• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ¼овы: пераважна буйныя планы, ракурсы, асвятленне, мантажныя спалучэнні, рытм камеры, паказ герояў у рэальным асяроддзі. У сусв. кінематографе як жанр пачаў развівацца з пач. 1930х г.
       Першы кінапартрэт у бел. кіно — фільм «Народны паэт» (1952, рэж. Ю.Тарыч) да 70годдзя Я.Коласа. У бел. кінамастацтве 1950—60х г. ствараліся пераважна партрэты ўдзельнікаў вайны і герояў працы. Як жанр сцвердзіўся ў 1960я г., асн. ўвага рэжысёрамідакументалістамі аддаецца дзеячам бел. культуры. Т.к. створаны ў аб’яднаннях «Летапіс» («Беларусьфільма»), «Тэлефільм» (Бел. тэлебачання), у «Белвідэацэнтры». Сярод іх: партрэты мастакоў — В.БялыніцкагаБірулі («Час цішыні», 1971, рэж. І.Гаско; «Вяртанне ў рай», 1999, рэж. В.Шышоў), Ф.Тулава («Таямніца часу», 2000, рэж. А.Суханава), Я.Драздовіча («Язэп Драздовіч», 1988, рэж. С.Гайдук; «Фантазіі Драздовіча», 1997, рэж. С.Агеенка), М.Шагала («Мой пачатак», 1998, рэж. Н.Гаркунова), М.Савіцкага («Алаленая памяць», 1974, рэж. А.Канеўскі; «Доўг памяці», 1982, рэж. Б.Гарошка; «Міхаіл Савіцкі», 1992, рэж. С.Жыткевіч; «Крыж надзеі», 1997, рэж. В.Шавялевіч; «На фоне стагоддзя», 2001, рэж. Гаркунова), М.Селешчука («Мастак Мікалай Селяшчук», 1992, рэж. Шавялевіч; «Сны вяртання», 1998, рэж. Дз.Міхлееў), А.Кішчанкі («Аляксандр Кішчанка. Гульні генія», 1995, рэж. Я.Росцікаў), Я.ігнацьева («Дрэва за акном. Мастак Яўтен Ігнацьеў», 1999, рэж. М.Якжэн), І.Ахрэмчыка («Іван Ахрэмчык у часе», 1998, рэж. Агеенка), П.Масленікава («На зямлі і ў нябёсах. Павел Масленікаў», 2000, рэж. Агеенка). Н. і Г. Паплаўскіх («Як цяжка паўгарыць жывую прыгажосць», 1979, рэж. А.Чакмянёў; «Наталля і Георгій», 2001, рэж. В.Скварцова), Л.Шчамялёва («Мастак Леанід Шчамялёў», 1998, рэж. Ю.Марухін); музыкантаў — А.Багатырова («Душа мая, элізіум ценяў», 1998, рэж. С.Галавецкі), Я.Глебава («Партрэт», 1978, «Яўген Глебаў: Васемнаццаць гадоў пазней», 1995, рэж. абодвух С.Лук’янчыкаў; «Фантазіі на тэму...», 1981, «Урыўкі з ненапісанага. Яўген Глебаў», 1999, рэж. абодвух У.Арлоў; «Майстар», 2001, рэж. М.Жда
    
    ноўскі), І.Лучанка («Песні Ігара Лучанка», 1972, рэж. В.Басаў; «Ігар Лучанок», 1989, рэж. Б.Бахціяраў); рэжысёраў і акцёраў бел. тра і кіно — Я.Міровіча («Праз усё жыццё», 1978, рэж. Жданоўскі), У.Галубка («Уладзіслаў Галубок», 1982, рэж. Жданоўскі), М.Яроменкістарэйшага («Антракт», 1989, рэж. В.Сукманаў; «Нерастрачаны час», 1996, рэж. М.Князеў), Р.Янкоўскага («Маналог з адступленнямі». 1987, рэж. Л.Гедравічус); Г. Гарбука («Маналогі за кадрам», 1991, рэж. У.Цяслюк); В.Манаева («Нясыграная роля», 1999. рэж. Гаркунова).
    В.Ф.Нячай.
    
