• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ½ых тэхналогіях. Разам з інш. прапанаваў метады атрымання стацыянарнай плазмы зададзенага саставу ў шырокім інтэрвале ціскаў і тр, стварыў аўгаматызаваную спектральную апаратуру для яе дыягностыкі ва ўсіх дыяпазонах агггычнага спектра, што было выкарыстана для мадэліравання ўмоў уваходу касм. лятальных апаратаў у атмасферу Зямлі. Распрацаваў апаратуру і тэхналогіі для плазменнай апрацоўкі і перапрацоўкі розных матэрыялаў з улікам экалагічнай бяспекі. Дзярж. прэмія Беларусі 1974.
       Тв.: Оптнческне свойства нагретых воздуха, углекяслого газа н аргона (разам з Л.І.КІсялеўскім) // Журн. прнкладной спекгроскопня. 1997. Т. 64, № 6; Ясследованне дутового разряда в процессе сннтеза фуллеренов (разам з І.П.Смяглікавым, А.І.Залатоўскім) // Ннж.фнз. журн. 1998. Т. 71, № 4.
    А.І.Болсун.
    
    ШЫМАНОЎСКІ Аляксандр Нічыпаравіч (1850, в. Чэрнін Светлагорскага рна Гомельскай вобл. — 1918), бел. этнограф і фалькларыст. Скончыў Мазырскую гімназію, ІІецярб. унт (1874). 3 1874 настаўнічаў у Кішынёве. Аўтар рукапіснага зб. «Мінская губерня і яе народная творчасць у сувязі з апісаннем народных свят і абрадаў» (1898, зберагаецца ў архіве Рас. геагр. тва ў С.Пецярбургу), у якім сабраны каштоўны матэрыял па бел. фалькларыстыцы і этнаграфіі, выкладзены яго погляды на нар. творчасць. У зборнік уключаны бытавыя. салдацкія, гіст., жніўныя, карагодныя і інш. песні (абрадавыя і каляндарнаабрадавыя прыводзяцца з апісаннем абрадаў і каляндарных свят), казкі, павер’і, загадкі, прыказкі, гасп.этнагр. назвы і інш. Ў кнізе шмат унікальных твораў, лепшыя з іх запісаны з захаваннем асаблівасцей бел. мовы. Выдаў кн. «А.С.Пушкін. Аб знаходжанні яго ў Кішынёве ў сувязі з папярэднім і апошнім жыццём» (1900). В.І.Скідан.
    
    ШЫМАНбЎСКІ (Szymanowski) Караль (6.10.1882, в. Цімашоўка Чаркаскай вобл., Украіна — 29.3.1937), польскі кампазітар і піяніст, педагог, муз. крытык; адзін са стваральнікаў сучаснай польскай кампазітарскай школы. 3 1905 чл. групы кампазітараў «Маладая Польшча». У 1926—29 праф. і дырэктар Варшаўскай кансерваторыі. Для ранняга перыяду творчасці характэрна вытанчаная лірычная вобразнасць. У фп. музыцы прыкметны ўплывы Ф.Шапэна і А.Скрабіна, у сімф. і вак. творах — неарамантызму. Нац. стыль Ш. складваўся на аснове вывучэння польскага муз.
    
    
    фальклору. Сярод твораў: оперы «Хагіт» (паст. 1922) і «Кароль Рогер» (паст. 1926), балеты, у т.л. «Разбойнікі» (паст. 1934), кантаты, 4 сімфоніі (1917—32), камернаінстр. ансамблі, у т.л. для скр. з фп., стр. квартэт і інш. інстр. і вак. творы; 20 мазурак (1924—26), апрацоўкі польскіх нар. песень, рамансы, музыка да драм. тра і інш. Аўтар артыкулаў пра польскую і зах.еўрап. музыку і інш.
      Літ:. Волынскнй Э.й. К.Шнмановскяй. Л., 1974; Голяховскнй С. К.ІПнмановскнй: Пер. с пол. М., 1982. Т.А.Дубкова.
    
