Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
а «Апалона»). У космасе правёў 12,3 суг. Залатыя мелалі НАСА «За выдатныя заслугі» (2). «За выключныя заслугі». У.С.Ларыёнаў.
ШЫРАЕЎ Аляксандр Віктаравіч (10.9.1867, С.Пецярбург — 25.4.1941). расійскі артыст балета, педагог, балетмайетар. Засл. арт. Рэспублікі (1921). Скончыў балетнае аддз. ГІецярб. тэатр. вучылішча. У 1877—81 у Александрынскім, у 1885—1905 (з 1896 памочнік балетмайстара. з 1901 балетмайстар) і ў 1919—21 у Марыінскім трах. 3 1918 вёў клас характарнага танца ў Ленінградскім харэаграфічным вучылішчы. Вядомы як характарны танцоўшчык у камедыйных і гратэскавых партыях. Сярод партый: Абдэрахман («Раймонда» А.Глазунова), Капеліус («Капелія» ЛДэліба). Касандр («Арлекінада» Р.Дрыга) і інді. Паставіў балет «На раздарожжы» І.Армсгеймера (1904). Стваральнік харакгарнага танца ў рас. балеце. Аўтар кн. «Асновы характарнага танца» (1939, з А.Лапуховым, А.Бачаровым).
18 ШЫРАЗ
ШЫРАЗ, горад на ПдЗ Ірана. Адм. ц. астана Фарс. Засн. ў 7 ст. 1042,8 тыс. ж. (1994). Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Цэнтр с.г. раёна (ружы, тыіунь. вінаград, цытрусавыя, нукр. буракі). Прамсць: хім., эл.тэхн., вінаробчая. нафтаперапрацоўчая. нафтахім., дрэваапрацоўчая, тэкст., харч., у тл. вытвсць ружавага алею; вытвсць дываноў, ювелірных і мазаічных вырабаў, мініяцюр. Унт. Музей «Фарс». У 2й пал. 18 ст. сталіца Ірана. Цытадэль, мячэці: Саборная (9—20 ст.), Ноу (12 ст.), Вакіль (18 ст.). Радзіма паэтаў Саадзі і Хафіза.
ШЫРАЗ (сапр. Карапецян) Аванес Татэвосавіч (12.4.1914, г. Гюмры, Арменія — 14.3.1984), армянскі паэт. Вучыўся ў Ерэванскім унце (1937—41). Паэт рамант. стылю і светаўспрымання. Збкі вершаў «Песня Арменіі» (1940), «Голас паэта», «Кліга песень» (абодва 1942), «Лірыка» (1946), «Кніга міру і кахання» (1949). «Ліра Арменіі» (кн. 1—3, 1958—64), «Помнік маці» (1968) і інш. прысвечаны радзіме. каханню, маці і прыродзе. У паэмах «Сіяманта і Хаджэзарэ» (1935). «Біблейскае» (1944) гармонія чалавека з прыродай. На бел. мову яго асобныя творы пераклалі С.Гаўрусёў, А.Грачанікаў, Ю.Свірка.
Тв.: Рус. пер. — Памятннк матерн: Стахн н поэма. М.. 1981. С.Арзуманян.
ШЫРАЗСКАЯ ШКбЛА м і н і я ц ю р ы, адна са школ сярэднеўсх. мініяцюрнага жывапісу. Існавала ў 14—16 ст. ў г. Шыраз (Іран). Для мініяцюр 1й пал. 14 ст. характэрны простыя кампазіцыі, буйныя прыземістыя фігуры. абагульнены пейзаж, грубаваты малюнак. перавага залатых. чырвоных і жоўтых фонаў. У канцы 14 — 2й пал. 15 ст. мініяцюры арганічна звязаны з тэкстам і дэкар. афармленнем рукапісу, вылучаюцца складанай. часта шматфігурнай кампазіцыяй, увагай да персанажа і пейзажу, вытанчаным малюнкам, багаццем колеру: «Хамсэ» Нізамі (1479. 1491). У 16 ст. майстры Ш.ш. дасягнулі мяккасці вытанчанай колеравай гамы, дэтальнай прадуманасці кампазіцыі: «Хамсэ» Нізамі (1532—42, 1560).
ШЫРАК (Chirac) Жак Рэнэ (н. 29.11.1932, Парыж), дзяржаўны і паліт. дзеяч Францыі. Скончыў Парыжскі інт паліт. навук, Гарвардскі унт (ЗША) і Нац. школу кіравання (Парыж). 3 1959 у Падліковай палаце, з 1962 у апараце ўрада 'Ж.Пампіду, у час прэзідэнцтва якога (1969—74) быў міністрам па сувязях з парламентам, сельскай гаспадаркі. унутр. спраў. 3 1960х г. чл. правай галісцкай партыі Саюз дэмакратаў у абарону рэспублікі, з 1975 яе ганаровы ген. сакратар. Пасля рэарганізацыі Саюза ў Аб'яднаннеў абарону рэспублікі (1976) — яго старшыня. Прэм’ерміністр Францыі (1974—76, 1986—88), мэр Парыжа (1977—95). 3 мая 1995 прэзідэнт Фран
цыі (перавыбраны ў маі 2002). Прыхільнік дэмакр. грамадства з развітой рыначнай эканомікай і моцнай уладай. Праводзіць незалежную знешнюю палітыку. накіраваную на падтрыманне статусу Францыі як вял. дзяржавы.
