• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    інгідунум, цяпер Бялград). Унікальны помнік візант. горадабудаўнійтва — рэшткі г. ЮсцініянаПрыма (ЦарычынГрад). У архітэктуры 12—14 ст. сфарміравалася т.зв. школа Рашкі. Манастыры і храмы будавалі з каменю (часам з мармуровай абліцоўкай) паводле візант. кам
    
    456            СІДАРОВІЧ
    
      пазіцыйнай схемы ў спалучэнні з раманскімі аркатурнымі паясамі, перспектыўнымі парталамі (цэрквы Успення Багародзіцы ў манастыры Студзеніца, пантакратара ў манастыры Дзечані, Святой Тройцы ў манастыры Сопачані). У 14 ст. склалася т.зв. к о с а в a метахійская школа, для якой характэрны крыжовакупальныя храмы з каменю і цэглы (царква Дабравешчання ў манастыры Грачаніца). У 2й пал. 14 ст. пад тур. уплывам у даліне р. Марава сфарміравалася т.зв. м a р а ў ская школа, у якой традыцыі серб. дойлідства набылі арыгінальную перапрацоўку, пашырыліся бясстоўпныя (царква св. Стэфана, ці т.зв. Лазарыца ў Крушавацы) і 4стоўпныя крыжовакупальныя храмы з апсідамі па трох баках крыжа (царква ў манастыры Раваніда). У 14—15 ст. будавалі крэпасці з масіўнымі зубчастымі сценамі і велічнымі вежамі. У раўнінных раёнах яны мелі рэгулярны (Смедарава), у горных — ірэгулярны (Звечан і Магліч у даліне р. Ібар) планы. Гарады з радыяльнай планіроўкай забудЬўвалі драўлянымі. саманнымі і каменнымі дамамі. 3 2й пал. 15 ст. ў час тур. панавання пашыраны мячэці, мінарэты, лазні, каравансараі, дамы т.зв. балканскага тыпу з выступаючымі верхнімі паверхамі, эркерамі, галерэямі. 3 пач. 18 ст. ў культ. цэнтры С. — вобласці Ваяводзіна будва валося ў стылях барока і класіцызму (НовіСад, СрэмскіКарлаўцы і інш.). 3 1850х г. будавалі ў духу еўрап. эклектыкі (Нар. тр і Стары палац у Бялградзе), у пач. 20 ст. — у стылях мадэрн і неавізантыйскім (арх. А.Стэфанавіч, Н.Нестаравіч). У канцы 1930х г. сцвердзіўся функцыяналізм (арх. Н.Добравіч, Д.Брашаван). Архітэктура краіны моцна пашкоджана ў 2ю сусв. вайну. У пасляваен. час распрацаваны планы будва і рэканструкцыі гарадоў (генплан развіцця Бялграда, 1947—50, арх. Добравіч інш.). Сучасная архітэктура адметная свабоднай і выразнай планіроўкай жылых комплексаў, імкненнем да пластычнай выразнасці, выкарыстання фактурных кантрастаў — неапрацаваных бетону і каменю, цэглы з дэталямі з металу і шкла, паліхромных мазаік (новыя раёны Бялграда, ЦітаваУжыцы, Чачака). Пашыраецца выкарыстанне традыцый нар. архітэкгуры, дасягненні ў галіне сінтэзу мастацтваў (мемар. ансамблі Б.Багданавіча). Комплексы манастыроў Сопачані і Студзеніца ўключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны. У 1960 засн. Саюз архітэктараў С. Пра архітэктуру Чарнагорыі гл. ў арт. Чарнагорыя.
      Выяўленчае і дэкаратыўнапрыкладное мастацтва. На тэр. С. знойдзены: кераміка і скулыпура эпох неаліту і бронзы, блізкія да помнікаў Усх. Міжземнамор'я, Грэцыі, Балгарыі; творы мастацтва ілірыйцаў, фракійцаў, скіфаў, кельтаў; ювелірныя вырабы авараў і славян.
    
