Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
В.Ф.Вінакураў.
КУЗЬМЯНКбЎ Віктар Паўлавіч (н. 27.5.1937, пас. Гарадок Крычаўскага рна Магілёўскай вобл.), бел. філосаф. Канд. філас. н. (1969), праф. (1988). Скончыў Магілёўскі пед. інт (1959) і Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1969). 3 1959 на камсамольскай і парт. рабоце (у 1977—87 нам. заг. аддзела навукі і навуч. устаноў ЦК КПБ). 3 1987 дырэктар Інта павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў грамадскіх навук пры БДУ (прарэктар БДУ), з 1994 — першы прарэктар гэтага інта (цяпер Рэсп. інт вышэйшай школы БДУ). Даследуе гэарэт. праблемы навук.тэхн. прагрэсу, выхавання і сацыялізацыі асобы, сац.філас. аспекгы развіцця і гуманітарызацыі сістэмы нар. адукацыі.
Тв:. Кнбернетнка н труд. Мн., 1972; Гуманітарызацыя адукацыі: сучасныя канцэпцыі і практыка. Мн„ 1994 (у сааўг.); Концепцня гуманмтармзацнн высшего образовання в Республмке Беларусь. Мн., 1995 (у сааўт.). КУЗЬМЯНКбЎ Міхаіл Іванавіч (н. 21.1.1939, в. Пыцькаўка БудаКашалёўскага рна Гомельскай вобл.), бел. вучоны ў галіне тэхналогіі матэрыялаў. Др тэхн. н. (1983), праф. (1985). Скончыў БПІ (I960). 3 1966 у Бел. тэхнал.
566 КУЗЮКОВІЧ
унце. Навук. працы па тэхналогіі фасфатных і сілікатных сувязных рэчываў, кампазіцыйных матэрыялаў на іх аснове — стаматалагічнага і хуткаацвярджальнага цэменту; хімічна і зносаўстойлівага шклокрышт. матэрыялу.
Тв.. Хнмня н технологня метафосфатов. Мн., 1985 (разам з У.В.Пячкоўскім, С.В.Плышэўскім). Я.Г.Міляшкевіч. КУЗЮКбвіЧ Пётр Маркавіч (н. 24.2.1924, в. Павязынь Маладзечанскага рна Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне хірургіі. Др мед. н. (1969), праф. (1970). Скончыў Мінскі мед. інт (1950). 3 1958 у НДІ туберкулёзу (з 1970 нам. дырэюгара), з 1974 у Бел. інце ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па праблеме хірург. лячэння туберкулёзу, неспецыфічных захворванняў лёгкіх. Распрацаваў шэраг аперацый на лёгкіх, плеўры і бронхах.
Тв.: Прнмененне механнческого шва прн хярургнческом леченмн туберкулеза легкнх. Мн., 1964; Хнрургнческое леченне больных распространеннымн формамн туберкулеза легкнх. Мн., 1973.
КУІНДЖЫ Архіп Іванавіч (студзень 1841, г. Марыупаль, Украіна — 24.7.1910), расійскі жывапісецпейзажыст. Правадз. чл. Пецярбургскай AM (з 1893). Жывапісу вучыўся самастойна і ў Пецярбургскай AM (1868). Чл. Тва перасоўных маст. выставак 1875—79 (гл. Перасоўнікі). Ініцыятар стварэння Тва мастакоў (1909, пазней Тва імя Куінджы). Выкладаў у Пецярбургскай AM (праф. з 1892, з 1894 праф.кіраўнік пейзажнай майстэрні, сярод вучняў А.Рылоў, М.Рэрых і інш.), адкуль у 1897 звольнены за падтрымку студэнцкіх патрабаванняў. У ранні перыяд зазнаў уплыў І.Айвазоўскага. У сярэдзіне 1870х г. стварыў шэраг карцін, у якіх пейзажны матыў разлічаны на канкрэтныя сац. асацыяцыі, што адпавядала канцэпцыі перасоўнікаў («Забытая вёска», «Чумацкі тракг»). У творах сталага перыяду імкнуўся да перадачы найб. выразных па асвятленні станаў прыроды. 3 дапамогай кампазіцыйных прыёмаў, якія дазвалялі стварыць панарамныя віды (высокі гарызонт і інш.), светлавых эфектаў і інтэнсіўных колераў, зведзеных да некалькіх гал. тонаў,
А.Куівджы. Днянро раніцай. 1881.