П.А. Тупік.
ЖР.Шырак.
Х.Шыракава
ШЫРАКАВА Хідэкі (н. 20.8.1936. Токіо), японскі фізікахімік. Скончыў Такійскі тэхнал. інт (1966), дзе і працаваў. 3 1976 у Пенсільванскім унце (ЗША). з 1979 у Цукубскім унце (з 1982 праф.). Навук. працы па фізіцы і хі.міі палімераў. Распрацаваў працэс полімерызацыі ацэтылену, які дазваляе сінтэзаваць плёнкі поліацэтылену з кантралюемым узаемазамяшчэннем яго цыс і трансізамерных форм (1971—74). У выніку мадыфікацыі поліацэтылену галагенамі адкрыў новы тып матэрыялаў — электраправодныя палімеры з высокай удзельнай праводнасцю (1977: з А.Хігерам і А..МакДыярмідам — гл. Дадатак). Нобелеўская прэмія 2000 (з Хігерам і МакДыярмідам).
М. М. Касцюкояіч.
ШЫРАКАЛІСТЫХ ЛЯСОЎ ЗОНЫ, прыродныя зоны ўмераных паясоў Паўн. і Паўд. паўшар’яў, размешчаныя бліжэй да экватара ад мяшаных лясоў зон. Часам разглядаюцца як падзоны ў складзе адзінай лясной зоны ўмераных паясоў. Найб. развіты на 3 Еўразіі: у Паўн. Амерыцы пашыраны на ПдУ ад Вялікіх азёр. Клімат у.мераны. пераважна акіянічны, з халаднаватай зімой (сярэдняя тра студз. ад 5 °C да 15 °C) і адносна працяглым цёплым летам (сярэдняя тра ліп. да 22 °C). Ападкаў 600—1500 мм за год, што прыблізна адпавядае выпаральнасці. Рачная сетка густая, рэкі паўнаводныя. 3 дрэвавых парод пераважаюць віды дуба, бука, клёна, ліпы і інш.; трашіяюцца масівы хвойных лясоў (у Паўн. паўшар’і пераважна хваёвых). У Паўд. Амерыцы Ш.л.з. прадстаўлены невял. ўчасткамі лясоў з паўд. бука.
ШЫРАКАНАЎ Дзмітрый Іванавіч (н. 20.5.1929, в. Галкі Брагінскага рна Гомельскай вобл.), бел. філосаф. Акад. Нац. АН Беларусі (1989, чл.кар. 1974). Др філас. н. (1972), праф. (1974). Скончыў БДУ (1952). 3 1955 у Інце філасофіі Нац. АН Беларусі (з 1989 дырэктар, з 1991 заг. аддзела). Навук. пра
цы па праблемах дыялектыкі, логікі і метадалогіі навук. пазнання. філас. пытаннях прыродазнаўства, гісторыі філас. і грамадскапаліт. думкі Беларусі. Распрацаваў канцэпцыю ўзаемасувязі катэгорый логікі на аснове прынцыпу гістарызму і іх ролі ў пабудове навук. тэорый.
Дз I ПІыраканаў В.АІПырко.
выпрацоўцы розных стыляў мыслення (жорсткі, імавернасны. кібернетычны). Заснавальнік навук. школы па даследаванні праблем пазнання, самасвядомасці і адаптацыі чалавека ва ўмовах пераходнага перыяду развіцця грамадства. Адзін з аўгараў і рэдактараў працы «Гісторыя філасофіі» (т. 4—5, 1959—61), манаграфій «Метадалагічныя аспекты навуковага пазнання і сацыяльнага дзеяння» (1985), «Прынцыпы адзінства і развіцця ў навуковым пазнанні» (1988), «Стэрэатыпы і дынаміка мыслення» (1993) і інш.
Тв:. Взаммосвязь категорнй дмалектнкн. Мн.. 1969: Дналектпка познання н категорня субстанцнн. Мн.. 1974; Закономерноста развшня н методы познання современной наукн. Мн.. 1978 (у сааўт.); Дналектнческая концепцня понятня. Мн.. 1982 (у сааўт); Человек: Фнлос. аспекты сознання п деятельностн. Мн.. 1989 (у сааўт.); Філасофія і сучаснасць: прабл. асэнсавання рэчаіснасці // Гуманітарныя і сацыяльныя навукі на зыходзе XX ст. Мн.. 1998: Современные проблемы фнлософской наукн // Наука народному хозяйству. Мн,. 2002. Т.М.Тузава.
