Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
ошніх сваіх творах апярэдзіў
16 ШЫНКЛЕР
некат. прынцыпы рацыяналізму (будынак Буд. акадэміі ў Берліне, 1831—35). Аўтар прац па тэорыі архітэктуры.
ШЫНКЛЕР Хвядос Сяргеевіч (22.9.1903, ст. Негарэлае, цяпер Беларусь Мінскага рна — 25.10.1942), бел. пісьменнік. Вучыўся ў Мінскім рэальным вучылі
шчы (1914—20), ваен. вучылішчы ў г. Кыштын Чэлябінскай вобл. (1942). 3 1919 працаваў на чыгунцы тэлеграфістам. пасля — бібліятэкарам. заг. клуба ў г.п. Рудченск Пухавіцкага рна Мінскай вобл. 3 1929 у рэдакцыях раённьгх газет у г. Бабруйск Магілёўскай вобл. і Жлобін Гомельскай вобл., у 1935—41 у газ. «Літаратура і мастацтва» і час. «Полымя рэвалюцыі». Чл. літ. аб’яднання «Маладняк». Загінуў у Вял. Айч. вайну на фронце пад Сталінградам. Друкаваўся з 1922. Адзін з пачынальнікаў урбаністычнай тэмы ў бел. лры. Кн. апавяданняў «Стрэлачнік Мігай» (1930), аповесці «Сонца пад шпалы» (1933), «Запіскі інструктара Томана» (1934) і інш. пра жыццё рабочыхчыгуначнікаў, фарміраванне новых вытв. і асабістых чалавечых дачыненняў, ролю тэхн. прагрэсу. Мова твораў Ш. вызначаецца лаканізмам, дакладнасцю слова, трапнасцю псіхал. дэталі. Аўгар аповесці для дзяцей «Петрыкзавадатар» (1935), п’есы «Пачэсны рэйс» (1939), кінасцэнарыя «Шчаслівы шлях» (1940, з Ю.Рудзько), дзённікаў «Пульс жыцця: [Запіскі тэлеграфіста|» (1942, на рус. мове), «Дзённік сувязіста» (1957), рэцэнзій, артыкулаў, нарысаў і ілш.
7s.: Выбр. тв. Мн.. 1960; Апошні рэйс. Мн., 1984.
Літ.: Арабей Л. Хвадос Шьшклер. Мн., 1959; Лысенка А Хвядос Шынклер // Беларускія пісьменнікі і літаратурны працэс 20—30х гг. Мн.. 1985; Я е ж. На пярэднім краі // Ішла вайна народная... Мн., 1991.
А.Ф.Лысенка.
шынкб Лідзія Пятроўна (8.5.1906, Варшава — 18.8.1990), бел. акгрыса. Засл. арт. Беларусі (1946). Скончыла Бел. драм. студыю ў Маскве (1926). 3 1926 у БДТ2, з 1933 у БДТ3, у 1937— 77 у Бел. тры імя Я.Купалы. Актрысе былі ўласцівы непасрэднасць, шчырасць, імкненне да праўдзівай перадачы чалавечых пачуццяў, задушэўнасць, лірызм. гумар, арганічнае адчуванне жанру, гратэск. Сярод лепшых роляў: у БДТ2 — Зоя («Астап» АГлобы), Маша («Горад вятроў» У.Кіршона); у БДТ3 — Ліда Званцова («Гадзіншчык і курыца» І.Качаргі), Паліна («Даходнае месца» А.Астроўскага); у тры імя Я.Купалы — Кацярына («Партызаны» К.Крапівы), Ганна («На кругым павароце» К.Губарэвіча), Антаніна Цімафееўна («Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка). Надзея («Апошнія» М.Горкага), Карынкіна («Без віны вйіаватыя» Астроўскага), Марсела («Сабака на сене» Лопэ дэ Bari), Валя. Вара («Рускія людзі», «Хлопец з нашага горада» К.Сіманава), Ага Шчука, Ліда («Калінавы гай», «Платон Крэчат» А.Карнейчука) і інш.
