Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
Літ:. О у д н а н Дж. Основы хнмнн полнмеров: Пер. с англ. М„ 1974; 14 в а н ч е в С.С. Раднкальная полнмернзацня. Л., 1985; Брук М.А., Павлов С.А. Полнмернзацня на поверхностн твердых тел. М., 1990.
М.Р.Пракапчук.
ПОЛІМЕРЫЯ (ад грэч. polymereia шматскладовасць, наяўнасць .многіх частак), адзін з тыпаў узаемадзеяння генаў, пры якім ступень развіцця адной і той жа прыкметы абумоўлена ўплывам шэрагу т.зв. палімерных генаў (праяўляюцца падобным чынам). П. пашырана ў прыродзе. Паводле тыпу П. наследуюцца важныя гаспадарча карысныя прыкметы: вышыня раслін, колькасць бялку ў зерні, вітамінаў у пладах, хуткасць росту, маса жывёл і інш.
ПОЛІМЕІАКРЫЛАТЫ сінтэтычныя палімеры, прадукты полімерызацыі складаных эфіраў метакрылавай кты (метакрылатаў). Агульная фла [—СНг— —C(CHj)(COOR)—]п; найважн. поліалкілметакрылаты, у якіх R — алкільны радыкал нармальнай будовы (СНз, С2Н5 і інш.).
Аморфныя шклопадобныя (R — алкіл з I—3 атамамі вугляроду), эластычныя (2—14 атамамі) ці воскападобныя крышт. рэчывы. Маюць больш высокія тры шклавання і цвёрдасць, чым поліакрылаты з тым ж R (напр., тра шклавання поліметылакрылату 8 °C, поліметылметакрылату 105—110 °C). Раствараюцца ў складаных эфірах, у т.л. ва ўласных манамерах, хлараваных і араматычных вуглевадародах. Устойлівыя да ўздзеяння вады, разбаўленых раствораў кіслот і шчолачаў, святла і кіслароду. Выкарыстоўваюць П., a таксама супалімеры метакрылатаў з метакрылавай ктой для вытвcui безасколачнага шкла (гл. Шкло арганічнаеў вырабу пратэзаў
(хірургія, стаматалогія), як аснову лакаў і кляёў (гл. Акрылавыя клеі).
ПОЛІМЕТАЛІЧНЫЯ РЎДЫ, с в і н цовацынкавыя руды, комплексныя руды, кампаненты якіх — свінец (РЬ) і цынк (Zn), спадарожныя — медзь, золата, серабро, кадмій. радзей вісмут, волава, індый і галій. У некат. П.р. прамысл. каштоўнасць маоць барыт, флюарыт і сера. Гал. рудныя мінералы П.р. — галеніт, сфалерыт, таксама прысутнічаюць пірыт, халькапірыт, радзей арсенапірыт, касітэрыт і бляклыя руды. Колькасць асн. кампанентаў у прамысл. радовішчах П.р. змяняецца ад некалькіх працэнтаў да 10% і больш. Колькасныя суадносіны свінцу і цынку ў рудах радовішчаў розных тыпаў вагаюйца ў шырокіх межах, да ўтварэння ўласна цынкавых, радзей свінцовых руд. Звычайная колькасць свінцу ў рудах 1—2%, цынку — 2—4%. Паводле сумарнай колькасці свінцу і цынку П.р. падзяляюцца на багатыя (больш за 7%), радавыя (4—7%) і бедныя (2—4%). Радовішчы П.р. падзяляюцца на дробныя (з запасамі менш за 0,5 млн. т сумы металаў), сярэднія (0,5—2 млн. т), буйныя (2—10 млн.т) і унікальныя (больш за 10 млн. т). Першасныя П.р. фарміраваліся ў розныя геал. эпохі (ад дакембрыю да кайназою) шляхам крышталізацыі з гідратэрмальных раствораў. Паводле ўмоў угварэння падзяляюцца на экзагеннаэндагенныя (часцей пластавыя, сярод асадкававулканагенных і тэрыгеннафлішоідных адкладаў) і эндагенныя (жылы, ўкрапанікі ў карбанатных пародах). Другасныя (акісленыя) П.р. ўтвараюцца у выніку выветрывання паверхневых ч. рудных цел (да глыб. 100—200 м). Найб. радовішчы ў Канадзе (ПайнПойнт), ЗША, Аўстраліі і інш.
ПОЛІМЕТРЫЯ (ад полі... + ... метрыя). 1)у паэтыцы — ужыванне ў адным творы некалькіх памераў вершаваных, што робіць верш рытмічна больш разнастайным. Вядома з ант. часоў, у новы час часта ўжывалася ў паэзіі барока, рамантызму і 20 ст. Гл. таксама Лагаэд.
