• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Полацкая Парадная плошча. План.
    ПОЛАЦКАЯ ПАРАДНАЯ ПЛОШЧА, горадабудаўнічы ансамбль 17—18 ст. у г. Полацк Віцебскай вобл. Размяшчаецца ў зах. ч. горада. 3 1830 вядома як Корпусная пл., з 1992 пл. Свабоды. Сфарміравалася ў 17 ст. перад Полацкім езуіцкім калегіумам. У 1776—84 забудавана жылымі і адм. будынкамі ў стылі класійызму паводле праекта арх. І.Зігфрыдана. Плошча ў плане мела форму, блізкую да квадрата. На зах. яе баку знаходзіліся касцёл і калегіум езуітаў, на ўсх. — будынкі грамадз. і крымін. палат і намеснійкага праўлення, на паўд. — дамы ген.губернатара, магістрата і верхняй і ніжняй упраў, на паўн. — дамы каменданта і віцэгубернатара, земскіх судоў і комплекс Полацкага кляштара дамініканцаў. Захаваліся
    будынкі калегіума, магістрата, дамоў ген.губернатара, верхняй і ніжняй упраў, каменданта і війэгубернатара.
    Будынкі 2павярховыя (акрамя магістрата), мураваныя, прамавугольныя ў плане, падобныя па планіроўйы, аб’ёмнапрасторавай кампазіцыі і дэкоры. Будынак магістрата 1павярховы, асіметрычнай кампазіцыі з мансардай. Яго тарцовы фасад завершаны трохвугольным шчытом. Будынкі злучаліся мураванымі агароджамі і ўтваралі нібыта адзіны фасад забудовы. 7’./. Чарняўская. ПОЛАЦКАЯ ПРАВАСЛАЎНАЯ ЕПАРХІЯ, найстарэйшая хрысціянская епархія на Беларусі. Засн. як адм.тэр. адзінка Кіеўскай мітраполіі (традыц. дата заснавання 992). Кафедральным храмам стаў Полацкі Сафійскі сабор. У 1511 епархія атрымала статус архіепіскапіі, што сведчыла пра яе высокі духоўны аўтарытэт. У выніку Брэсцкай уніі 1596 стала уніяцкай. У 17 ст. двойчы рабіліся спробы прызначынь на полацкую кафедру правасл. епіскапа. У 1833 епархія адноўлена, у 1839 архірэйскі дом пераведзены ў Віцебск. У 1920я г. ў сувязі з антырэліг. палітыкай улад царк. жыццё заняпала, у канцы 1930х г. дзеючых храмаў не было. У 1942 абвешчана аднаўленне епархіі ў складзе Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, аднак у ваен. умовах гэты акт меў фармальны характар. Пасля вайны епіскапы не прызначаліся. У 1989 П.п.е. адноўлена як епархія Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата, ахоплівала тэр. Віцебскай вобл. У 1992 пасля стварэння Віцебскай епархіі межы П.п.е. звузіліся і ахопліваюць цяпер тэр. Полацкага, Браслаўскага, Верхнядзвінскага, Глыбоцкага, Докшыцкага, Лепельскага, Міёрскага, Пастаўскага, Расонскага, Ушайкага і Шаркаўшчынскага рнаў Віцебскай вобл. На канец 2000 у епархіі было 86 прыходаў, 56 святароў, 5 дыяканаў, Полайкі СпасаЕфрасіннеўскі манастыр (адноўлены ў 1990). 3 1995 адноўлена выданне «Помцкйх епархйальных ведомостей».
    Літ:. Ш е й к н н Г.Н. Полоцкая епархмя. Мн., 1997. Г.М.Шэйкін. ПбЛАЦКАЯ ПРАВІНЦЫЯ. адм.тэр. адзінка Пскоўскай губерні ў 1772—76. Цэнтр — г. Полацк. Паводле ўказа ад 29.12.1773 падзялялася на Невельскі, Полацкі і Себежскі пав. Плошча — 1 067 422 дзесяціны. У 6 парафіях (Бешанковіцкай, Дзісенскай, Друйскай, Невельскай, Полацкай, Себежскай) было 421 сяло, 4699 вёсак і 5 мястэчак, у якіх пражывала 224 459 душ абодвух полаў падатковага насельніцтва. На тэр. правінцыі было 16 старостваў з 33 487 сяляна.мі абодвух полаў, Полацкая эканомія (1471 дым, 17 567 сялян, 102 405 дзес. ЗЯМЛІ). Я.К.Анішчанка. ПбЛАЦКАЯ РЭВІЗІЯ 1552, апісанне Полаччыны, зробленае рэвізорамі маршалкам гаспадарскім Я.Кмітам і канюшым трокскім М.Падцандкоўскім. Было важным сац.эканам. мерапрыемствам, ажыццёўленым вярх. уладай з мэтаю дакладнага ўліку эканам. стану зямель у Полацкім ваяв., замкаў, гара
    ПОЛАЦКІ 461
    доў, у т.л. Полацка, ваен. рэсурсаў і патрэб, павелічэння дзярж. даходаў і інш. Уключала падрабязнае апісанне абарончых збудаванняў Полацка (вежы, сцены, брамы, масты), гармат, павіннасцей асн. груп насельніцтва, зямельных уладанняў шляхты (з пазначэннем колькасці дымоў у сёлах, узбр. коннікаў, вылучаных у войска), духавенства, мяшчан. Рэвізія дае магчымасць меркаваць пра колькасць і размяшчэнне гар. насельніцтва, тапаграфію Полацка, заняткі, сац. дыферэнцыяцыю гараджан і інш. Дакументы П.р. выдадзены ў 1880 Ю.Шуйскім паводле дэфектнага спіса сярэдзіны 18 ст., што належаў бцы графаў Браніцкіх (у серыі: Крыніцы па гісторыі Польшчы. Кракаў, т. 5) і ў 1905 І.І.Лапам паводле спіса канца 16 або 1й пал. 17 ст. Ваеннавучонага архіва Гал. штаба (Чытанні ў Тве гісторыі і старажытнасцей расійскіх. Кн. 2). Апошняе выданне зроблена на больш высокім навук. узроўні, мае імянны, геагр. і прадметны паказальнікі. Г.Я.Галенчанка.