    Багаццем скульпт. ўбрання вылучаюцца цэрквы т.зв. школы Рашкі (12—14 ст.₍ у Студзеншы, Дзечані). У 13—15 ст. развіваўся манум. жывапіс (фрэскі ў цэрквах Узнясення ў манастыры Мілешава, Святой Тройцы ў манастыры Сопачані; размалёўкі цэркваў Багародзіцы Левішскай у Прызране, манастырах Грачаніца, Раваніца, Манасія). У мініяцюры спалучаліся раманскія і візант. традыцыі (Міраславава евангелле 12 ст.. Хіландарскае евангелле 14 ст.). У 18 ст. ў выяўл. мастацтве Ваяводзіны праявіліся свецкія тэндэнцыі (серыі гравюр Х.Жафаравіча). Вылучаліся алтарныя абразы Т.Крачуна, партрэты Т.Чэшляра. У дэкар.прыюіадным мастацтве сярэдневяковай Сербіі развіты керамічная вытвсць, злотніцтва, разьба па дрэве, шыццё і ткацтва ў візант. традыцыях з тур. уплывам. Рысы класіцызму ўласцівы жывапісу АТэадоравіча, партрэтам П.Джуркавіча, Катарыны Іванавіч, У.Кнежавіча. Вылучаюцца партрэты К.Даніла. Пасля 1848 узніклі тэндэнцыі рамантызму (Дж.Якшыч, Дз.Аўрамавіч, Н.Раданіч), развіваўся рэаліст. пейзаж (М.Ценкавіч, У.Прэдзіч, П.Ёванавіч). Адзін з вядучых рэалістаў жывапісец Нж.Крсціч. Імпрэсіяністычныя тэндэнцыі ў пейзажах і партрэтах К.Мілічавіча, М.Мілаванавіча. У 1910—20я г. мастацтва пад уздзеяннем сезанізму, кубізму, канструктывізму, экспрэсіянізму (пейзажы і партрэты П.Добравіча, М.Конёвіча, Ё.Біеліча). У 1937 створана Бялградская AM. Набыў развіццё кіру
    
    Да арт. Сербія і Чарнагорыя. Фрагмент фрэскі ў царкве Святой Тройцы манастыра Сопачані. Каля 1265.
    
    нак рэалізму з рысамі сімвалізму (І.Табакавіч, Н.Гваздзенавіч). Сюррэалістычнымі пошукамі займаліся Р.ЖыванавічНое, М.ПаўлавічБарылі. Сацыяльны рэалізм. адбіўся ў графіцы Дж. АндраевічаКуна. Сярод першых скульптараў Дж.Ёванавіч, Т.Расандзіч, С.Стаянавіч. Мастацтву 2й пал. 20 ст. характэрны разнастайныя фармальныя пошукі ў кірунках абстракцыянізму, экспрэсіянізму, попарту і інш. У 1948 створана Бялградская акадэмія прыкладнога мастацтва. У нар. мастацтве захоўваюцца старадаўнія традыцыі. Сярод жывапісцаўэксперыментатараў 2й пал. 20 ст. Н.С.Чэліч, М.Проціч, Л.Вазаравіч, Л.Шэйка, А.Тамашавіч і інш. 3 канца 20 ст. развіваецца інсітнае мастацтва (І.Генераліч і інш.). У 1945 засн. Саюз мастакоў С. Пра мастацтва Чарнагорыі гл. ў арт. Чарнагорыя.
      Літ;. Лешнловская Й.М. Сербская культура XVIII в. М.. 1994: Чарота І.А. Т р у с М.В. Югаслаўскія літаратуры і культуры. Мн.. 1999.
        М.С.Даўгяяа (гісторыя), М.Л.Страха (прырода. насельніцгва, гаспадарка), І.А.Шор, В.А.Юшкевіч (узброеныя сілы). Л.А.Фядотаў (друк, радыё. тэлебачанне), /А. Чарота (літаратура). Я.Ф.Шунечка (архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўнапрыкладное мастацтва).
    
