Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
962). 3 1953 на парт. рабоце. У 1962—90 у Мінскай вышэйшай парт. школе. Навук. працы па тэарэтыкаметадалагічных ііраблемах эстэтыкі. філасофіі мастацтва, узаемасувязі эстэтыкі як універсальнай навукі аб пачуццёвым пазнанні прыгожага і нац. маст. культуры.
Тв. Прекрасное рядом с намн. Мн., 1972; Эстетаческне потребноста в обтестве развнтого соцналнзма. Мн., 1980; Эстетнческне потребностя н художественная культура Мн 1986.
ШЫЛА Іван Мікалаевіч (н. 15.6.1950, в. Ямнае Столінскага рна Брэсцкай вобл.), бел. вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Др тэхн. н. (1993). Скончыў БДУ (1972). 3 1972 у Бел. НДІ механізацыі сельскай гаспадаркі (у 1987—90 і з 1994 заг. лабараторыі, з 1998 нам. дырэкгара). 3 2001 нам. прэзідэнта Акадэміі агр. навук Беларусі. 3 2002 1ы прарэктар Бел. агр. тэхн. унта. Навук. працы па анты.мізацыі пара.метраў тэхнал. працэсаў, фарміраванні сістэм машын і стварэнні тэхн. сродкаў у раслінаводстве і жывёлагадоўлі.
Тв:. Концепцня развнтня механнзацнн н ашомагтацнн сельскохозяйственного пронзводства Республнкн Беларусь на пернод до 2000 г. Мн., 1996 (у сааўт.); Основные направлення решення проблем механнзацнн сельского хозяйства в современных условмях // Агропанорама. 2001. №2; Путн экономнн топлмвноэнергетнческмх ресурсов в сельском хозяйстве. Мн., 2002 (разам з Г.Ф.Добышам, А.У.Мучьшскім).
ШЫЛА Мікалай Язэпавіч (1888, в. Бакшты Іўеўскага рна Гродзенскай вобл. — 1948), бел. паліт. і грамадскі дзеяч, журналіст. Вучыўся ў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі (1906—07), дзе ўдзельнічаў у хваляваннях навучэнцаў, уступіў у партыю эсэраў, падтрымліваў каіггакты з віленскай і мінскай суполкамі БСГ, распаўсюджваў рэв. агітац. лру, перыяд. выданні БСГ і рус. эсэраў, быў няштатным супрацоўнікам газ. «Наша ніва». У вер. 1907 арыштаваны і зняволены ў мінскую турму. 30.5.1909 вызвалены, высланы ў родную вёску пад нагляд паліцыі. У 1915 мабілваваны на фронт. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 удзелыіік бел. нац. руху, чл. БСГ, адзін з кіраўнікоў Цэнтрамнай Беларускай
10 ШЫЛА
вайсковай рады. Дэлегат Усебел. з’езда 1917 у Мінску, пазней чл. Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Адзін з ініцыятараў стварэння Беларускай партыі сацыялістаўрэвалюцыянераў (БПСР), чл. яе ЦК. У час польскасав. вайны 1919—20 удзельнік антыпольскага падп. руху, з'езда беларускіх дэлегатаў Віленшчыны і Гродзеншчыны, уваходзіў у склад Часовага Беларускага нацыянальнага камітэта. Працаваў фотакарэспандэнтам у час. «Беларускае жыццё» і «Рунь». Са жп. 1920 жыў у Вільні, уваходзіў у Віленскія акр. падп. кт БПСР і Бел. нац. кт. Як дэлегат ад Віленшчыны ўдзельнічаў у працы Першай Усебеларускай канферэнцыі ў Празе. У 1920я г. рэдактарвыдавец віленскіх бел. газет эсэраўскага кірунку «Змаганне». «Г'олас беларуса» і «Сын беларуса». У ліст. 1925 арыштаваны за публікацыі. якія былі надрукаваны ў гэтых выданнях, зняволены ў лукішскую турму ў Вільні. У ліп. 1926 вызвалены. У час 2й сусв. вайны настаўнічаў у в. Бакшты. 3 канца 1944 у Германіі. рознарабочы, разам з Х.Ільяшэвічам выпаваў бюлетэнь беларусаўэмігрантаў «Апошнія весткі».
A. М.Гесь, У.В.Ляхоўскі, В.Дз. Селяменеў.
ШЫЛА Міхаіл Давыдавіч (н. 9.11.1920, в. Оўзічы Іванаўскага рна Брэсцкай вобл.), Герой Сав. Саюза (1945). У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 кіраўнік падп. камсам. аргцыі на радзіме, з 1943 у партыз. атрадзе імя Лазо, з 1944 на 1м Бел., 3м Прыбалт. франтах. Удзельнік вызвалення Беларусі, Прыбалтыкі, ІІольшчы, баёў у Германіі. Камандзір кулямётнага разліку мал. сяржант LU. вызначыўся 28.1.1945 пры адбіцці 3 контратак праціўніка ў баі пад Варшавай. Да 1946 у Сав. Арміі, потым на адм. рабоце.