    ПОЛАЦКАЯ ФАБРЫКА МАСТАЦКІХ ВЫРАБАЎ «САФІЯ». Створана ў 1960 у г. Полацк Віцебскай вобл. на базе арцелі «Чырвоная вышывальшчыца». 3 2000 наз. «Сафія». Асн. прадукцыя: строчанавышытыя жаночыя сукенкі, сталовая і пасцельная бялізна; вырабы маст. апрацоўкі дрэва (кантэйнеры для хлеба, салянкі, пано, куфэркі), лозапляцення (дэкар. блюды, сухарніцы, фруктоўніцы і інш.), ручнога і машыннага маст. вязання.
    П6ЛАЦКАЯ ШКОЛА ДОЙЛІДСТВА, самабытная арх. школа, якая склалася ў 11 ст. ў Полацкім княстве ў час яго эканам. і паліт. ўздыму. Сфарміравалася ў культавым будве на аснове пераасэнсавання традыцый візант. архітэктуры пад уплывам першага манум. збудавання на тэр. Беларусі — Полацкага Сафійскага сабора. Найб. росквіту дасягнула ў 12 ст. Для П.ш.д. характэрна муроўка з плінфы «са схаваным радам», якая ўтварала двухколерную гаму паверхні сцяны, радзей — з чаргаваннем слаёў плінфы і вапняку (Віцебск). Школа творча развіла адзін з кірункаў візант. царк.буд. традыцыі: план выцягнуты па падоўжнай восі, бакавыя нефы больш вузкія, дамінуе сярэдняя апсіда (бакавыя знадворку не выяўлены і часцей схаваны ў тоўшчы алтарных сцен). Асн. тып культавых збудаванняў: 1 нефавыя бесслуповыя з адной апсідай і бабінцам (Пятніцкая царква Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра); 3нефавыя 6слуповыя з 3 апсідамі, выяўленымі знадворку (сабор Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра); трохнефавыя 4 або 6слуповыя са схаванымі бакавымі апсідамі (хрампахавальня Полацкага СпасаЕфрасіннеўскага манастыра, Віцебская Благавешчанская царква, Барысаглебская царква Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра). У шэрагу храмаў меліся абходныя галерэі. Для некат. помнікаў П.ш.д. характэрна раз
    мяшчэнне падкупальнага квадрата не над усх., а над зах. парамі слупоў, што надавала кампазіцыі будынкаў цэнтрычнасць. Гэтаму спрыяла і канструкцыйнадэкар. сістэма перакрыцця падкупальнага квадрата ступеньчатымі аркамі і ўтварэнне кубічнага пастамента барабана гал. купала, аздобленага звонку 3лопасцевымі аркамі. Прадстаўнік П.шл. дойлід Іаан — аўтар СпасаПраабражэнскай царквы ў Полацку. Мяркуюць, што полацкія дойліды ўдзельнічалі ў будве Навагрудскай Барысаглебскай царквы, будавалі ў Ноўгарадзе (царква на Сінічай гары) і Смаленску. П.ш.д. зрабіла вял. ўплыў на далейшае развіццё архітэктуры Беларусі, на Смаленскую школу дойлідства, а таксама Маскоўскую школу дойлідства і Пскоўскую школу дойлідства.
    Ю.А.Якімовіч, ГА.Лаўрэцкі.
    Да арт Полацкая школа дойлідства. Благавешчанская царква ў Віцебску. Здымак пасля рэстаўрацыі.
    ПОЛАЦКІ, рабочы пасёлак, у 1959—63 назва горада Наваполацк.