    СІДАРОВІЧ Яўгеній Мечыслававіч (н. 24.8.1939, Мінск), бел. вучоны ў галіне буд. механікі. Др тэхн. н. (2001). Скончыў Бел. нац. тэхн. унт (1962), дзе і працуе (з 2001 праф.). Навук. працы па тэорыі нелінейна дэфармуемых сістэм,
    
    
    па стат. і дынамічнай устойлівасці збудаванняў.
      Тв.: Нелпнейное деформнрованне, статнческая н дпнаммческая устойчнвость пространственных стержневых снстем. Мн.. 1999; Работа деформнруемых снстем прн следяшнх, ветровых н гвдростатнческнх нагрузках // Механнка разрушення компознцнонных матерналов. Мн.. 1997.
    
    
    
    С.С.Сідорскі.           А.В.Сінкевіч.
    
    СІДОРСКІ Сяргей Сяргеевіч (н. 13.3.1954, г. Гомель), дзяржаўны дзеяч Беларусі. Др тэхн. н. (2003). Чл. Прэзідыума Нац. АН Беларусі (з 2003). Акад. Mixnap. інж. акадэміі (1999). Засл. работнік прамсці Беларусі (1997). Скончыў Бел. інт інжынераў чыг. транспарту (1976). 3 1976 на Гомельскім здзе радыётэхнал. аснашчэння: майстар цэха, нач. лабараторыі, аддзела, нам. дырэктара, з 1991 дырэктар завода. 3 1992 ген. дырэктар навук.вытв. аб’яднання «Ратон» (г. Гомель). У 1998—2001 нам., 1ы нам. старшыні Гомельскага аблвыканкома. 3 2001 нам., з 2002 1ы нам., з 2003 в.а. Прэм’ерміністра Рэспублікі Беларусь. Са снеж. 2003 Прэм’ерміністр Рэспублікі Беларусь. Асн. кірункі навук. дзейнасці: тэхналогія і перапрацоўка палімераў і кампазітаў.
       Тв:. Технологня вакуумной металлнзацнн полммерных матерналов. Гомель. 1994.
    
    СІМбНЧЫК Леанід Васілевіч (н. 1.12.1950, в. Манькавічы Столінскага рна Брэсцкай вобл.), бел. фізік. Др фіз.матэм. н. (1997). Скончыў БДУ (1973). 3 1974 у Інце фізікі, з 1992 у Інце малекулярнай і атамнай фізікі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па фізіцы ўзаемадзеяння інтэнсіўных эл,магн. хваль з неаднароднай плазмай, фізіцы газаразраднай плазмы, дыягностыцы плазмы. Устанавіў механізмы ўзбуджэння параметрычных няўстойлівасцей вымушанага рассеяння мікрахвалевага выпрамянення ў неаднароднай плазме, распрацаваў метады кантролю і кіравання імі.
       Тв.: Экспернментальное нсследованне абсолютной параметрнческой неустойчмвостн неоднородной плазмы (у сааўт.) // Журн. экспернм. л теорет. фнзнкм. 1987. Т. 93, вып. 10; Experimental investigation of coherent parametric microwave absorption in magnetized inhomogeneous plasma ( y caavr.) // Plasma Phys. Contr. Fusion. 1998. Vol. 40, № 2.
    
    СІМХЙВІЧ Валянціна Аляксандраўна (н. 22.3.1955, г.п. Глуск Магілёўскай
    
    
    вобл.), бел. сацыёлаг і філолаг. Др сацыялаг. н. (2003), канд. філал. н. (1986). Скончыла Мінскі пед. шт замежных моў (1977). Настаўнічала. 3 1978 у Бел. эканам. унце, з 2003 дэкан фта менеджменту. Навук. працы па праблемах ідэнтыфікацыі і сацыялізацыі асобы, кіравання персаналам, па лінгвістыцы і методыцы выкладання замежных моў. Распрацавала тэарэтыкаметадалагічныя асновы сацыялагічнай канцэпцыі феномена карпаратыўнага чалавека, яго сацыялізацыі.і ўзнаўлення японскім грамадствам як цэласнай і эфектыўна дзеючай сацыякульт. мадэлі (сям’я — школа — фірма).
       Тв.: Практнческая грамматнка англнйского языка. Мн., 2001; Japanese Approach to Businesc: Managament System and Corporate Men. Tokyo. 2001; Феномен корпоратнвного человека в японском обшестве. Мн., 2002.
    
