• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
     і нац. гумарам вылучаліся яго работы ва ўкр. творах: Чупрун («Маскальчараўнік» І.Катлярэўскага), Шальменка («Шальменкадзяншчык» Р.КвіткіАснаўяненкі). Псіхал. глыбіня ўласціва вобразам «прыні
    
    
    М.С.Шчэпкін
    
    жаных і зняважаных» у п’есах І.Тургенева «Халасцяк» (Мошкін) і «Нахлебнік» (Кузаўкін), А.СухавоКабыліна «Вяселле Крачынскага» (Мурамскі). Традыцыі рэалізму Ш. зрабілі вял. ўплыў на развіццё мастацтва Малога тра, які называюць «Домам Шчэпкіна», яны пакладзены ў аснову сістэмы акцёрскага мастацтва К.Станіслаўскага (гл. Станіслаўскага сістэма).
    
    
    
    М.ПІчэпкін у ролі Чупруна.
    
      Літ.: Клннчнн АП. М.С.ІІІепкян. М., 1964; Грнц Т.С. М.С.ІЦепкнн: Летопнсь жнзнн н творчества. М., 1966. А.А.Лабовіч.
    
    ШЧЭРБА Віталь Венядзіктавіч (н. 13.1.1972, Мінск). бел. спартсмен (спарт. гімнастыка). Засл. майстар спорту СССР (1991), засл. майстар споргу Беларусі (1994). Скончыў Бел. інт фіз. культуры (1994). 3 1993 інструкгар па спорце Мінва
    
    
    спорту і турызму Беларусі, член рэсп. зборнай каманды па спарт. гімнастыцы. Чэмпіён XXV Алімп. гульняў (1992, г. Барселона, Іспанія) у мнагабор’і, апорным скачку, практыкаваннях на брусах, кані, кольцах і ў камандным заліку. Бронз. прызёр XXVI Алімп. гульняў (1996, г. Атланта, ЗША) у мнагабор’і, апорным скачку, пракгыкаваннях на брусах і перакладзіне. 14разовы чэмпіён свету (1991—96. у т.л. абс. ў 1991, 1993, 1994), сярэбраны (1991 — у мнагабор’і, 1996 — у практыкаваннях на брусах) і бронз. (1994 — у мнагабор’і, 1995 — у апорным скачку, 1996 — у практыкаваннях на перакладзіне) прызёр. 10разовы чэмпіён Еўропы (1990— 96, у т.л. абс. ў 1991), сярэбраны (1994 — у апорным скачку, 1996 — у мнагабор’і) і бронз. (1996 — у практыкаваннях на перакладзіне і ў камандным заліку) прызёр. Пераможца Гульняў добрай волі (1990, г. Сіэтл, ЗША). Чэмпіён універсіяд (1993, 1995) у розных відах практыкаванняў. Лепшы спартсмен свету 10годдзя (1991—2000). 3 1996 жыве ў ЗША (г. ЛасВегас), мае ўласную гімнастычную школу; з 1998 трэнер зборнай каманды ЗША па спарт. гімнастыцы. А.М.Петрыкаў.
    
    
    
    В В ІПчэрба
    
    ШЧЭРБАЛеў Уладзіміравіч (3.3.1880. г. Чэрвень Мінскай вобл. — 26.12.1944). расійскі мовазнавец; заснавальнік пецярб. фаналагічнай школы. Акад. АН СССР (1943, чл.кар. 1924) і АПН Расіі (1944). Вучань ІА.Бадуэна дэ Куртэнэ. Скончыў Пецярб. унт (1903), з 1916 праф. гэтага унта. 3 1941 у шэрагу НДІ Наркамасветы РСФСР, адначасова з 1943 у Маскоўскім унце (заг. кафедры). Навук. працы па агульным мовазнаўстве, агульнай і эксперым. фанетыцы. лексікалогіі, лексікаграфіі, русістыцы. славістыцы, раманістыцы, педагогі
    
    
    
