Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
'I
БЕЛАРУСКАЯ
ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ
БЕЛАРУСКАЯ
ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ
Ў 18 ТАМАХ
БЕЛАРУСКАЯ ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ
БЕЛАРУСКАЯ
ЭНЦЫ КЛАПЕДЫЯ
том
ШЧЫТНІКІ
яя
дадатак
РЭДАКЦЫЙНАЯ КАЛЕГІЯ:
КНІГА I
Г.П.ПАШКОЎ (галоўны рэдактар), В.С.АНОШКА, Я.М.БАБОСАЎ, В.К.БАНДАРЧЫК, МАБАРЫСЕВІЧ, В.І.БОЎШ, Т.Я.БУРАКОВА (намеснік галоўнага рэдактара), А.П.ВАЙТОВІЧ, І.Дз.ВАЛАТОЎСКІ, М.С.ВЫСОЦКІ, І.В.ГАЙШУН, А.М.ГАНЧАРЭНКА, Р.Г.ГАРЭЦКІ, В.М.ГУРЫН, А.М.ДАНІЛАЎ, В.В.ЗУЁНАК, М.П.КАСЦЮК, І.В.КАТЛЯРОЎ, С.Н.КНЯЗЕЎ, П.Д.КУХАРЧЫК, У.Р.ЛАТЫПАЎ, С.С.ЛАЎШУК, І.М.ЛУЧАНОК, Г.МЛЫЧ, Л.С.МАЛЬЦАЎ, А.В.МАЦВЕЕЎ, І.Я.НАВУМЕНКА, А.І.ПАДЛУЖНЫ, П.ЦПЕТРЫКАЎ, М.Ф.ПІЛІПЕНКА, У.В.РУСАКЕВІЧ, А.В.САБАЛЕЎСКІ, МАСАВІЦКІ, АГ.СЛУКА, М.С.СГАШКЕВІЧ, М.В.СГОРАЖАЎ, Л.М.СУІПЧЭНЯ, А.К.ФЯДОСАЎ (намеснік галоўнага рэдактара — адказны сакратар), І.П.ХАЎРАТОВІЧ, І.П.ШАМЯКІН, В.П.ПІАРАНГОВІЧ.
МІНСК
«БЕЛАРУСКАЯ ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ»
2004
УДК 03(476)
ББК 92(4Бен)
Б 43
НАВУКОВАРЭДАКЦЫЙНЫ САВЕТ
А.М.АБРАМОВІЧ, У.І.АДАМУШКА, А.І.АКСЁНЕНКА, Я.Я.АЛЯКСЕЙЧЫК, М.М.АЛЯХНОВІЧ, І.П.АНТОНАЎ, П.А.АПАНАСЕВІЧ, Ю.В.БАЖЭНАЎ, М.Р.БАРАЗНА, У.С.БАСАЛЫГА, В.І.БЕРНІК, ААБОГУШ, АІ.БОЛСУН, Ю.П.БРОЎКА, П.І.БРЫГАДЗІН, В.С.БУРАКОЎ, З.АВАЛЕВАЧ, У.К.ВАРАБ’ЁЎ, У.П.ВЯЛІЧКА, У.С.ГЛУШАКОЎ, А.П.ГРЫЦКЕВІЧ, А.П.ДАСТАНКА, М.І.ДЗЯМЧУК, С.Ф.ДУБЯНЕЦКІ, Р.А.ЖМОЙДЗЯК, В.П.ЖУРАЎЛЁЎ, Э.М.ЗАГАРУЛЬСКІ, М.Е.ЗАЯЦ, М.А.ІЗОБАЎ, У.В.КАВАЛЁНАК, Л.В.КАЛЕНДА, Я.Ф.КАНАПЛЯ, Ф.М.КАПУЦЮ, І.В.КАТЛЯРОЎ, Л.В.КІРЫЛЕНКА, В.П.КІСЕЛЬ, П.І.КЛІМУК, У.М.КОНАН, У.С.КОШАЛЕЎ, A.B.KPACIHCK1, Б.А.ЛАЗУКА, І.І.ЛЕАНОВІЧ, АІЛЕСНІКОВІЧ, АСЛІС, АМЛГГВІН, І.ІЛІШТВАН, У.ФЛОПНАЎ, З.Я.МАЖЭЙКА, А.В.МАЛЬДЗІС, А.Я.МІХНЕВІЧ, У.М.МІХНЮК, Дз.І.МЯЦЕЛІЦА, М.В.НІКАЛАЕЎ, П.Г.НІКІЦЕНКА, В.І.ПАРФЁНАЎ, У.А.ПІЛШОВІЧ, І.М.ПТАШНІКАЎ, П.І.РОГАЧ, АУ.РУСЕЦКІ, А.І.РУЦКІ, С.АСЕРГАЧОЎ, Э.М.СКОБЕЛЕЎ, Р.Б.СМОЛЬСЫ, А.А.ТОЗІК, АА.ФІЛІМОНАЎ, В.А.ФЯДОСІК, Л.У.ХАТЫЛЁВА, В.С.ЦІТОЎ, Ю.М.ЧУРКО, В.У.ЧЭЧАТ, Г.В.ШТЫХАЎ, ДзЛ.ШЫРАКАНАЎ, Г.М.ШЭЙКІН, Л.У.ЯЗЫКОВІЧ.