    ТОБІН (Tobin) Джэймс (н. 5.3.1918, г. Шампейн, ЗША), амерыканскі эканаміст; адзін з гал. прадстаўнікоў кейнсіянства. Др па эканоміцы (1947). Скончыў Гарвардскі унт (1941), з 1946 выкладаў у ім. 3 1950 ад’юнктпраф., у 1955—88 праф. эканомікі ў Іельскім унце. 3 1970 адначасова прэзідэнт Амер. эканам. асацыяцыі. Даследуе фін. рынкі. распрацаваў «тэорыю выбару партфельных інвестыцый». Аўтар кніг «Нацыянальная эканамічная палітыка» (1966), «Макраэканоміка» (1971), «Нарысы палітэканоміі» (т. 1—3, 1971—82) і інш. Нобелеўская прэмія 1981.
    У.Я.Калаткоў.
    
    ТОКАРАВА Ірына Ігараўна (н. 22.10.1949, г. Харкаў, Украіна), бел. мовазнавец. Др філал. н. (1999). Скончыла Мінскі пед. інт замежных моў (1971) і працуе ў ім (цяпер Мінскі дзярж. лінгвістычны унт). Даследуе пытанні агульнага мовазнаўства, германістыкі, сацыялінгвістыкі, этналінгвістыкі, міжкультурнай камунікацыі, методыкі выкладання замежных моў. Аўтар манаграфій «Супастаўляльнае вывучэнне маўленчых паводзіл: праблемы. прынцыпы. тэорыя» (1996), «Кірункі ў камунікатыўнай лінгвістыцы» (1997), «Этналінгвістыка і этнаграфія зносін» (2001). Сааўтар прац «Тэхніка пісьма» (1996, з А.Вейзэ), «Мова. Веды. Камунікацыя. Культура: Аўтэнтычныя матэрыялы для самастойнай работы» (2003, з А.Міхневічам і Г.Траццяковай). А.Я.Міхневіч.
    
    ТОМАС (Thomas) Доналд Алан (н. 6.3.1955, г. Кліўленд, ЗША), касманаўт ЗША. Др філасофіі ў галіне матэрыялазнаўства (1982). Скончыў унт Кейс Вестэрн Рэзерв (г. Кліўленд, 1977), Корнелскі унт (1980). 3 1988 у Касм. цэнтры імя Л.Джонсана НАСА, з 1991 у атрадзе касманаўтаў НАСА. У 1999— 2000 дырэктар аперацый НАСА у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына (Расія). Здзейсніў (як спецыяліст) 4 палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (KK): 8—23.7.1994 4—8.4.1997 і 1—17.7.1997 на КК «Калумбія», 13—22.7.1995 на КК «Дыскаверы». У космасе правёў 43,3 сут. Залатыя медалі НАСА «За выдатныя заслугі», «За выключныя заслугі» (2), «За касмічны палёт» (4). М.М.Касцюковіч.
    
    
    TOPHTAH (Thornton) Кэтрын Раян Кордэл (н. 17.8.1952, г. Мантгомеры, ЗША), касманаўт ЗША. Др філасофіі ў галіне фізікі (1979). Скончыла Обурнскі (штат Алабама, 1971) і Віргінскі (г. Шарлатсвіл, 1977) унты. 3 1980 у Цэнтры замежнай навукі і тэхналогіі Узбр. сіл ЗША. У 1985—96 у атрадзе касманаўтаў НАСА. 3 1996 праф. Віргінскага унта. Здзейсніла 4 палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (KK): 23— 28.11.1989 на КК «Дыскаверы», 7— 16.5.1992 і 2—13.12.1993 на КК «Індэвар» (як спецыяліст), 20.10—5.11.1995 на КК «Калумбія» (як камандзір па карыснай нагрузцы). Правяла ў космасе 40,6 сут, у т.л. ў адкрытым космасе 21,2 гадз (3 выхады). Залатыя медалі НАСА «За выдатныя заслугі», «За касмічны палёт» (4). М.М.Касцюковіч.
    