Літ.: Б а р ы с а в a Т.. Б а р ы с а в a Я. Лідзія Шынко // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1986.
ШЫНКУБА Баірат Васілевіч (н. 12.5.1917, с. Члоў Ачамчырскага рна, Абхазія), абхазскі пісьменнік, дзярж. дзеяч. Нар. паэт Абхазіі (1967). Канд. філал. н. (1945). Скончыў Сухумскі пед. інт (1939). У 1945—53 працаваў у Абх. інце мовы, лры і гісторыі. У 1958—78 старшыня Прэзідыума Вярх. Савета Абхазіі. Друкаваўся з 1935. Аўтар раманаў у вершах «Мае землякі» (1950) пра пасляваен. жыццё вёскі і «Песня пра скалу» (1965) пра рэвалюцыю 1905—07 у Абхазіі, гіст. рамана «Апошні з пайшоўшых» (1974), аповесці «Чанта прыехаў» (1968), паэм «Меч» (1943), «Чалавек на скале» (1964). Выдаў паэт. збкі «Першыя песні» (1938), «Вершы і паэмы» (1956), «Лета» (1962) і інш. Пераклаў на абх. мову верш Я.Купалы «А хто там ідзе?». На бел. мову асобныя яго вершы пераклаў Р.Барадулін.
Тв.: Рус. пер. — Нзбр. пронзв. Т. 1—2. М.. 1982.
Літ:. Байрамукова Н. Баграт Шннкуба. М.. 1981. І.У.Саламевіч. ШЫННАЯ ПРАМЫСЛбВАСЦЬ, галіна нафтахімічнай прамысловасці, прадпрыемствы якой вырабляюць шыны для аўтамабіляў, матацыклаў, трактароў, веласіпедаў і інш. машын на пнеўмахаду.
ШЫН ФЕЙН (ірл. Sinn Fein мы самі), палітычная партыя ў Ірл. Рэспубліцы і Паўночнай Ірландыі, што ў складзе Вялікабрытаніі. Засн. ў 1905 на базе руху феніяу, узначаліла барацьбу за вызваленне Ірландыі ад брыт. калан. панавання. У 1919 яе члены стварылі ўзбр. аргцыю Ірландская рэспубліканская армія. Правае кіраўнштва Ш.ф. падпісала кампрамісны англаірландскі дагавор 1921. які пакідаў Паўн. Ірландыю ў складзе Вялікабрытаніі; левыя яе групоўкі. незадаволеныя падзелам вострава. разгарнулі грамадз. вайну 1922—23. пасля паражэння ў якой перайшлі ў падполле і Ш.ф. распалася. У 1957 адноўлена як легальная партыя. якая ў 1970я г. раскалолася на 2 крылы: «афіцыйнае» (выступае за ўз’яднанне Паўн. Ірландыі з Ірл. Рэспублікай паліт. сродкамі) і «часовае» (прыхільнікі тэрарыст. метадаў барацьбы).
Шыншыла.
ШЫНШЫЛА. ч ы н ч ы л a (Chinchilla laniger), млекакормячая жывёла атр. грызуноў. Пашырана ў Балівіі, ІІеру, Чылі. Жыве ў гарах на выш. 3—6 тыс. м над узр. мора. Занесена ў Чырв. кнігу МСАП.
Дауж. цела 22—38 см. хваста 7.5—15 см. маса 0,5—1 кг. Футра мяккае. густое. шаукавістае. на спіне блакітнавата або карычняваташэрае з чарнаватым адценнем, на бруху жаўгаватабелае (лічыцца адным з самых дарагіх у свеце). Вушы вял.. акруглыя. Хвост лушы.ты. нагадвае вавёрчын. 1—3 разы за год нараджае па 1—6 дзіцянят. Корміцца надземнымі ч. раслін. Разводзяць на зверафермах.
Шып.
К.Ф.Шынкель. Стары музей у Берліне. 1827—28.
