• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ½ня р. Марава. Вырошчваюць пераважна збожжавыя культуры — кукурузу (1/3 ворных зямель), пшаніцу, авёс, жыта; з тэхн. — цукр. буракі, сланечнік, каноплі, тытунь. Бульбаводства і агародніцтва. Садоўніцтва (найб. сліва, на ўзбярэжжы — інжыр, гранат, міндаль) і вінаградарства. Штогод збіраюць да 7 млн. т кукурузы, да 3 млн. т пшаніцы, да 2,5 млн. т цукр. буракоў. Жывёлагадоўля развіта ў цэнтр. і паўд. горных раёнах Сербіі і ў Чарнагорыі. Пагалоўе (млн. галоў, 2000) буйн. par. жывёлы — 1.45, свіней — 4,09, авечак — 1,92, коз — 0,24. Птушкагадоўля (21,12 млн. галоў). Рыбалоўства. Аснова трансп. сеткі — аўгадарогі; агульная даўж. 48,6 тыс. км (2002), у т.л. 28,8 тыс. км з цвёрдым пакрыццём (з іх 560 км скарасных аўтамагістралей). Даўж. чыгунак 4059 км, у т.л. 1364 км электрыфікаваных. Суднаходства па рэках Дунай і Сава. Даўж. ўнутр. водных шляхоў 587 км. Буйныя рачныя парты — Бялград, НовіСад, марскія — Бар. Котар. Паромная лінія Бар — Бары (Італія). Даўж. нафтаправодаў 415 км, прадукгаправодаў 130 км, газаправодаў 2110 км. 45 аэрапортаў, у т.л. 19 маюць узлётнапасадачныя палосы з цвёрдым пакрыццём. Гал. турыстычны рэгіён — Адрыятычнае ўзбя
    
    рэжжа Чарнагорыі. Даход ад турызму ў 2000 склаў 17 млн. долараў. Экспарт (2,3 млрд. дол., 2002) каляровых металаў, адзення, агародніны і садавіны. прадукцыі чорнай металургіі, гумаватэхн. вырабаў. Імпарт (6,3 млрд. дол., 2002) нафты і нафтапрадуктаў, пражы і тканін, грузавых аўтамабіляў, прыроднага газу, станочнага абсталявання. Асн. гандл. партнёры: Германія, Расія, Італія, Венгрыя, Славенія, Боснія і Герцагавіна і інш. Грашовая адзінка: у Сербіі — новы югаслаўскі дынар, у Чарнагорыі карыстаюцца еўра, у Косаве — новым югаслаўскім дынарам і еўра.
      Узброеныя сілы. Рэгулярныя ўзбр. сілы (на 2002) 74,5 тыс. чал., рэзерв 400 тыс. чал., ваенізавайыя фарміраванні (падраздзяленні Мінва ўнутр. спраў) 40 тыс. чал. Вярх. галоўнакамандуючым з’яўляецца Вярх. савет абароны, у які ўваходзяць прэзідэнт супольніцтва СіЧ і прэзідэнты дзяржаўчленаў СіЧ (прымаюць рашэнні кансэнсусам). Стратэгію абароны вызначае Скупшчына СіЧ. Камплектаванне паводле прызыву. Рэгулярныя ўзбр. сілы складаюцца з сухап. войск, ВПС, BMC. У сухап. войсках 60 тыс. чал., 1016 танкаў, 557 баявых машын пяхоты, 204 бронетранспарцёры, 672 буксірныя гарматы, 87 рэактыўных сістэм залпавага агню, 1250 гармат процітанк. артылерыі, 2085 мінамётаў, 142 пускавыя ўстаноўкі процітанк. кіроўных ракет, 2000 гармат зенітнай артылерыі. 60 зенітных ракетных комплексаў. У ВПС 11 тыс. чал., 103 баявыя самалёты, 44 баявыя верталёты, 40 пераносных зенітных комплексаў. У BMC 3,5 тыс. чал., падводная лодка, 5 звышмалых падводных лодак, 3 фрэгаты, 9 ракетных катэраў, 18 рачных патрульных катэраў, 4 міннатральныя караблі, 7 рачных тральшчыкаў, 4 малыя дэсантныя караблі, 21 дэсантны катэр, 2 танкеры, 5 буксіраў і інш.; 8 верталётаў. У марской пяхоце 900 чал., 3 брыгады, у т.л. брыгада берагавой артылерыі, батальён ваен. паліцыі.
      Ахова здароўя. Існуе сістэма дзярж. і прыватнай медыцыны. Пашырана мед. страхаванне. Сярэдняя працягласць жыцця мужчын 71, жанчын 76,7 гадоў. Узровень нараджальнасці 12,7, смяротнасць 10,6 на 1 тыс. чалавек. Натуральны прырост 0,19%. Дзіцячая смяротнасць 17,9 на 1 тыс. нованароджаных (2003). Сярэдні ўзрост насельніцтва 36.2 гадоў. Ha 1 тыс. жанчын прыпадае 947 мужчын.
      Друк, радыё, тэлебачанне. У 2002 у СіЧ выдавалася больш за 2.4 тыс. перыяд. выданняў. Найбуйнейшыя газеты: «Блёс» («Успышка», з 1996), «Борба» («Барацьба», з 1922), «Вечерашн>е новнне» («Вячэрнія навіны», з 1954), «Глас» («Голас», з 1991), «Данас» («Сёння», з 1997), «Днёвнн телеграф» («Дзённы тэлеграф». з 1996), «Полнтнка» («Палітыка», з 1904). «Победа» («Перамога», з 1943) і інш. Інфарм. агенцтвы: у Сербіі — дзярж. Тэлегр. агенцгва «Новая Югаславія» (ТАНЮГ, з 1943), прыватныя «Бэта» (з
    
