Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
16. Зак. 103.
482 польдэры
(1972—86), С.Законнікаў (з 1986). Друкуе творы бел. пісьменнікаў, пераклады твораў класікаў сусв. лры і сучасных пісьменнікаў замежных краін, артыкулы па пытаннях бел. лры і мастацтва, гісторыі, краязнаўства, эканомікі, культуры, грамадскапаліт. і сац. жыцця Беларусі, рэцэнзіі. Адыгрывае вял. ролю ў развіцці бел. лры.
У «П» ўпершыню апубл. многія творы Я.Купалы, Я.Коласа (у т.л. раздзелы паэмы «На шляхах волі», паэма «Рыбакова хата», аповесці «Дрыгва», «На ростанях»), В.Адамчыка, Л.Арабей, У.Арлова, М.Арочкі, А.Асіпенкі, З.Астапенкі, А.Астрэйкі, М.Аўрамчыка, Р.Баравіковай, Р.Барадуліна, С.Баранавых. АБачылы, Д.БічэльЗагнетавай, Т.Бондар, П.Броўкі. Я.Брыля (у т.л. раман «Птушкі і гнёзды», аповесць «Ніжнія Байдуны»), Г.Бураўкіна, В.Быкава (у т.л. аповесці «Здрада», «Круглянскі мост», «Сотнікаў», «Знак бяды», «У тумане», «Аблава», «Сцюжа», «Ваўчыная яма»), З.Бядулі, А.Васілевіч, В.Віткі, АВялюгіна, АВярцінскага, Галавача, Ц.Гартнага, М.Гарэцкага (у т.л. раманхроніка «Віленскія камунары»), С.Гаўрусёва. Н.Плевіча, М.Гіля, П.Глебкі, Ю.Голуба, С.Грахоўскага. АГрачанікава. К.Губарэвіча, А.Гурло, Л.Дайнекі, Г.Далідовіча, Ў.Дамашэвіча. С.Дзяргая, У.Дубоўкі, І.Дуброўскага, АДудара, А.Дударава, АЖука, Я.Журбы, Законнікава, М.Зарэцкага (у т.л. раманы «Сцежкідарожкі», «Вязьмо»), А.3вонака, В.Зуёнка, В.Іпатавай, Кавалёва, В.Каваля, В.Казько, Л.Калюгі, В.Карамазава, У.Караткевіча, А.Карпюка, К.Кірэенкі, В.Коўтун, К.Крапівы (у т.л. п’есы «Партызаны», «Хто смяецца апошнім», «Мілы чалавек», «Брама неўміручасці»), АКудраўца, АКулакоўскага, А.Куляшова (у т.л. паэмы «У зялёнай дуброве», «Прыгоды цымбал», «Новае рэчышча», «Грозная пушча», «Далёка да акіяна», «Хамуціус»). М.Лобана, А.Лойкі, Е.Лось, Лынькова, А.Макаёнка, П.Макаля, М.Матукоўскага, Н.Мацяш, І.Мележа (у т.л. раманы «Мінскі напрамак», «Людзі на балоце», «Подых навальніцы», «Завеі, снежань»), Б.Мікуліча, П.Місько, АМрыя, Р.Мурашкі, М.Мягліцкага, І.Навуменкі, Я.Нёманскага, І.Новікава, У.Някляева, В.Палтаран, А.Пальчэўскага. С.Панізніка, П.Панчанкі. У.Паўлава, Г.Пашкова, П.Пестрака (у т.л. раман «Сустрэнемся на барыкадах»), АПетрашкевіча, П.Пруднікава, І.Пташнікава, Я.Пушчы, АПысіна, А.Русецкага, Р.Сабаленкі, Э.Самуйлёнка, Б.Сачанкі, Ю.Свіркі, Р.Семашкевіча, А. Сербантовіча, Я.Сіпакова, Я.Скрыгана, М.Стральцова, М.Танка, В.Таўлая, П.Труса, Н.Тулупавай, АФедарэнкі, Ў.Хадыкі, М.Хведаровіча, В.Хомчанкі, АЧарнышэвіча, М.Чарота, К.Чорнага (у т.л. аповесці «Вясна», «Люба Лук’янская», раманы «Трэцяе пакаленне», «Пошукі будучыні», «Млечны шлях»), І.Чыгрынава, І.ІІІамякіна (у т.л. раманы «Глыбокая плынь», «Крыніцы», «Сэрца на далоні», «Снежныя зімы», «Атланты і карыятыды», «Вазьму твой боль»), С.Шушкевіча, АЯкімовіча, Я.Янішчыц, Ф.Янкоўскага і інш.; літ.крытычныя і літ.знаўчыя артыкулы ААдамовіча, С.Александровіча, С.Андраюка, В.Бечыка. Дз.Бугаёва, Р.Бярозкіна, У.Гніламёдава, І.Замоціна, В.Каваленкі, У.Калесніка, Г.Кісялёва, АКлышкі, Лойкі, А.Мальдзіса, М.Мушынскага, Ю.Пшыркова, В.Рагойшы, Я.Саламевіча, АСямёнавай, М.Тычыны, Р.Шкрабы, У.Юрэвіча і інш.
