гісторыкакультурнага музеязапаведніка. Пл. экспазіцыі каля 550 м2, 869 экспанатаў асн. фонду (2000). У экспазіцьгі знаходкі з археал. помнікаў Полаччыны (крамянёвыя і каменныя прылады працы, керамічны посуд, шыйная грыўні, жаночыя ўпрыгожанні, манеты ВКЛ і Рэчы Паспалітай, бурштынавыя вырабы з Прыбалтыкі, візантыйскія рэчы са смальты і інш.), зброя і адзенне часоў вайны 1812, матэрыялы пра падзеі часоў грамадз. вайны. Этнагр. матэрыялы прадстаўлены экспазіцыяй «Куток бел. хаты канца 19 — пач. 20 ст.», нар. вырабамі ткацтва, ганчарства, пляцення і дрэваапрацоўкі. 3 1997 пра
    цуе стацыянарная выстаўка, прысвечаная горадупабраціму Фрыдрыхсгафену (Германія). Самастойны раздзел экспазіцыі — Полацкі музей баявой славы.
    В.Д. Краско.
    ПбЛАЦКІ ЛЕТАПІС, адзін з першых гісторыкалітаратурных твораў, напісаных на бел. землях. He збярогся, таму час узнікнення, аўтар, змест і характар дакладна не высветлены. Вядомы паводле нешматлікіх прамых і ўскосных звестак у розных пісьмовых крыніцах. На думку С.М.Салаўёва, У.Ц.Пашуты, Л.В.Аляксеева і інш. вучоных, асобныя ўрыўкі П.л. ёсць у Кіеўскім летапісе, які збярогся ў складзе Іпацьеўскага летапісу (звесткі пра полацкія падзеі 2й пал. 12 ст.). Найб. значны і цікавы з іх — апавяданне, датаванае 1159 (фактычна 1158), пра вяртанне ў Полацк выгнанага палачанамі кн. Рагвалода Барысавіча, напісанае рукой відавочцы падзей жыва, з яркімі дэталямі, з выкарыстаннем простай мовы. Як сведчыць рас. гісторык В.М.Тацішчаў, у П.л., адным са спісаў якога ён карыстаўся пры напісанні «Гісторыі Расійскай», расказвалася пра полацкіх, віцебскіх, мінскіх і інш. зах.рус. князёў. Відаць, летапіс быў прысвечаны гісторыі Полацкай зямлі 10—13 ст. Паводле меркаванняў некат. гісторыкаў (А.П.Сапуноў, М.М.Ціхаміраў), сапраўдным урыўкам з П.л. з’яўляецца і т.зв. аповесць пра Святохну, змешчаная пад 1216 у «Гісторыі Расійскай» Тацішчава (т. 3), хаця большасць даследчыкаў прызнае яе літаратурным творам 17—18 ст. В.АЧамярыцкі.
    ПбЛАЦКІ ЛЯСНЫ тбХНІКУМ Засн. ў 1921 у г. Полацк Віцебскай вобл. Рыхтуе спецыялістаў для лясной гаспадаркі, заказнікаў, запаведнікаў, лесаўпарадкавальных экспедыцый. Спецыяльнасць (2000/01 навуч. г.): лясная гаспадарка. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае. пбЛАЦКІ МАНЕТНЫ ДВОР, часовы манетны двор няпоўнага тэхналагічнага цыкла для «перепечатання» рас. медных 5 капеек з 16рублёвай манетнай стапы (колькасць грашовых адзінак, выбітых з адзінкі масы металу) у 10 капеек 32рублёвай манетнай стапы (падваенне наміналаў). Запланаваны ўказам царскага ўрада Рас. імперыі ад 8.5.1796 у Полацку для перабіцця 1 млн. руб. старымі манетамі. Паводле маніфеста ад 20.1.1797 вярталася 16рублёвая стапа, выпуск 5 капеек спыняўся. П.м.д. дзейнічаць не пачаў. Перавезенае для яго з С.Пецярбурга абсталяванне падлягала продажу ў 1811.
