Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
° («Яснае світанне» А.Туранкова), Тася («Андрэй Касценя» М.Аладава), Святлана («Калючая ружа» Ю.Семянякі), Юлечка («Надзея Дурава» А.Багатырова), Луіза («Заручыны ў манастыры» С.Пракоф’ева), Таццяна, Іаланта («Яўген Анегін», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Электра («Арэстэя» С.Танеева), Ксенія («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Маргарыта («Фауст» Ш.Гуно), Віялета, Дэздэмона («Травіята», «Атэла» Дж.Вердзі), Манон («Манон» Ж.Маснэ), Мікаэла («Кармэн» Ж.Бізэ), ЧыоЧыосан, Мімі («ЧыоЧыосан», «Багема» Дж.Пучыні), Джаконда («Джаконда» А.Панк’елі), Донна Эльвіра, Графіня («Дон Жуан», «Вяселле Фігара» В.А.Моцарта), Эльза («Лаэнгрын» Р.Вагнера), Галька («Галька» С.Манюшкі).
Літ:. Музычны тэатр Беларусі, 196(7—1990 Мн.. 1996.
ШЫМКО Уладзімір Сцяпанавіч (21.2.1905, р.п. Касцюкоўка Гомельскага рна — 16.10.1990), генераллейтэнант авіяцыі (1955). Скончыў артыл. школу (1927), Ваен. акадэмію Генштаба (1949). У Чырв. Арміі з 1923. У Вял. Айч. вайну ваенком і нам. камандуючага па палітчастцы ВПС Далёкаўсх. фронту. Удзельнік вайны з Японіяй 1945, чл. ваен. савета арміі. Да 1956 у войсках ППА і цэнтр. апараце ВПС.
Т.Шымко ў ролі Маргарыты.
ШЫМКОЎ Аляксандр Андрэевіч (н. 15.7.1928, г.п. Куйбышава Запарожскай вобл., Украіна), бел.вучоны ў галіне канструявання велікагрузнай колавай тэхнікі. Др тэхн. н. (1991), праф. (1994). Скончыў Запарожскі маш.буд. інт (1951). 3 1951 на Мінскім аўтамаб. здзе (з 1963 нам. гал. канструктара). 3 1991 на Мінскім здзе колавых цягачоў. 3 1998 у Інце механікі і надзейнасці машын Нац. АН Беларусі. Навук. працы па даследаванні маторнатрансмісійных вузлоў колавай тэхнікі высокай праходнасці. Прымаў удзел у стварэнні велікагрузнай колавай тэхнікі — 25тоннага аўтасамазвала МАЗ525, некалькіх шматвосевых цягачоў і шасі высокай праходнасці. Дзярж. прэміі СССР 1968, 1978.
Тв.: Прнмененне турбннных колес с плоскнмн лопастямн в комплексных гндротрансформаторах (разам з Ю.С.Лейцесам, Д.Э.Кац
нельсонам) // Вестн. машнностроення. 1980. № 8; Улучшенне характернстпк комплексных гядротрансформаторов (ГДТ) за счет прннуднтельного врашенпя реактора (у сааўт.) // Пробл. машнностроення. 1989. Вып. 32.
ШЫМКУС (Sirnkus) Стасіс (4.2.1887, в. Мацішкяй Каўнаскага пав., Літва — 15.10.1943), літоўскі кампазітар, дырыжор. педагог. Скончыў Пецярб. кансерваторыю (1914). Падчас вучобы наведваў пасяджэнні Беларускага навуковалітаратурнага гуртка студэнтаў Пецярб. унта. У 1923 арганізаваў муз. вучылішча ў Клайпедзе, у 1934 — тва па зборы нар. мелодый. Аўтар твораў розных жанраў: опера «Вёска каля маёнтка» (1941), сімф. паэма «Нёман» (1930), песнякантата «Да светлай будучыні», апрацоўкі літ. і бел. нар. песень (апрацоўваў бел. нар. песні і танцы для спектакляў Першай бел. трупы І.Буйніцкага; часткова апубл. ў «Беларускім спеўніку...» Л.Рагоўскага, 1911). Кіраваў хорам, які ў 1911 выступіў разам з трупай Буйніцкага на бел. вечарынцы ў Пецярбургу. Аўтар музыкі да пастаноўкі «Паўлінкі» Я.Купалы (1913; Бел. навук.літ. гурток, Пецярбург).
НІЫМЛА. другая назва г. Сімла ў Індыі.