    ШЫВАІЗМ 7
    
    цы. У магістэрскай дысертацыі даў параўнальны аналіз паняцця фанемы (1912). Прапанаваў арыгінальную канцэпцыю мовы і маўлення (1931), упершыню ўвёў у практыку мовазнаўчых даследаванняў эксперым. метады. Заклаў тэарэт. асновы лексікаграфіі, прапанаваў навук. тыпалогію слоўнікаў (1940). Распрацаваў фанет. метад навучання замежным мовам, навукова абгрунтаваў методыку іх выкладання (1947). Даследаваў пытанні арфаграфіі, арфаэпіі. сінтаксісу, дыялекгалогіі, двухмоўя.
       Тв.: Фонетнка французского языка. 7 нзд. М.. 1963; Языковая снстема н речевая деятельность. Л., 1974; Теорня русского пнсьма. Л.. 1983; Большой русскофранцузскмй словарь. 2 нзд. М.. 2001 (у сааўт.); Преподаванне языков в школе: Обшне вопр. методнкн. 3 нзд. М., 2002.
       Літ.: Знндер Л.Р., Маслов Ю С. Л.В.ІЦерба — лннгвнсттеоретнк н педагог. Л.. 1982; Колесов В.В. Л.В.НІерба. М.. 1987. М.М.Касцюковіч. ШЧ^РБІН Вячаслаў Канстанцінавіч (н. 17.11.1953. в. РудняАнтонаўская Калінкавіцкага рна Гомельскай. вобл.), бел. мовазнавец. Канд. філал. н. (1983). Скончыў БДУ (1979). 3 1982 у Інце мовазнаўства імя Я.Коласа, з 1990 у прэзідыуме Нац. АН Беларусі. 3 1999 заг. аддзела Аналітычнага цэнтра Нац. АН Беларусі. Даследуе агульную і бел. лексікаграфію, сацыялінгвістыку, функцыян. граматыку і навуказнаўства. Аўтар манаграфіі «Тэарэтычныя праблемы беларускай лексікаграфіі» (1996), сааўтар энцыклапедыі «Беларуская мова» (1994), «Рускабеларускага слоўніка матэматычных, фізічных і тэхнічных тэрмінаў» (1995), кн. «Грамадства—мова— палітыка» (1988), «Супастаўляльнае апісанне рускай і беларускай моў: Марфалогія» (1990). «Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы» (1994). «Гуманізацыя навукі і адукацыі ў пераходны перыяд» (2000) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
       Тв.: Сусвет у алфавітным парадку: Слоўнікі — учора, сёння. заўтра. Мн.. 1987; АЯ.Міхневіч: Бібліягр. паказ. Мн., 1996.
    ШЧЭЦІН (Szczecin), горад на ПнЗ Полыпчы. Адм. ц. ЗаходнеПаморскага ваяводства. Упершыню ўпамінаецца ў 9 ст. 418,8 тыс. ж. (1997). Трансп. вузел. Буйны порт у вусці р. Одра; аванпорт Свінауйсьце. Прамсць: машынабудаванне (суднабудаванне і інш.), металургічная, хім., цэлюлознапапяровая, харч., швейная. Унт. Тэатры. Арх. помнікі 13—18 ст.
    ШЧ^ЦІНСКАЕ ВАЯВЙДСТВА (Wojewodztwo Szczeciriskie), былая адм.тэр. адзінка на ПнЗ Польшчы. 3 1999 у складзе ЗаходнеПаморскага ваяводства (гл. Дадатак).
    
    ШЫБЁКА Захар Васілевіч (н. 30.7.1948, в. Асінаўка Сенненскага рна Віцебскай вобл.), бел. гісторык. Др гіст. н. (1998), праф. (2003). Скончыў БДУ (1972). 3 1974 у Інце гісторыі АН Беларусі, з 1991 заг. аддзела беларусазнаўства Нац. навук.асв. цэнтра імя Ф.Скарыны. з 1999 дырэктар Нац. музея гісторыі і культуры Беларусі, з 2000 выкладчык Бел. дзярж.
    