Літ.: Лынькоў М. Шляхам жыцця // Полымя. 1972. № 11; Танк М. Летапіс вялікіх здзяйсненняў // Там жа. 1982. № 11; Саламевіч Я. Праз гады // Там жа. 1992. № 11—12; Конон В. На рубежах
утверждення // Неман. 1982. № 12; Ф е д a р э н к a А «Полымю» — 70 // Роднае слова. 1992. № 12; Д а л і д о в і ч Г. Флагман // Маладосць. 1997. № 12. С.І.Законнікаў. пбльдэры (галанд. polder), асушаныя і апрацаваныя ўчасткі маршаў, ахаваныя дамбамі ад затаплення марскімі водамі. Узровень грунтавых вод у П. рэгулюецца дрэнажнымі сістэмамі, пераважна з машынным адпампоўваннем вады. Пашыраны ў Нідэрландах (каля 40% тэрыторыі), Германіі, Даніі, 3LLIA і інш. П. ствараюцца таксама на поймах рэк, якія працяглы час заліваюцца вадой (напр., каля рэк Прыпяць, Зах. Буг, Дняпро).
ГібЛЬКА (чэш. polka ад pulka палавіна), бел. нар. танец чэш. паходжання. Муз. памер 2/4. Выконваецца па крузе ў парах. Асноўны рух — паўкрокі з паваротам, якія ўпрыгожваюцца разнастайнымі дробнымі па (падскокамі, нрысядкай, прытупамі, выстаўленнем нагі на пятку і інш.). У 1840я г. быў пашыраны ў Еўропе як бальны танец. У розных рэгіёнах узнікалі лакальныя варыянты П., якія асіміляваліся з мясц. харэагр. фальклорам і станавіліся народнымі. Лёгкасць пранікнення П. ў бел. харэаграфію абумоўлена пэўнай блізкасцю яе да нац. танц. традыцый (2дольнасць метра, хуткі тэмп, прастата рухаў і кампазіцыйнай будовы, жыццярадасны настрой). Бытуе ў мностве муз., харэагр. і тэкставых (у выглядзе прыпевак) разнавіднасцей. У назвах бел. П. адлюстраваны тэрыторыя пашырэння («Барысаўская», «Смаргонская», «Віцябчанка»), асаблівасці харэагр. будовы («Рассыпуха», «Вязанка»), характар лексікі і выканання («Трасуха», «Крутуха», «Ківуха», «3 прысюдамі», «Драбней маку», «Паважна», «Какетка»), эмац. (гумарыстычны) настрой («Шэльма», «Расцяпа», «Гопсясюся», «Злодзей»), звычкі і рухі жывёл і з’явы прыроды («Зайчык», «Чыжык», «Дожджык»), імёны дзейных асоб («Альбіна», «Янка»), назвы старадаўніх танцаў, з якімі злілася П. («Трасуха», «Мазурполька») і інш. Ю.М.Чурко.