    СЕРБІЯ 455
    
    1992), «ФаНэт» (з 1994); у Чарнагорыі — інфарм. агенцтва «МІНА» (з 1999). Радыёвяшчанне з 1924. Тэлебачанне з 1958. У Сербіі каля 300 тэлевізійных і 600 радыёстанцый, у Чарнагорыі адпаведна 12 і 40. Дзейнічаюць дзярж. «Радыё і тэлебачанне Сербіі» (мае 5 радыё і 3 тэлепраірамы, канал спадарожнікавага тэлебачання) і «Радыё і тэлебачанне Чарнагорыі» (мае 1 радыё і 2 тэлепраграмы, канал спадарожнікавага тэлебачання). Прыватныя электронныя сродкі масавай інфармацыі: Б 92, БК, Інфа 24, студыя Б, ТВ Пінк. Міжнар. радыё СіЧ (з 1977) вядзе праграмы на замежныя краіны на 13 мовах свету. У СіЧ ствараецца новая заканад. база рэгулявання сродкамі масавай інфармацыі. Пры падтрымцы замежных краін і міжнар. аргцый сродкі масавай інфармацыі Косава дзейнічаюць паза кантролем цэнтр. улады ў Бялградзе. Выходзяць 7 газет, дзейнічаюць 20 тэлеі 80 радыёстанцый. Інфарм. агенцтва — «Косавапрэс». Грамадская тэлерадыёкампанія «Радыё і тэлебачанне Косава» вядзе праграмы па 1 тэле, 2 радыёканалах і праз спадарожнік на сербскай, тур., басанскай мовах. Прыватная тэлерадыёкампанія — «Радыё і тэлебачанне 21».
      Літаратура. Развіваецца на сербскай маве. Узнікненне звязана з дзейнасцю слав. асветнікаў і рэліг. дзеячаў Кірылы і Мяфодзія і іх вучняў Клімента і Навума. заснавальнікаў Охрыдскай школы, якая ўплывала на духоўную асвету і развйшё пісьменнасці ў паўд. славян. Сярод помнікаў стараж. сербскага пісьменства «Міраславава евангелле» (12 ст.), творы агіяграфічныя Савы, Стэфана Первавянчанага, Даменціяна, Тэадосія (13 ст.); Данііла (1я пал. 14 ст.), Канстанціна Філосафа (15 ст.) і гімнаграфічныя Яфіміі (канец 14 ст.), Стэфана Лазаравіча (пач. 15 ст.), а таксама пераклады і перапрацоўкі тэкстаў візант. лры. Вылучыўся сербскі паэт. эпас: негіст., апавядальны, гераічны (цыклы дакосаўскі. косаўскі, паслякосаўскі, пра гайдукоў,
    
    Да арт. Сербія і Чарнагорыя. Цэнтр Бялграда.
    
    пра набегі, пра вызваленне і інш.). Для гісторыі маст. слова сербаў істотнае значэнне мела т.зв. ДуброўніцкаДалмацінскае адраджэнне, прадстаўнім якога (М.Маруліч, Х.Луціч, П.Хектаравіч, М.Држыч, ІІ.Зораніч, І.Зундуліч) запазычвалі вопыт ант. і зах.еўрап. мастацтва, пераважна італьян., прыстасоўваючы яго да ант. традыцый. Да 2й пал. 18 ст. лра захоўвала пераважна рэліг. характар і царк.слав. мову, якая часткова замянялася рус. Мовай, што асабліва праявілася ў т.зв. рус.слав. эпоху (творы З.Арфеліна, Ё.Раіча), прадвызначаную рус. педагогамі (Э.Казачынскі, пачынальнік сербскай драматургіі). У канцы 18 ст. сербская лра развівалася пад уплывам ідэй еўрап. Асветнііггва (Ц.Абрадавіч). Адыход ад царк.слав. мовы і царк. традыцыі замацоўваўся творчасцю Ё.Мушкаціравіча, Э.Янкавіча, А.Стойкавіча, М.Відакавіча, якія ўвялі разнастайныя свецкія жанры і абумовілі пэўную залежнасць развіцця сербскай лры ад зах.еўрап. плыней. Пад уздзеяннем класіцызму развівалася творчасць А.Везіліча, Л.Мушыцкага, сентыменталізму ■— Г.Трлаіча. Прыкметны ўплыў паэтаў Зах. Ёўропы в.ызначыўся ў творчасці прадстаўнікоў ранняга сербскага рамантызму Ё.Пашыча, С.Мілуцінавіча. Рамантызм найб. ярка выявіўся ў 1840—70я г. ў паэзіі Ё.Змая Ёванавіча, Б.Радзічавіча, Дж.Якшыча, Л.Косціча. Асобнае месца належала П.Негашу. які ў сваіх паэмах сінтэзаваў нар.паэт. традыцыю і вопыт сусв. лры. Сатыр. камедыі Ё.Попавіча заклалі асновы нац. рэпертуару сербскага тра. Вызначальную ролю ў фарміраванні новай сербскай славеснасці мела рэформа літ. мовы на нар. аснове. здзейсненая В.Аараджычам. Дзейнасць Караджыча і яго паслядоўнікаў непасрэдна звязана з актывізацыяй нац.вызв. руху. аднаўленнем сербскай дзяржаўнасці і адраджэннем культуры. У 2й пал. 19 ст. на першы план выйшла рэаліст. проза (Р.Даманавіч, Б.Нушыч. М.Глішыч, ЛЛазаравіч, С.Матавуль, С.Срэмац, С.Ранкавіч.
    