    ТбЎСЦІК Аляксей Леанідавіч (н. 2.11.1959, Мінск), бел. фізік. Др фіз.матэм. н. (2003). Скончыў БДУ (1981), дзе і працуе. Навук. працы па лазернай фізіцы і нелінейнай оптыцы. Распрацаваў тэорыю шматхвалевых інтэрферэнцыйнагалаграфічных працэсаў пераўтварэння светлавых палёў у складаных малекулярных асяроддзях. Прапанаваў і эксперыментальна рэалізаваў новыя нелінейнааптычныя метады абарачэння хвалевага фронту і кіравання прасторавачасавымі характарыстыкамі светлавых палёў.
       Te:. Nonlinear formation of dynamic holograms and multiwave mixing in resonant media (y сааўт.) // Optics Communications. 2000. Vol. 181. № I—3; Многоволновые юанмодействня в растворах сложных органнческмх соеднненпй. Мн.. 2002; Четырехволновое взанмодействне в нелннейном ннтерферометре Фабрн — Перо (разам з АГ.Раманавым, АС.Рубанавым) // Журн. прпкладной спектроскопнн. 2002. Т. 69, № 2.
    
    ТОЎСЦІК Аркадзь Апанасавіч (н. 15.11.1925, в. Чыкілі Глускага рна Магілёўскай вобл.), бел. журналіст. Засл. работнік культ. Беларусі (1979). Скончыў Мінскі пед. інт (1957). 3 1950 на камсамольскай рабоце (з 1952 у ЦК ЛКСМБ), з 1953 у газ. «Чырвоная змена», з 1960 у ЦК КПБ (з 1961 заг. сектара, з 1969 нам. заг. аддзела), з 1973 рэдактар газ. «Звязда». У 1987—2000 працаваў у Бел. фондзе культуры. Аўтар кніг «Маё і наша» (1963), «Пяцьдзесят векапомных год» (1968), «Я люблю цябе, жыццё» (1970), «Вяртанне да вытокаў сваіх» (2000). У 1973—87 старшыня праўлення Саюза журналістаў Беларусі.
    
    ТРАСКОЎШЧЫНА, ландшафтны заказнік рэсп. значэння ў Мінскім рне. Засн. ў 2001 для аховы унікальнага ландшафтнага комплексу з хвойнымі лясамі, рэдкімі і знікаючымі відамі раслін. Пл. 796,5 га. Рэльеф буйнаўзгорыстаградавы або ўзгорыстаўвалісты з камавымі пагоркамі і глыбокімі рачнымі далінамі р. Іслач і 3 безыменных ручаёў. Глебы дзярновападзолістыя сугліністыя і супясчаныя, дзярновыя забалочаныя і тарфянабалотныя. Лясы займа
    
    
    УГЛЯНІЦА
    
    463
    
    юць 55% плошчы, пераважаюць ельнікі і бярэзнікі. У флоры 475 відаў сасудзістых раслін, у Чырв. кнізе баранец звычайны, званочак шыракалісты, пылкагалоўнік даўгалісты, таксама грыбсмярдзюх звычайны. Шмат лек., кармавых, харч., меданосных, тэхн. раслін.
    П.І.Лабанок.
    