    СІНІЦЫН Мікалай Васілевіч (н. 18.8.1935, в. Туркава Яраслаўскай вобл., Расія), расійскі і бел. вучоны ў галіне лутаводства. Др с.г. н. (1984), праф. (1987). Засл. дз. нав. Расіі (1995). Скончыў Маскоўскую с.г. акадэмію (1959). 3 1966 у Бел. НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі (у 1971—88 заг. адцзела). 3 1990 у Смаленскім с.г. інце (у 1990— 2000 рэктар). Навук. працы па праблемах лугавой кормавытворчасці. Распрацаваў комплекс мерапрыемстваў па паляпшэнні лутоў на поймавых землях, прапанаваў спосабы фарміравання сеяных супольнасцей доўгагадовых сенажацей і выпасаў з высокай прадукцыйнасцю.
       Тв:. Пойменные луга н нх улучшенне. Мн., 1972; Продуктнвность пойменных лугов. Мн.. 1987 (у сааўт.); Лутовое кормопронзводство в Нечерноземной зоне. Смоленск, 2003 (у сааўт.). В.М.Кандрацьеў.
    
    СІНКЕВІЧ Аляксей Васілевіч (н. 10.6.1977, г. Віцебск), бел. спартсмен (гімнастыка спарт.). Засл. майстар спорту Беларусі (2001). 3 1995 інструкгарспартсмен Мінва спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. Чэмпіён свету (2001, г. Гент, Бельгія) у камандным заліку, сярэбраны (1997, г. Лазана, Швейцарыя) і бронз. (1999, г. Цяньцзінь, Кітай) прызёр у камандным заліку. Бронз. прызёр чэмпіянату свету (2002, г. Дэбрэцэн, Венгрыя) у асабістым заліку ў пракгыкаваннях на брусах. Бронз. прызёр чэмпіянату Еўропы (2000, г. Патры, Грэцыя) у камандным заліку і бронз. — у асабістым заліку (брусы). Бронз. прызёр Сусв. універсіяды (2001, Пекін; брусы).
    А.А.Дубовік.
    
    СІНЮЦІН Мікалай Пятровіч (26.10.1911, г. Рэчыца Гомельскай вобл. — 5.11.1941), Герой Сав. Саюза (1940). Скончыў ваен. пях. вучылішча (1936). У час сав.фінл. вайны 1939—40 камандзір стралк. батальёна старшы лейтэнант С. вызначыўся 8—27.2.1940 пры ўтрыманні важных вышынь на Карэльскім перашыйку, дзе яго батальён адбіў некалькі контратак праціўніка. У Вял. Айч. вайну маёр С. на фронце, уз
    
    
        СКОРАБАГАТЧАНКА 457
    
    начальваў асобны стралк. полк. Загінуў у баі.
    
    СІРАЦІНІН Яўген Сяргеевіч (н. 31.1.1925, г. Чэрвень Мінскай вобл.), расійскі ваенны вучоны. Правадз. чл. акадэміі ваен. навук (1966), Рас. акадэміі касманаўтыкі (1998). Др тэхн. н. (1972), праф. (1979). Ген.маёрінжынер (1976). Скончыў Ваен. артыл. радыётэхн. акадэмію (1955). У 1942—88 ва Узбр. Сілах СССР. 3 1957 у НДІ войск ППА (г. Калінін), з 1989 у Ваен. унце ППА (г. Цвер). Навук. працы па распрацоўцы і баявым выкарыстанні сродкаў і сістэм разведкі розных відаў. Удзельнічаў у распрацоўцы сістэм папярэджання аб ракетным нападзе, стварэнні першага радыёлакацыйнага комплексу і базавай радыё