ШЫРАКАНОСКА (Anas clypeata), птушка сям. качыных атр. гусепадобных. Пашырана ва ўмеранай зоне Еўразіі і зах. ч. Паўн. Амерыкі. Селіцца на зарослых і адкрытых вадаёмах. На Беларусі спарадычна гняздоўны і пралётны від. Нар. назвы лапаноска, саксун, травянка.
Даўж. цела 42—46 см, маса 0.5—1,1 кг. Апярэнне ў самца яркае: галава. шыя і дзюба чорныя, валляк і грудзі белыя. бруха ржавакарычневае. крылы шызаблакітныя з блакітназялёным «люстэркам». Самка зверху цёмнабурая, знізу рыжая. Дзюба масіўная. вельмі шырокая (адсюль назва). Нясе 7—12 яец. К.орміцца воднымі беспазваночнымі, ракападобнымі, лічьшкамі, радзей раслінамі і насеннем. Аб’ект палявання.
ШЫРАКАНОСЫЯ МАЛПЫ, а м е рыканскія малпы, малпы Новага Свету (Platyrrhina), секцыя (надсям.) чалавекападобных млекакормячых атр. прыматаў. 2 сям.: учэпістахвостыя малпы (Cebidae) і ігрунковыя
ШЫРКОЎСКІ 19
(Callithricidae); 15 родаў, каля 60 відаў. Пашыраны ў лясах Паўд. і Цэнтр. Амерыкі. Найб. вядомыя капуцыны. ігрункі, мармазеткі, мірыкі, павукападобныя малпы, равуны. 18 відаў і 2 падвіды ў Чырв. кнізе МСАП.
Даўж. цела 15—91 см. Хвост доўгі, звычайна даўжэйшы за цела. у некат. хапальны. Маюць шырокую насавую перагародку, ноздры павернуты ў бакі. Нараджаюць 1—3 дзіцяняг. Кормяцца пераважна пладамі. праросткамі і лісцем, насякомымі. таксама яйцамі птушак. дробнымі жывёламі. Жывуць да 25 гадоў.
ШЫРАКАРбТ (Eurystomus orientalis), птушка сям. сіваваронкавых атр. ракшападобных. Пашырана ў Паўд.Усх. Азіі. Жыве ў лісцевых лясах з палянамі, асабліва ў поймах рэк.
Даўж. цела каля 30 см. Галава і спіна чарнаватыя з зялёным адценнем на галаве. На крылах бледнаблакітнае «люстэрка». Бруха цёмнаблакітнае з зеленаватым адценнем і фіялетавасіняй плямай на горле і валляку. Хвост чорны з цёмнасіняй асновай. Дзюба чырв. з чорным канцом. Hori чырванаватыя. Нясе 4—6 яец. Корміцца насякомымі, малюскамі.
2
Шыраканоска: 1 — самка; 2 — самец.
Шыракарот
ШЫРАТА геаграфічная, адна з геаграфічных каардынат. што вызначаюць становішча ітунктаў на зямной паверхні. Адрозніваюць: астр. Ш. — вугал паміж ліяіяй адвеса ў дадзеным пункце і плоскасцю экватара; геад. 111. — вугал, утвораны нармаллю да паверхні рэферэнцэліпсоіда з плоскасцю экватара (падпісваецца на картах). Астр. Ш. вызначаюць з назіранняў нябесных свяціл,
геад. 111. — па геад. вымярэннях (напр., трыянгуляцыі). Ш. адлічваюць ад экватара па Пн і Пд ад 0° да ± 90°. Гл. таксама Даўгата геаграфічная. Паралель зямная, Градусная сетка Зямлі.
ШЫРВАН, гістарычная вобласць у Паўн. Азербайджане, на зах. беразе Каспійскага м., на У ад р. Кура. Назва «Ш.» («Шарван») вядома з эпохі Сасанідаў (226—651) для абазначэння ч. стараж. Албаніі Каўказскай. У 654 LU. заняты арабамі, пазней — спадчыннае ўладанне араб. намеснікаў. У 799—1538 у Ш. паслядоўна правілі дынастыі шырваншахаў, пры якіх тэр. Ш. ўключала ўсе землі ад р. Кура да г. Дэрбент. Сталіца — г. Шэмаха. У час сельджукскага заваявання (гл. Сельджукская дзяржава) Ш. — цэнтр барацьбы за незалежнасць Азербайджана. У сярэдзіне 15 ст. цэнтр земляробства. вытвсці шоўку, тканін, міжнар. гандлю (вываз нафты, бавоўны), культуры. 3 1538 правінцыя Сефевідаў дзяржавы. У 1748—1820 на тэр. Ш. існавала самаст. Шырванскае ханства, якое Ñ