    ТРАЯН Фёдар Данілавіч (н. 7.6.1929, с. Селявінцы Вінніцкай вобл., Украіна), бел. вучоны ў галіне радыётэхнікі. Др тэхн. н. (1992), праф. (1994). Скончыў Львоўскі політэхн. інт (1958). 3 1960 у БПІ, з 1964 у Бел. інце інфарматыкі і радыёэлекдронікі. Навук. працы па даследаванні ўстойлівасці радыёэлектронных сродкаў лятальных апаратаў пры шматфакгарных уздзеяннях і забеспячэнні іх надзейнасці. Кіраваў распрацоўкай і ўкараненнем радыёэлектронных сістэм для выпрабаванняў лятальных аб’екгаў, у т.л. радыётэхн. сістэмы даследавання кліматычных, мех., акустычных і інш. уздзеянняў на касм. карабель »Буран».
       Тв.: К расчету дннамнческнх характернстмк снстем, работаюіцнх по прннцнпу сравнення фаз (разам з Б.Я.Раманіхіным) // йзв. вузов. Энергетнка. 1966. № 9; Оптнмнзацня схемных н конструктавных решеннй согласуюіцнх уснлнтелей с большнм входным сопротнвленнем (разам з А.С.£ямёнавым. Г.У.Давыдавым) // Раднотехннка н электроннка. 1976. Вып. 6.
    
    ТУГАЙ Уладзімір Васілевіч (н. 7.5.1951, г. Нароўля Гомельскай вобл.), бел. гісторык. Др гіст. н. (2003). Скончыў Мінскі пед. інт (1976), дзе і працуе (з 1980 нам. дэкана, з 1991 дэкан гіст. фта). Даследуе гісторыю Беларусі, нац. меншасцей Беларусі. Адзін з аўтараў кн. «Дзе песні з Даўгавы гучалі» (1992, з А.В.Галавачом), падручнікаў і навуч. дапаможнікаў.
       Тв:. Польскія нацыянальныя Саветы на Беларусі (20—30 гг. XX ст.) (разам з В.М.Фаміным) // Гісторыя Беларусі: Вуч. дапам. для студэнтаў гіст. факультэтаў. Мн.. 1994; Літоўскі этнас на Беларусі (літоўскія нацыянальныя Саветы ў 20—30 гг. XX ст.) // Пытанні гісторыі. метадалогіі і методыкі выкладання. Мн., 1998; Немецкпй этнос в Белорусснн (вторая половнна XIX — 30е гг. XX в.) // Гісторыя: прабл. выкладання. 1998. № 1; Латышы на Беларусі. Мн.. 1999; Эгнічныя групы ў Латгаліі (XVI—XVIII стст.). Мн., 2001; Арганізацыя сістэмы адукацыі і асветніцкая дзейнасць улад у Віцебскай Латгаліі (канец XVIII—XIX ст.). Мн., 2002.
    
    ТУЗАВА Тамара Міхайлаўна (н. 14.12.1949, г. Клімавічы Магілёўскай вобл.), бел. філосаф. Др філас. н. (2003). Скончыла БДУ (1974). 3 1974 у Інце філасофіі Нац. АН Беларусі (з 2001 заг. секгара тэорыі і метадалогіі гуманіт. пазнання). Адначасова з 1991 выкладае ў Рэсп. інце вышэйшай школы, БДУ і Інце падрыхтоўкі навук. кадраў Нац. АН Беларусі. Навук. працы па праблемах анталогіі свядомасці, свабоды і адказнасці чалавека, тэорыі і метадалогіі гуманіт. пазнання, гісторыі зах.еўрап. філасофіі. Распрацавала канцэпцыю спецыфікі філас. рэфлексіі і тэарэт. асновы
    
    
    новага навук. кірунку — даследавання асаблівасцей успрымання філас. ведаў інш. формамі свядомасці і самасвядомасці. Адзін з аўтараў даведніка «Сучасная заходняя філасофія» (3е выд., 2000); серыі энцыклапедычных выданняў: «Постмадэрнізм» (2001), «Найноўшы філасофскі слоўнік» (2е выд. 2001), «Гісторыя філасофіі» (2002), «Сусветная энцыклапедыя: Філасофія. XX стагоддзе» (2002).
      Тв: Огветственносгь лнчностн за свое бытне в мнре: Крнтнка концепцнй фр. экзнстенцналнзÐ