• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ° сланіку.
    
    ШЫВЕРА, камяністы парожысты ўчастак у рэчышчы ракі, утвораны выхадамі карэнных парод або буйнымі камянямі па ўсёй шырыні патоку. Ускладняюць суднаходства. Тэрмін «Ш.» пашыраны пераважна ў Сібіры.
    
    ШЫГЕЛЫ (ShigeUa), род энтэрабактэрый. Уключае віды ўзбуджальнікаў дызентэрыі чалавека і вышэйшых малпаў. Трапляюцца ў кішэчніку.
      Клеткі палачкападобнай формы, нерухомыя, грамадмоўныя, неспараносныя. Паводле тыпу абмену — аэробы і неабавязковыя (факультатыўныя) анаэробы.
    
    ШЫДЛОЎСКІ Аляксандр Канстанцінавіч (18.6.1911, в. Мінкі Смаргонскага рна Гродзенскай вобл. — 26.9.2002), бел. дзеяч самадзейнага мастацтва, кампазітар, педагог. Засл. дз. культ. Беларусі (1960). Скончыў Маскоўскі унт (1950). Удзельнік нац.вызв. руху ў Зах. Беларусі, за што неаднаразова арыштаваны і
    
    
    зняволены (1930—36, 1937) польск. ўладамі. 3 1940 артыст Бел. ансамбля песні і танца, з 1951 выкладаў у школе ў Гродне, у 1960—71 дырэктар Гродзенскага Дома нар. творчасці. Аўтар песень, шмат з якіх увайшлі ў асобны зб. «Песні» (1964).
    
    ШЫДЛбЎСКІ Ігнат Іосіфавіч (1793, в. Гайна Лагойскаі'а рна Мінскай вобл. — 28.2.1846), бел. і польск. паэт, перакладчык, выдавец, фалькларыст. Скончыў Мінскую гімназію і Віленскі унт. Чл. тва шубраўцаў. Выкладаў у Свіслацкай і Віленскай гімназіях. У 1818— 22 рэдакгар час. «Tygodnik Wilenski» («Віленскі штотыднёвік»), у 1826—28 віленскі цэнзар. У 1835—43 выдаваў час. «Wizerunki і roztrz^sania naukowe» («Абразкі і навуковыя разгляды»). Выдаў зб. «Выбар розных жанраў паэзіі» (1818). Аўтар одаў «Шчасце і мір» (1812), «Да Яна Снядэцкага» (1819), «Гарадніца, ода, прысвечаная памяці Антона Тызенгаўза» (1820), «Дабрачыннасць» (1823), лірычнай сцэнкі «Агар у пустыні» (1830). Перакладаў на польскую мову творы Г.Дзяржавіна. 111. прыпісваецца аўтарства арт. «Вясельныя абрады вясковага простанароддзя ў Мінскай губерні Барысаўскім павеце Гаенскай парафіі, назіраныя ў 1800, 1801 і 1802 гадах з некаторымі песнямі і нотамі» (1819), выкарыстанага ў працах Я.Тышкевіча, П.Шэйна, О.Кольберіа і ў фалькл. зб. «Вяселле» (1978). А.В.Мальдзіс.
    
    ШЫДДбЎСКІ Павел Іванавіч (21.6.1908, в. Прысынак Уздзенскага рна Мінскай вобл. — люты 1992), бел. дзеяч самадзейнага мастацтва, кампазітар. Засл. дз. культуры Беларусі (1957). У 1935— 78 заг. клуба і кіраўнік аднаго са старэйшых самадз. калектываў Беларусі — Прысынкаўскага хору. Аўгар песень, частка якіх выдадзена асобнымі зборнікамі (1962, 1970). Пра Ш. зняты дакумент. фільм «Песня жытняга поля» (1982).
      Літ:. Загородннй Г.Н. Заслуженный деятель культуры БССР П.Й.Шндловскмй. Мн., 1960; Яго ж. Павел Шмдловскмй. М., 1962.
    ШЫЁНАК Аляксандр Сяргеевіч (н. 3.1.1950, в. Каўлякі Бешанковіцкага рна Віцебскай вобл.), бел. мастакакварэліст. Скончыў маст.і'рафічны фт Віцебскага пед. інта (1972). Працуе пера
    
    
    
    А.Шыёнак. Вясна на Дзвіне. 1996.
    
    важна ў жанры пейзажа: «Зімовы пейзаж» (1973), «Возера ў лесе» (1979), «Здраўнёва» (1982), «Чырвонае воблака. Вечар» (1985), «Перад навальніцай» (1986), «Родная вёска» (1990), «Веснавы пейзаж», «Позняя восень», «Пачатак зімы. Рака Дзвіна» (усе 1991), «Зімовая Вііп>ба» (1993), «Браслаўскі матыў» (1994), «Лучоса. Красавік» (1995), «Вясна на Дзвіне» (1996), «Пейзаж з вя.сёлкай» (1998), «Спякотны май» (1999). У творах прытрымліваецца класічных традыцый. Кампазіцыям уласцівы знешняя прыгажосць, прастата і зразумеласць вобразнага ладу, лірызм, спалучэнне шырокага нрасторавага бачання з yearaft да дэталей, тонкая распрацоўка святла і колеру, гарманічныя суадносіны жывапісных мас. М.Л.Цыбульскі.
    