    ШЫМАНОЎСКІ Станіслаў Вінцэнтавіч (1893, в. Данюшава Смаргонскага рна Гродзенскай вобл. — восень 1920), бел. паэт. Удзельнік 1й сусв. вайны. Вярнуўшыся ў 1918 на радзіму, парабкаваў. Друкаваўся з 1919 у газ. «Беларусь», «Крыніца», час. «Рунь». У вершах «Скрыўджаная зямля», «Песня над магілай», «Голад» і інш. стварыў вобраз сваёй радзімы, скрыўджанай і разбуранай імнерыялістычнай вайной. Селянін і рабочы — героі вершаў «Араты», «Гаспадары», «Жыў у няволі доўгі час мой бедны брат». Асобныя творы прасякнуты верай у абуджэнне народа («Зорка», «Усход сонца», «3 нашага жыцця»), Медытацыя, экзістэнцыяльныя праблемы ў вершах «Правады», «Голад». Запамінальныя малюнкі прыроды ў вершах «Усход сонца», «Зіма», «Хмызнякі». Мінорнай танальнасцю харакгарызуецца яго інтымная лірыка («Жальба», «Шэрай гадзінай»). У ідэйнатворчым плане арыентаваўся на Я.Купалу.
      Літ.: Л і с А. Станіслаў ІПыманоўскі // Дзень паэзіі, 1976. Мн., 1976. А.СДіс.
    
    
    ШЫМАНСКАЯ (П а п о в а) Тамара Мікалаеўна (н. 27.2.1948, в. Вялікая Мядзвядка Карэліцкага рна Гродзенскай вобл.), бел. спартсменка (веславанне на байдарках). Засл. майстар спорту СССР (1970). Скончьыа Мінскі індустрыяльнапед. тэхнікум (1971). Бел. інт фіз. культуры (1975). Засл. работнік фіз. культуры і спорту Беларусі (1998). Выдатнік адукацыі Беларусі (1998). 3 1969 спартсменінструктар Спорткамітэта Беларусі, з 1977 ст. трэнер комплекснай дзіцячаюнацкай спарт. школы Мінскага абл. савета добраахвотнага спарт. тва (ДСТ) «Буравеснік». 3 1985 інструктарметадыст Рэсп. школы вышэйшага спарт. майстэрства па водных відах спорту, з 1989 дырэктар спецыялізаванай дзіцячаюнацкай школы алімп. рэзерву па веславанні на байдарках і каноэ ДСТ «Працоўныя рэзервы». У 1990—93 нач. Цэнтра алімп. падрыхтоўкі ДСТ «Працоўныя рэзервы», з 1994 гал. трэнер па веславанні на байдарках і каноэ Рэсп. цэнтра фіз. выхавання і спорту Мінва адукацыі Беларусі. 3 1991 член Нац. алімп. кта. Член прэзідыума Асацыяцыі каноэ Беларусі (з 1990). Суддзя вышэйшай нац. катэгорыі (1994). 3 1999 інструктар Параалімп. кта Беларусі, з 2001 гал. трэнер Дырэкгарата нац. каманд Мінва спорту і ту
    
    
    рызму Беларусі па інваспорце. Чэмпіёнка свету (1970. Капенгаген) на байдарцычацвёрцы. сярэбраны (1970) і бронз. (1971, Бялград) прызёр на байдарцыдвойцы. Чэмпіёнка свету і Еўропы (1973, г. Тамперэ, Фінляндыя) на байдарцычацвёрцы. Абс. чэмпіёнка Еўропы (1969, Масква) на байдарцыадзіночцы, байдарцыдвойцы, байдарцычацвёрцы. Чэмпіёнка СССР на байдарцыадзіночцы (1969), байдарцыдвойцы (1969, 1970), байдарцычацвёрцы (1972), у эстафеце 4 х 500 м на байдарцыадзіночцы (1973). Усе перамогі дасягнуты на дыстанцыі 500 м. 3 1994 нраводзшца міжнар. рэгата на прыз Шыманскай.
    
