Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
Літ:. Гранстрем Е.Э. Опнсанме русскмх н славянскнх пергаментных рукопнсей. Л., 1953; НікалаеўМ. Палата кнігапісная. Мн., 1993. М.В.Нікалаеў. ПбЛАЦКІЯ МАНАСТЫРЫ. праваслаўныя манастыры ў Полацку ў 16 ст. Вядомы з дакументаў і асабліва з рэестра 1583 Скуміна царкоўных сёл, перададзеных Стафанам Баторыем Полацкаму езуіцкаму калегіуму. У іх ліку названы: Полацкі СпасаЕфрасіннеўскі манастыр; Багародзійкі мужчынскі, засн. ў 12 ст. Ефрасінняй Полацкай; Полацкі Богаяўленскі манастыр; Бельчыцкі Барысаглебскі манастыр; Сафійскі мужчынскі; Гарадзецкі св. Міхаіла, якому ў 1583 належалі 10 вёсак (64 дымы) і 20 дымоў у горадзе; Лучанскі св. Мікалая, меў 6 вёсак (40 дымоў); КозьмаДзям’янаўскі мужчынскі, знаходзіўся за р. Палата, спыніў існаванне ў час Лівонскай вайны 1558—83; Пятроўскі мужчынскі, знаходзіўся у замку, разбураны пры ўзяцці Полацка Стафанам Баторыем; Іаана Прадцечы, на вве Экіманскі на р.Зах Дзвіна, вядомы з 12 ст., адсюль паходзяць 2 Полацкія евангеллі, у 1583 манастыру належала 8 вёсак, 120 дымоў у Полацку, разбураны ў час Лівонскай вайны; Троіцкі мужчынскі за р. Палата, вядомы з 12 ст., адсюль паходзіць адно з Полацкіх евангелляў, спыніў існаванне ў Лівонскую вайну; Праабражэнскі Запалоцкі; св. Юрыя, у полі за горадам; Машонацкі Уваскрэсенскі, знаходзіўся ў Ніжнім Замку, яму належалі 3 вёскі і 5 дворышчаў у Пінску. А.А.Ярашэвіч.
ПОЛАЦКІЯ ПРЫВІЛЕІ. граматы, якія вызначалі дзярж.прававое становішча Полацкай зямлі ў складзе ВКЛ. Рэгулявалі ўнутранае жыццё, гарантавалі правы і прывілеі полайкага баярства, духавенства і мяшчан (гл. Полацкае права). Прывілей, выдадЗены ў 1й пал. 14 ст., не збярогся і адноўлены паводле пацвярджальнага прывілея 1511. Ён змяшчаў пагадненне полацкіх феадалаў і мяшчан са сваім удзельным князем. У 1399 Вітаўт выдаў прывілей, паводле якога абмежаванні ўлады ўдзельнага князя пераносіліся йа велікакняжацкую ўладу. Прывілей Жыгімонта Кейстутавіча, выдадзены паміж 1436—40, пацвердзіў ранейшыя П.п. Прывілей 1451, выдадзены Казімірам IV Ягелончыкам, дадаткова гарантаваў юрыд. і маёмасныя правы палачан. Пры вял. кн. Аляксандру П.п. пайверджаны і дапоўнены новымі артыкуламі, што было звязана з наданнем Полацку 7.10.1498 прывілея на магдэбургскае права. Канчаткова становішча Полацкай зямлі ў складзе ВКЛ аформлена пацвярджальным прывілеем Жыгімонта I ад 23.7.1511. Наступныя пайвярджальныя прывілеі выдаваліся ў 1547, 1580, 1593, 1634.
ПбЛАЦКІЯ СКАРБЫ, 1) манетнарэчавы скарб, знойдзены ў 1910 у Полацку на тэр. Верхняга замка. Ухаваны паміж 1060 і 1070. Рэчавая частка складалася з сярэбраных 4 цэлых і 39 абрубкаў палачкападобных зліткаў, 3 фрагментаў буйных аладкападобных зліткаў, некалькіх загатовак з волава. Манетная частка складалася з некалькіх фрагментаў куфіцкіх дырхемаў Арабскага халіфата, 128 цэлых і 13 фрагментаў дэнарыяў дзяржаў Зах. Еўропы, 7 перайманняў і манетападобных пласцінак. 2) Скарб з 6 залатых рэчаў знойдзены ў 1984 на тэр. Ніжняга замка. Ухаваны ў 2й пал. 10 ст. Складаўся з фрагмента грыўні і бранзалетаў.
ПОЛБА, група тэтрапЛоідных відаў пшаніцы з ломкім коласам і плевачным зернем. Пры выспяванні колас распадаецца на каласкі з членікамі каласавога стрыжня. Зерне пры малацьбе не вымалочваецца з плевак. Дзікарослая П. пашырана ў Еўразіі, Афрыцы; культурную П. (эмер) вырошчваюць на невял. плошчах у Закаўказзі і Пярэдняй Азіі. Адрозніваецца непатрабавальнасцю. скараспеласцю, устойлівасцю да грыбковых хвароб. 3 зерня атрымліваюць крупы і муку. П. — каштоўны зыходны матэрыял для селекйыі.
