• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    іка Чарнобыльскай трагедыі, 1986—1996 (па дакументах Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь)» (1996), «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» (2002). Адзін са складальнікаў даведнікаў «Адміністрацыйнатэрытарыяльны лад БССР» (т. 1, 1985), «Фонды былых архіваў Камуністычнай партыі Беларусі» (ч. 1—2, 1997—98), зб. дакументаў і матэрыялаў «Беларускія остарбайтэры» (т. 1—3, 1996—98), «Азарычы — лагер смерці» (1997), «Нацысцкае золата з Беларусі» (1998), «Заходняя Беларусь. Падзеі і людзі» (т. 1—2, 1998—2002), «Аграрныя пераўтварэнні ў Вілейскай вобласці, 1939—1941 гг.» (2001), «Аграрныя пераўтварэнні ў Маладзечанскай вобласці, 1944—1953 гг.» (2003), «Дакументы па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў дзяржаўных архівах Рэспублікі Беларусь» (2003). Дзярж. прэмія Беларусі 2002.
       Тв:. Документальные памятннкн Совет, ской Белорусснм. Мн.. 1990 (разам з М.Ф.Шумейкам); Белпромстройбанк: Страннцы нсторнм (1923—1998) Мн.. 1998 (разам з К.В.Цыбулькам. М.Е.Капытовым); Архмвоведенне Беларусн. Ч. 1—2. Мн.. 1998 (разам з Шумейкам. К.І.Козакам); Белорусскне остарбайтеры: Нст.аналнт. нсслед. Мн., 2001 (у сааўг.); Забытые агенты Кремля (разам з В.І.Шымоліным). Мн., 2003.
    
    СЕМЯНКОВА Галіна Мікалаеўна (н. 2.5.1952, Мінск), бел. вучоны ў галіне малекулярнай біялогіі. Канд. біял. н. (1989), дац. (2002). Скончыла БДУ (1973), дзе працуе з 1977. Навук. працы па вывучэнні механізмаў актывацыі клетак імуннай сістэмы, ролі апыўных форм кіслароду і азоту ў рэгуляцыі функцыян. актыўнасці клетак у норме і пры захворваннях, звязаных з парушэннем імунітэту. Дзярж. прэмія Беларусі 2000.
       Тв.'. Актпвные формы кнслорода п функцнональный отклнк нмунных клеток (разам
    
    
    з С.М.Чаранкевічам) // Фотобнологня н мембранная бнофнзнка. Мн., 1999; Investigation of GCSFinfluence on activity of neutrophils of healthy volunteers and oncohaematological patients by the chemiluminiscent method (y caаўг.) // Chemiluminescence at the turn of the milenium. Dresden. 2001. А.Б.Самаль.
    
    CEH Амарцья (н. 3.11.1933, Шанцінікетан, Індыя), індыйскі эканаміст. Др эканам. н. (1959). Скончыў Калькуцкі і Кембрыджскі (1955) унты. Выкладаў эканоміку ў ВНУ Індыі, Вялікабрытаніі і ЗША: у Джабалпурскім (1956—58), Дэлійскім (1963—71). Оксфардскім (1978—88 і з 1998) і Гарвардскім (1988—98) унтах, Лонданскай школе эканомікі (1971—77). У працы «Галеча і голад...» (1981) даследаваў фактары. якія вядуць да беспрацоўя і неэфектыўнасці сістэмы харч. размеркавання, выступае як прыхільнік дапамогі бедным і захавання стабільных цэн на прадукты харчавання. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1998.
      Тв.\ Рус. пер. — Развнтне как свобода (отрывок нз кннгн «Развнтне как свобода») // йндня. Перспектнвы. 2000. № 1. В.У.Адзярыха.
    
    СЕРБІЯ I ЧАРНАІ бРЫЯ (Србца u Црна Гора), дзяржава на Пд Еўропы, на Балканскім пве. На 3 мяжуе з Босніяй і Герцагавінай, Харватыяй, на Пн з Венгрыяй. на У з Румыніяй і Балгарыяй, на Пд з Македоніяй і Албаніяй; на ПдЗ абмываецца Адрыятычным морам. Пл. 102,35 тыс. км². Нас. 10 656 тыс. чал. (2002). Афіц. мова — сербская, выкарыстоўваецца албанская. Сталіца — г. Бялград. С. і Ч. — свабодная федэрацыя 2 рэспублік — Сербіі і Чарнагорыі. Захоўвае дзярж. сімволіку б. Югаславіі. У складзе Сербіі 2 аўт. краі — Ваяводзіна, Косава і Метохія.
      Гісторыя стварэння і дзяржаўнае ўладкаванне. Супольніцтва пад назвай Сербія і Чарнагорыя (СіЧ) заканадаўча аформілася ў лют. 2003 на тэр. скасава
    
    
    
