• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    °палення геніталій, кантрацэпцыі і інш.
       Тв.: Эндометрноз. Мн., 1987; Хроняческне воспалнгельные заболевання прндатков маткм. Внтебск, 1998 (разам з С.М.Занько, А.М.Косінцам); Эндометрноядная болезнь (патогенез, днагностнка н леченне). Внтебск. 2000 (разам з Л.Я.Радзецкай).
    
    
    В.А.Сукала.
    
    СУСВЕТНАЯ КАМІІАНІЯ ЗА ЗАБАРбну СУПРАЦЫІЯХбТНЫХ МІН (International campaign to Ban Landmines), грамадская аргцыя, якая змагаецца за міжнар. забарону вытвсці і выкарыстання супрацьпяхотных мін. Створана ў 1992. Каардынатар (кіраўнік) — амерыканка Дж.Уільямс. Аб’ядноўвае больш за 1 тыс. гуманітарных груп з больш як 50 краін. Вынікам іх дзейнасці стаў міжнар. Дагавор аб забароне выкарыстання, вытвсці, захоўвання і распаўсюджвання супрацыіяхотных мін, які да снежня 2003 падпісала 141 дзяржава; у лют. 2004 да дагавора далучылася Беларусь. Нобелеўская прэмія міру 1997. В.У.Адзярыха.
    
    СУХАВЕЙ Святлана Іванаўна (н. 28.10.1952, г. Мазыр Гомельскай вобл.), бел. актрыса тэатра і кіно. Засл. арт. Беларусі (1999). Скончыла Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі (1973). 3 1973 на кінастудыі «Беларусьфільм», з 1981 актрыса Трастудыі кінаакцёра. У кіно з 1967. Знялася ў фільмах: «Бабіна царства» (1967), «Сыны ідуць у бой» (1970), «Камандзір шчаслівай «Шчукі» (1972), «Фронт без флангаў», «Незабытая песня» (абодва 1974), «Порт» (1975), «Памяць зямлі» (тэлефільм, 5 серый; 1976), «Фронт за лініяй фронту» (1977), «Мужнасць» (тэлефільм, 7 серый; 1979—80), «Аўкцыён» (1982), «Не хачу жаніцца» (1994), «Любіць паруску — 2» (1996), «Любіць паруску — 3» (1999) і інш. Сярод роляў у Трыстудыі кінаакцёра: Раіса, Смельская («Жаніцьба Бальзамінава», «Таленты і паклоннікі» А.Астроўскага), Мар’я Антонаўна («Фантазіі паводле Гогаля»), Наташа («Мы ідзём глядзець «Чапаева» А.Данілава), Алена Пятроўна («Феномены» Р.Горына), Каця («Карнавал у Венецыі» А.Галіна),
    
    
    ТАРАНЦІНА 461
    
    Мілюкова («Нябачны сябар» Ю.Оснаса), Валянціна («Выкраданне Алены» Л.Вернейля), Мама, Каралева («Шчаўкунок» А.Палешчанковай), місіс Хігінс («Пігмаліён» Б.Шоу), Элізабет («Стрэмка» Ф.Саган) і інш.
    
    СЦЕПАНОВІЧ Васіль Аляксеевіч (н. 16.6.1945, в. Першамайская Бярозаўскага рна Брэсцкай вобл.), бел. філосаф і педагог. Канд. філас. н. (1981), праф. (1991). Засл. работнік адукацыі Беларусі (2001). Акад. Бел. акадэміі адукацыі (1994). Скончыў Брэсцкі унт (1969), дзе і працуе (з 1983 прарэктар, у 1989—99 рэктар). Навук. працы па праблемах філасофіі адукацыі, гісторыі філасофіі, методыкі навучання і выхавання.
       Тв.'. Деловые нгры: Теорня н органнзацня. Екатерннбург, 1999: йсторня фнлософнн в нзбранных фрагментах с комментарнямн. Ч. 1—2. Брест, 2002—2003 (разам з С.Дз.Шашам).
    
    СЦЕПАНбвіЧ Іосіф Міхайлавіч (н. 3.2.1955, в. Лыцавічы Вілейскага рна Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне батанікі. Др біял. н. (2001). Скончыў Мінскі пед. інт (1977). 3 1979 у Інце эксперым. батанікі Нац. АН Беларусі (з 2003 заг. лабараторыі). Навук. працы па экалогіі, ахове раслін, іх рацыянальным выкарыстанні і антрапагенным ўздзеянні, прадукцыйнасці, біяхім. складзе травастою.
       7’«.: Эколагафларыстычны дыягназ сінтаксонаў прыроднай травяністай расліннасці Беларусі. Мн.. 2000; Прнродная среда Беларусн. Мн.. 2002 (у сааўт.): Флора н растнтельность Полесского государственного радпаппонноэкологнческого заповедннка. Мозырь, 2002 (у сааўт.).
    