    Б.Станкавіч, П.Кочыч і інш.). У паэзіі вылучылася грамадз. лірыка і паліт. сатыра В.іліча. Пач. 20 ст. характарызаваўся новым зваротам да еўрап. узораў (Ё.Скерліч). Традыцыі працягвалі А.ШанПіч, В.Петравіч. Перыяд да 1й сусв. вайны атрымаў назву «сербскі мадэрн» (паэты У.ПеткавічДзіс, С.Пандуравіч, С.Вінавер і інш.). Сімвалісцкую паэтыку і класічныя формы распрацоўвалі сербскія «парнасаўцы» М.Ракіч, Ё.Дучыч. Пасля ўтварэння Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (Версальскай Югаславіі) рэцэпцыя вопьпу еўрап. лр набыла яшчэ большыя маштабы: культываваліся экспрэсіянізм (Р.Петравіч), сюррэалізм (Д.Маціч, М.Рысціч), неарамантызм (Р.Раткавіч), дадаізм (ДАлексіч), ствараліся ўласна сербскія мадэрнісцкія школы —«суматраізм» (М.Црнянскі), зенітызм (Л.Міціч). Развівалася т.зв. сац. лра (паэты Р.Зогавіч, С.Куленавіч, Ч.Міндэравіч, Д.Косціч, празаікі Б.Чопіч, Д.Чалакавіч, крытык Дж.Ёванавіч). У пасляваен. лры цэнтр. месца заняла тэма нар.вызв. вайны, гераізму народа, новага жыцця (творы О.Давіча, М.Лаліча, М.Олячы, М.Сялімавіча, Чопіча). Грамадз. і патрыят. матывамі ўзбагацілася паэзія Дз.Максімавіч. Панарамнасць і гіст.філас. змест уласцівы эпічным палотнам Д. Чосіча. Новыя формы і жанры распрацоўваў М.Булатавіч. Асуджэнне таталітарызму — асн. пафас раманаў Д.Міхаілавіча, А.Ісакавіча. Сінтэз традыц. і мадэрнага ўвасоблены ў творчасці \.Андрыча. Вылучыліся філас.маст. творы духоўных пісьменнікаў Н.Веліміравіча. Ю.Попавіча. У 1990я г. ў лры плённа працавалі празаік М.Павіч, паэты С.Раічкавіч. М.Бечкавіч, В.Попа. драматург Д.Кавачавіч і інш. На бел. мове выдадзены сербскія казкі ў зб. «Ці страшны страх?» (1970), «Югаславянскія казкі» (1999), апавяданні ў зб. «Югаслаўскія апавяданні» (1975), вершы ў зб. «Па камянях. як па зорах» (1981), анталогія «Сербская паэзія» (1989), творы М.Маркавіча («Бродарка», 1931; «Версальская Югаславія». 1933), Р.Стыенскага («Не забудзем», 1935), Д.Каліча («Бераг без сонца», 1978, пер. М.Паслядовіч), Лндрыча («Трывожны год», 1978, пер. Б.Сачанка; «Мост на Дрыне», 1993, пер. Сачанка і І.Чарота), Нушыча («Аўтабіяірафія», 1985, пер. Чарота). Сярод пераюіадчыкаў на бел. мову: Р.Барадулін, М.Гамолка, А.Зарыцкі, В.Зуёнак, П.Кавалёў, П.Макаль, А.Марціновіч, Я.Міклашэўскі, М.Мятлшкі, У.Паўлаў, А.Разанаў, М.Ракітны, К.Севярынец, Я.Сіпакоў, У.Шахавец, Р.Яўсееў і інш.
       Архітэктура. Захаваліся рэшткі стараж.рым. паселішчаў (С