2 ) У м у з ы ц ы — адначасовае спалучэнне ў розных галасах ці групах галасоў муз. твора двух ці некалькіх тактавых памераў з перыяд. несупадзеннем гал. метрычных акцэнтаў; адна з пашыраных форм арганізацыі полірытміі. Сустракаецца спалучэнне розных метраў на працягу ўсяго твора або значнай часткі, паміж дзвюма і больш тэмамі (напр., адначасовае гучанне трох танцаў —3/4, 2/4, 3/8 — у сцэне балю оперы В.А.Моцарта «Дон Жуан», фіналу 4й сімфоніі — 8/8, 7/8 — Я.Глебава), а таксама несупадзенне метра ў мелодыі і яе суправаджэнні (Вальс ор. 42 Ф.Шапэна, кульмінацыя 4й ч. 1й сюіты з балета «Выбранніца» Глебава). Больш пашыраны кароткія полі.метрычныя эпізоды, часам не пазначаныя адпаведнымі знакамі, на аснове матыўнай П., або геміёлы — 2дальных матываў у 3дольных тактах (2я ч. 2га квартэта А.Барадзіна, 2я сімфонія
«Песні для аркестра» А.Мдывані, у многіх творах І.Стравінскага, М.РымскагаКорсакава, Глебава, Дз.Смольскага і інш). Т.А.Дубкова (музыка).
ПОЛІМЕТЫЛЕНАКСІД, тое, што поліфармальдэгід.
ПОЛІМЕТЫНАВЫЯ ФАРБАВАЛЬНІКІ, метынавыя фарбавальн і к і, арганічныя злучэнні, малекулы якіх маюць метынавыя групы —СН=, што ўтвараюць ланцуг спалучаных падвойных сувязей з няцотным лікам атамаў вугляроду паміж электронадонарнай і электронаакцэптарнай групамі па канцах. Колькасць метынавых груп у адкрытым ланцугу малекулы фарбавальніка можа быць і невялікай 1, 2. 3 і г.д., адпаведна адрозніваюць .мона, ды, тры і інш. метынавыя фарбавальнікі.
П.ф. маюць колеры ад жоўгых да зялёных, для іх характэрна высокая інтэнсіўнасць і святлоўстойлівасць афарбоўкі. Выкарыстоўваюць для афарбоўкі поліакрыланітрыльных і ацэтатных валокнаў, пластмас, фарбавання натуральнай скуры, вырабу чарніла, штэмпельных фарбаў і капіравальнай паперы, як аптычныя сенсібілізатары ў фатаграфіі.
ЯГМіляшкевіч
ПОЛІНА Наталля Іванаўна (н. 1.9.1951, Мінск), бел. вучоны ў галіне антрапалогіі. Канд. мед. н. (1989). Скончыла Мінскі мед. інт (1975). 3 1978 у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац. АН Беларусі. Навук. працы па морфафункцыян. асаблівасцях арганізма дзяцей і падлеткаў, асн. тэндэнцыях у фіз. развіцці падрастаючага пакалення ў сувязі з сучаснай экалагічнай сітуацыяй. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.: Детскнй органнзм м среда: Формнрованне фнз. тмпа в разных геохнм. регнонах БССР. Мн., 1989 (разам з І.І.Салівон, В.У.Марфінай); Экологнческме нзменення н бнокультурная адаптацня человека. Мн„ 1996 (у сааўт.).
ПбЛІНГ, П а ў л і н г (Pauling) Лайнус Карл (н. 28.2.1901, г. Портленд, штат Арэгон, ЗША — 19.8.1994), амерыканскі фізік і хімік, грамадскі дзеяч. Чл. Нац. AH 3LLIA (1933), Амер. АН мастацтваў і навук (1944). Замежны чл. АН СССР (1958). Скончыў Каліфарнійскі тэхнал. інт у Пасадэне (1925; др філасофіі), дзе і працаваў ў 1927—64 (з 1931 праф.). У 1969—74 у Станфардскім унце. 3 1975 у Інце навукі і медыцыны. Навук. працы па тэорыі хім. сувязей, да
476 ПОЛІНЕЎРЫТ
следаванні структуры малекул, біяхіміі, імунахіміі, малекулярнай генетыцы. Распрацаваў квантавамеханічны метад разліку структуры малекул — метад валентных сувязей (1931, адначасова з амер. фізікахімікам Дж.К.Слейтэрам), на аснове якога стварыў новую тэорыю будовы хім. злучэнняў — тэорыю рэзанансу (1931—33). Увёў паняцце электраадмоўнасці, прапанаваў спосаб яе колькаснага вызначэння (1932) і шкалу адносных лікавых значэнняў электраадмоўнасцей хім. элементаў. Заклаў асновы структурнага аналізу бялкоў (1946— 50, разам з Д,ж.Д..Берналам, У.Л.Брэгам), выказаў думку пра спіральную будову поліпептыднага ланцуга ў бялках. Адзін з ініцыятараў Пагуашскага руху. Нобелеўская прэмія 1954, Нобелеўская прэмія міру 1962. Міжнар. Ленінская прэмія 1970.