дамагаўся амаль поўнай ілюзіі натуральнага асвятлення: «Украінская ноч» (1876), «Бярозавы гай», «Пасля навальніцы» (абедзве 1879), «Ноч на Дняпры» (1880), «Дняпро раніцай» (1881) і інш. Работам позняга перыяду ўласцівы дэкаратыўнасць і знешняя эфекінасць колеравага ладу («Бярозавы гай», 1901, і ініп.).
Літ.: Марков В. AM. Куннджн. М., 1969; Неведомскнй М.П., Репнн Н.Е. А.Н.Кумнджн. Ростов н/Д., 1997.
Л. Ф. Салавей. КУЙ, у старажытнакітайскай міфалогіі пачвара ў выглядзе аднаногага бязрогага попельнасіняга быка, які мог хадзіць па паверхні мора, выклікаць моцны вецер і лівень. У некаторых помніках К. — аднаногі дракон або дух дрэў і камянёў, што жыве ў гарах. Пазней вобраз пачвары К. злучаны з Куем, што загадваў музыкай пры міфічным правіцелі Шуні.
КЎЙБЫШАЎ Валяр’ян Уладзіміравіч (6.6.1888, г. Омск, Расія — 25.1.1935), савецкі парт. і дзярж. дзеяч. 3 1904 у рэв. руху бальшавікоў. За ўдзел у рэвалюцыі 1905—07 выключаны з Ваен,мед. акадэміі ў Пецярбургу (1906). He аднаразова быў арыштаваны і ў ссылцы. Адзін з кіраўнікоў Кастр. рэвалюцыі 1917 у г. Самара, удзельнік грамадз. вайны (пераважна як паліт. камісар). 3 1921 чл. Прэзідыума, з 1926 старшыня Вышэйшага савета народнай гаспадаркі; кіраваў ажыцпяўленнем шіана ГОЭЛРО. Чл. ЦК (з 1922) і Палітбюро (з 1927) ЦК ВКП(б), Прэзідыума ЦКК (1923 — 26). У 1930—34 старшыня Дзярж. планавай камісіі. Паводле афіц. версіі, атручаны; у яго смерці абвінавачваліся падсудныя на т.зв. працэсе 21го (працэс праватрацкісцкага блока). У 1935— 91 яго імем наз. г. Самара.
КЎЙБЫШАЎСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА На р. Волга, у Самарскай, Ульянаўскай абласцях, рэспубліках Татарстан, Марый Эл, Чувашскай (Рас. Федэрацыя). Утворана плацінай Волжскай ГЭС. Запоўнена ў 1955—57. Пл. 6450 км², аб’ём 58 км³, даўж. 580 км, найб. шыр. 30 км, глыб. да 39 м. Сезоннае рэгуляванне сцёку; ваганні ўзроўню да 7,5 м. Замярзае ў ліст. — пач. снеж., крыгалом пачьшаецца ў крас. — пач. мая. Створана ў мэтах гідраэнергетыкі, воднага тран
спарту, ірыгацыі і водазабеспячэння. Рыбалоўства. На берагах — гарады Казань, Ульянаўск, Чэбаксары, Тальяці і інш., дамы адпачынку, санаторыі, базы турызму, воднага спорту, рыбнай лоўлі.
КЎЙБЫШАЎСКАЯ ВЙБЛАСЦЬ, назва Самарскай вобласці ў 1935—91.
КЎЙТА, агульная назва трох азёр (Верхняе К., Сярэдняе К. і Ніжняе К.) на ПнЗ Карэліі, у Рас. Федэрацыі. Агульная пл. каля 600 км². Злучаны пратокамі. Глыб. да 44 м (Верхняе К ). Замярзаюць у ліст., ускрываюцца ў маі. Сцёк праз р. Кем; з пабудовай на ёй лесасплаўнай плаціны (1956) ператвораны ў вадасховішча. Сплаў лесу, рыбалоўства. КУК (Cook) Джэймс (27.10.1728, Мартан, каля г. Мідлсбра, Вялікабрытанія — 14.2.1779), англійскі мараплавец.