    СЦЕФАНЕНКА Андрэй Якаўлевіч (26.10.1900, в. Крывяліцк Краснапольскага рна Магілёўскай вобл. — 20.7.1957), бел. геолаг і гідрагеолаг. Канд. геолагамінералаг. н. (1947). Скончыў БДУ (1927), Маскоўскі геолагаразведачны інт (1932). 3 1948 старшы навук. супрацоўнік, з 1950 на.м. дырэктара Інта геал. навук АН Беларусі. У 1932—41 вёў гідрагеал. пошукі карысных выкапняў на Каўказе, Д.Усходзе, у Каракумах, пустыні Гобі. На Беларусі даследаваў глыбінную геалогію, тэктоніку, падземныя воды і MiHep.сыравінныя рэсурсы. Дзярж. прэмія СССР 1951.
       7k: О стратнграфнн девонскмх отложеннй н возрасте соленосной толшн Прнпятского пропнба (у сааўг.) // йзв. АН БССР. 1955. № 2; Краткнй очерк геологнн Белорусснн. Мн., 1957 (у сааўг.).
    
    СЫЦКО Пётр Аляксандравіч (21.6.1921, с. Белаярск Амурскай вобл., Расія — 22.7.1990), бел. вучоны ў галіне эксплуатацыі чыг. сістэм. Канд. тэхн. н. (1966), праф. (1972). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1978). Скончыў Новасібірскі інт ваен. інжынераў чыг. транспарту (1943), Акадэмію чыг. транспарту Мінва шляхоў зносін СССР (1956). У 1943—54 на Калінінскай чыгунцы. 3 1956 нач. Аршанскага, з 1959 Гомельскага аддз. Бел. чыгункі. 3
    
    
    1961 у Бел. інце інжынераў чыг. транспарту (у 1961—86 рэктар). Навук. працы па арганізацыі мясц. вагонапатокаў, графіка руху паяздоў, павышэнні прапускной і правазной здольнасці чыгунак. Аўтар шэрагу перадавых метадаў працы і тэхналогій, укаранёных на чыгунках б. СССР.
       7«.: Органнзацня двнження поездов на железнодорожном транспорте. 3 нзд. Мн.. 1979 (у сааўт.).
    
    СЮБАРАЎ Аляксей Яфімавіч (14.3.1890. в. Белікі Віцебскага рна — 6.4.1978), бел. вучоны ў галіне пладаводства і селекцыі; заснавальнік навук. школы селекцыі пладовых культур. Др с.г. н. (1966), праф. (1967). Скончыў 1ы Маскоўскі унт (1924). 3 1925 дырэктар Бел. аддзялення Усерас. інта раслінаводства. Працаваў у БСГА, у 1935—41 у батанічным садзе АН Беларусі (у 1940—41 дырэктар). Навук. працы па пытаннях селекцыі і інтрадукцыі пладовых культур. Пад яго кіраўніцтвам упершыню (1932) праведзена народнасартавое раянаванне і арганізавана сетка дзярж. пладовых гадавальнікаў. Аўтар 37 сартоў пладовых культур.
       7k: Сучасныя задачы навуковага садоўніцтва // Сялянская і лясная гаспадарка. 1930. Кн. 9. № 1; Новое районнрованне плодовых н ягодных культур Белорусской ССР. Мн.. 1962 (у сааўг.); Яблоня. Мн.. 1968.
    В.А.Майвееў.
    
    СЯДЛУХА Юрый Пятровіч (н. 17.5.1945, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.), бел. вучоны ў галіне водазабеспячэння і водаадвядзення. Др тэхн. н. (2003). Скончыў Ленінградскі інж.буд. інт (1968). 3 1977 у Полацкім унце (з 1994 заг. кафедры, з 2003 дэкан фта). Навук. працы па фіз.хім. метадах ачысткі прыродных і сцёкавых вод. Распрацаваў навук. асновы раздзялення эмульсій і ачысткі нафтазмяшчальных сцёкавых вод метадам кантактнай каалесцэнцыі.
       7k: Очнстка нефтесодержашнх технологмческнх стоков коалесцнруюшнмн фм.іырамн. Мн.. 2002; Механнзм разделення эмульснй тмпа «масло в воде» методом контактной коалесценцнн // Вода н экологня. Проблемы н решення. 2001. № 1(6).
    
    СЯЛЬВЁРСТАВА (КульСяльверс т а в а) Святлана Яўгенаўна (н. 20.9.1959, г. Гродна), бел. гісторык. Др гіст. н. (2001), дац. (1994). Скончыла Гродзенскі унт (1981), у якім і працуе з 1989. 3 1999 заг. н.д. лабараторыі праблем рэгіянальнай культуры. Даследуе гісторыю культуры Беларусі, палеаграфію, краязнаўства, рэгіяналістыку. Аўтар навуч. дапаможніка «Беларуская палеаграфія» (1996).
       7k.: Беларусь на мяжы стагоддзяў і культур: Фармаванне культуры Новага часу на бел. землях (другая палова XVIII ст.—1820я гг.). Мн., 2000; йсторнографня полнтнкн царнзма в Белорусснн н нацнональное возрожденне белорусов // Славяноведенне. 1996. № 5; Kanai Augustowski: szlak wodny Euroregionu Niemen. Augustow; Suwalki, 2000 (y сааўг).
    