    най Саюзнай Рэспублікі Югаславія. Прыцыповае рашэнне аб гэтым прынята ў сак. 2002 на перагаворах у Бялградзе паміж прэзідэнтамі Югаславіі (В.Каштуніца) і Чарнагорыі (М.Джуканавіч), якія падпісалі «Зыходныя асновы перабудовы адносін Сербіі і Чарнагорыі» і Дагавор ад 14.3.2002 аб прынцыпах перабудовы адносін паміж Сербіяй і Чарнагорыяй. Дагавор ратыфікаваны парламентамі Сербіі і Чарнагорыі 9.4.2002. Чарнагорыя атрымала права праз 3 гады правесці рэферэндум аб поўнай дзярж. незалежнасці. 20.10.2002 у Чарнагорыі адбыліся датэрміновыя парламенцкія выбары, на якіх перамогу атрымала кааліцыя «Дэмакратычны спіс за еўрапеўскую Чарнагорыю — М.Джуканавіч». 4.2.2003 Саюзная Скупшчына (парламент) Югаславіі прыняла Канстытуцыйную хартыю дзярж. супольнштва СіЧ і закон аб яе прымяненні. Раней гэтыя дакументы прыняты ў скупшчынах Сербіі і Чарнагорыі. Усе органы ўлады Югаславіі скасаваны і замест іх створаны новыя. Сербія і Чарнагорыя — цалкам раўнапраўныя рэспублікі, сумесна выпрацоўваюць знешнюю і абаронную палітыку. Кожная з іх мае ўласныя валюты (дынар і еўра), унутр. рынкі і мытныя сістэмы. Паводле Канстытуцыйнай хартыі СіЧ мае наступныя сумесныя інстытуты ўлады: прэзідэнта, Скупшчыну, Савет Міністраў і суд. Ва ўрадзе 5 міністраў: замежных спраў, абароны, міжнар. эканам. адносін, унутр. эканам. адносін, па абароне правоў чалавека і нац. меншасцей. СіЧ не мае дзярж. бюджэту, валютных рэзерваў, міністэрства фінансаў, Цэнтрабанка. Саветам Міністраў кіруе прэзідэнт СіЧ (з сак. 2003 чарнагорац С.Маравіч), якога выбірае аднапалатная Скупшчына (старшыня — серб Д.Мічунавіч). 28.12.2003 у Сербіі адбыліся пазачарговыя парламенцкія выбары. Па іх выніках галоўны кт Дэмакр. партыі Сербіі, якую ўзначальвае В.Каштуніца, даручыў яму сфарміраваць новы сербскі ўрад. У студз. 2004 другі прадстаўнік гэтай партыі Д.Маршычанін выбраны старшынёй новай Скупшчыны (парламента) Сербіі з адначасовым выкананнем абавязкаў прэзідэнта рэспублікі. Яго кандыдатуру пры пэўных умовах падтрымала Сацыяліст. партыя Сербіі, што дазволіла пераадолець крызіс. які мог прывесці да новых парламенцкіх выбараў. СіЧ прызнана міжнар. супольнасцю. Яна — чл. ААН (заняла месца б. Югаславіі), CaseTa Еўропы (з крас 2003), інш. міжнар. aprцый. Дыпламат. адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены ў сак. 2003.
       Прырода. Паўн. ч. Сербіі размешчана на паўд. ускраіне Сярэднедунайскай раўніны. Па правым беразе р. Сава і шыротным адрэзку ўздоўж р. Дунай распасціраюцца хрыбты і масівы Сербскага нагор’я і Усх.Сербскіх гор, на Пд — Македонскае нагор'е з катлавінамі Косава Поле і Метохія. Паўд.зах.
    