НАВУКОВЫЯ КАНСУЛЬТАНТЫ:
М.Э.АБАЛА (Латвія), Т.І.АДУЛА, Р.М.АЛАДАВА, А.Ц.БАЖКО, Я.І.БАРАНОЎСКІ, А.А.БАРШЧЭЎСКІ (Польшча), Л.П.БАРШЧЭЎСКІ, С.І.БЕЛЬСКАЯ, М.С.ВАЙТОВІЧ, Г.В.ВАЛАБУЕВА, А.І.ВАЛОЖЫН, Э.А.ВАЛЬЧУК, І.В.ВЕЛЬДЖАНАЎ (Туркменістан), А.А.ГАЛАЎКО, А.І.ГАЛАЎНЁЎ, С.В.ГОВІН, Л.І.ГУРСКІ, А.АГУСАК, Б.Дз.ДАЛГАТОВІЧ. А.М.ЕЛСУКОЎ, АІ.ЕРАШОЎ, В.І.ЖУК, АІ.ЖУРАЎСКІ, У.Р.ЗАЛАТАГОРАЎ, Р.Г.ЗАЯЦ, Э.Р.ІОФЕ, У.Ф.ІСАЕНКА, Л.Р.КАЗЛОЎ, Л.В.КАЗЛОЎСКАЯ, В.М.КАНДРАЦЬЕЎ, Р.КАРЭЦКАС (Літва), М.М.КАСЦЮКОВІЧ. У.К.КОРШУК, Г.Р.КУЛЯШОВА, У.ФЛАДЫСЕЎ, А.А.ЛАЗАРЭВІЧ, І.Л.ЛАПІН, А.П.ЛАПІНСКЕНЕ (Літва), У.С.ЛАРЫЁНАЎ, АП.ЛАСКАЎНЁЎ, М.В.ЛАЎРЫНОВІЧ, А.С.ЛЕАНЦЮК, У.І.ЛЕМЯШОНАК, Э.АЛІПЕЦКІ, У.П.ЛЮКЕВІЧ, Е.А.ЛЯВОНАВА, Р.Ч.ЛЯНБКЕВП, К.Л.МАЙСЯЙЧУК, С.ДЗ.МАЛЮКОВІЧ, В.Д1.МАРОЗАЎ, Я.Г.МІЛЯШКЕВІЧ, Л.І.НАВУМЕНКА, В.М.НАВУМЧЫК, В.Л.НАСЕВІЧ, В.Ф.НЯЧАЙ, М.АПАКЛОНСЫ, М.Р.ПРАКАПЧУК, В.М.ПРОХАРАЎ, П.АПУПКЕВІЧ, В.П.РАГОЙША, АРАЧЫС (Літва), М.П.САВІК, У.Л.САКАЛОЎСКІ, Э.Р.САМУСЕНКА, С.Н.САРЫНЯН (Арменія), Я.М.САХУТА, І.С.САЦУНКЕВІЧ, В.Дз.СЕЛЯМЕНЕЎ, І.М.СЕМЯНЕНЯ, У.М.СЕЎРУК, І.І.СІНЧУК, В.П.СЛАВУК, У.Е.СНАПКОЎСКІ. М.Ф.СПІРЫДОНАЎ, Г.Г.СЯРГЕЕВА, А.ГІ.ТКАЧЭНКА, В.Ф.ЦАРОВА (Латвія), А.А.ЦІТАВЕЦ, Г.А.ЦЫХУН, В.А.ЧАБАНЕНКА (Украіна), А.А.ЧАЛЯДЗІНСКІ, В.М.ЧАРНАТАЎ, І.А.ЧАРОТА, Г.Г.ШАНЬКО, АВ.ШАРАПА, Л.П.ШАХОЦЬКА, Я.Ф.ШУНЕЙКА, АП.ШЧУРАЎ, ААШЫМБАЛЁЎ, М.Р ЮРКЕВІЧ, Н.АЮЎЧАНКА М.З.ЯГОЎДЗІК, В.І.ЯКАЎЧУК, А.А.ЯРАШЭВІЧ.
