Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
ПОЛІГЕНІЗМ (ад полі... + грэч. genos род, паходжанне), антрапалагічная тэорыя, паводле якой розніца паміж расамі чалавека настолькі вялікая, што яны з’яўляюцца рознымі біял. відамі, якія ўзніклі незалежна адзін ад аднаго ў розных частках зямнога шара ад розных форм гамінідаў; процілегласць монагенізму. Негрунтоўнасйь (памылко
васць) П. даказана падабенствам рас сучаснага чалавецтва па комплексе важнейшых адзнак (будова рукі, ступні, галаўнога мозга, біяхім. паказчыкі і інш.) і неабмежаванымі магчымасцямі змешвання рас паміж сабой.
ПОЛІПНІЯ (ад полі... + грэч. gyne жанчьіна, жонка), 1) у заалогіі форма палавых зносін, пры якой за 1 сезон размнажэння самец спароўваецца з некалькімі самкамі. Пры т э р ы тарыяльнай П. індывід. ўчасткі некалькіх самак размешчаны ў межах тэрыторыі, якую ахоўвае самец. Вядома ў прыдонных рыб, каланіяльных птушанятных відаў птушак, некат. млекакормячых (рукакрылыя, грызуны, ніжэйшыя прыматы). Пры гарэмнай П. самец збірае каля сябе групу самак (гарэм), якая распадаецца адразу пасля іх апладнення (напр., у птушак — курыныя, у млекакормячых — капытныя, ластаногія і інш.). Аблігатная П. мае месца ў млекакормячых, якія пастаянна жывуць групоўкамі з некалькіх самак і 1 самца (зебры, кашалоты, некат. мартышкі і інш.). У грамадскіх насякомых пад П. разумеюць наяўнасць у сям’і некалькіх самак, якія даюць патомства. 2) У цытагенетыцы П. — з’яднанне аднаго мужчынскага і двух ці больш жан. прануклеусаў у яйцаклетцы. 3) Тое, што мнагажонства (гл. таксама Палігамія).
ПОЛІІЗАПРЭН. гл. ў арт. Ізапрэнавыя каўчукі.
ПОЛІКАНДЭНСАЦЫЯ (ад полі... + кандэнсацыя), метад сінтэзу палімераў, заснаваны на рэакцыі паміж сабой біабо поліфункцыян. манамераў і (ці) алігамераў, якая звычайна суправаджаецца вылучэннем нізкамалекулярнага прадукту (вады, аміяку, спірту і інш.); адзін з асн. спосабаў атрымання высокамалекулярных злучэнняў.
П. біфункцыян. манамераў наз. лінейнай, П. з удзелам манамераў, у якіх больш за 2 функцыян. групы, — трохвымернай; у выніку ўтвараюцца, адпаведна, лінейныя і сеткавыя палімеры. Разнавіднасць П. — п о л і ц ы к лакандэнсацыя, пры якой адначасова з П. адбываецца ўнутрымалекулярная цыклізацыя лінейнага прадукту. П. ляжыць у аснове біясінтэзу бялкоў, нуклеінавых кіслот, цэлюлозы, крухмалу і інш. У прамсці выкарыстоўваюць для атрымання поліэфіраў (напр., поліэтылентэрэфталату), сінт. смол (напр., фенолафармальдэгідных смол), поліамідаў, полікарбанатаў, поліўрэтанаў і інш.
Літ:. СоколовЛ.Б. Основы сннтеза полнмеров методом полнконденсацнн. М., 1979.
Я.ГМіляшкевіч.
ПОЛІКАПРААМІД. п о л і е к а п раамід, полікапралактам, аліфатычны поліамід, прадукт полімерызацыі капралактаму, [—NHICftJsCD—]п, мал. м. (10—35) 103. Цвёрдае бясколернае рогападобнае рэчыва, шчыльн. 1130— 1150 кг/м3, t m 225 °C (вышэй за 210 °C размякчаецца). Вызначаецца высокай зносаўстойлівасцю, мех. трываласцю.