ПОЛЕ ў м а т э м а т ы ц ы, мноства, якое мае 2 і больш элементаў з зададзенымі бінарнымі алг. аперацыямі складання і множання; асобны падклас кольцаў. Задавальняе пэўныя ўмовы (аксіёмы П.).
Аксіёмы П.: складанне і множанне камутатыўныя і асацыятыўныя, множанне дыстрыбутыўнае адносна складання; у П. існуюць нулявы і адзінкавы элементы, а таксама для кожнага элемента а існуе процілеглы элемент а і для ненулявога элемента a — адваротны элемент /0. Адсюль вынікае, што ў П. выконваюцца аперацыі адымання і дзялення (на ненулявы элемент). Напр., мноства рацыянальных лікаў, мноства сапраўдных лікаў.
ПОЛЕ ЗРОКУ аптычнай с і с т э м ы, частка прасторы (ці плоскасці), відарыс якой дае аптычная сістэма. Вызначаецца контурамі элементаў сістэмы, якія абмяжоўваюць светлавыя пучкі, напр., аправамі лінзаў і прызмаў, дыяфрагмамі.
Значэнне П.з. вымяраецца найменшым вуглом, пад якім такія контуры бачныя з цэнтра зыходнага пучка (вуглавое П.з.). Вугал П.з. ў прасторы прадметаў адваротна прапарцыянальны павелічэнню аптычнаму сістэмы; напр., у самых вялікіх тэлескопаў не перавышае некалькіх вуглавых мінут, у бінокляў ён складае 5—10°, у шырокавугольных фатагр. аб’ектываў дасягае 120—140° і больш. ПОЛЕ ФІЗІЧНАЕ, адзін з двух (нараўне з рэчывам) відаў матэрыі. Паводле прынцыпу блізкадзеяння з дапамогай П.ф. (як сілавога поля) ажыццяўляецца ўздзеянне (на адлегласці) аднаго цела на другое, што апісваецца ў межах поля тэорыі. Прыклады П.ф.: эл.магн. і гравітацыйнае ў класічнай фізіцы, квантаварэлятывісцкія палі ў фізійы элементарных часціц і іх узаемадзеяннях.
Паняцце сілавога поля (эл. і магн.) у 1830я г. ўведзена М.Фарадэелі. Дж.К.Максвел у 1860я г. развіў далей ідэі аб эл.магн. полі і сфармуляваў яго законы (гл. Максвела ўраўненніў прадказаў электрамагнітныя хвалі. Пасля адкрыцця Дж.Дж.Томсанам электрона (1897) электрычна зараджаныя элементарныя часціцы сталі разглядацца як першасныя крыніцы эл.магн. поля і эл.магн. узаемадзеянняў. У 1900 М.Планк прадказаў, што энергія эл.магн. поля выпрамяняецца і паглынаецца дыскрэтнымі порйыямі (квантамі). У канцы 1920х г. паказана, што квантуецца і само эл.магн. поле. Кванты гэтага поля — фатоны з’яўляюцца элементарнымі часціцамі і пераносчыкамі эл.магн. узаемадзеянняў. У 1928 П.А.МЛз{>ж увёў квантаварэлятывісцкае (хвалевае) поле і для адзінак будовы рэчыва, квантамі якога з’яўляюйца элементарныя часйіцы — электрон і пазітрон. У межах квантаварэлятывісцкай тэорыі ў адпаведнасці з карпускулярнахвалевым дуалізмам знікаюць бар’еры паміж рэчывамі і сілавымі палямі як рознымі відамі матэрыі. У абодвух выпадках апісанне П.ф. ажыццяўляецца з дапамогай агульнага матэм. апарата і выкарыстоўваюцца алнолькавыя фіз. характарыстыкі П.ф. і квантаў гэтых палёў (элементарных часціцў. маса, энергія, імпульс, момант імпульсу, спін, зарад і інш Пры ўзаемалзеяннях кванты П.ф. аднаго тыпу могуць пераўтварацца ў кванты П.ф. другога тыпу, напр., электроны і пазітроны ў фатоны і наадварот — фатоны ў электронпазітронныя пары; кваркі і антыкваркі ў глюоны, а глюоны ў кваркантыкваркавыя пары. Элементарныя часціцы розных тыпаў (сілавога поля і рэчыва), калі яны маюць адпаведныя сілавыя заралы, могуць быць пераносчыкамі і крыніцамі ўзаемадзеянняў.
А.А.Богуш.