    пбЛАЦКІ БОГАЯЎЛЁНСКІ МАНА
    СТЫР. помнік архітэктуры барока з
    Полацкі Богаяўленскі манастыр
    элементамі класіцызму ў цэнтры г. Полацк Віцебскай вобл., на правым беразе Зах. Дзвіны. Існаваў у 1582—1918 як правасл. мужчынскі манастыр; гал. цэнтр праваслаўя ў Полацку. У 16—17 ст. пастаўлены драўляныя будынкі манастыра і брацкай школы (у 1656—59 у ёй выкладаў Сімяон ПолацкІ), не раз гарэлі і аднаўляліся. У 1761—79 пабудаваны мураваны Богаяўленскі сабор (неаднаразова быў перабудаваны).
    Сабор уяўляе сабой 1апсідны крыжовакупальны храм з 2вежавым гал. фасадам і высокім светлавым барабанам са сферычным купалам, завершаным ліхтаром; ліхтары завяршаюць таксама 1ярусныя вежы. У паўн. вежы знаходзілася званіца (з 7 званамі), да яе вялі ўсходы з паўд. вежы. Сцены, вежы, барабан купала прарэзаны высокімі паўйыркульнымі аконнымі праёмамі і расчлянёны пілястрамі. У 1836 сцены і ўнутр. паверхня купала былі размаляваны; захаваліся рэшткі насценнага фрэскавага жывапісу (у прасценках барабгіна фігуры 3 свяціцеляў). Пасля рэстаўрацыі ў 1981 тут размяшчалася карцінная галерэя. У 1991 сабор перададзены вернікам. Уваходзіць у Полацкі гісторыкакультурны музейзапаведнік.
    Пасля наведвання ў 1780 Полацка Кацярынай II было выдзелена 35 221 руб. на ўпарадкаванне манастыра. У 1782 арх. Дж. Кварэнгі распрацаваў праект яго расшырэння: прадугледжваў развіцідё кампазіцыі ансамбля будынкаў уздоўж вул. Ніжнепакроўскай (цяпер Леніна) — царкву фланкіравалі два 2павярховыя будынкі. У 1782—85 з 3 ад царквы на месцы драўлянага будынка брацкай школы быў узведзены мураваны Гпадобны ў плане корпус: у ім знаходзіліся келлі манахаў, пакоі ігумена і йёплая царква (Кацярынінская). 3 У ад царквы ў пач. 19 ст. пабудаваны «эканамічны дом» (не захаваўся). У кампазіцыі гал. фасадаў будынкаў выкарыстаны характэрны для класіцызму прынцып ордэра, але без яго верт. частак. 1ы паверх трактаваўся як своеасаблівы п’едэстал пад больш парадным 2м паверхам, быў дэкарыраваны рустам і расчлянёны невял. лучковымі перамычкамі. Аконныя праёмы 2га паверха больш выцягнутыя, з простымі ліштвамі. Будынкі завершаны развітым прафіляваным карнізам. Вуглавая частка (тут знаходзіліся келлі) вылучана 4 дарычнымі паўкалонамі, завершана франтонам і невял. вежай (у 1830я г. пабудаваны купал на цыліндрычным барабане, не захаваўся). У 1784—91 і 1812—19 у корпусе размяшчалася нар. вучылішча, у 1792—1812 — багадзельня. У 1970я г. будынак рэстаўрыраваны, выкарыстоўваўся як жылы дом. 3 1990 прыстасаваны пад Музейбібліятэку Сімяона Полацкага, Полацкі музей беларускага кнігадрукавання.
    Т. I. Чарняўская, В. Ф. Марозаў.
    ПбЛАЦКІ ВЕРХНІ ЗАМАК На правым беразе р. Зах. Дзвіна пры ўпадзенні ў яе р. Палата. Умацаваны цэнтр Палацка 11—17 ст. Займаў узвышша пл. 9,44 га. Быў абкружаны валам з У, па краі
    462	ПОЛАЦКІ
    пляцоўкі стаялі драўляныя сцены — гародні з вежамі. Схілы пляцоўкі неаднаразова ўмацоўваліся — «тамаваліся» (паводле археал. звестак, упершыню каля 1363). Паводле «Полацкай рэвізіі 1552 г.», на замку было 9 вежаў, у сярэдзіне 17 ст. — 10. Першае паселішча на тэр. замка ўзнікла ў канцы 9 — пач. 10 ст. У сярэдзіне 11 ст. з мыса на левым беразе Палаты сюды перанесены ўмацаваны дзядзінец горада, пабудаваны Полацкі Сафійскі сабор. У 12 ст. каля Сафійскага сабора збудаваны храм Архангела Міхаіла, у паўн. частцы замка — княжацкія палаты. Замак як адм. цэнтр горада існаваў да 17 ст. У сувязі з развіццём ваен. справы ён страціў фартыфікацыйныя, а потым і паліт. функцыі. Археал. даследаванні П.В.з. праводзілі АМЛяўданскі (1928), М.К.Каргер (1957), А.Ф.Мітрафанаў (1959—60),