Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
лакацыйнай станцыі папярэджання. Дзярж. прэмія СССР 1974. М.М.Касцюковіч.
СКАРАІІАНАВА Ірына Сцяпанаўна (н. 2.4.1945, Масква), бел. літаратуразнавец. Дачка С.Г.Скарапанава. Др філал. н. (2003). Скончыла БДУ (1967), з 1972 выкладае ў ім. Даследуе праблемы тэорыі лры, гісторыі рус. лры 20 ст., сучаснай рус. лры. Аўгар навук. прац і навуч. дапаможнікаў.
Тв.\ Русская постмодерннстская лнгература: новая фнлософня, новый язык. 2 нзд. СПб.. 2002; Русская постмодерннстская лнтература: Учеб. пособне. 4 нзд. М., 2002.
СКІБА Пётр Аляксеевіч (н. 3.1.1946, в. Лявонавічы Дзятлаўскага рна Гродзенскай вобл.), бел. фізік. Др тэхн. н. (2000). Чл.кар. Бел. інж. акадэміі (2001). Скончыў Магілёўскі пед. інт (1969). 3 1971 у Інце прыкладной оггтыкі Нац. АН Беларусі. 3 1996 у Магілёўскім унце харчавання. Навук. працы па структурнафазавых зменах шклопадобных і полікрышт. аксідных матэрыялаў функцыян. прызначэння пры ўздзеянні лазернага выпрамянення, нізкатэмпературнай плазмы і эл. палёў. Удзельнічаў у распрацоўцы і ўкараненні новых тэхналогій і абсталявання для лазернага фарміравання мікрааптычных элементаў у інтэгральнай оптыцы і мікраэлектроніцы.
Тв.: Лазерная модафнкацня стекловндных матерналов. Мн., 1999; Некоторые особенностн крнсталлнзацнн Тісодержашего стекла под действнем лазерного нзлучення (разам з У.П.Волкавым) // Весці Нац. АН Беларусі. Сер. фіз.мат. навук. 1999. № 1.
СКОРАБАГАТЧАНКА Альбіна Васілеўна (н. 5.2.1949, г. Зілупе, Латвія), бел. этнамузыказнаўца, фалькларыст, педагог. Кацд. мастацтвазнаўства (1995). Праф. (2003). Скончыла Бел. кансерваторыю (1973). 3 1973 выкладала ў Маладзечанскім муз. вучылшічы, з 1977 — Бел. унце культуры, адначасова з 1982 арганізатар і кіраўнік вучэбнага інстр. ансамбля «Спадчына», у аснове якога традыцыі «траістай музыкі». Вывучае
458 слоцін
бел. інстр. фальклор. Аўгар манаграфій «Беларускі музычны фальклор: Інструментальная традыцыя» (кн. 1, 2; 1990), «Народная інструментальная культура беларускага Паазер’я» (1997), «Інструментазнаўства» (2000), «Беларускія народныя музычныя інструменты XX стагоддзя» (2001), навуч. і метадычных дапаможнікаў і інш.
слбцін (Slotin) Луіс Аляксандр (1.12.1910, г. Вініпег, Канада — 30.5.1946), канадскі фізік. Др філасофіі (1936). Бацькі паходзілі з г. Слаўгарад Магілёўскай вобл. Скончыў унт правінцыі Манітоба (1933) і Лонданскі унт (1936). 3 1937 у Чыкагскім унце (ЗША). Навук. працы па радыялогіі. 3 1942 удзельнічаў у Манхатанскім праекце па стварЭнні амер. атамнай бомбы, узначальваў даследчую групу па вымярэнні крытычнай масы ядз. выбуховага рэчыва. У час аварыйнай сітуацыі ў чарговым эксперыменце для спынення ланцуговай ядз. рэакцыі рукамі раз’яднаў паўшар’і з плутонію і атрымаў смяротную дозу нейтроннага і гамавыпрамяненняў; праз 9 дзён памёр. Яго імем названа малая планета.
Літ.. Лэпп Р. Атомы н людн: Пер. с англ. М., 1959; Ю н г Р. Ярче тысячн солнц: Повествованне об ученыхатомннках: Пер. с англ. М., 1961. М.М.Касцюковіч.
СЛЎЦКАЕ ЕВАНГЕЛЛЕ, бел. рукапісны помнік канца 16 ст. Напісаны ў 1582 у г. Слуцк (Мінская вобл.), відаць, кн. Юрыем Алелькавічам. Да 1917 захоўвалася ў Слуцкім СвятаТроіцкім мужчынскім манастыры. Да канца 1920х г. у фондах Мінскага дзярж. музея, з 1929 — у Магілёўскім дзярж. музеі, ад
Старонка Слуцкага Евангелля 1582.
куль знікла ў пач. Вял. Айч. вайны. У 2002 перададзена ў Бел. экзархат. Напісана царк.слав. мовай уставам на 259 аркушах у 2 калонкі па 20 радкоў на чарпанай паперы. Mae каляровыя застаўкі. Пераплёт 19 ст. з кардону ў чырвоным аксаміце. На 1м аркушы — запіс спавядальніка князя пратапопа Малафея.