    ПОЛАЦКІ МУЗЕЙ БАЯВОЙ СЛАВЫ Засн. і адкрыты ў 1971 у г. Полацк як самастойная экспазіцыя Полацкага краязнаўчага музея. Пл. 304 м2, 377 экспанатаў асн. фонду, 4 залы (2000). Экспазіцыя прысвечана падзеям на Полаччыне ў часы Вял. Айч. вайны. Сярод экспанатаў схема Полацкага ўмацаванага раёна, матэрыялы пра абарончыя баі 1941, дзейнасць падполля і партыз.
    рух (схема дыслакацыі партызанаў, макет партыз. кузні і збраёўні, схема блакады фаш. захопнікамі ПолацкаЛепельскай партызанскай зоны, дыярама «Падрыў нафтабазы», матэрыялы пра выратаванне партызанамі выхаванцаў дзіцячага дома і інш.), дыярама фрагмента лагера смерці ў в. Баравуха 1я, матэрыялы пра кіраўнікоў і ўдзельнікаў падполля і партыз. руху, у т.л. Герояў Сав. Саюза У .Е.Лабанка, "Х.С.Марыненка, М.С.Пруднікава, З.МЛусналобавуМарчанка, воінаўвызваліцеляў, палачан, што вызначыліся ў Вял. Айч. вайну. В.Д.Краско.
    ПОЛАЦКІ МУЗЕЙ БЕЛАРЎСКАГА КНІГАДРУКАВАННЯ. Адкрыты 7.9.1990 у г. Полацк Війебскай вобл.; філіял Нац. Полацкага гісторыкакультурнага музеязапаведніка. Размешчаны ў будынку б. жылога корпуса Богаяўленскага манастыра. Пл. экспазійыі 670 м2, больш за 1,2 тыс. экспанатаў асн. фонду (2000). Тэматычныя раздзелы: развіццё пісьменства, форм і матэрыялаў кнігі; рукапісная кніга на Беларусі; жыццё і дзейнасць Ф.Скарыны; Скарыніяна; кнігадрукаванне 2й пал. 16—18 ст. і 19—пач. 20 ст.; гісторыя кніжнай ілюстрацыі; развіццё паліграфіі. Сярод экспанатаў помнікі слав. пісьменнасці 11—13 ст., у т.л. прасліцы, фрагменты керамікі, плінфы, тынкоўкі з надпісамі, кірылічныя і лац.польск. выданні 16— пач. 20 ст. («Евангелле вучыцельнае», 1595; «Катэхізіс» Л.Зізанія, 1788; «Кніга аб веры», 1785 і інш.); вьіданні зах.еўрап. друкарняў 16—19 ст. («12 прамоў» І.Фалецкага, 1558; «Фландрыя ў ілюстрацыях» А.Сандэра, 1644 і інш.); фрагмент Торы (канец 18 ст.), маст. творы, навук. працы, падручнікі, слоўнікі, часопісы, газеты, календары, альбомы, буклеты, паштоўкі і інш. выданні 2й пал. 19—1й пал. 20 ст.; выданні прыватных Кухты М. друкарні, Знамяроўскага У. выдавецтва, Клецкіна Б.А. выдавецтва, друкарань І.Мятлы і І.Дварчаніна, выдавецтва В.Ластоўскага, суполкі «Загляне сонца і ў наша аконца», тва «Адраджэнне» і інш.; працы і даследаванні пра жыццё і творчую спадчыну Скарыны, матэрыялы Скарынаўскіх чытанняў і міжнар. канферэнцый;
    У адной з залаў Полацкага музея беларускага кнігадрукавання.
    полацкі	465
    арыгінальныя ўзоры кніжнай графікі 2й пал. 20 ст., у т.л. ілюстрацыі У. і М.Басалыгаў, А.Зайцава, А.Кашкурэвіча, А.Лось, Г.Паплаўскага і інш. мастакоў; прадукцыя бел. выдваў. У экспазіцыі таксама інструменты і прылады працы мастакоўграфікаў, друкарскае і паліграф. абсталяванне; прадметы нумізматыкі, слайды, відэафільмы, звязаныя з працэсам кнігадрукавання; інтэр’еры майстэрань перапісчыка 16 ст. і друкарні канйа 17 ст. Г.ПЛадзісава. пбЛАЦКІ НІЖНІ ЗАМАК, Страл е ц к і з а м а к. Пабудаваны паводле загаду цара Івана IV Грознага пасля ўзяцця Полацка рус. войскамі ў 1563, прымыкаў да Полацкага Верхняга замка.
