• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    сталіся (да 1774) у Турцыі, Азоў замацаваны за Расіяй.
    ІЮЛЬСКАФРАНЦЎЗСКІ САЮЗ 1921, заключаны ў Парыжы 19 лют. Фіксаваўся ў адкрытым паліт. дагаворы і ў сакрэтнай вайсковай канвенцыі. Прадугледжваў узгадненне палітыкі дзвюх дзяржаў і ўзаемную дапамогу ў выніку несправакаванага нападу, у першую чаргу з боку Германіі. У выпадку нападу СССР на Польшчу альбо яго паірозы Францыя абавязвалася стрымліваць Германію. Пасля нападу 1.9.1939 Германіі на Полыпчу Францыя, выконваючы саюзніцкія абавязацельствы, абвясціла 3.9.1939 вайну Германіі. Р.Р.Лазько.
    ІібЛЬСКАЯ АБ’ЯДНАНАЯ РАБОЧАЯ
    ПАРТЫЯ (ГІАРП; Polska Zjednoczona Partia Robotnicza), створана 15.12.1948 y выніку аб’яднання Польскай рабочай партыі і Польскай сацыялістычнай партыі. 1ы з’езд ПАРП (снеж. 1948) ухваліў курс на паскораную пабудову ў Пальшчы сацыялізму, хуткае развіццё цяжкай прамсці, каапераванне сялянскіх гаспадарак. У выніку гэтага ў краіне быў усталяваны рэжым на ўзор тагачаснай сав. мадэлі на чале з 1м сакратаром ЦК ПАРП Б.Берутам. Пасля выступлення рабочых у Познані (чэрв. 1956) пленум ЦК ПАРП у кастр. 1956 абраў кіраўніком ПАРП У.Гамулку. Была скарэкціравана эканам. лінія (адмова ад прымусовага кааперавання), прыняты меры па дэмакратызацыі паліт. і грамадскага жыцця, што спрыяла стабілізацыі эканомікі і грамадства. Пагаршэнне эканам. становішча ў канцы 1960х г., забастоўкі на Балт. узбярэжжы ў снеж. 1970 прывялі да адстаўкі Гамулкі і прызначэння ген. сакратаром ЦК ПАРП Э.Герака. Новае кіраўніцтва ПАРП праводзіла палітыку пашырэння знешнеэканам. сувязей Польшчы, што спрыяла эканам. ўздыму краіны ў 1970я г. Аде з пачаткам у 1980 эканам. заняпаду ў ірамадстве павялічылася незадаволенасць уладай ПАРП, што выявілася ў масавых забастоўках у жн. 1980 і адхіленні Герака ад пасады. Эканам. крызіс і супрацьстаянне з прафс. аб’яднаннем «Салідарнасць» прымусілі кіраўніцтва ПАРП на чале з В.Ярузельскім увесці ў Польшчы ў снеж. 1981 ваен. становішча. У студз. 1989 у выніку перагавораў з апазіцыяй лідэры ПАРП згадзіліся на правядзенне свабодных выбараў, якія адбыліся ў ліп. 1989. На іх ПАРП страціла большасць у сей.ме Польшчы. У студз. 1990 11ы з’езд ПАРГІ прыняў рашэнне аб самароспуску і стварэнні партыі Сацыялдэмакратыя Рэспублікі Польшча.
    ПОЛЬСКАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ ВАЙСКбВАЯ (ПАВ), тайная вайсковая арганізацыя. Створана ў кастр. 1914 у Варшаве. Дзейнічала пад кіраўніцтвам Ю.Пілсудскага ў Каралеўстве Польскім, Галіцыі, на Украіне, Беларусі і ў Расіі. Адной з мэт ПАВ было захаванне ўлады
    ў руках Пілсудскага. Паводле некат. звестак, у ПАВ існавала тайная «група белага арла», якая вызначала ўнутр. і знешнюю палітыку Польшчы. У кіраўніцтва ПАВ уваходзілі АКоц, М.Касцялкоўскі, Б.Мядзінскі, А.Прыстар, Э.РыдзСміглы і інш., якія адначасова з’яўляліся членамі масонскай Вял. нац. ложы Польшчы. У 1930я — пач. 1940х г. у СССР органы АДПУ— НКУС фабрыкавалі групавыя справы ПАВ, па якіх былі арыштаваны і засуджаны ў асн. беларусы і палякі. Першая ў БССР справа ПАВ прыдумана ДПУ у 1933. Па ёй у лют. 1934 асуджана 55 чал. на 3—10 гадоў папраўчапрацоўных лагераў. У жн. 1937 у краіне пачалася шырокамаштабная аперацыя «па ліквідацыі польскай агентуры». Да вер. 1938 органамі НКУС арыштавана 21 407 «удзельнікаў ПАВ і паўстанцкіх аргцый, польскіх шпіёнаў і дыверсантаў», з іх 10120 беларусаў і 9196 палякаў. У 1937—39 па справах ПАВ прайшла большасць кіраўнікоў Кампартыі Польшчы і КПЗБ, выкліканых у СССР, і былых палітвязняў Польшчы, якія па абмене пераехалі ў Сав. Саюз, а таксама дзярж. дзеячаў, парт., сав., камсам. і прафс. работнікаў польскага паходжання. Фабрыкацыя спраў ПАВ была выкарыстана НКУС і для рэпрэсій палітычных у Зах. Беларусі пасля ўз’яднання яе з БССР у вер. 1939. Сярод арыштаваных і асуджаных па справах ПАВ была частка польскіх шпіёнаў, дыверсантаў і членаў падп. узбр. фарміраванняў, якія вялі антыдзярж. работу супраць сав. ладу. У 1950—90я г. ўсе беспадстаўна рэпрэсіраваныя па справах ПАВ рэабілітаваны. У.М.Міхнюк.