    ШЫМАНСКІ Міхаіл Мікалаевіч (н. 7.8.1935, в. ГІешкі Бярозаўскага рна Брэсцкай вобл.), бел. журналіст. Засл. дз. кулы. Беларусі (1985). Скончыў БДУ (1963). 3 1961 працаваў у газ. «Звязда», з 1970 уласны карэспандэнт па Беларусі газ. «Нзвестмя», з 1994 у газ. «Рэспубліка». Друкуецца з 1950. Аўтар кн. нарысаў і публіцыстыкі «Чуем вашы крокі» (1977), «Прага вышыні», «Зямля, дзе я жыву» (абедзве 1980), «Людзі, людзі — зямныя зоркі» (1982), «Без права на намьыку» (1985), «Зярняты і зоркі» (1986), «Не спыніся на шляху» (1988), «Тры бярозкі каля агню» (1989), «Добры дзень, Кітай!» (2001), «Кітай з адкрытым сэрцам» (2002), сцэнарыяў дакумент. фільмаў і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
    
    
    
    ШЫМАНСКІ Сцяпан Іванавіч (3.3.1912, в. Варонічы Пухавіцкага рна Мінскай вобл. — 2.10.1989), генераллейтэнант авіяцыі (1943), дацэнт (1970). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1939) і Генштаба (1950). У Чырв. Арміі з 1932. Удзельнік сав.фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Паўн., Карэльскім і 3м Бел. франтах: нач. аддз. штаба авіядывізіі, нач. штаба авіяпалка, нам. нач. аператыўнага аддзела паветр. арміі, нач. штаба авіядывізіі. Удзельнік абароны Сав. Запаляр’я, баёў ва Усх. Прусіі. Пасля вайны ў ВПС Сав. Арміі, з 1956 выкладчык ваен. акадэміі.
    
    ШЫМАЎ Уладзімір Мікалаевіч (н. 29.11.1948, с. Радалаўка Запарожскай вобл., Украіна), бел. вучоныэканаміст і дзярж. дзеяч. Др эканам. н. (1988), праф. (1999). Скончыў Маскоўскі унт (1972). 3 1976 у НДІ эканомікі і экано
    
    
        ШЫМБОРСКАЯ        13
    
    
    мікаматэм. метадаў планавання пры Дзяржплане Беларусі. 3 1982 заг. кафедры, прарэктар Гомельскага каап. інта. У 1989—95 нам. дырэктара Н.д. эканам. інта Дзяржплана Беларусі. 3 1995 першы нам. міністра, з 1996 міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь. 3 2002 рэктар Бел. эканам. унта. Навук. працы па тэорыі і праблемах эфектыўнасці ірамадскай вытвсці, рыначнай эканомікі, метадалогіі прагназіравання і развіцця складаных сац.эканам. сістэм, каштоўнаснай ацэнкі прыродных рэсурсаў. Адзін з навук. рэдактараў і аўтараў «Слоўніка сучасных эканамічных і прававых тэрмінаў» (2е выд. 2002).
       Тв:. Регнональная эффекгнвность обгцественного пронзводства: Пробл., методы нзмерення, путн повьшіення. Мн., 1986; Теоретнческне н методологнческне основы структурной перестройкн экономнкм Беларусн. Мн., 1996 (у сааўт.); Прогнознрованне соцнальноэкономнческого развнтня Республнкн Беларусь: Вопр. теорнн н методакн. Мн., 2001 (у сааўт.); Экономнческое развнтне Беларусн на рубеже веков: пробл., morn, перспектнвы. Мн., 2003.
    
    ШЫМБОРСКАЯ (Szymborska) Віслава (н. 2.7.1923, мяст. ПравентаБнін Велікапольскага ваяв., Польшча), польская паэтэса. Вывучала філалогію і сацыялогію ў Ягелонскім унце (г. Кракаў). Друкуецца з 1945. У збках «Для гэтага жывём» (1952), «Пытанні да сябе»
    
    
    К. ІПыманоўскі
    
    М.М.Шыманскі.
    