    454                СЕРБІЯ
    
    частка ў межах Дынарскага нагор’я (выш. да 2522 м, г. БобатаўКук). Найвыш. пункт краіны (2764 м) у хр. Kapa61, на мяжы з Албаніяй. Карысныя выкапні: каменны і буры вугаль, нафта і газ, медныя, свінцовацынкавыя і жал. руды, баксіты і інш. Клімат умерана кантынентальны, на ўзбярэжжы Адрыятычнага м. міжземнаморскі. Сярэдняя тра студз. ад 1 да 9 °C, ліп. 19—25 °C. За год выпадае 500—1500 мм ападкаў, у гарах, каля марскога ўзбярэжжа, да 3000 мм. У Чарнагорыі, каля бухты Котар,— самае вільготнае месца Еўропы (больш за 5000 мм ападкаў за год). Гал. рэкі — Дунай, Ціса, Сава, Марава, Дрына. Найб. возера Скадарскае (Шкодэр). Пераважаюць падзолістыя, бурыя лясныя і горналясныя глебы; тыповыя чарназёмы займаюць невял. плошчы ў Ваяводзіне, чырваназёмы прымеркаваны да вузкай пры.морскай паласы, у далінах рэк — алювіяльналугавыя глебы. На Дынарскім нагор’і пашыраны карст і голыя скалы. Схілы гор укрыты хвойнымі, мяшанымі і шыракалістымі (пераважна букавымі) лясамі, на ўзбярэжжы — хмызняковая расліннасць. Пад лесам 17% тэр. Нац. паркі: БіёградскаГора, Дурмітар (уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны), Лоўчан.
       Насельніцтва. Сербы складаюць 62,6% насельніцтва, албанцы — 15,5% (пераважна ў Косаве), чарнагорцы — 5%, венгры — 2,3% (пераважна ў Ваяводзіне). Жывуць таксама балгары, румыны, баснійцы, цыганы і інш. Вернікі правасл. хрысціяне (65%; у асн. сербы, чарнагорцы). мусульмане (19%; албанцы, баснійцы), католікі (4%; венгры, часткова чарнагорцы), пратэстанты (1%), іншыя (11%). Сярэдняя шчыльн. 104 чал. на 1 км . Найб. шчьшьна населены паўн. раўнінныя раёны. Гар. насельніцтва 52%. Найб. гарады (тыс. чал., 2002): Бялград — 1500, Прышціна — 194, Ніш — 185, Крагуевац — 178, НовіСад — 176, Падгорыца — 137. У прамсці і будве занята 41% эканамічна актыўнага насельніцтва, у сельскай гаспадрцы — 25%, сферы паслут — 34%.
       Гаспадарка. С. і Ч. — індустр.аграрная краіна. Распад Югаславіі ў 1991, які суправаджаўся трамадз. вайной, разрывам традыц. эканам. сувязей і спадам вытвсці, адмоўна паўплываў на эканоміку краіны. У 1992—93 валавы ўнутр. нрадукт (ВУП) скараціўся напалавіну. Сучасная эканоміка С. і Ч. ў значнай ступені залежыць ад міжнар. фін. і эканам. дапамогі. У 2000—03 краіна атрымала больш за 1,3 млрд. еўра донарскай дапамогі і крэдытаў. У 2002 ВУП склаў 25,3 млрд. дол. (2370 дол. на душу насельніцтва). 36% ВУП ствараецца ў прамсці, 26% — у сельскай гаспадарцы і рыбалоўстве, 38% — у сферы паслуг. Развіты чорная і каляровая металургія, машынабудаванне, тэкст. і фармацэўтычная прамсць. Аснова прамысл. вытвсці — горназдабыўная галіна. Краіна ў асноўным забяспечана мінер.
    
    рэсурсамі, за выключэннем энерганосьбітаў. Здабыча бурага вугалю і лігніту (Косава і на Пд ад Бялграда), нафты і прыроднага газу (Ваяводзіна), меднай (руднікі Бор, Майданпек, Бучым у Сербіі) і свінцовацынкавых (раёны г. Трэпча ў Косаве, гарадоў Плеўля' і Іванград у Чарнагорыі) руд, баксітаў (каля г. Нікшыч у Чарнагорыі) і інш. Электраэнергетыка базіруецца на мясц. і імпартуемым паліве, выкарыстанні гідраэнергет. рэсурсаў. Вытвсць электраэнергіі 31,7 млрд. кВт гадз (2001), у т.л. 62,9% на ЦЭС і 37,1% на ГЭС (на рэках Дунай, Дрына, Уласіна, Лім, Зета і інш.). Прадпрыемствы чорнай металургіі ў гарадах Смедарава і Нікшыч. каляровай — у гарадах Бор (вышіаўка і пракат медзі), Звечан, Шабац, Прышціна (свінец, цынк), Падгорыца (алюміній) і інш. Шматгаліновае машынабудаванне, у т.л. вытвсць аўтамабіляў (Крагуевац). трактароў, рачных суднаў, станкоў (Бялград, НовіСад), электратэхнікі і электронікі (Бялград, Ніш, Субаціца, Цэтыне). Асн. цэнтры хім. прамсці (вытвсць мінер. угнаенняў, сернай кты, гумаватэхн. вырабаў, штучных валокнаў) ■— Бялград, Ніш, Субаціца, Шабац; нафтаперапр. — НовіСад; фармацэўтычнай — Бялград. У лёгкай прамсці развіты тэкст. (баваўняная, шарсцяная), трыкат. і гарбарнаабутковая галіны. Дрэваапр., у т.л. мэблевая прамсць (Бялград, Субаціца); вытвсць буд. матэрыялаў. Харчасмакавая (мукамольная, алейная, цукр., вінаробная, агароднінакансервавая, тьпунёвая) прамс'Ць. Маст. рамёствы (дываны, вырабы з каляровых металаў). Аснова сельскай гаспадаркі — раслінаводства. Гал. раён таварнага земляробства — Ваяводзіна і сумежныя раёны на Пд ад рэк Сава і Дунай, даліна ніжняга цячэÐ