ШЫП (Acipenser nudiventris), рыба сям. асятровых атр. асетрападобных. Пашырана ў бас. Каспійскага і Аральскага,
ШЫРАЕЎ 17
радзей Чорнага і Азоўскага мораў. Акліматызаваны ў воз. Балхаш. Прахадная. У большаеці рэк утварае азімую і яравую формы.
Даўж. больш за 2 м. маса да 50 н, Ніжняя губа не перарваная пасярэдзіне (у адрозненне ад інш. асязровых). Рыла ў выглядзе правільнага конуса. Вусікі махрыстыя. Касцяныя пласцінкі (жучкі) на спіне прадаўгаватыя. рассунугыя. з вострымі канцамі. Нерастуе ў рэках. Утварае гібрыды з бялугай. рус. асятром, сяўруіай. Корміцца малюскамі і інш. воднымі беспазваночнымі. дробнай рыбай. Каштоўная прамысл. рыба. Ікра — далікатэсны прадукг. Аб'ект развядзення.
ШЫПАРЙЗНЫ СТАНбК, пальцарэзны станок, дрэваапрацоўчы станок для ўгварэння шыпоў (пальцаў) і вушак стаіярных злучэнняў. Найб. пашыраныя віды Ш.с. — рамныя, якія выкарыстоўваюцца для ўгварэння шыповых элементаў (шчоткі і заплечыкі шыпоў, вушкі) у брусках, што злучаюцца ў рамкі; скрыначныя Ш.с. — для ўтварэння шыпоў прамых і тыпу «ластаўчын хвост» у дошчачках, якія злучаоцца ў вушакі. Рэзальны інструмент Ш.с. — фрэзы і дыскавыя пілы.
ШЫПІЛА Віктар Браніслававіч (н. 16.2.1934. Мінск), бел. фізік. Др фіз.матэм. н. (1991). праф. (1993). Скончыў БДУ (1959). 3 1959 у Інце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Нац. АН Беларусі (з 1969 заг. лабараторыі, з 1994 заг. аддзела). Навук. працы ў галіне сінтэзу звышцвёрдых матэрыялаў. Распрацаваў асновы атрымання высокатрывалых, тэрмаўстойлівых монакрышталёў кубічнага нітрыду бору і алмазу, вывучыў іх дэфектную структуру і ўмовы яе змянення. Прапанаваў метады спякання пад высокім ціскам кампазіцыйных матэрыялаў.
Тв:. Модулн упругостн н внугреннее тренне в кубнческо.м ннтрнде бора (разам з М.АШышонкам. А.В.Мазоўкам) // Йзв. АН СССР. Неорганнческме матерналы. 1987. Т. 23. № 7; Катодолюмннесценцня монокрнсталлов сфалернтного ннтрнда бора (у сааўг.) // Там жа. 1990. Т. 26. № 8. М.П.Савік.
ШЫІІІЛА Яўген Патафеевіч (7.10.1943, в. Відокі Верхнядзвінскага рна Віцебскай вобл. — 28.11.1999), бел. акцёр. Нар. арт. Беларусі (1984). 3 1967 працаваў у Бел. тры імя Я.Коласа. У яго творчасці жыццёвая праўда. шчырасць і арганічнасць сцэн. існавання. сакавіты нар. гумар спалучаліся з глыбокім пранікненнем у псіхал. сутнасць характараў; у лепшых вобразах імкненне да маст. абагульнення. Найб. значныя ролі стварыў у бел. нац. рэпертуары: дзед Курыла («Сымонмузыка» паводле Я.Коласа), Іван Швед («Таблетку пад язык» А.Макаёнка), Несцерка («Несцерка» В.Вольскага), Андрэй Буслай, Мульцік («Парог». «Вечар» А.Дударава), Канстанцін Заслонаў («Паядынак» М.Матукоўскага). Сярод роляў у класічным і сучасным рэпертуары: дзядзька Ваня («Дзядзька Ваня» А.Чэхава). Шпёкін («ЧП1», «ЧП2» паводле «Рэвізора» М.Гогаля), Глостэр («Кароль Лір» У.Шэк
спіра), Кірпаты («Энергічныя людзі» В.Шукшына), Ягор Палушкін («Не страляйце ў белых лебедзяў» паводле Б.Васільева). Кісцераў («Іры мяшкі засмечанай пшаніцы» паводле У.Цендракова), Стары («Шчаелівае здарэнне» С.Мрожака), Бацька («Жанна» паволле «Жаваранка» Ж.Ануя), сват Капкаліс («Клемене» К.Саі), Глакуна («Закон вечнасці» паводле Н.Думбадзе). Здымаўся ў кін о. В.С. Іваноўскі.