    
    эканам. унта. адначасова ў 2001—02 в.а. гал. рэдакдара час. «Спадчына». Даследуе гісторыю Мінска 2й пал. 19 — пач. 20 ст., гарадоў Беларусі ў 1861—1904, бел. нац. руху 19—20 ст. Сааўгар кн. «Мінск: Старонкі жыцця дарэвалюцыйнага горада» (1990. бел. пер. 1994; з С.Ф.Шыбека), «Гісторыя сялянства Беларусі...» (т. 2. 2002).
       Тв.\ Мннск в конце XIX — начале XX в.: Очерк соц.экон. развнтня. Мн.. 1985; Гарады Беларусі: (60я rr. XIX — пач. XX стст.). Мн., 1997; Handbuch der Geschichte Weipruplands. Gottingen. 2001 (y caaVr.); Historia Bialorusi 1795—2000. Lublin,’ 2002.
    
    ШЫБНЁЎ Анатоль Дзям’янавіч (24.12.1907. С.Пецярбург — 19.3.1990), бел. жывапісец. Засл. дз. маст. Беларусі (1963). Скончыў Адэскі маст. інт (1934), Ленінградскі інт жывапісу, скульптуры і архітэктуры (1940). Працаваў у жанрах сюжэтнатэматычнай карціны. пейзажа, партрэта. Творам уласцівы аб’еклыўнасць у трактоўцы жыццёвых падзей. дынамічнасць кампазіцыі, напружанасць і вял. эмацыянальнасць, развітая сюжэтная апавядальнасць: «Пасля ўцёкаў» (1945), «Палонных вядуць» (1947), «Вызваленне Мінска» (1949), «Ёсць такая партыя!» (1954), «У красавіку 1917 года» (1957), «Першы Усебеларускі з’езд Саветаў» (1958), «Ленін у кастрычніку» (1967), «Памяць сэрца. Брэст» (1972); «Людзі, памятайце Хатынь!» (1975), «У Смольным» (1976—77), «Год 1944. Вызваленне» (1979), «Чэрвень 1944 года. Яснае неба над Брэстам» (1981—82), «Красная плошча» (1982—83). Шэраг работ прысвечаны тэме працы: («Радасць ураджаю», 1960; «Гарачыя дні. Малацьба». 1968; «Вячэрняя песня», 1975: «Працаўнікі зямлі. Беларуская бульба», 1980—81, роднай прыродзе («Азёрныя далячыні», 1954; «Бярозкі», 1960; «Лясное возера». 1972), сучаснікам.
      Ліпі.'. АДз.Шыбнёў. Мн.. 1978. ЛФСа.іавей. ШЫБНЁЎ Яўген Анатолевіч (н. 25.2.1935, г. Адэса, Украіна), бел. мастак. Сын АДз.Шыбнё'ва. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1961). У 1961—64 мастакдэкаратар кінастудыі «Беларусьфільм». Працуе ў афармленчым. манум.дэкар. мастацтве, станковым жывапісе. Сярод работ: афармленне раздзела «Асвета ў БССР» на міжнар. выс
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    А.Шыбнёў. Палонных вядуць. 1947.
    
    
    таўцы ў Жэневе (1964—65), дэкар. пано «Беларускія матывы» для выстаўкі ў г. Плоўдзіў (Балгарыя, 1969), праект і афармленне экспазіцый Гродзенскага гісторыкаархеал. (1966—67) і Уздзенскага гісторыкаліт. (1981—86) музеяў, рэльефныя кампазіцыі на тарцах жылых будынкаў і кінатэатра ў г. Салігорск Мінскай вобл. (усе 1975—86). кампазіцыя «Вясна». вітражы «Вясна ідзе», «Танец» у будынку маладзёжнага цэнтра ў г. Светлагорск Гомельскай вобл. (усе 1982—86). Аўтар пейзажаў «Возера Поцех», «Раніца», «На рацэ Волма». «Рака Іслач», серыя «Браслаўшчына» (усе 1990я г.).
    
