Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
468 полацкі
сокім светлавым 12гранным барабане. Па вуглах ад яго 8гранныя вежы, завершаныя шлемападобнымі купаламі. У дэкар. аздабленні фасадаў выкарыстаны закамары, арачныя ўваходныя парталы, паўкалонкі, круглыя медальёны. У 1990 праведзена рэстаўрацыя сабора.
Свята Ефрасіннеўская трапезная (цёплая) царква размешчана з правага (паўд.) боку ад СпасаПраабражэнскай царквы. У 1847 1павярховы жылы дом быў прыстасаваны
Полацкі СпасаЕфрасіннеўскі чанастыр Храмы (злева направа): Крыжаўзвіжанскі сабор, СпасаПраабражэнская, СвятаЕфрасіннеўская трапезная (цёплая) цэрквы.
пад царкву, у 1849 перабудаваны. Уяўляе сабой прамавугольны ў плане аб’ём з 5граннай апсідай (з У), 4гранным прыдзелам (з Пд) і прытворам (з 3). Накрыта 2схільным дахам, у цэнтры якога невял. купал з галоўкай на драўляным 8гранным барабане. Уваход у выглядзе арачнага партала з шырокай лесвіцай, сцены дэкарыраваны рустам, аконныя праёмы паўцыркульныя з ліштвамі. У 1989 царква адрэстаўрыравана. Ж ы л ы корпус размешчаны на ПдУ ад СпасаПраабражэнскай царквы (каля храмапахавальні). Пабудаваны ў пач 18 ст. з цэглы як жылы, пазней — летняя рэзідэнцыя генерала езуіцкага ордэна. 2павярховы прамавугольны ў плане будынак з уваходам з усх. боку. Сцены прарэзаны невял. аконнымі праёмамі з ліштвамі, вуглы дэкарыраваны руставанымі лапаткамі і ўмацаваны (з боку яра) 2 масіўнымі контрфорсамі. Брамазваніца і манастырскі корпус размешчаны пры ўваходзе на тэр. манастыра з боку вул. Фрунзе. Брамазваніца, узведзеная ў 1882 з цэглы, уяўляла сабой 1арачны пралёт, перакрыты цыліндрычным скляпеннем і завершаны вежайзваніцай (не захавалася; у 1992 адноўлена). Да яго з 2 бакоў далучаліся 1павярховыя флігелі. Да левага флігеля ў 1902 прыбудаваны 3павярховы (1ы паверх цокальны) мураваны жылы манастырскі корпус. Фундаменты храмапахав а л ь н і размешчаны за 100 м на ПнУ ад СпасаЕфрасіннеўскай царквы. Існаваў у 1й пал. 12 — 1й пал. 17 ст. Ува
ходзіў у ансамбль манастыра. Быў пабудаваны ў традыцыях Полацкай школы дойлідства. Паводле археал. даследаванняў 1947, 1961—62, 1964, 1976 храм быў 3нефавы, 4стаўповы, крыжовакупальны (шыр. 14,85 м, даўж. без апсіды 17,2 м), 3апсідны (бакавыя апсіды размешчаны ў тоўшчы ўсх. сцяны). 3 паўд., зах. і паўн. бакоў абнесены галерэяй (шыр. 4,1 м), якая пераходзіла ў невял. каплійы з самаст. апсідамі. Сцены складзены з плінфы ў тэхніцы муроўкі са «схаваным радам». Фасады аформлены лапаткамі ступеньчатага профілю. Унутры храм быў багата аздо
блены. Знойдзена шмат кавалкаў тынкоўкі з фрэскавай размалёўкай: з арнаментам, выявамі святых і анёлаў. Узорыстая мазаічная падлога была выкладзена з керамічных паліваных плітак рознай формы; малюнкі выкладаліся са смальты ў форме квадратаў, трохвугольнікаў і палосак. Выяўлены таксама рэшткі мужчынскіх пахаванняў ў цагляных камерах. Храм быў пахавальняй полацкіх епіскапаў. Захаваліся падмуркі і часткова ніжнія ч. сцен. Комплекс манастыра ўваходзіць у Полацкі гісторыкакультурны музейзапаведнік. 3 1997 у манастыры знаходзіцца адноўлены Крыж Ефрасінні Полацкай (маст. М.Кузьміч). У 2000 у гонар 2000годдзя Раства Хрыстова і 100годдзя смерці ігуменні Яўгенні (Гаваровіч) у саборы ўстаноўлена памятная дошка (аўтары: А.Інькова, ГЛаўрэцкі, А.Царык).
Літ:. Монастрь у церквя Спаса: Полоцкнй СпасоЕфросннневскнй монастырь с древностн до нашях дней: Фотоальбом. Мн., 2000.
Г.А.Лаўрэцкі, ТІ. Чарняўская, В. В. Церашчатава.