ШЫМПАНЗЭ (Pan), род чалавекападобных малпаў сям. пангід. 2 віды: звычайны Ш. (Р. troglodytes) з 3 падвідамі і карлікавы Ш., або баноба (Р. paniscus). Пашыраны ў трапічных лясах і адкрытых ландшафтах Афрыкі. Вядуць дрэвавы і наземны спосаб жыцця. Занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Даўж. цела 63—94 см, маса самцоў 56—80 кг. Рост да 170 см. Целасклад немасіўны, пярэднія канечнасці даўжэйшыя за заднія. Валасяное покрыва чорнае, негустое. лоб часта голы. У многіх скура цела светлая. Галава невял.. акруглая, ёсць лобныя пазухі. тваравы аддзел чэрапа слаба выступае наперад. Аб'ём мозга 350—550 см’. Вушы вял., адгапыраныя. Пры хадзьбе па зямлі апіраюцца на яе ўсёй падэшвай ступні і тыльным бокам пальцаў пярэдніх канечнасцей. Паміж пальцамі задніх канечнасцей ёсць невял. перапонкі. Палаваспелыя ў 12 гадоў. Нараджаюць 1 (рэдка 2) дзіцяняці. Кормяцца пераважна пладамі. лісцем. карэннем. беспазваночнымі і дробнымі пазваночнымі жывёламі. Трымаюцца групамі на чале з самцомважаком. Вышэйшая нерв. дзейнасць знаходзіцца на высокім узроўні ў параўнанні з інш. млекакормячымі. Жывуць да 50—60 гадоў. Лабараторныя жывёлы. Добра прыручаюцца і размнажаюцца ў няволі.
ШЫМУК Віктар (Вікенцій Мікалаевіч: 2.4.1933, в. Змяёўцы Дзятлаўскага рна Гродзенскай вобл. — 18.9.1998), бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1957). 3 1949 працаваў у друку, у 1967—71 у газ. «Звязда», з 1974 адказны сакратар іптотыднёвіка «Літаратура і мастантва». з 1977 нам. гал. рэдактара Гал. рэдакцыі літ.драм. вяшчання на Бел. радыё. Друкаваўся з 1945. У паэт. збках «Свіцязянскія хвалі» (1968), «Світанне» (1972), «Святло красавіцкіх бяроз» (1983), «Спелы жнівень» (1990) увага да ўнутр. свету сучасніка. прыроды роднага краю. Аўтар зб. апавяданняў «Помняць пушчы і
ШЫНКЕЛЬ 15
паляны» (1969), кн. гумарыст. вершаў і баек «Ад хаты да хаты...» (1983), нарысаў «Добрай раніцы, поле!» (1964), «Сын каваля» (1970), «Коля Гойшык» (1971), «Пасля працы рупнай» (1974) і інш. Пісаў лля дзяцей: паэма «Каля Броннай Гары» (1960), збкі вершаў «Мы вясне дапамагалі» (1962), «Дочкі сіняга Нёмана» (1964) і інш. Многія яго вершы пакладзены на музыку.
ШЫМЭНЬ, другая назва г. Шыцзячжуан.
ШЫНА (польск. szyna ад ням. Schiene), 1) пругкая гумавая ці гумаватканкавая абалонка, якая манціруецца на абады колаў аўтамабіля, самалёта, матацыкла, веласіпеда і інш. Забяспечвае счапленне колаў з дарогай, змякчае ўдары і штуршкі пры наездзе на перашкоды і няроўнасці дарогі.
Найб. пашыраны п н е ў м а т ы ч н ы я Ш. — камерныя і бяскамерныя. Камерныя складаюцца з кальцавой трубкі (камеры), у якую напампавана паветра, і пакрышкі з пратэктарам, якая ахоўвае камеру ад мех. пашкоджанняў; бяскамерныя шчыльна прылягаюць да вобада кола пад дзеяннем унутр. ціску паветра. Выпускаюць Ш. нізкага, сярэдняга і высокага ціску. Памеры Ш. характарызуюцца шырынёй профілю і дыяметрам вобада. На Беларусі Ш. вырабляе ВА «Белшына» (гл. Беларускі шынны камбінат).
2)Ш. электрычная — медны, алюмініевы, часам стальны праваднік звычайна прамавугольнага сячэння, які служыць для прапускання моцных токаў у размеркавальных устройствах (РУ) і інш.
Найб. пашыраны з б о р н ы я Ш. з адной або некалькіх (2—4) секцый для размеркавання электраэнергіі паміж некалькімі ланцугамі адааго напружання. Ш. РУ напружаннем да 35 кВ выконваюць з жорсткіх праваднікоў, устаноўленых на апорных ізалятарах; Ш. РУ 35—750 кВ — з неізаляваных правадоў, падвешаных з дапамогай нацяжных гірлянд ізалятараў.
3) Ш. ў вылічальнай т э х н і ц ы — набор эл. праваднікоў ддя перадачы даных і сігналаў кіравання паміж блокамі і вузламі ЭВМ, а таксама для падключэння знешніх прыстасаванняў.