474 ПОЛІКАРБАНАТЫ
Хімічна стойкі, масла і бензаўстойлівы. Выкарыстоўваюць пераважна дая выгвсці валокнаў (гл. Поліамідныя валокны), a таксама дэталяў машын, плёнак, як ізаляцыйны матэрыял у электра і радыётэхніцы.
ПОЛІКАРБАНАТЫ, сінтэтычныя палімеры, складаныя паліэфіры вугальнай кты і дыгідроксізлучэнняў. Маюць агульную флу [—ORO—С(О)—]п, дзе R — араматычны ці аліфатычны радыкал.
Найб. пашыраны араматычныя П. на аснове дыфенііаіпрапану (бісфенолу А), найважн. з іх П., які атрымліваюць полікандэнсацыяй бісфенолу A з фасгенам [ОС6Н4С(СН3)2С6Н4ОС(О)—]п. Цвёрдае аморфнае бясколернае рэчыва, мал. м. (2—12) ІО4, шчыльн. 1200 кг7м\ ^ 220—230 °C, раскладаецца пры t > 320 °C. Тэрмапласт. Раствараецца ў метыленхларыдзе, хлараформе і інш. арган. растваральніках. Характарызуецца высокімі трываласцю і цвёрдасцю, добрымі элекграізаляцыйньімі ўласцівасцямі. Аптычна празрысты, атмасфера і марозаўстойлівы (тра эксплуатацыі ад 100 да 135 °C), цяжкагаручы матэрыял. Выкарыстоўваюць П. як канстр. матэрыялы ў аўтамабілебудаванні, электроннай і электратэхн. прамсці, як высокачастотныя дыэлектрыкі ў радыёэлектроніцы, у вытвсці фільтраў для крыві, касцявых пратэзаў, абалонак для лек. сродкаў пралангаванага дзеяння, вочных лінзаў, лінзаў для оптыкі, асвятляльнай арматуры і інш. М.Р.Пракапчук.
ПОЛІКАРПІЧНЫЯ РАСЛІНЫ, расліны, якія шматразова цвітуць і пладаносяць на працягу жыцця. Да П.р. належаць усе голанасенныя і большасць пакрытанасенных раслін. У флоры Беларусі П.р. — усе дрэвы і кусты, а таксама большасць травяністых шматгадовых раслін. Гл. таксама Монакарпічныя расліны.
ПОЛІКРЫШТАЛЬ, агрэгат дробных монакрыштаіёў рознай арыентацыі (крышт. зярнят). Да П. адносіцца большасць цвёрдых цел (мінералы, металы, сплавы, кераміка і інш.). Утвараюцца пры крышталізацыі, паліморфных пераўтварэннях, спяканні крышт. парашкоў і інш.
Уласцівасці П. задежаць ад сярэдняга памеру зярнят (ад 10'м да некалькіх міліметраў), іх крышталеграфічнай арыентацыі, будовы міжзярнятных межаў. Пры хаатычнай арыентацыі і малых памерах зярнят (у параўнанні з памерам П.) у П. адсутнічае анізатрапія фіз. уласцівасцей, характэрная для монакрышталёў. Пры наяўнасці пераважнай крышталеграфічнай арыентацыі зярнят П. з’яўляецца тэкстураваным (гл. Тэкстура) і ў гэтым выпадку мае месца анізатрапія яго ўласцівасцей. На фіз. ўласцівасці П. істотна ўплываюць міжзярнятныя межы (на іх адбываецца рассеянне электронаў праводнасці і фатонаў, тармажэнне дыслакацый, зараджэнне расколін і інш.). П. менш стабільныя, чым монакрышталі, пры іх працяглым адпале адбываецца пераважны рост асобных зярнят (рэкрышталізацыя), што вядзе да ўтварэння буйназярністых П. або монакрышталёў.