ПбЛЬКАВІЦКАЯ МЕХАНІЧНАЯ ДРЭВААПРАЦОЎЧАЯ ФАБРЫКА. Дзейнічала ў 1905 у в. Полькавічы Бабруйскага пав. (цяпер у Кіраўскім рне Магілёўскай вобл.). Працавала 50 рабочых.
ІІОЛЬКАВІЧЫ, вёска ў Каўлякоўскім с/с Шумілінскага рна Віцебскай вобл., на правым беразе р. Зах. Дзвіна. Цэнтр калгаса. За 37 км на Пд ад гар. пасёлка і чыг. ст. Шуміліна, 57 км ад. Віцебска. 190 ж., 70 двароў (2000). Пач. школа, клуб, бка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ПОЛЬСКАГА КАРАЛЕЎСТВА КАНСТЫТЎЦЫЯ 1815, канстытуцыя, якая юрыдычна замацавала ўключэнне б.ч. Польшчы ў склад Рас. імперыі. Паводле
яе рас. імператар з’яўляўся таксама каралём польскім, быў галавой выканаўчай улады, меў права ўносіць змены ў канстытуцыю, зацвярджаць або адхіляць законы. Ствараўся сейм, які складаўся з Сената і Пасольскай Ізбы. Члены Сената прызначаліся каралём, Пасольскай Ізбы — выбіраліся выбаршчыкамі, якіх зза высокага маёмаснага і адукац. цэнзаў было не больш за 100 тыс. (з 3,3 млн. насельніцтва). Афіцыйнай мовай была абвешчана польская. Існавала польскае войска (каля 30 тыс. чал.). Пасля задушэння паўстання 1830—31 заменена Арганічным статутам Каралеўства Польскага 1832. Р.Р.Лазько.
ПбЛЬСКАГЕРМАНСКІ ІІАКТ АБ НЕ
НАІІАДЗЕ 1934. гл. Германапольскі пакт 1934 аб ненападзе.
ПбЛЬСКАЕ АГЕНЦТВА ДРЎКУ (11AII; Polska Agencja Prasowa), інфармацыйнае агенцтва Польшчы. Створана ў 1944 як Польскае агенцтва друку Польпрэс, з 1945 — сучасная назва. Знаходзіцца ў Варшаве. Збірае і распаўсюджвае айч. і замежную інфармацыю для газет, радыё, тэлебачання, дзярж. аргцый і ўстаноў, замежных прадстаўніцтваў, выдае бюлетэні і даведнікі (на польскай і англ. мовах). Mae 24 айч. інфарм. бюро, 36 айч. і 18 замежных пастаянных аддзяленняў, у т.л. на Беларусі. Атрымлівае інфарм. і публіцыстычныя матэрыялы ад 44 агенцтваў.
ІібЛЬСКАЕ ДЭМАКРАТЫЧНАЕ ТА
ВАРЬІСГВА. дэмакратычная аргцыя польскай эміграцыі, створаная ў 1832 у Парыжы. Кіруючы орган — Цэнтралізацыя. Мэта тва — увядзенне замест старога парадку новага ладу для паляпшэння дабрабьгту ўсяго грамадства і лёсу нар. мас. Для дасягнення гэтай мэты ідэолагі партыі бачылі 2 шляхі: паступовыя змены і звяржэнне ўрада. 3 1840 П.д.т. праз эмісараў рыхтавала паўстанне на тэр. былой Рэчы Паспалітай. У 1845 эмісары тва дзейнічалі на Гродзеншчыне (Я.Рэр), Брэстчыне (А.Хафмаер), Віленшчыне (АРэніер). Пасля 1848 Цэнтралізацыя перамясцілася ў Лондан. У 1862 П.д.т. далучылася да Варшаўскага цэнтр. нац. кта.
М.А. Сакалова.
ІЮЛЬСКАЕ КОЛА (Koto Polskie. у сэнсе «польскае асяроддзе, гурт»), назва польскіх парламенцкіх фракцый у аўстр. рэйхсраце (1867—1918), герм. рэйхстагу (1871—1918) і рас. Дзярж. думе (1906—17). У П.к. Германіі і Расіі гал. ролю адыгрывалі нац.дэмакраты (эндэкі), якія абапіраліся на сярэднія пласты грамадства, у Аўстрыі да выбараў 1907 — шляхецкія кансерватары, з 1907 — кансерватары і эндэкі. Члены П.к. стаялі на нац.рэфармісцкіх пазіцыях. У Аўстрыі і Германіі яны выступалі супраць германізацыі польскіх зямель, у Расіі — супраць русіфікацыі і
польская 483
за аўтаномію Каралеўства Польскага (у Аўстрыі з 1867 існавала аўтаномія польскіх зямель). Р.Р.Лазько.