ШЫЛАВА Ірына Алегаўна (н. 22.2.1960, г. Гродна), бел. спартсменка (стральба кулявая, пнеўматычная і малакаліберная вінтоўка). Майстар спорту СССР міжнар. кл. (1982). Засл. майстар спорту СССР (1988). Скончьыа Гродзенскі унт (2003). 3 1982 спартсменінструктар Спорткамітэта СССР, з 1992 — Мінва спорту і турызму Беларусі. Чэмпіёнка XXIV Алімп. гульняў (1988, Сеул). Чэмпіёнка свету ў камандным (1990, Масква; 1989 і 1991, г. Ставангер, Нарвегія) і асабістым (1990) заліках; рэкардсменка свету (1989, 1990). Сярэбраны прызёр Кубка свету (1991, г. Мюнхен, Германія; 1996; г. Нефельс, Швейцарыя). Чэмпіёнка Еўропы ў камандным (1986, г. Эспао, Фінляндыя; 1989; Заграб; 1990, г. Арнхем, Нідэрланды; 1992 і 1996, Будапешт) і асабістым (1996) заліках. Чэмпіёнка СССР у асабістым (1982, 1985, 1986, 1988, 1989, 1990, 1992) і камандным (1984—90) заліках.
ШЫЛАВІЦКАЯ СУКОННАЯ ФАБРЫКА. Дзейнічала ў 1895—1900 у в. Шылавічы (цяпер у Слонімскім рне Гро
дзенскай вобл.). Вырабляла тонкае сукно. У 1895 мела вадзяное кола, турбіну і 2 паравыя катлы, працавала 150 рабочых.
ШЫЛАВІЧЫ, вёска ў Ваўкавыскім рне Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і унітарнага прадпрыемства. За 20 км на 3 ад г. Ваўкавыск, 85 км ад Гродна, 10 км ад чыг. ст. Андрэевічы. 746 ж., 240 двароў (2003). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік архітэктуры — касцёл Прасвятой Тройцы.
М.Д.ІІІыла. Ф.Шылер
ШЫЛАДЗЮБ (Recurvirostra avosetta), птушка сям. шыладзюбавых атр. сеўцападобных. Пашырана ў Еўразіі, зрэдку ў Афрыцы, Аўстраліі. Жыве ў стэпавай і пустыннай зонах на забалочаных берагах, марскіх узбярэжжах. На Беларусі вельмі рэдкі залётны від.
Даўж. ў сярэднім 43 см. Верх галавы, шыя і палосы на крылах чорныя, астатняе апярэнне белае. Дзюба чорная, доўгая, топкая, плоская і загнутая дугападобна ўверх. Hori блакітнаватыя. Нясе 4 яйцы. Корміцца дробнымі ракападобнымі, насякомымі, насеннем.
Шыладзюб.
ШЫЛАЙ Расціслаў Аляксеевіч (н. 23.2.1936, в. Раўнаполле Пухавіцкага рна Мінскай вобл.), бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1985). Скончыў БПІ (1960). 3 1960 працаваў у інце «Брэстграмадзянпраект» (з 1980 гал. архітэпар), з 1981 нач. Брэсцкага абл. ўпраўлення па будве і архітэктуры, з 1996 кіраўнік персанальнай творчай
майстэрні. Асн. работы ў Брэсце: Брэсцкі аэравакзал, жылыя дамы па вул. Набярэжнай (1961—63), будынкі абл. клінічнай бальніцы, тэлевізійнастудыйнага комплексу (абедзвс 1965), комплекс жылых дамоў з прадпрыемствамі культ.быт. абслугоўвання ва Усх. раёне па вул. Маскоўскай (1970я г.), будынкі муз. вучылішча (1973), кінатэатра «Бсларусь» (1977), фізкультурнааздараўленчага комплексу (1984); рэканструкцыі гандл. цэнтра «Славянскі базар» (2000 —01), вытв. прадпрыемства пад гандл. рады па вул. Куйбыіпава (2001); бюст Т.Р.Шаўчэнкі на бульвары Шаўчэнкі (2002); СвятаГеоргіеўскі храм у в. Вычулкі Брэсцкага рна (2003). Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
ШЫЛАЎ Аляксандр Максавіч (н. 6.10.1943, Масква), расійскі жывапісец. Нар. маст. СССР (1985). Чл.кар. Рас. AM (1997). Скончыў Маскоўскі маст. інт (1973). Аўтар пластычна вытанчаных партрэтаў сучаснікаў: серыя партрэтаў сав. касманаўтаў (1972, 1975), «Артыст М.А.Ульянаў» (1977), «Зацвіў багун» (1980), «Удваіх» (1981), «Салдацкія маці» (1985). Іл. гл. таксама да арт. Расія.