Літ:. Гл. да арт. Крышталі, Крышталяграфія. Л.М.Шахлевіч.
ПОЛІЛІНГВІЗМ (ад полі... + лац. lingua мова), тое, што шматмоўе.
ПОЛІМАРФІЗМ (ад полі... + морфа) у б і я л о г і і, наяўнасць у межах аднаго віду раслін або жывёл двух (дымарфізм) ці больш вельмі непадобных груп асобін. Уключае адрозненні ў знешнім выглядзе асобін з адной ці розных папуляцый. Характэрны для многіх відаў флоры і фауны, у т.л. на Беларусі.
Полімарфізм у біялогіі: 1 — у розных папуляцыях хвой (хвоі, якія раслі ў розных умовах: a — у лесе, б — на адкрытым месцы, в — на балоце); у межах адной пагтуляцыі: 2 — генетычны (спадчынныя формы мухі дразафілы: a — самец, б — самка, в, г, д, е — розныя формы патомства); 3 — палавы (мурашка рыжая лясная: a — самка, б — самец, в — рабочая асобіна).
Унутры папуляцый адрозніваюць некалькі тыпаў П.Узроставы П. звязаны з чаргаваннем пакаленняў (напр., у ржаўных грыбоў, прахадных рыб, насякомых. якія развіваюцца з метамарфозам). Палавы П. звязаны з неаднолькавай марфалогіяй і экалогіяй асобін рознага полу (у насякомых, птушак, млекакормячых). Функцыянальны П. адлюстроўвае ўзроставыя палавыя адрозненні і найб. выразны ў жывёл. якія развіваюцца з метамарфозам (напр., маляўкі рыб, лічынкі земнаводных і насякомых, функцыянальна нераўнацэнныя дарослым). Ф а з а в ы П. абумоўлены шчыльнасцю папуляцый, якая выклікае т.зв. фазавую зменлівасць (напр., у асобін адзіночнай і статкавай фаз у саранчовых). Генетычны П. звязаны з вар’іраваным уздзеяннем натуральнага адбору ў розных умовах, і з павышанай адноснай жыццяздольнасцю геннай структуры арганізма. Розныя тыпы ўнутрыпапуляцыйнага П. могуць быць узаемазвязаныя і сумяшчальныя ў часе. П. ускладняе і робіць больш разнастайнымі сувязі арганізма з асяроддзем, стварае аснову для відаўтварэння шляхам дывергенцыі ў працэсе эвалюцыі.
ПОЛІМАРФІЗМ у х і м і і, здольнасць цвёрдых рэчываў і вадкіх крышталёў існаваць у некалькіх формах з рознай крышт. структурай. П. простых рэчываў прынята наз. алатропіяй; паняцце П. не адносіцца да некрышт. алатропных форм (напр., газападобных кіслароду і азону).
Розныя крышт. структурныя формы рэчыва наз. паліморфнымі м а д ы ф і к а ц ы я м і (звычайна абазначаюцца грэч. літарамі, напр., у вомве). П. пашыраны сярод рэчываў разнастайных класаў (простых, неарган. і арган.), напр., мадыфікацыі вугляроду, якія істотна адрозніваюцца паводле ўласцівасцей: алмаз і лансдэйліт, у якіх атамы
аб’яднаны кавалентнымі сувязямі ў прасторавы каркас, графіт, карбін. П. малекулярных крышталёў праяўляецца ў рознай упакоўцы малекул з аднолькавымі структурнымі фламі. Паліморфныя мадыфікацыі звычайна з’яўляюцца тэрмадынамічнымі фазамі. Узаемныя ператварэнні паліморфных мадыфікацый наз. паліморфнымі пераходамі. Паліморфныя пераходы падзяляюцца на пераходы
I і II роду (гл. Фазавыя пераходыў Змяненне крышт. структуры пры пераходах II роду нязначнае. Асобны выпадак П. — п о л і т ы п і з м, які назіраецца ў некаторых крышталях са слаістай структурай (сульфіды цынку ZnS і малібдэну MoS2, гліністыя мінералы і інш.). Палітыпы (палітыпныя мадыфікацыі) пабудаваны з аднолькавых слаёў ці слаістых «пакетаў» атамаў і адрозніваюцца спосабам і перыядычнасцю іх накладання (напр., для карбіду крэмнію вядома больш за 40 палітыпаў).