Мастацкае афармленне Э.Э.ЖАКЕВІЧА, А.М.ХІЛЬКЕВІЧА
ISBN 9851102954 (т. 18. Кя. 1)
ISBN 9851100358
© Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 2004
ШЧЫТНІКІ (Pentatomidae), сямейства насякомых атр. клапоў, ці паўцвердакрылых. Каля 3 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды. Шкоднікі с.г. культур. На Беларусі каля 50 відаў. Найб. вядомыя Ш.: клоп ягадны (Dolycoris baccarum), вострагаловы, ці элія (Aelia acuminata), капусны (Eurydema ventralis), рапсавы (Е. оіегасеа).
Шчытнікі: 1 — вострагаловы; 2 — лінейчасты; 3 — рапсавы; 4 — ягадны.
Даўж. 5—16 мм. Цела ад чорнага да чырв. колеру. Шчыток вял. (адсюль назва), закрывае больш за палавіну брушка. 2 пары крылаў. Вусікі 5членікавыя. Лапкі 3членікавыя. Ротавыя органы колючасысучыя Большасць кормяцца сокам раслін, некат. —драпежнікі. Развіццё з няпоўным ператварэннем. Зімуюць звычайна дарослыя.
ШЧЫТНІКІЧАРАІІАШКІ, сямейства насякомых, гл. Чарапашкі.
ШЧЫТбК, простае суквецце, у якога ніжнія кветаножкі даўжэйшыя за верхнія, а кветкі размешчаны ў адной плоскасці і цвітуць ад перыферыі да цэнтра. Узнік як разнавіднасць гронкі. Харапэрны для культ. грушы.
ШЧЫТбЎКІ (Diaspididae), сямейства насякомых падатр. какцыд атр. раўнакрылых хобатных. Фітапаразіты, шкоднікі цытрусавых, яблыні, слівы, персіка і інш. Больш за 2 тыс. відаў. Пашыраны паўсюдна. На Беларусі сустракаюцца
Ш. коскападобная (Lepidosaphes ulmi) і Ш. вярбовая (Chionaspis salicis).
Цела даўж. 0,6—1,5 мм, укрыта спінным шчытом, які насычаны воскам. Самкі без крылаў і ног; самцы меншыя за самак, маюць адну пару крылаў, развітыя ногі. рэдукаваныя ротавыя органы (не кормяцца). Лічьшкі і дарослыя самкі смокчуць сокі раслін. Яйцы адкладваюць пад шчыток. Развіццё з няпоўным ператварэннем. Даюць 1—4 пакаленні за год.
ШЧЫТбЎНІК (Dryopteris), род папарацей сям. шчытоўнікавых. Каля 150 Biflay. Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе. На Беларусі 5 відаў. Найб. вядомыя Ш.: грабеньчаты (D. cristata), мужчынскі, або папараць мужчынская (D. filixmax), шартрскі, ці ігольчасты (D. сагthusiana). Трашіяюцца ў вільготных лясах, хмызняках, на тарфяных балотах
Шматгадовыя травяністыя бессцябловыя расліны з тоўстым пакарочапым карэнішчам. Лісце шматлікае, прьжаранёвае, у пучках. Групы спарангіяў (сорусы) размешчаны на ніжнім баку ліста. Размнажэнне спорамі і вегетатыўна. Карэнішчы Ш. мужчынскага выкарыстоўваюцца ў медыцыне. Лек., дэкар. расліны. Дз.І. Траццякоў.
ШЧЭБЕНЬ. тое, што друз.
ШЧЙЛБІНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Хойніцкім і Брагінскім рнах Гомельскай вобл., правы прьпок р. Брагінка (бас. р. Дняпро). Даўж. 38 км.
Пачынаецца за 6,3 км на ПнУ ад в. Збынь Хойніцкага рна, упадае ў Верхнюю Брагінку за 2,3 км на ПнУ ад в. Сялец Брагінскага рна. Канал перасякае лясныя і балотныя масівы ў межах Гомельскага Палесся.
ШЧЭЛЕПАДЬІХАЛЬНЫЯ, д ы а н т э н а т ы (Branchiata, Diantennata), падтып беспазваночных жывёл тыпу членістаногіх. 1 кл. — ракападобныя. Першаснаводныя жывёлы, некат. групы наземныя, продкі якіх вялі водны спосаб жыцця.
На галаўной лопасці (акроне) размешчаны вочы і 5 сегментаў з парай прыдаткаў на кожным. Прыдаткі, акрамя першай пары — відазмененыя канечнасці або іх вырасты. Дыхаюць звычайна шчэлепамі (адсюль наэва) — прыдагкамі грудных або брушных канечнасцей, радзей — усёй паверхняй цела. Характэрны 2 пары галаўных вусікаў — антэнулы і антэны (адсюль 2я назва).
Шчытоўнік мужчынскі.