ШЫЛАХВбСТКА (Anas acuta), птушка сям. качыных атр. гусепадобных. Пашырана ў паўн. і ўмерапай частках Еўразіі і Паўн. Амерыкі. Жыве на ўзбярэжжах зарослых вадаёмаў. На Беларусі рэдкі пралётны і гняздоўны від, занесены ў Чырв. кнігу.
Даўж. цела 63—70 см, маса 0,7—1,3 кг. У самноў галава цёмнакарычневая, спіна шэрая, шыя спераду, грудзі, ніз і бакі белыя, На крылах фіялетавазялёнае «люстэрка». Хвост доўгі, шылападобны (адсюль назва). Самкі бурашэрыя з бураватымі стракацінамі. Нясуць 6—11 яец. Кормяцца воднымі раслінамі, насякомымі, ракападобнымі і малюскамі. Аб'ект палявання.
Шылахвостка: 1 самец; 2 — самка.
ШЫЛВЕ, другая назва ракі Чапунька ў Іўеўскім рне Гродзенскай вобл.
ШЫЛЕР (Schiller) Іаган Крыстаф Фрыдрых (10.11.1759, г. Марбах, Германія — 9.5.1805), нямецкі паэт, драматург, тэарэтык мастантва, гісторык; адзін з заснавальнікаў ням. лры новага часу. Скончыў ваен. школу ў Вюртэмбергу
(1780). 3 1789 праф. Іенскага унта. Друкаваўся з 1776. У ранніх драмах перыяду «Буры і націску» («Разбойнікі», паст. 1782; «Змова Фіеска ў Генуі», «Каварства і каханне», абедзве паст. 1784) бунтарскія імкненні да свабоды, пратэст супраць тыраніі і дэспатызму. У філас. лірыцы (ода «Да радасці», вершы «Багі Грэцыі», «Песня пра звон» і інш.) і гіст. п’есах (драм. паэма «Дон Карлас», паст. 1787; трылогія «Валенштайн», ііаст. 1798—99; рамант. трагедыі «Марыя Сцюарт», паст. 1800; «Арлеанская дзева», паст. 1801; нар. драма «Вільгельм Тэль», паст. 1804) развіваў ідэі Асветніцгва. Сусветна вядомыя яго балады «Кубак», «Пальчатка», «Палікратаў пярсцёнак», «Івікавы жураўлі» (усе 1797). Аўтар прац па эстэтыцы «ГІра трагічнае ў мастацтве» (1792), «Пісьмы пра эстэтычнае выхаванне чалавека» (1795), «Пра этычную і драматычпую паэзію» (1797); па гісторыі «Гісторыя Трыццацігадовай вайны» (1793) і інш. На Беларусі творчасць Ш. вядома здаўна. Яго паэзіяй захапляліся Я.Лучына, М.Багдановіч, Я.Купала. На бел. сцэне ставіліся п’есы «Каварства і каханне» (1932, 1939, Дзярж. рус. драм. тр Беларусі; 1937, БДТ3; 1940, Дзярж. польскі тр Беларусі; 1946, 1990, Бел. тр імя Я.Коласа; 1953, 2000, Нац. акад. тр імя Я.Купалы), «Марыя Сцюарт» (1969, тр імя Я Коласа; 1970, Дзярж. рус. драм. тр), «Браты Моар» (1993, 1997), «Дыметрыус» (1999, абедзве Нац. акад. драм. тр імя М.Горкага), «Я, ты, ён, яна, яно, яны...» («Разбойнікі», 1999, тр імя Я.Коласа). На бел. мову яго п'есы нераклалі Л.Баршчэўскі, А.Дудар, У.Папковіч, В.Сёмуха, К.Чорны, вершы і балады — М.Багдановіч, Ю.Гаўрук, А.Лойка, Н.Мацяш.
Тв.: Бел. лер. — Вільгельм Тэль. Мн., 1934; Балады. Мн., 1981; Вершы і балады; Драмы. Мн., 1993; Улада песняспеву. Мн.. 1997; Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—7. М 1955—57.
Літ.: Шмллер Ф.П. Фрндрмх Шнллер. М., 1955; Лозннская Л.Я. Фрндрнх Шлллер. .М., 1960; Абуш А Шнллер: Велмчне н трагедня нем. гення: Пер. с нем. М., 1964; Ланштейн П. Жнзнь Шнллера: Пер. с нем. М., 1984; Г а ў р у к Ю. Пясняр радасці і хараства // Маладосць. 1959. № 11.
У.Л. Сакалоўскі.
ШЫЛЕР (Schiller) Леан [сапр. дэ Шыльдэнфельд (de Schildenfel