    В.Шымборская.
    
    
    
    (1954), «Заклік да Еці» (1957), «Соль» (1962), «Сто пацех» (1967) філас., маральнаэтычныя і гуманіст. праблемы, паэтыка споведзі і рэфлексійнасць. У паэт. кнігах «Вялікая лічба» (1976), «Людзі на мосце» (1986), «Канец і пачатак» (1993) пошукі глыбіннага зместу, першапрычыны чалавечага быцця, сувязей паміж вечным і імгненным, тоесным і нятоесным, існуючым і неіснуючым, лаканічная метафара, рацыянальная канструкцыя твора, іронія, блізкая да гратэску, гульні, стылізацыі, пародыі, каламбура. У зб. «Хвіліна» (2002) няспынны пазнавальны рух думкі, унугр. самавыяўленне, абвостранае адчуванне дысгармоніі свету. На бел. мову яе творы пераклалі Е.Лось, Н.Мацяш, А.Пысін, Я.Семяжон. Дзярж. прэмія Полыпчы 1955. Нобелеўская прэмія 1996.
    
    
    14          ШЫМКЕВІЧ
    
        Тв:. Wybor wierszy. Warszawa, 1973; Poezje. Warszawa, 1987; Бел. nep. — Свет, варты вяртання. Мн., 1991.
        Лігп:. Prokop J. Wislawa Szymborska. Krakow, 1972; Wokol Szymborskiej. Poznan. 1995; Потемкнн A. Панн Шнмборская — «Моцарт в поэзнн» // Эхо планеты. 1996.
      № 42. м М.Хмяльніцкі.
    
    ШЫМКЁВІЧ Фёдар Спірыдонавіч (28.2.1802, г. Магілёў — 15.4.1843), бел., украінскі і рускі мовазнавец. Скончыў Кіеўскую духоўную адкадэмію (1827). Вывучаў стараж. і сучасныя мовы. Даследаваў старарус. летапісы («Погляд на расійскія летапісы ў філалагічных адносінах», 1830) і інш. помнікі рус., укр. і бел. моў і лр («Апісанне рукапісаў, якія знаходзяцца ў бібліятэцы Кіеўскай акадэміі», 1830). Стварыў першы ў гісторыі ўсх.слав. лексікаграфіі этымалагічны слоўнік рус. мовы «Караняслоў рускай мовы, параўнаны з усімі найгалоўнейшымі славянскімі гаворкамі і з дваццаццю чатырма замежнымі мовамі» (ч. 1—2, 1842). У слоўніку паказана ўтварэнне слоў ад першапачатковых лексічных каранёў. Упершыню сярод гэтых утварэнняў пададзена больш за 880 бел. слоў з паметай «літоўскарускае». Сярод яго рукапіснай спадчыны «Збор устарэлых славянарускіх слоў», праекг укладання «Слоўніка славянскіх гаворак», слоўнікі ўкр., сербахарвацкай, верхнялужыцкай, гоцкай і славенскай моў, «Нямецкая граматыка» і інш.
    В.А. Чабаненка.
    
    ШЫМКО Тамара Іванаўна (н. 28.4.1928, Мінск), бел. спявачка (лірычнае сапрана), педагог. Нар. арт. Беларусі (1963). Скончыла Бел. кансерваторыю (1952, кл. ВНесцярэнка). У 1963 стажыравалася ў Італіі (Рым, Мілан) як стыпендыят ЮНЕСКА. У 1952—84 салістка Дзярж. тра оперы і балета Беларусі, з 1981 выкладчык Бел. пед. унта. Стварыла яркія запамінальныя вобразы, якія вылучаюцца пранікнёнасцю і праўдзівым увасабленнем. Сярод партый: Марыся, Марфачка («Міхась Падгорны», «Алеся» Я.Цікоцкага), ЮзэфÐ