«ПбЛАЦКІ СШЫТАК», рукапісны зборнік старадаўняй бел. музыкі 16—17 ст.; яркі ўзор бел. свецкай кантавай культуры. Выклеены з вокладкі уніяцкага служэбніка, набытага ў 1956 бкай Ягелонскага унта ў Кракаве (Польшча). Папера зборніка выраблена паміж 1633—50 (паводле вадзяньгх знакаў), пераплейены служэбнік да 1680. Напачатку кніга належала уніяцкай царкве ў в. Астрамечава (Брэсцкі рн). Апісаў
зборнік польскі даследчык Е.Голас. «П.с.» уключае больш за 60 вак. і інстр. муз. твораў з выразнымі стылявымі рысамі барока. Сярод іх шматгалосыя канты і псальмы, фрагменты царк. музыкі з лічбаваным басам (для выканання на аргане). Мясцовыя напаўфалькл. традыйыі спалучаюцца ў музыцы з італьян. і франц. ўплывамі. Інтанацыйны строй мелодый грунтуецца на слав. нар.песенным меласе і тыповых кантавых, часам стэрэатыпізаваных, папеўках і кадэнцыйных зваротах. Сустракаюцца формульныя напевы, якія выконваліся на розныя паэт. тэксты. Стылістыка песенных і танц. твораў блізкая да стылістыкі кантаў і псальмоў. Тэксты рукапісу напісаны на лац., стараслав., старабел. мовах. Для запісу музыкі выкарыстаны 2 натацыі — круглая заходнееўрап. (т.зв. італьянская) для літургічных твораў, круглая італьян. і квадратная «кіеўская» для свецкіх. На аснове зборніка ў Польшчы выдадзена грампласцінка «Песні, танцы і паваны», на супервокладцы якой падкрэслена бел. паходжанне муз. твораў. Некат. творы «П.с.» ўключыў у свой рэпертуар ансамбль старадаўняй музыкі Бел. дзярж. філармоніі «Кантабіле» (які і даў зборніку назву), некалькі кантаў з рэстаўрыраваным бел. тэкстам выконвае маск. камерны хор «Віват». Музыка «П.с.» неаднаразова выконвалася па Бел. тэлебачанні і радыё.
Літ:. ГераснмоваПерсндская Н.А. Партесный концерт в нсторнн музыкальной культуры. М.. 1983. С.35; Golos J // Nowe spojrzenie na r^kopis 10002 BJ. // Muzyka. 1973. № 3; Касьцюкавей Л. «Полацкі сшытак» // Полацак. 1991. № 8.
Л.П.Касцюкавец, А.І.Мальдзіс.
ПбЛАЦКІ УНІВЕРСІТ^Т Засн. ў 1993 у г. Наваполацк Віцебскай вобл. на базе політэхн. інта (з 1974). У 2000/01 навуч. г. 6,5 тыс. студэнтаў; фты: геадэзічны, інж.буд., машынабуд., радыётэхн., тэхнал., гісторыкафілал., фін,эканам., юрыд.; 3 фты павышэння кваліфікацыі работнікаў прамcui ў галіне эканомікі, нафтагазавай прамсці,
Заняткі ў хімічнай лабараторыі Полацкага універсітэта
полацкія 469
інфарм. тэхналогій. Аспірантура з 1989. Магістратура з 1997. Пры унце працуе ліцэй. Mae вылічальны цэнтр, бку. З’яўляецца галаўной н.д. аргцыяй Віцебскага рэгіёна ў галіне хім. тэхналогіі, машынабудавання, будва, жыллёвакамунальнай гаспадаркі; вядзе даследаванні ў галіне эканомікі, экалогіі, педагогікі, права. 3 1995 выдае «Весйі ПДУ».