Я.П.Шыігіла. П.У.ПІыпук.
ШЫІІКА. перавал у гарах СтараПланіна, у Балгарыі. Выш. 1185 м. Праз Ш. праходзіць шаша Габрава—Казанлык. Помнікмузей рус. і балг. воінам. uno загінулі каля Ш. ў баях з тур. войскамі за вызваленне Балгарыі ў 1877— 78. Турызм.
Ш. —у час рус.тур. вайны 1877—78 Meena бязлітасных баёў. 17—18.7.1877 рас. войскі і балг. апалчэнцы занялі Ш.. a 21—26.8 і
17.9.1877 пагеройску адбілі тут атакі тур. войск (туркі страцілі забітымі і параненымі 8 тыс. чал., рускія і балгары — 3.6 тыс.). У цяжкіх зімовых умовах яны ўтрымлівалі перавал да пач. наступлення ў студз. 1878. Каля Ш. — помнікмузей рас. і балг. воінам. якія загінулі ў баях за вызваленне Балгарыі ад тур. няволі.
Я.Шыпіла ў ролі Андрэя Буслая.
ШЫІІЎК ІІавел Уладзіміравіч (н. 1.5.1945, в. Опаль Іванаўскага рна Брэсцкай вобл.), дзяржаўны дзеяч Беларусі. Скончыў БШ (1972). 3 1966 у Іванаўскім райкоме ЛКСМБ, з 1972 гал. інжынер, дырэктар. старшыня праўлення — дырэктар аргцыі арандатараў Гомельскага шклозавода, у 1994 прэзідэнт акц. тва «Гомельшкло». У 1994—97 старшыня Гомельскага аблвыканкома, адначасова з 1996 член, у 1997—2000 старшыня Савета Рэснублікі Нац. сходу Рэспублікі Беларусь. 3 1997 нам. старшыні Парламеннкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, з 1998 старшыня міжпарламенцкага кта Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі і Рас. Федэрацыі. 3 2000 член Савета Рэспублікі Нац. сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня камісіі па рэгіянальнай палітыцы.
ШЫГІУЛЬКІ, зялёнае лісце хвойных дрэў і кустоў; тое, што ігліца.
ШЫІІШЫНА. кветкавая расліна: гл. ў арт. Ружа.
ШЫПЯЧЫЯ ГЎКІ, гл. ў арт. Зычныя гукі.
ШЫРА (Sehina) Уолтэр (н. 12.3.1923. Хэкенсек, штат НьюДжэрсі, ЗША). касманаўт ЗША. Капітан 1га рангу BMC (у адстаўцы). Скончыў Ваен.марскую акадэмію ў Анапалісе (1945), афіцэрскую школу марской авіяцыі. школу лётчыкаўвыпрабавальнікаў. У 1959—69 у групе касманаўтаў НАСА. 3.10.1962 здзейсніў палёт на касм. караблі (КК) «Меркурый», 15—16.12.1965 з Т.Стафардам — на КК «Джэміні6» (як камандзір), 11—22.10.1968 з У .Канінгемам і ІХ.Эйзелам — на КК «Апалон7» (як камандзір; праводзілася першае лётнае выпрабаванне аен. блок