Літ.: В е р м a A. Р„ К р н ш н а П. Полнморфнзм н полнтнпнзм в крнсталлах: Пер. с англ. М., 1969. А.П.Чарнякова.
ПОЛІМЕРАЗЫ, ферменты, якія каталізуюць утварэнне макрамалекул з нізкамалекулярных рэчываў. Найважн. з П. — нуклеатыдылтрансферазы, што каталізуюць сінтэз нуклеінавых кісмт з нуклеазідтрыфасфатаў (у якасці матрыцы выкарыстоўваецца ДНК або РНК). Пад уздзеяннем П. нуклеазідтрыфасфаты пераносяцца ў каней ланцуга, які сінтэзуецца, і адбываецца падаўжэнне ланцуга на адну нуклеатыдную адзінку. Сінтэз ДНК праходзіць адначасова на двух ланцугах папярэдне раскручанай (дэспіралізаванай) ДНКматрыны.
ПОЛІМЕРЫЗАЦЫЯ, метад сінтэзу палімераў, пры якім макрамалекула ўтвараецца шляхам паслядоўнага далучэння малекул аднаго ці некалькіх манамераў да актыўнага цэнтра, што знаходзіцца ў канцы растучага ланцуга; адзін з асн. спосабаў атрымання высокамалекулярных злучэнняў. У П. ўступаюць нізкамалекулярныя рэчывы, мале
ПОЛІНГ
475
кулы якіх маюць кратныя сувязі (алеф'іны, дыенавыя і ацэтыленавыя вуглевадароды, альдэгіды, нітрыты і інш.) або цыклічныя групоўкі, здольныя раскрываіша (аксіды алефінаў, йыклічныя эфіры, лактоны, лактамы і інш.).
Паводле колькасці манамераў, што ўдзельнічаюць у П., адрозніваюць гамаполімерызацыю (адзін манамер) і суполімерызацыю (2 і больш), паводле прыроды актыўнага цэнтра — радыкальную П„ калі актыўны цэнтр — свабодны радыкал (гл. Ланцуговыя шіічкыя рэакцыіў і іойную П., актыўныя цэнтры — іоны (аніённая ці катыённая П.) або палярызаваныя малекулы (каардынайыйнаіонная П.). Пры П. развіццё кінетычнага ланцуга (працэс П. ўключае некалькі асн. стадый, т.зв. элементарных актаў — ініцыіраванне, рост ланцуга, яго абрыў і перадача) адбываецца адначасова з ростам матэрыяльнага ланцуга макрамалекулы. Найб. пашыраныя спосабы ажыццяўлення П: П . ў м а с е, ці блочная (П. вадкага манамера ў адсутнасці растваральніку), Л. ў растворы (полімерызуецца раствораны манамер), э м у л ь сійная П. і суспензійная П. (П. манамера. дыспергаванага ў вадзе), г а з a ф а з н а я (П. газападобнага манамера пад уздзеяннем іанізавальнага выпрамянення ці на паверхні каталізатара), а таксама ц в е р дафазнаяП. (П. манамераў у крышт. або шклопадобным стане). Метадам П. атрымліваюць каля 75% агульнага аб’ёму сінт. палімераў, што вырабляюць у свеце, (у тл. найб. буйнатанажныя поліалефіны, полістырол, полівінілхларыд), а таксама асн. масу каўчукоў сінтэтычных.