    ІібЛЬСКАЯ 1 ШВЕДСКАЯ ІНТЭР
    ВЕНЦЫЯ ІІАЧАТКУ 17 ст. ў Р а с і і, пашыраная ў сав. гістарыяграфіі назва ваен. і паліт. дзеянняў Рэчы Паспалітай і Швецыі ў час «Смуты» і грамадз. вайны ў Расіі ў пач.17 ст.
    ПбЛЬСКАЯ КАМПАНІЯ 1939, германапольская вайна 193 9, Вераснёўская кампанія 193 9, баявыя дзеянні ўзбр. сіл фаш. Германіі па акупацыі Польшчы 1 вер. — 5/6 кастр., з якіх пачалася другая сусветная вайна 1939—45. План нападу на Польшчу «Вайс» («Белы»), распрацаваны герм. вярх. камандаваннем у крас. 1939, зыходзіў са стратэгіі чмаланкавай вайны і меў на мэце раптоўным уварваннем сарваць мабілізацыю і сканцэнтраванне польскай арміі, канцэнтрычнымі ўдарамі з Сілезіі (8я, 10я і 14я ням. арміі), Памераніі і Усх. Прусіі (3я і 4я ням. арміі) разбінь яе гал. сілы, што знаходзіліся на 3 ад рэк Вісла і Нараў. Зачэпкай да вайны паслужыла правакацыя 31.8.1939 у прыгранічным ням. г. Гляйвіц (цяпер Глівіцы, Польшча), калі група службоўцаў СС інсцэніравала на
    484	польская
    пад польскіх вайскоўцаў на мясц. радыёстанцыю (аперацыя «Гімлер»). У той жа дзень у Польшчы пачата поўная мабілізацыя, у т.л. ў Зах. Беларусі (тут мабілізавана каля 100 тыс. беларусаў). Ням. сілы ўварвання пад агульным камандаваннем ген. В. фон Браўхіча налічвалі 54 (з рэзервамі 62) дывізіі, з іх 6 танкавых і 4 матарызаваныя (усяго 1,6 млн. чал.), каля 10 тыс. артыл. гармат і мінамётаў, 2,5—2,8 тыс. танкаў, каля 1,3 тыс. самалётаў, 18 баявых караблёў. Польшча мела каля 30 пях. дывізій, 16 брыгад (з іх 11 кав. і 2 бронематарызаваныя; разам 1 млн. чал.), 4,3 тыс. гармат і мінамётаў, 870 танкаў і танкетак, каля 400 баяздольных самалётаў, 16 баявых караблёў. Польскае камандаванне на чале з маршалам Э.РыдзСміглым планавала весці абарончыя баі на 3 ад Віслы з разлікам на хуткую дапамогу зах. саюзнікаў — Вялікабрытаніі і Францыі (3 вер. гэтыя краіны абвясцілі вайну Германіі, але акгыўных ваен. дзеянняў супраць яе не разгарнулі). У час баявых дзеянняў 1—8 вер., якія пачаліся з абстрэлу пва Вестэрплятэ (яго гарнізон на чале з маёрам Г.Сухарскім
    Да арт. Польская кампанія 1939. Германскі лінейны карабель «ШлезвігГольштэйн» абстрэльвае паўвостраў Вестэрплятэ. 1.9.1939.
    супраціўляўся да 7 вер.), ням. войскі прарвалі польскую абарону на рубяжах уздоўж мяжы і хутка наблізіліся да Варшавы. 7 вер. РьідзСміглы са штабам эвакуіраваўся ў крэпасць Брэст. 9—16 вер. герм. злучэнні акружылі польскія часці на У ад Варшавы, ліквідавалі наступствы польскага контрудару паміж рэкамі Вісла і Бзура, 14 вер. захапілі акружаную імі ваен.марскую базу Гдыня (яе паўн. ўчастак Аксыўе капітуляваў 18 вер.), 15 вер. наблізіліся да Брэста (да 30% вайскоўцаў IX польскага корпуса на Брэстчыне складалі беларусы). У гэтых умовах 17 вер. пачаўся паход сав. войскаў у Зах. Беларусь і Зах. Украіну (гл. Пакт Рыбентропа—Молатава 1939, Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР, Беларускі фронт 1939, Дняпроўская ваенная флатылія). Польскі ўрад пакінуў краіну (у ноч на 18 вер.), ням. войскі завяршылі заваяванне Польшчы (28 вер. капітулявалі абаронцы Вар
    шавы, 29 вер. — крэпасці Модлін, 2 кастр. — пва Гэль, 6 кастр. пасля апошніх абарончых баёў 2—5 кастр. пад г. Коцк — самаст. аператыўная група «Палессе» на чале з ген. Ф.Клеебергам, у склад якой уваходзілі маракі польскай Пінскай флатыліі). У ходзе П.к. Германія страціла каля 45 тыс. чал. забітымі і параненымі, каля 1 тыс. танкаў і бронемашын, 700 самалётаў і інш. тэхніку, Польшча — каля 200 тыс. забітымі і параненымі, 700 тыс. чал. палоннымі (сярод іх было 70 тыс. беларусаў) і інш. Акупацыя Польшчы нямецкімі войскамі не спыніла волю палякаў да супраціўлення (гл. Вызваленчая вайна польскага народа 1939—45).