4) Метал. абруч, нацягнуты на вобад кола, полаза санак для большай трываласці.
5)Ш. ў медыцыне — прыстасаванне, з дапамогай якога ствараюць нерухомасць і спакой у пашкоджанай ці хворай частцы цела. Найчасцей Ш. накладаюць пры пераломах касцей, пашкоджаннях суставаў, вял. раненнях мяккіх тканак канечнасцей (гл. Імабілізацыя). Ш. робяць з трывалага цвёрдага ці пластычнага матэрыялу.
Шымпанзэ
ШЫНГЎ (Xingu), рака ў Бразіліі, правы прыток р. Амазонка. Даўж. 1980 км, пл. бас. 513 тыс. км². Пачынаецца на У пласкагор’я МатуГросу пад назвай Кулуэні. Перасякае Бразільскае пласка
Пнеўматычныя шыны: a — бяскамерная; б — камерная; 1 — бакавая пакрышка; 2 — борт пакрышкі; 3 — вентыль; 4 — пратэктар; 5 — падушачны слой; 6 — камера; В і Н — шырыня і вышыня профілю шыны
гор’е, утварае парогі і вадаспады. Вусце эстуарнага тыпу (даўж. 160 км, шыр. 8—12 км). Гал. прыток — Ірыры (злева). Сярэдні расход вады 16 тыс. м³/с. Суднаходная на 190 км ад вусця.
ІПЫНЕЛЬ (ад франц. chenille), адзін з прадметаў форменнага верхняга зімовага адзення ваеннаслужачых, а таксама служачых некат. цывільных ведамстваў. Ва ўзбр. сілах розных краін мае ўстаноўлены колер, крой (канструкцыю) і носіцца, звычайна, з адпаведнымі знакамі адрознення ваеннаслужачых. У рас. арміі Ш. уведзены ў 1765 для егерскіх каманд мушкецёрскіх палкоў; у Чырв. Арміі — у 1919. Ва Узбр. Сілах Рэспублікі Беларусь замест Ш. прадугледжана форменнае паліто ці зімовая куртка (гл. Абмундзіраванне вайсковаё).
ШЫНКАРОЎ Васіль Васілевіч (н. 15.1.1939, в. Заполле Шклоўскага рна Магілёўскай вобл.), бел. гісторык. Др гіст. н. (1991). Скончыў Магілёўскі пед. інт (1962). 3 1965 на камсам. і парт. рабоце ў Віцебскай вобл., у ЦК КПБ. 3 1986 прарэкгар Мінскай Вышэйшай парт. школы, 1ы прарэктар, дацэнт Мінскага інта паліталогіі. 3 1992 заг. сектараў Кабінета Міністраў, Сакратарыята Вярх. Савета, аддзела Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нац. сходу Рэспублікі Беларусь. 3 1997 у Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 3 2002 у Бел. пед. унце (заг. кафедры паліталогіі і права). Навук. працы па агр. палітыцы, дзярж. будве, дзейнасці паліт. партый і грамадскапаліт. рухаў, мясц. самакіраванні, парламенцкай і законапраектнай дзейнасці, выбарчай сістэме і інш.
Тв.: Развнтне демократнческнх основ управлення колхозамн. Мн., 1983; Обеспеченне снстемного подхода в реалнзацнн аграрной цолнтнкн КПСС. Мн., 1990; Важное звено. Мн., 1999; Гражданское обіцество н местное самоуправленяе // Ннформ. бюл. Адмнннстрацнн Презндента Республнкн Беларусь.
2001. № 12; Імгненні праз усё жыццё // Полымя. 2001. № 8; 2003. № 5. йдеологня государственностн н обіцественного развлтня Республнкн Беларусь. Мн., 2003 (разам з Л.В.Вартанавай).
ШЬІНКЕЛЬ (Schinkel) Карл Фрыдрых (13.3.1781, г. Нойрупін, Германія — 9.10.1841), нямецкі архітэктар. прадстаўнік класіцызму; жывапісец, графік. Вучыўся ў Берлінскай акадэміі архітэктуры (1798—1800). Працаваў пераважна ў Берліне. Першапачаткова ствараў пейзажы, тэатр. дэкарацыі, малюнкі, літаграфіі ў духу рамантызму. У арх. творах імкнуўся да лаканічнай манументальнасці; Новая каравулка (1816—18, цяпер Помнік ахвярам фашызму і мілітарызму), драм. тр (1818—21), Стары музей (1827—28; усе ў Берліне). Захапляўся псеўдаготыкай (капліца ў г. Петрадварэц Ленінградскай вобл., 1831 — 33). У ап