Літ.: Древнерусскнй город Слуцк м его святынн: Йст. очерк / Сост. СерноСоловьевнч ФФ. Вяльно, 1896. С. 35; Сннтко АК. Опясанне рукопнсей н старопечатных кннг в Слуцком (Мннской губ.) Тройчанском монастыре // йзв. ОРЯС. 1911. Т. 16, кн. 1; Запісы БІНІМ. 1974. Кн. 12. С. 103; К a t a m a j s k a S a е е d M. Portrety i zabytki ksi^t Olelkowiczow w Slucku: Inwentaryzacja Jozefa Smolinskiego z 1904 r. Warszawa, 1996. S. 37. Т.І.Рошчына.
СЛЮНЬКОВА Інеса Мікалаеўна (н. 9.8.1953, Мінск), бел. і рас. гісторык архітэісгуры. Дачка М.М.Слюнькова. Др архітэктуры (2002). Вучылася ў БПІ (1970—73), скончыла Маскоўскі арх. інт (1977). 3 1973 у Маскве. Працавала ў ЦНДІП горадабудаўнінтва, з 1984 у НДІ тэорыі архітэктуры і горадабудаўніцтва, з 1994 у Рас. акадэміі архітэктуры і буд. навук, НДІ тэорыі і гісторыі выяўл. мастацгваў Pac. AM. 3 2003 гал. архітэктар гіст.культ. музеязапаведніка «Маскоўскі Крэмль». Даследуе дойлідства і горадабудаўніцтва 14—19 ст. Аўтар кніг «Архітэкгура гарадоў Верхняга Прыдняпроўя VII — сярэдзіны XIX ст.» (1992), «Манастыры ўсходняй і заходняй традыцыі: Спадчына архітэктуры Беларусі» (2002), арт. «Праваслаўнае мастацтва Украіны і Беларусі XIV— XVIII стст». у кн. «Праваслаўная энцыклапедыя: Руская праваслаўная Царква» (2000).
Тв.. Храмостронтельство в Россян: Традаціін н современность. М., 1996 (у сааўт.); Архнтекіура русской усадьбы. М., 1998 (у сааўг.); Проблемы воссоздання утраченных памятннков архнтектуры. М., 1998 (у сааут.); Русская усадьба в старннной открытке: Альбом. М., 2003. Т.Р.Мартыненка.
СЛібСАР Мікалай Міхайлавіч (н. 25.9.1947, станіца Ольгінская Краснадарскага краю, Расія), бел. вучоны ў галіне радыёлакацыі. Палкоўнік (1988). Канд. тэхн. н. (1976). Праф. (1993). Чл. Міжнар. акадэміі інфарм. тэхналогій (1996). Засл. вынаходнік Беларусі (1988). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. зенітнае ракетнае вучылішча ППА (1970), дзе і працаваў з 1973. 3 1995 у Ваен. акадэміі Рэспублікі Беларусь. Заснавальнік і кіраўнік школы «Радыёлакацыйныя сігнатуры і радыёхвалевы маніторынг дынамічных аб’ектаў». Асн. кірункі навук. дзейнасці: рассеянне і паўторная мадуляцыя радыёхваль дынамічнымі аб’ектамі, радыёлакацыйнае распазнаванне і інш. Дзярж. прэмія СССР (1989). Залаты медаль ВДНГ СССР (1978). Г.П.Маскін.
СМАЛЯК Юрый Леанідавіч (12.4.1948, Мінск — 6.12.1995), бел. вучоны ў галіне фітапаталогіі і мікалогіі. Др с.г. н. (1993), праф. (1994). Скончыў Бел. тэх
нал. унт (1971), дзе і працаваў. 3 1989 у Бел. НДІ эксперым. батанікі. Навук. працы па вывучэнні заканамернасцей пашырэння ў хвойных лясах Беларусі каранёвых гнілей і апенькі восеньскай, асн. шкоднікаў хвойных дрэў. Вызначыў асн. прыродныя і антрапагенныя фактары, што ўплываюць на пашырэнне хвароб у хвойных лясах і інш.
Тв:. К характернстнке плодоношення опенка осеннего // Лесоведенне м лесное хозяйство. 1978. Вып. 13; Оценка методов учета очагов корневой губкм в сосновых насажденнях (у сааўт.) // Лесоведеняе н лесное хозяйство. 1989. Вып. 24.
СМАЛЯНЧЎК Аляксандр Фёдаравіч (н. 23.5.1959, г.п. Казлоўшчына Дзятлаўскага рна Гродзенскай вобл.), бел. гісторык. Др гіст. н. (2003). Скончыў Гродзенскі унт (1981). Настаўнічаў, працаваў у Рэсп. музеі гісторыі рэлігіі, гродзенскім абласным гісторыкаархеал. музеі. інце павышэння кваліфікацыі настаўнікаў, Гродзенскім унце. 3 2003 у Беларускім інце правазнаўства. Даследуе гісторыю нац. рухаў у Беларусі і Літве, паліт. гісторыю 20 ст.