ПбЛАЦКІ ЦАРКОЎНЫ САБбР 1839, сход іерархаў уніяцкай царквы на Беларусі і Украіне (у межах Расійскай імперыі), які прыняў рашэнне аб яе далучэнні да Рускай праваслаўнай царквы. Адбыўся 24.2.1839 у Полацку. Пачынаючы з дзейнасці мітрапаліта Іраклія Лісоўскага (1806—09), у кіраўніцтве уніяцкай царквы (гл. Беларуская грэкакаталіцкая царква) выявіліся тэндэнцыі да збліжэння з праваслаўем (напачатку ў форме вяртання ад лац. да ўсх. абраднасці). Палітыка царскіх улад да уніяцкай царквы пры Кацярыне II, Паўле I, Аляксандру I была непаслядоўнай: ад масавага пераводу ў праваслаўе пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай да падтрымкі уніяцкага духавенства, каб мець у ім сац. апору. У 1820я г. пры Мікалаю I праводзілася палітыка ўзмацнення «рускага элемента» ў зах. губернях; беларусы і ўкраінцы былі абвешчаны неадрыўнай часткай рус. народа, што выклікала пытанне аб іх рэліг. уніфікацыі. Гэта супадала з жаданнем шэрагу уніяцкіх іерархаў, якія хацелі далучыцца да праваслаўя — пануючага веравызнання як па ідэалаг. меркаваннях, так і для паляпшэння свайго сац. статуса. Ініцыятарам далучэння стаў у 1827 асэсар 2га (уніяйкага) дэпартамента Рымскакаталіцкай калегіі Іосіф Сямашка (з 1829 епіскап). У канцы 1820х—30я г. з дапамогай дзярж. улад быў ажыццёўлены шэраг мер па збліжэнні грэкакаталіцкай царквы з праваслаўем: уніятам забаронена пераходзіць у лац. абрад; замест 4 уніяцкіх епархій пакінуты 2 — Полацкая (Беларуская) і Віленская (Літоўская); прымаліся захады па павышэнні адукац. ўзроўню белага духавенства, найб. схільнага да праваслаўя; закрываліся манастыры і школы базыльян\ пашыраліся служэбнікі маскоўскага друку; ва уніяцкіх храмах інтэр’еры мяняліся паводле правасл. узораў; у епіскапы былі пасвячоны паплечнікі Сямашкі — Васіль Лужынскі і Антоній Зубко. Ідэя пераходу ў праваслаўе ахоплівала ўсё больш прадстаўнікоў духавенства; святароў, якія адмаўляліся даць распіску аб згодзе з праваслаўем, каралі пераводам у горшыя прыходы, паніжэннем у пасадзе, аж да зняволення ў манастырах. Смерць у 1838 апошняга праціўніка аб’яднання з праваслаўем мітрапаліта Ігнація Іасафата Булгака зняла апошнія перашкоды для скасавання Брэсцкай уніі 1596. Скліканы 24.2.1839 у Полацку сабор з 3 епіскапаў (Сямашка, Зубко, Лужынскі) і 21 інш. высокай духоўнай асобы, прыняў Акт з 2 пунктаў: у 1м абвяшчалася адзінства з правасл.
царквой, у 2м змяшчалася просьба да Мікалая I садзейнічаць хутчэйшаму далучэнню уніятаў да праваслаўя. Да саборнага Акта прыкладаліся абавязацельствы 1305 святароў і манахаў, пасля прыняцця Акта іх колькасць павялічылася да 1607. Паводле распараджэння Мікалая I 6.4.1839 прынята пастанова Св.Сінода аб далучэнні уніятаў да праваслаўя. Напачатку ў храмах дазвалялася захоўваць уніяцкія абрады, аднак пры замене уніяцкіх йарк. атрыбутаў праваслаўнымі быў нанесены значны культурны ўрон (страчаны многія старыя кнігі, абразы, посуд і інш.). Паво
дле Акта П.ц.с. да правасл. царквы далучана кал'я 1,5 млн. чал. Найб. цяжка скасоўвалася уніяцтва ў паўн. Беларусі, дзе лацінізацыя грэкакаталіцкай царквы была найб. глыбокая, частка уніятаў там перайшла ў рымакатолікі. Уніяцкая царква ў Царстве Польскім (у Люблінскай, Сувалкаўскай і Сядлецкай губ.) далучана да праваслаўя ў 1875.
Літ:. Мартос А. Беларусь в нсторяческой государственной н церковной жмзнн. Мн., 1990 [рэпр. выд.: БуэносАйрес, 1966]; Уняя в документах. Мн., 1997. С. 415—490; ШейкннГ.Н. Полоцкая епархяя. Мн., 1997. С. 32^48. В.Р.Кірэеў.
ПОЛАЦКІ ШКОЛЬНЫ ТЭАТР Існаваў у 1585—1819 у г. Полацк Віцебскай вобл. пры езуіцкім калегіуме. У рэпертуары пераважалі драмы на рэліг., міфалагічныя і гіст. сюжэты, міраклі. Паказы адбываліся пераважна на лац.. зрэдку на польскай, часам на бел. (1603) мовах, звычайна яны суправаджаліся інтэрлюдыямі і інтэрмедыямі. Паказы былі прымеркаваны да масленіцы, некат. свят, перад летнімі канікуламі і пасля завяршэння навуч. года. Аўтарамі пастановак былі выкладчыкі калегіума. Звесткі пра рэпертуар у канцы 16 ст. амаль не захаваліся. Сярод пастановак: «Аталія» (1593), «Вясёлае пасля хмар сонца» (1669), «Духоўнае прычасце святых Барыса і Глеба» (1693), «Крушэнне карабля на сушы», «Вянок з каштоўных камянёў, што ператварыліся ў лаўры» (абедзве 1723), «Вогненнае жала і вобраз вагнядышнага льва» (1724), «Язон паза Калхідай» (1728), «Зрэнка Польшчы» (1730), «Пасол з сэрца Сарматыі» (1731), «Вянок з імён і вучоных галоў» (1737), «Час абеду, які працягваўся дзвесце гадоў» (1740) і інш.