    Літ.: Jurga Т. Obrona Polski, 1939. Warszawa, 1990; Odziemkowski J, Kampania wrzesniowa 1939 r. // Wojsko Polskie w II wojnie swiatowej.' Warszawa, 1994; Radziecka agresja 17 wrzesnia 1939 r. i jej skutki dla mieszkancdw ziem polnocnowschodnich II Rzeczypospolitej: Studia i materiaiy. Bialystok, 2000; Б p ы л ь Я. Многолетнее: По блокнотным наброскам: Пер. с бел. // Неман. 2000. №1;Вабішчэвіч А. Уз’яднанне // Полымя. 2000. № 9; Макарэвіч В.С. Беларусы ў польскай арміі напярэдадні і ў час нямецкай агрэсіі // Праблемы ўз’аднання Заходняй Беларусі з БССР: Гісторыя і сучаснасць: Матэрыялы Міжнар. навук.тэарэт. канф. Мн., 2000. В.А.Астрога, У.В.Грыбоўскі.
    ПбЛЬСКАЯ МбВА, адна з заходнеславянскай групы слаеянскіх моў, мова палякаў, дзярж. мова Польшчы. Mae 5 дыялектаў; велікапольскі, малапольскі, мазавецкі, шлёнскі, або сілезскі, кашубскі.
    У фанетыцы: захаванне насавых [о], [э|; адсутнасць рэдукцыі галосных; чаргаванні ’е—’о, ’е—’а, ?—ц, ’ег—’аг і інш.; палаталізаваныя зычныя р’, Ь’, т’, f, v’; палатальныя п’, Г, j’, с’, dz’, s’, z’, к’, g’, ch’, якім (апрача j) адпавядаюць цвёрдыя; замена t’, d’, г’ на с', dz' rz’; наяўнасць альвеалярнага 1 (перад а, о, е, u і зычнымі) побач з цвёрдымі 1 ([I] або [u]) і мяккім Г (у спалучэнні 1і); 8 шыпячых зычных; сталы націск на перадапошнім складзе. У марфалогіі: ужыванне асабовых паказчыкаў у 1й і 2й асобах адз. л. прошлага часу ў дзеясловах mialem — «я меў», miaies — «ты меў», тіаі — «ён меў»; наяўнасць энклітык і праклітык; ужыванне дзеяслоўнай звязкі Ьус' («быць») у цяперашнім часе. П.м. флектыўная, мае 7 склонаў (з клічным), 2 лікі, 3 родьі (у мн. л. — 2 зза катэгорыі адушаўлёнасцінеадушаўлёнасці мужчынскай асобы); 3 скланенні з 5 маюць мяккую і цвёрдую разнаві
    днасці; дзеясловам уласцівы катэгорыі трывання, часу, стану, ладу, асобы, ліку, дзеяслоўным формам і дзеепрыметнікам на I — катэгорыі роду і асобынеасобы. У сінтаксісе — асаблівы парадак слоў: група дзейніка стаіць перад групай выказніка, дапасаванае азначэнне ва ўстойлівых зваротах знаходзіцца пасля азначаемага слова і інш. Узбагачэнне лексікі адбывалася за кошт запазычанняў з лац., ням., італьян., франц., рус. (асабліва пасля 2й сусв. вайны), а таксама бел. моў (duha — «дуга», bocwina — «бацвінне», borowik — «баравік» і інш.). У бел. лексіку трапіла шмат запазычаннях з П.м. (гл. Паланізм).
    Літ. мова склалася на аснове велікапольскіх, малапольскіх і, пазней, мазавецкіх гаворак. Найб. прынятая перыядызацыя літ. мовы: старапольскі (сярэдзіна 12 — пач. 16 ст.), сярэдняпольскі (пач. 16 — сярэдзіна 18 ст.), навапольскі (з сярэдзіны 18 ст. — 1945), сучасны польскі перыяды. Пісьменства з 13 ст.: рэліг. песня «Багародзіна», Свентакшыскія казанні, Фларыянскі псалтыр (14 ст.) на аснове лацінскага алфавіта.