    ШЫВА. у індуізме адзін з найвышэйшых багоў, які разам з Брахмай і Вішну ўваходзіць у Тры.мурці — боскую трыяду; галоўны бог у шываізме. Паводле падання. Ш са сваёй жонкай, якая мас мноства іпастасей, жыве на вяршыні гары Кайлас у Гімалаях. Як самаст. бажаство Ш. ўключаны ў пантэон індуізму параўнальна позна (каля 200 да н.э.), але вытокі яго культу ў глыбокай старажытнасці. Ш. — адначасова богстваральнік і богразбуральнік. У трыядзе яму адзведзена роля знішчальніка свету і багоў. што адбудзецца ў канцы кожнай кальпы (перыяд часу, роўны 4 млрд. 320 млн. гадоў). Часта ён атаясамліваецца з богам смерці; світу Ш. складаюць злыя духі і пярэваратні. якія жывуць на могілках. Адначасова Ш. апісваецца як бясконцы дух. пераможца дэманаў. апякун аскетаў і ёгаў, бог рытму і танца. Паводле індуісцкіх уяўленняў, на лбе ў Ш. ўсёбачнае і гнеўнае трэцяе вока. ён мае 4 або 5 твараў і такую ж колькасць рук. У руках Ш. трызубец. баявая сякерка. лук і да т.п. Асн. стваральны сімвал Ш. — лінг (фалас).
    Ю.У.Нікуліна.
    
    ШЫВАІЗМ, вядучы кірунак у індуізме (побач з вішнуЬмам), які пашыраны пераважна ў Паўд. і Усх. Індыі. Грунтуецца на кульце Шывы як вышэйшага ўсемагутнага бога. Яго аснову складае вучэнне. паводле якога ўвесь бачны свет створаны вышэйшым духоўным пачат
    
    
    8            ШЫВЕЛУЧ
    
    кам і рэальна існуе, але ён ілюзорны, уражанні нашай душы памылковыя, таму душа павінна пазбавіцца ад ілюзій, ад ланцугоў прыроднага існавання і набыць «прыроду Шывы». Вылучэнне Ш. як самаст. кірунку ў індуізме адносіцца да першых стагоддзяў н.э., таму ў Lm трывала захоўваюцца перажыткі найстараж. культаў урадлівасці. У далейшым Ш. значна трансфармаваўся пад уплывам брахманізму, але захаваў шэраг прынцыповых асаблівасцей. Гал. месца ў кульце належыць вонкаваму пакланенню багам (чар’я), унутр. пакланенню (крыя) і ёга. Некаторыя рэліг.філас. погляды Ш. адлюстраваны ў асобных частках «Махабхараты» і ў панішадах (філас. творы стараж. Індыі). пазней у Шываісцкіх пуранах (свяшчэнных кнігах індуізму). Уласна шываісцкія свяшчэнныя тэксты складаюць асобны неведыйскі комплекс, на аснове якога прыблізна ў 10 ст. н.э. сфарміравалася філас. школа йіайвасцханты. У цэнтры яе вучэння ідэя пра панаванне ў свеце 3 сутнасцей: «гаспадар душ» (Шыва) — сутнасць, якая не мае роду; пашу — душы жывых істот, адносна якіх Шыва з’яўляецца пастухом; паша («путы») — кайданы матэрыяльнага існавання. якія скоўваюць душу. Паводле агам (свяшчэнныя тэксты), дасягнуць вызвалення магчыма толькі дзякуючы волі Шывы, таму што закон кармы не дзейнічае аўтаномна, а падпарадкаваны богу. Гал. для сапраўднага шываіста — асабістая адданасць і любоў да бога, якія ставяцца выпіэй за любыя чалавечыя ўяўленні. Ш. мае шмат сектаў (лінгаяты. шакта, смарты і інш.). Ю.У.Нікуліна.
    
    
    ШЫВЕЛУЧ, дзеючы вулкан на Пн Камчаткі, Расія. Выш. 3283 м. Складзены з андэзітаў і базальтаў. Вывяржэнні частыя. На схілах лясы і зараснікі кедравагÐ