ІібЛЬСКАЛІтбЎСКІ ДАГАВбР 1920, падпісаны 7 кастр. ў Сувалках (Польшча). Прадугледжваў частковае перамір’е паміж Польшчай і Літвой. Вызначыў дэмаркацыйную лінію паміж польскімі і літ. войскамі, згодна з якой Вйенскі край заставаўся пад кантролем Літвы. Сарваны польскім бокам пасля таго, як войскі польскага ген. Л.Жалігоўскага ўзнялі «бунт» і захапілі 9.10.1920 Вільню, дзе быў створаны ўрад Сярэдняй Літвы. У выніку ўзнік Віленскі канфлікт 1920—39.
Літ.: Коўкель I. Польскалітоўскі канфлікт і роля ў ім беларускіх палітычных партый і арганізацый (1920—1923 гг.) // Беларусіка=АІЬагйіЬепіса Мн., 1994. Кн. 3; Lossowski Р. Konflikt polskolitewski, 1918— 1920. Warszawa, 1996. Р.Р.Лазько.
ПОЛЬСКАТУРЭЦКІЯ ВОЙНЫ 17 ст„ войны паміж Рэччу Паспалітай і Асманскай імперыяй (у саюзе з Крымскім ханствам) гал. чынам за валоданне ўкр. землямі (Валынню і Падоліяй). Пачатак в а й н е 1620—21 паклала знішчэнне туркамі каля г. Цэцора атрада гетмана С.Жалкеўскага, які ўварваўся ў Малдаўскае княства. 30тысячнае войска Рэчы Паспалітай на чале з К.Хадкевічам і 40 тыс. укр. казакоў на чале з гетманам П.К.Сагайдачным у гал. бітве паблізу Хаціна (1621) адбілі атакі тур.тат. войск. Паводле Польскатурэцкага міру 1623 граніца паміж гэтымі дзяржавамі прайшла па р. Днестр. В а й н у 1672— 76 пачала Асманская імперыя. Тур.тат. войскі захапілі КамянецПадольскі, працягвалі наступленне на Львоў і Бучач, што прымусіла Рэч Паспалітую да заключэння Бучацкага мірнага дагавора 1672, які не прызнаў польскі сейм. У 1673 тур. войска зноў было разбіта каля Хаціна. У 1676 польскае войска паспяхова вяло баі каля Жураўна. Аднак Рэч Паспадітая мусіла падпісаць Журавінскі мірны дагавор 1676, паводле якога Падалія адышла да Асманскай імперыі, a значная ч. Правабярэжнай Украіны — пад уладу гетмана П.Ц.Дарашэнкі. Польскі сейм зноў адмовіўся зацвердзіць гэты дагавор. В а й н у 1683—99 пачала Рэч Паспалітая, якая прыйшла на дапамогу Аўстрыі (гл. Аўстратурэцкія войны 16—IS cm.) у крытычны момант, калі тур. войскі ўзялі ў аблогу Вену. У 1683 польскае войска сумесна з аўстр. арміяй і войскам герм. князёў пад кіраўніцтвам караля Полыпчы і вял. кн. ВКЛ Яна III Сабескага, пры ўдзеле атрадаў укр. казакоў разграміла тур. войскі пад Венай. У ходзе вайны ў 1684 была створана антьгтур. кааліцыя «Свяшчэнная Ліга* (Рэч Паспалітая, Аўстрыя, Брандэнбург, Венецыя, а з 1686 і Расія). Паводле заключнага на Карлавіцкім кангрэсе 1698—99 мірнага дагавора Падолія і ч. Правабярэжнай Украіны адышлі да Полыпчы, панізоўе Дняпра і г. Керч за