    СЯМЁНЧЫК Мікалай Яфімавіч (н. 15.10.1953, г.п. Плешчаніцы Лагойскага
    
    
    рна Мінскай вобл.), бел. гісторык. Др гіст. н. (2002), дац. (1993). Скончыў Мінскі пед. інт (1979). Настаўнічаў. 3 1984 у Інце гісторыі АН Беларусі, з 1988 выкладчык, дацэнт Бел. пед. унта, з 2000 заг. кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі Бел. тэхнал. унта. Даследуе гісторыю партый, прафес., нац. аргцый і рухаў у час Лютаўскай і Кастр. рэвалюцый 1917, перыяду акупацыі Беларусі ў 1918—20.
       7k.: Грамадскапалітычнае жыццё у Мінску (сакавік—кастрычнік 1917 г.). Мн.. 1994; Грамадскапалітычнае жыццё на Беларусі у перыяд Лютаўскай 1 Кастрычніцкай рэвалюцый (сакавік 1917—сакавік 1918 гг.). Ч. 1—2. Мн., 2001.
    
    СЯРГЁЙ Іосіф Іосіфавіч (н. 2.1.1952, в. Панарка Смаргонскага рна Гродзенскай вобл.), бел. вучоны ў галіне электраэнергетыкі. Др тэхн. н. (2001). Скончыў БПІ (1974), дзе і працуе з 1980 (з 2001 заг. кафедры). Навук. працы па тэорыі дынамікі токавядучых канструкцый з гнуткімі правадамі элекграўстановак энергасістем, электрадынамічнай устойлівасці гнуткіх шын размеркавальных устройстваў электрастанцый, мех. разліках правадоў. Прапанаваў канструкцыю размеркавальных устройстваў 110 кВ для Бел. энергасістэмы. Распрацаваў камп'ютэрную праграму мех. разліку правадоў размеркавальных устройстваў і паветраных ЛЭП.
       Тв:. Дннамнка проводов электроустановок энергоснстем прн короткмх замыканнях: Теорня н вычнсл. экспернмент. Мн.. 1999 (разам з М.І.Сгралюком); Чнсленный метод расчета электродннамнческой стойкостн гмбкой ошнновкм распределмтельных устройств электростанцнй // Электр. станцнн. 1999. № 11.
    
    ТАНАНА Людміла Аляксандраўна (н. 11.4.1957, г. Яраслаўль, Расія), бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Др с.г. н. (2003). Скончыла Гродзенскі с.г. інт (1979), дзе і працуе. Навук. працы па пытаннях развядзення і селекцыі буйн. par. жывёлы малочнага кірунку, удасканалення бел. чорнапярэстай буйн. par. жывёлы.
        7k.: Эмбрнональная скороспелость м продуктнвноств крупного рогатого скота. Мн., 1998; йспользованне в селекцнн пренатальной скороспелостн н констнтуцнональных особенностей сельскохозяйственных жнвотных. Гродно. 2002.
    
    ТАРАНЦІНА (Tarantino) Квенцін (н. 27.3.1963. г. Ноксвіл, штат Тэнесі, ЗША), амерыканскі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, прадзюсер. Дэбютаваў як рэжысёр і сцэнарыст стужкай «Шалёныя сабакі» (1992). Найб. значны яго фільм «Крымінальная чытаніна» (1994, прэмія «Оскар» за лепшы сцэнарый, Залатая пальмавая галіна Міжнар. кінафестывалю ў Канах) стаў этапным у развіцці кінематографа 1990х г. Аўтар сцэнарыяў да фільмаў «Сапраўднае каханне» (1993), «Прыроджаныя забойцы» (1994), «Чатыры пакоі» (эпізод «Чалавек з Галіву
    
    
    462            творчы
    
    да»; і рэжысёр), «Барвовы прыліў» (абодва 1995), «Ад захаду да світання», «Запечаная кроў» (абодва 1996), «Джэкі Браун» (1997; і рэжысёр). Здымаўся ў большасці сваіх фільмаў і ў інш. рэжысёраў («Роспачны», «Нікі, д’ябал малодшы» і інш).
    
    ТВбРЧЫ КІНАПАРТРЙТ, жанр дакументальнага кіно, які мае на мэце раскрыць унікальнасць асобы творцы і паэтыкі яго твораў; адзін з вядучых жанраў дакумент'. кіно. Яго асаблівасць — у дакумент. фіксацыі герояў фільма і адначасова ў іх аўтарскай трактоўцы сродкамі экраннай Ð