Тв:. Рус. пер. — Прнрода хнмнческой связн. М., Л.. 1947; Обшая хнмпя. М., 1974; Хнмня. М., 1978 (разам з П Полінгам).
Літ:. Бнографнн велнкнх хнмнков: Пер. с нем. М„ 1981. С. 315.
ПОЛІНЕЎРЫТ (ад полі... + грэч. neuron жыла, нерв), множнае запаленне перыферычных нерваў. Узнікае ад інфекцый, асабліва вірусных, інтаксікацый (алкаголь, ртуць, свінец), парушэння абмену рэчываў (напр., пры дыябеце цукровым) і інш. П. з пашкоджаннем нерв. карэньчыкаў наз. полірадыкуланеўрытам. Прыкметы: адчуванне поўзання мурашак па скуры, аняменне дыстальных аддзелаў рук і ног, боль, ацёк, схудненне, парэзы і паралічы; мыйшы канечнасцей памяншаюцца ў памерах (атрафіруюцца), няўстойлівая паходка, цяжка ўтрымліваць рэчы ў руках. Лячэнне: ліквідацыя асн. прычыны хваробы, тэрапія, масаж, фізія і курортатэрапія.
ПОЛІНУКЛЕАТЫДЫ. тое, што нуклеінавыя кіслоты.
ПОЛІПЕПТЫДЫ, арганічныя злучэнні, якія маюць астаткі амінакіслот (ад 6—10 да некалькіх дзесяткаў). Умоўная мяжа паміж П. і бялкамі знаходзіцца ў вобласці малекулярнай масы 6000 (ніжэй за яе — П., вышэй — бялкі). Бялкі сінтэзуюцйа на рыбасомах у выглядзе поліпептыдных ланцугоў і маюць адзін або некалькі такіх ланйугоў, кожны з якіх сінтэзуецца асобна, a потым злучаюцца паміж сабой (напр., гемаглабін). У арганізме П. ўтвараюцца пры ферментатыўным расшчапленні бялкоў (аўтоліз тканак, страваванне і інш.) і пры біясінтэзе з амінакіслот. Простыя П. — крышталічныя рэчывы, добра раствараюцца ў вадзе, па фіз. і хім. уласцівасцях блізкія да амінакіслот. Складаныя П. — аморфныя, з вадой утвараюць калоідныя растворы. Многія прыродныя П. .маюць біял. актыўнасць гармонаў, антыбіётыкаў і таксінаў. Сінт. П. выкарыстоўваюць у якасці мадэлей
пры вывучэнні будовы і біял. актыўнасці бялкоў. Гл. таксама Пептыды.
С.С.Ермакова.
ПОЛІПЛАІДЫЯ (ад грэч. polyploos шматразовы + eidos від), э ў п л а і д ы я, спадчынная змена, звязаная з кратным павелічэнне.м колькасці храмасом у клетках арганізма. Найб. часта бывае ў раслін і прасцейшых, са шматклетачных жывёл — у дажджавых чарвей. Узнікае ў выніку парушэння разыходжання храмасом у мітозе ці меёзе пад уздзеяннем высокай або нізкай тры, іанізавальнага выпрамянення, хім. рэчываў (у прыродзе і ў эксперыменце). Пры П. бываюць адхіленні ад дыплоіднай колькасці храмасом у са.матычных клетках і ад гаплоіднай — у палавых; могуць таксама ўзнікаць клеткі, у якіх кожная храмасома прадстаўлена тройчы (Зп — трыплоіды), 4 разы (4п — тэтраплоіды), 5 разоў (5п — пентаплоіды) і інш. Адрозніваюць аўтаполіплаідыю (кратнае павелічэнне колькасці набораў храмасом аднаго віду), характэрную пераважна для відаў з вегетатыўным спосабам размнажэння (аўгапаліплоіды стэрыльныя зза парушэння кан’югацыі гамалагічных храмасом у працэсе меёзу) і алаполіплаідыю (змена колькасці набораў храмасом на аснове міжвідавой гібрыдызацыі, пры якой звычайна адбываецца падваенне колькасці храмасом у бясплоднага дыплоіднага гібрыда і ён становіцца пладавітым). П. мае важнае значэнне ў эвалюцыі культурных і дзікарослых раслін, а таксама некат. груп жывёл (пераважна партэнагенет.). Паліплоіды часта характарызуюцца буйнымі памерамі, павышанай колькасцю шэрагу рэчываў, устойлівасцю да неспрыяльных фактараў навакольнага асяроддзя і інш. гасп. карыснымі адзнакамі. Яны з’яўляюцца важнай крыніцай зменлівасці і выкарыстоўваюцца як зыходны матэрыял для селекцыі (на аснове П. створаны высокаўраджайныя сарты с.г. раслін, устойлівыя да хвароб). У шырокім сэнсе тэрмін «П.» азначае кратную (эўплаідыя) і някратную (анеўплаідыя) змены колькасці храмасом у клетках арганіз.ма. Р.Г.Заяц.