    ШЫЗАІ'АНІЯ, схізаганія (ад грэч. schizo расшчапляю + ...гонія), бясполае размнажэнне шляхам раздзялення цела на вял. колькасць даччыных асобін. Пасля некалькіх бясполых пакаленняў адбываецца палавы працэс. Характэрна для фарамініфер, радыялярый, спаравікоў і інш. прасцейшых.
    
    ШЫЗАФРЭНІЯ (ад грэч. schizo расінчаііляю + phren розум), хранічная псіхічная хвароба, якая характарызуецца бесперапынным або прыступападобным цячэннем з парушэннем мыслення, эмоцый і ўспрымання навакольнага свету. Часцей узнікае ва ўзросце да 25 гадоў. Тэрмін «Ш.» прапанаваў швейц. псіхіятр Э.Блейлер (1911).
      Вылучаюнь 4 асн. формы Ш.: п a р а н о і д н а я (трызненне, слыхавыя галюцынацыі і інш.), кататанічная (адсутнасць мовы, беспрычыннасць дзеяння, ступар і інш.), г е бефрэнічная (пачатак захворвання) і простая (нарастаючая страта эмацыянальнасці, жыццёвай актыўнасці і інш.). Адрозніваюць раннюю стадыю III. (дэбют), якая змяняецца актыўнай фазай з характэрнымі сімітгомамі (галюцынацыі, трызненне і інш.) і стадыю рэмісіі, у час якой выяўляюцца змены асобы, аўтызм, зніжэнне псіхічнай актыўнасці і інш. Хворыя на Ш. замкнёныя, апатычныя, са зніжанай мэтанакіраванасцю, у іх назіраецца раздваенне ў эмоцыях і ўчынках. Лячэнне псіхафармакатэрапеўт. з выкарыстаннем моцных псіхатропных сродкаў.
      Літ.: Руководство по псмхнатрнн. Т. 1—2. М., 1988; Кемпннскмй А Псмхологня шнзофреннн: Пер. с пол. СПб., 1998; Клкнмческая пснхнатрня: Пер. с англ. М., 1999.
    У.А.Кульчыцкі, А.А.Зайцаў.
    
    ШЫІЗМ (ад араб. шы’а — прыхільнікі, групоўка, партыя), адзін з двух (побач з сунізмам) асн. кірункаў у ісламе, прыхільнікі якога прызнаюць законнымі пераемнікамі прарока Мухамеда толькі Алі ібн Абі Таліба і яго нашчадкаў. Узнік у 2й пал. 7 ст. як рух, які прызнаваў выключнае права Алі і яго нашчадкаў (Алідаў) на духоўнае і свецкае кіраванне мусульм. светам (імамат) і пазней падзяліў мусульман на сунітаў і шыітаў. Шыіцкія абшчыны ёсць ва ўсіх мусульм. краінах, у т.л. і суніцкіх, яны пераважаюць у Іране і Азербайджане, знaчнaя^ колькасць іх таксама ў Ліване, Іраку, Йемене, Бахрэйне. 3 7 да 20 ст.
    
    
    ШЫЛА             9
    
    сярод шыітаў вылучалася мноства кірункаў і сектаў.
    
    ШЫІЧЫ, вёска ў Калінкавіцкім рне Гомельскай вобл., на р. Ненач. Цэнтр сельсавета і камунальнага с.г. унітарнага прадпрые.мства. За 19 км на ІІнЗ ад горада і 22 км ад чыг. ст. Калінкавічы, 141 км ад Гомеля. 695 ж., 234 двары (2003). Лясніцтва. Сярэдняя школа, клуб, бка, аддз. сувязі. Брацкая .магіла сав. воінаў і партызан.
    
    ШЫКІН Васіль Кірылавіч (н. 9.1.1915, в. Царкоўнікі Камянецкага рна Брэсцкай вобл.), бел. жывапіссц. Вучыўся ў Віцебскім маст. вучылішчы (1939—41). Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу. Сярод твораў: «Кобрынскі мост», «Адпачынак на сенажаці» (абодва 1947), «У выхадны дзень» (1948), «Арганізацыя калгаса» (1949), «Падпольшчыкі» (1950), «Лясная прагулка» (1954), «1939 год. Заходняя Беларусь» (1955), «Каля цагельні» (1959), «Чэрвеньскі ранак 1941 года» (1971), «Хлебныя палі» (1973), «Вячэрні Брэст» (1974), «На возеры. Лета» (1976), «Двое ў лодцы» (1980), «Вясна 1945 года. Сустрэча ў полі» (1983), «Збор яблыкаў» (1985), серыя пейзажаў «Бярозаўская ДРЭС» (1953).
    