Тв' Палякі Беларусі і Літвы ў рэвалюцыі 1905—1907 гг. Гародня, 2000; Паміж краёвасцк> і нацыянальнай ідэяй: Пол. рух на бел. і літ. землях, 1864—1917. Гродна. 2001.
СМІРНОЎ Анатоль Іванавіч (6.5.1920, в. Сцяпурына Іванаўскай вобл., Расія — 1.6.1986), расійскі і бел. вучоны ў галіне аўтаматызацыі кіравання. Др тэхн. н. (1972), праф. (1976). Вучыўся ў Маскоўскім унце (1938—41). Скончыў Ленінградскую інж. ваеннапаветр. акадэмію (1946). 3 1974 у Маскоўскім інж.буд. інце (з 1975 заг. кафедры). 3 1980 заг. кафедры Мінскага радыётэхн. інта. Навук. працы па асновах дыскрэтнай матэматыкі, пабудовы АСК і метадах аналізу іх надзейнасці. Распрацаваў метад логікатапалагічнага мадэліравання складаных сістэм.
Тв.: АСУ в стронтельстве. М., 1979.
У.С.Муха. смбльскі Станіслаў Станіслававіч (н. 6.1.1955, в. Хадзюкі Лідскага рна Гродзенскай вобл.), бел. ваен. дзеяч. Ген.м. (2003). Скончыў Ташкенцкае вышэйшае агульнавайск. каманднае вучылішча (1976), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1987), Ваен. аКадэмію Генштаба Узбр. Сіл Рас. Федэрацыі (1995), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2003). 3 1976 на камандных і штабных пасадах у БВА. з 1977 у Далёкаўсходняй, з 1987 у Прыбалт. ваен. акругах. 3 1992 на розных пасадах ва Узбр. Сілах Рэспублікі Беларусь, у т.л. ў 1995—96 і 2000—01 у Ваен. акадэміі Рэспублікі Беларусь. У 1996—98 і 2001 у Гал. штабе, у 2001 — 2003 1ы нам. нач. Генштаба Узбр. Сіл Рэспублікі Беларусь. 3 2.7.2003 камандуючы Сухап. войскамі Узбр. Сіл Рэспублікі Беларусь.
СНЫТКО Валерыян Апанасавіч (н. 18.1.1939, г.п. Бялынічы Магілёўскай вобл.), расійскі вучоныгеограф; пачы
СТАЯНАЎ 459
нальнік стацыянарных ландшафтнагеахім. даследаванняў у Сібіры. Чл.кар. Pac. АН (2000). Чл. Рус. геагр. тва (1961). Др геагр Н (1985), праф. (1986). Засл. дз. нав. Рас. Федэрацыі (1999). Скончыў Маскоўскі унт (1961). 3 1961 у Інце геаграфіі Сіб. аддз. Pac. АН у г. Іркуцк (у 1968—2000 заг. лабараторыі, з 1969 нам. дырэктара, з 2000 дырэктар). Адначасова ў 1965—2000 у Іркуцкім унце (з 1986 праф.). Навук. працы па комплекснай фіз. геаграфіі, геахіміі навакольнага асяроддзя, мадэліраванні геасістэм, даследаваннях Прыбайкальскіх
В А.Снытко.
ландшафтаў. Высветліў заканамернасці паводзін рэчыва ў стэпавых і таежных геасістэмах. Даказаў векавую дыферэнцыяцыю хім. элементаў у ландшафтах у сувязі з іх тапалогіяй і яе ўплыў на біял. прадукцыйнасць ландшафтных фацый. Прапанаваў арыгінальныя прасторавачасавыя мадэлі прыродных рэжымаў геасістэм на аснове ландшафтнагеахім. паказчыкаў. Заснавальнік новага навук. кірунку ў фіз. геаграфіі — дынамікі рэчыва ў геасістэмах.
Тв:. Топологня лесных геоснстем. Л., 1970 (у сааўг.); Геохнмнческне нсследованмя метаболнзма в геоснстемах. Новоснбнрск, 1978; Географнческое нзученне Азнатской Росснн. Іркугск, 1997 (у сааўт.). М.М.Касцюковіч.
СПІРЫДбвіЧ Алена Барысаўна (н. 22.4.1961, Мінск), дыктар бел. тэлебачання. Засл. арт. Беларусі (1999). Скончыла БДУ (1983). 3 1983 працуе ў Нац. дзярж. тэлерадыёкампаніі Беларусі. Вядучая нац. і міжнар. фестываляў: «Славянскі базар у Віцебску» (з 1991), кінафестываляў краін СНД «Лістапад» (з 1993) і рас. «Кінатаўр» (з 1997), фестывалю працаўнікоў сяла «Дажынкі» (з 1998), тэлефестывалю песні «На перакрыжаваннях Еўропы» (з 1999), а таксама конкурсу маладых артыстаў эстрады «Зорная ростань» (1993—99), шматлікіх святочных канцэртаў, цырымоній і інш.
СТАНКЁВІЧ Юры (сапр. X а р ы т a новіч Георгій Васілевіч; н. 21.1.1945, г. Барысаў Мінскай вобл.), бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1969). 3