    Да арт. Полацкі Ніжні аамак Полацкія замкі. 3 гравюры 16 ст.
    Пл. 6 га. 3 У і ПдЗ быў абгароджаны валам (вал Івана IV Грознага) даўж. каля 600 м, выш. да 10 м, шыр. у аснове да 30 м. Першыя звесткі пра замак і вал сустракаюцйа ў пісьмовых крыніцах 2й пал. 16 ст., калі пад кіраўніцтвам баярына П.І.Шуйскага ваяводы П.Зайцаў і Б.Шчокін значна ўмацавалі Полацк. У гэты час і насыпаны вал. Пры яго будве быў выкарыстаны грунт аб’ёмам каля 230 тыс. м3. Частка грунту была ўзята з месца, дзе капалася новае рэчышча р. Палата (паміж стараж. полайкімі гарадзішчам і селішчам). Паводле плана 1579 С.Пахалавіцкага, на вале было 8 вежаў. У цэнтры замка стаяла вежаданжон. У сярэдзіне —2й пал. 17 ст. вежы і сцены замка заменены «тынам стаячым». 3 канца 16 ст. замак перастаў адыгрываць фартыфікацыйную ролю, у 1579 войскі С.Баторыя штурмавалі полацкія ўмацаванні з боку Верхняга замка. У пач. 17 ст. тэр. Ніжняга замка ўключана ў Полацкі Вялікі пасад. Археал. даследаванні П.Н.з. праводзілі Л.Д.Побаль (1959), Г.В.Штыхаў (1962, 1964), С.В.Тарасаў
    (1986, 1989, 1990). У 1984 на тэр. замка знойдзены скарб стараж. залатых рэчаў (гл. Полацкія скарбы).
    Літ:. Д э й н і с І.П. Ніжні замак у Полацку // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1983. №2; гл. таксама пры арт. Полацкі Верхні замак. С.В.Тарасаў.
    ПОЛАЦКІ ПАВЕТ, адм.тэр. адзінка ў 1777—1924 у складзе Полацкай, Беларускай, Віцебскай губ., потым у БССР. Цэнтр —г. Помцк. Утвораны 22.3.1777 у складзе Полацкай губерні. 3 12.12.1796 у Беларускай губ., з 27.2.1802 у Віцебскай губ. Пасля 1861 у П.п. 16 валасцей: Аляксандраўская, Андрэеўская, Арцейкаўская, Банонская, Вазнясенская, Гомельская, Ефрасіннеўская, Зам
    Аўтар В.Л.Насевіч
    шанская, Лаўжанская, Мікалаеўская, Міхайлаўшчынская, Петрапаўлаўская, Струнская, Тураўлянская, Уладзімірская, Юравіцкая. Пл. каля 4,2 тыс. км2.
    У 1873 у П.п. каля 90 тыс. ж., у т.л. каля 17 тыс. у Полацку, 1,7 тыс. дваран, 53,6 тыс. сялян. Паводле перапісу 1897 каля 142 тыс. ж. У 1923 пасля ўзбуйнення валасцей у П.п. іх стала 13: Бухарынская, Валадарская, Воркавіцкая, Дрысенская, Калінінская, Кастрычніцкая, Ленінская, Першамайская, Пралетарская, Працоўная, Сялянская, Сямёнаўская, Чырвонаармейская. 3 3.3.1924 у БССР. 20.6.1924 далучаны Лепельская, Ушацкая, Хоцінская воласці Бачэйкаўскага пав. 17.7.1924 павет скасаваны, большасць яго тэрыторыі ўвайшла ў Полацкую акругу. ВЛ.Насевіч. ПОЛАЦКІ ПЕДАГАГІЧНЫ ІНСГЫТУТ Існаваў у 1953—59 у г. Полацк Віцебскай вобл. Засн. на базе пед. вучылішча. Рыхтаваў настаўнікаў 8—10х класаў агульнаадук. школы. Тэрмін навучання 4 гады. Меў фты рус. і бел. мовы і лры, фізікаматэматычны. Аб’яднаны з Віцебскім пед. інтам.