«ПОЛЕССКАЯ ЖНЗНЬ». грамадскапаліт. і літ. газета ліберальнага памяркоўнаапазіц. кірунку. Выдавалася з 17(ЗО).1О. 1909 да 27.12.1911 (9.1.1912) [з 11(24).1 да 27.6(10.7).1910 не выходзіла] у Гомелі на рус. мове 3 разы на тыдзень. Прадаўжала праграму газ. «Полесская мысль». Змяшчала інфармацыю пра дзейнасць урада і Дзярж. думы, асвятляла побыт гар. «дна», надзвычайныя падзеі ў краі. Публікавала артыкулы пра жыццё і творчасць М.Чарнышэўскага, М.Скабічэўскага, П.Якубовіча, мастака А.Куінджы, знаёміла з творамі Л.Андрэева, ШоламАлейхема, прапагандавала этычную філасофію Л.Талстога. Друкавала нарысы сакратара рэдакцыі М.Л.Бахйіна (псеўд. Міхаіл Хмуры), вершы і апавяданнізамалёўкі мясц. аўтараў, асвятляла тэатр. і муз. жыццё горада, дзейнасць Гомельскага музычнадраматычнага таварыства. У.М.Конан.
«ПОЛЕССКАЯ МЫСЛЬ». грамадскапаліт. і літ. газета радыкальналіберальнага кірунку. Выдавалася з 16 (29).3 да 22.9(5.10). 1909 у Гомелі на рус. мове спачатку штодзень, з крас. 3 разы на тыдзень. Друкавала артыкулы на грамадскапаліт., эканам. і літ. тэмы, мела рубрыкі «Тэатр, музыка і мастацтва», «Мясцовая хроніка». У цыкле «Культурныя нарысы» пісала пра дзярж. статус бел. мовы ў ВКЛ, ролю БСГ, «Нашай долі» і «Нашай нівы», творчасці Ф.Багу
472 ПОЛЕССКМЙ
шэвіча, Я.Лучыны, Я.Купалы ў нац. руху, адзначала перспектыўнасць бел. нац. ідэі; у «Эканамічных нататках» крытыкавала ўрад. Прапагандавала творчасць Л.Талстога, А.Чэхава, неадназначна айэньвала мадэрнісцкія плыні ў рус. і зах.еўрап. лры, крытыкавала арыентацыю на безыдэйнасць тэатра і кінематографа. У.М.Конан.
«ПОЛЕССКНЙ ЛНСТбК», нелегальная бальшавіцкая газета. Выдавалася з вер. 1904 да сак. 1905 Палескім ктам РСДРП на рус. мове. Першы нумар выйшаў пад назвай «Лнсток Полесского комятета». Асвятляла рэв. падзеі ў Расіі і Беларусі. Надрукавала паведамленне аб стварэнні Палескага кта РСДРП, справаздачу аб распаўсюджванні ў 1904 парт. лры, матэрыялы, прысвечаныя рэв. руху сялян.
«ПОЛЁСЬЕ», грамадскапаліт. і літ. газета радыкальналіберальнага кірунку. Выдавалася з 24.9(7.1О).19О9 да 7(20).10.1912 у Гомелі на рус. мове 3 разы на тыдзень. Друкавала інфармацыю пра дзейнасць Дзярж. думы, урада і мясц. улад, аб новай хвалі дэмакр. і рэв. руху ў 1912, арыентавала грамадскую думку на дэмакратыю еўрап. ўзору. Выступала супраць ідэі вял. Расіі П.Струвэ, салідарызавалася з канцэпцыяй М.Горкага пра свабоднае развіццё ўсіх народаў. Прыхільна ставілася да культ.нац. самавызначэння беларусаў, крытыкавала антыкаталіцкую і антыбел. прапаганду акііябрыстаў і «Саюза рускага народа» (арт. Р.Зялёнага «Пра беларускае пытанне»), Шмат увагі аддавала прапагандзе рус. і зах.еўрап. лры, тэатра, інш. відаў мастацтва. Друкавала творы Л.Талстога, артыкулы пра творчасць А.Пушкіна, Ф.Дастаеўскага, А.Чэхава, Л.Андрэева, С.Надсана, У.Меерхольда і інш. Асвятляла тэатр. жыццё ў С.Пецярбургу, Маскве і Гомелі. За крытыку палітыкі ўрада яе тыражы неаднаразова канфіскоўваліся. У.М.Конан.
ПОЛІ... (ад грэч. poly многа, многае), тое, што палі...
ПОЛІАКРЫЛАНІТРЫЛ. сінтэтычны палімер, прадукт полімерызацыі акрыланітрылу. Агульная фла [—СН;— —CH(CN)—]п, мал. м. (30—100)103. Цвёрдае рэчыва белага колеру, шчыльн. 1140—1170 кг/м3, тра шклавання 85— 90 °C. Раствараецца ў палярных растваральніках (напр., дыметылфармамідзе, дыметылсульфаксідзе) і ктах. У прамсці вырабляюць у асн. мадыфікаваны П. — двайныя ці трайныя супалімеры, што маюць больш як 85% (па масе) акрыланітрылу (супалімерызацыя дазваляе павысіць растваральнасць і знізіць вязкасць раствораў П ). Выкарыстоўваюць пераважна ў вытвсці валокнаў (гл. Поліакрыланітрыльныя валокны).