ШЧЭЛЕПАНбГІЯ (Branchiopoda), падклас беспазваночных кл. ракападобных. 2 атр.: лістаногія і шчэлепаногія (Anostraca). Вядомы з кембрыю. Каля 800 відаў. Пашыраны ўсюды акрамя Антарктыды. Жывуць пераважна ў прэсных водах, марскія віды нешматлікія і паходзяць ад прэспаводных. На Беларусі найб. вядомыя дафніі, шчытні, басміны, леггтадоры, маіны і інш.
Найб. прымітыўныя ракападобныя. Цела сегментаванае (даўж. да 30 мм), поўнасцю або часткова ўкрыта хіцінавай ракавінай (у шчэлепаногаў яе няма). Галава (протацэфалон) не зрастаецца з груднымі сегментамі. Маюць фасетачныя вочы і наупліяльнае вочка. Кожны сегмент грудзей мае пару лістападобных ног са шчэлевнымі прыдаткамі (адсюль назва). Размнажэнне палавое, часта партэнагенегычнае. Развіццё прамое або з метамарфозай. Кормяцца мікраарганізмамі,
6 ШЧЭЛЕПЫ
дэтрытам, аднаклетачнымі водарасцямі. Фільтратары, удзельнічаюць у біял. ачышчэнні вадаёмаў. Большасць відаў — корм для рыб.
ШЧ&ЛЕПЫ, ж а б р ы, органы газаабмену водных жывёл. Уяўляюць сабой вырасты цела, праз тонкія сценкі якіх з крыві або поласцевай вадкасці, што цыркулюе ў іх, выдзяляецца ў ваду вуглякіслы газ і паглынаецца раствораны ў ёй кісларод. Бываюць у рыб, малюскаў. вышэйшых кольчатых чарвей, некат. членістаногіх, лічынак земнаводных і інш.
У беспазваночных жывёл — перыстыя, грабеньчатыя ці ніткападобныя вырасты на розных ч. цела; у рыб — шчэлепныя пялёсткі, размешчаныя на перагародках паміж шчэлепнымі шчылінамі (у акул) або на шчэлепных дужках (у касцістых рыб).
ШЧЭШЦКАЕ КАМСАМОЛЬСКАМАЛАДЗЁЖНАЕ ПАДПбЛЛЕ ў В я л і кую Айчынную вайну. Дзейнічала ўліп. 1941 —студз. 1942 на тэр. Клецкага рна з цэнтрам у в Шчэпічы. Складалася з 2 груп (аб’ядналіся ў кастр. 1941): адна ў вёсках Кісялі, Лукаўцы, Навадворкі, Шчэпічы і Яжавічы (17 чал., кіраўнік С.П.Толкач), другая ў в. Даматканавічы (13 чал., Я.Ф.Шаўчук). Падпольшчыкі збіралі зброю і боепрыпасы, праводзілі агітацыю сярод насельніцтва, распаўсюджвалі лістоўкі са зводкамі Саўінфармбюро, праводзілі дыверсіі на чыгунцы Стоўбцы—Баранавічы, псавалі тэлеф. сувязь ворага з Баранавічамі і Нясвіжам; перадалі капыльскім падпольшчыкам боепрыпасы, пішучую машынку і інш. рэчы. 4.1.1942 гітлераўцы арыштавалі і закатавалі 15 падпольшчыкаў.
ШЧЙПІЧЫ, вёска ў Клецкім рне Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 5 км на 3 ад горада і 7 км ад чыг. ст. Клецк, 180 км ад Мінска. 777 ж., 282 двары (2003). Сярэдняя школа, клуб, бка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. ГІомнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. У Вял. Айч. вайну ў вёсцы дзейнічала Шчэпіцкае кажамольскамаладзёжнае падполле.
ШЧ^ПКІН Міхаіл Ся.мёнавіч (17.11.1788, с. Краснае Шабекінскага рна Белгародскай вобл., Расія — 23.8.1863), рускі акцёр; заснавальнік рэалізму ў рус. сцэн. мастацтве. 3 прыгонных. Дэбютаваў у 1805 у Курскім тры. 3 1816 у Харкаўскім, з 1818 у Палтаўскім вольных трах. У 1822 атрымаў вольную. 3 1823 у Маскоўскім тры (з 1824 Малы тр). Сцвярджаў асветнае, грамадскае значэнне тра, патрабаваў падпарадкавання ўсяго творчага працэсу агульнай ідэі. Імкнуўся да натуральнасці ігры, распрацоўваў прынцыпы мастацтва пераўвасаблення. Лепшыя ролі стварыў у рус. сатыр.выкрывальніцкай драматургіі: Фамусаў («Гора ад розуму» А.Грыба
едава), Гараднічы («Рэвізор» М.Гогаля) і інш. Яркай народнасцю