    ШЫКрЛЕНКА Наталля Іванаўна (н. 1.8.1964, г. Геленджык, Расія), бел. спартсменка (лёгкая атлетыка, кіданне кап’я). Засл. майстар спорту СССР (1992), засл. майстар спорту Беларусі (1995). Скончыла Бел. інт фіз. культуры (1992). 3 1992 ваеннаслужачая войск МУС Беларусі, маёр (з 2002). 3 1982 у зборнай камандзе СССР, у 1984—97 у зборнай Беларусі. 3 2002 трэнер на лёгкай атлетыцы 2й спец. дзіцячаюнацкай школы алімп. рэзерву «Дьшама». Сярэбраны прызёр XXV Алімп. гульняў (1992, г. Барселона, Іспанія). Чэмпіёнка свету (1995, г. Гётэбарг, Швецыя), бронз. прызёр (1993, г. Штутгарт. Германія). Пераможца Гульняў добрай волі (1991, г. Сіэтл, ЗША). Чэмпіёнка Спартакіяд народаў СССР (1986, 1990). 6разовая чэмпіёнка СССР і 5разовая пераможца першынства СССР (1988—92). Бронз. прызёр чэмпіянату СССР (1988, Талін). Чэмпіёнка і рэкардсменка СНД (1992). Уладальніца Кубка свету і Кубка Еўропы (1994), сярэбраны (1996) і бронз. прызёр (1995). Пераможца турніраў «Гранпры» міжнар. федэрацыі лёгкай атлетыкі (1994, Парыж) і «Залатая чацвёрка» (1995), «Матча зорак» (1995, Токіо). ІІсраможца этапаў «Гранпры» (1995, 1996). Пераможца матча кідальнікаў Беларусь—Расія (1996, г. Адлер), спаборніцтваў на прызы Р.Клма (1995— 96). Рэкардсменка Беларусі (1994). Прызнана лепшай спартсменкай Беларусі ў 1995.
    
    ШЫКУНОВА Ірына Сямёнаўна (н. 15.3.1940, в. Камуна Любанскага рна Міііскай вобл.), бел. спявачка (лірычнас сапрана), педагог. Сястра Л.С.Са
    
    
    вік. Нар. арт. Беларусі (1980). Акад. Міжнар. АН Еўразіі (1998). Скончыла Бел. кансерваторыю (1964). У 1970— 71 стажыравалася ў міланскі.м тры «Ла Скала». 3 1964 салістка Дзярж. тра онеры і балета Беларусі. 3 1989 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. Mae прыгожы рухомы голас цёіыага тэмбру. Стварыла шэраг яркіх, запамінальных вобразаў у нац. рэпертуары: Юзэфа («Яснае світанне» А.Туранкова), Марфачка («Алеся» Я.Цікоцкага), Аксана, Святлана («Калі ападае лісце», «Калючая ру
    
    
    І.С.Шыкунова.
    
    жа» Ю.Семянякі), Ірына «Сівая легенда» Дз.Смольскага), Клава («Сцежкаю жыцця» I .Вагнера). Сярод інш. партый: Мзія («Міндыя» А.Такгакішвілі), Марфа, Купава («Царская нявеста», «Снягурачка» М.РымскагаКорсакава), Таццяна, Іаланта, Ліза («Яўтен Анегін», «Іаланта», «Пікавая дама» ГІ.Чайкоўскага), Наталля («У буру» Ц.Хрэннікава), Віялета, Дэздэмона, Лізавета, Амелія («1 равіята, «Атэла», «Дон Карлас», «Бальмаскарад» Дж.Вердзі), Мімі («Багема» Дж.Нучыні), Маргарьгга («Фауст» Ш.Гуно), Эльза («Лаэнгрын» Р.Вагнера), Донна Анна, І'рафіня («Дон Жуан», «Вяселле Фігара» В.А.Моцарта), Джульета і Антонія («Казкі Гофмана» Ж.Афенбаха), Яраслаўна («Князь Ігар» А.Барадзіна), Галька («Галька» С.Манюшкі). Выканала партыю Аўіінні ў тэлефільме паводле оперы «У пушчах Палесся» А.Багатырова. Аўтар навук.ме
    
    
    
    I ІІІыкунова у ролі Ірыны
    
      тадычных распрацовак, сцэнарыяў муз. радыёперадач. Лаўрэат Міжрэсп. конкурсу вакалістаў (Мінск, 1962). Сярод вучняў В.Красоўская, Л.Кузьміцкая, С.Маціеўская, Т.Пятрова, Т.Рэмез, А.Сало. Дзярж. прэмія Беларусі 1980.
        Літ.: Музычны тэатр Беларусі, 1960—1990. Мн., 1996; Савік Л.С. Артыстка з народа // Памяііь: Гіст.дак. хроніка Любанскага рна. Мн., 1996.                    Л.С.Савік.
    
      ШЫКУНОВА Энеса Васілеўна (н. 7.1.1930, пас. Уладзімірава Кустанайскай вобл., Казахстан), бел. філосаф, эстэтык і культуролаг. Канд. філас. н. (1962). Скончьыа Ленінградскі фін,эканам. інт (1953), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК KI1CC (1