Дж.Кук.
Узначаліў 3 кругасветныя плаванні. У час першай экспедыцыі (1768—71) на караблі «Індэвар» прыбыў на ваў Таіці, нанёс на карту авы Таварыства, даследаваў Новую Зеландыю і праліў паміж Паўночным і Паўднёвым яе авамі, адкрыў Вял. Бар'ерны рыф і ўсх. ўзбярэжжа Аўстраліі, якое пад назвай Новы Паўд. Уэльс абвясціў брыт. уладаннем. У час другога плавання (1772—75) на караблі «Рэзальюшэн» у пошуках Паўд. мацерыка дасягнуў шыр. 71°10', адкрыў і даследаваў авы Новая Каледонія, Паўд. Сандвічавы, Паўд. Георгія і інш. У час трэцяй экспедыцыі (1776—79) на караблях «Рэзальюшэн» і «Дыскаверы» даследаваў берагі Канады, Аляскі і Камчаткі, адкрыў Гавайскія авы, дзе быў забіты ў сутычцы з мясц. насельніцгвам. Яго імем названа больш за 20 геагр. аб’екгаў, у т.л. гара на вве Паўднёвым у Новай Зеландыі (гл. Кука гара), праліў паміж Паўночным і Паўднёвым авамі Новай Зеландыі (гл. Кука праліу), 2 групы астравоў у Ціхім ак. (гл. Кука астравы), заліў каля берагоў Аляскі (гл. Кука заліў) і інш.
КЎКА АСТРАВЫ (Cook Islands). У цэнтральнай ч. Ціхага ак., у Палінезй; аўт. дзяржава ў свабоднай асацыяцыі з Новай Зеландыяй. Пл. 240,1 км². Нас. 19,8 тыс. чал. (1997); мясц. жыхары — пераважна палінезійцы авоў Кука. Каля 27 тыс. мясц. жыхароў жыве ў Новай Зеландыі. Сярэдняя шчыльн. 82,5 чал. на 1 км². Больш за палавіну насельніцтва сканцэнтравана на вве Раратонга (пл. 67 км²), там жа адм. ц. і порт Аваруа (каля 1,5 тыс. ж.). Афіц. мова — англійская, шырока выкарыстоўваецца
кукевіч 567
мясц. мова. Большасць вернікаў — пратэстантыкангрэгацыяністы (75%), ёсць католікі (10%) і інш. Нац. свята — Дзень канстытуцыі (4 жн.). У склад К.а. уваходзяць 15 астравоў, адлегласць з Пн на Пд каля 1 тыс. км, з 3 на У каля 800 км. Падзяляюцца на 2 групы: Паўднёвую (8 астравоў, ііл. 212,1 км², у асноўным вулканічнага паходжання, выш. да 652 м — г. ТэМанга на вве Раратонга), Паўночную (7 каралавых атолаў, пл. 28 км²). Клімат трапічны пасатны. На паўд. астравах цёплая зіма (чэрв.— жн., сярэдняя тра каля 22 °C) і гарачае лета (каля 26 °C), на Пн сезонныя адрозненні невялікія. Сярэднегадавая колькасць ападкаў каля 2000 мм. У ліст.—крас. сезон ураганаў. Рэчкі і ручаі ёсць толькі на вулканічных астравах, там жа на схілах гор лясы з пальмаў, фікусаў і інш. раслін. На атолах расліннасць бедная. Вырошчваюць какосавую пальму, тара, бананы, маніёк, жыхары паўд. астравоў — батат, фасолю, кукурузу, апельсіны, ананасы, памідоры. Развіты свіна і птушкагадоўля. Рыбалоўства, здабыча штучна вырашчанага жэмчугу, перламутру, чарапахавых панцыраў. 2 швейныя фкі, піваварны зд, прадпрыемствы па перапрацоўцы садавіны і рыбы. Найб. важная галіна эканомікі — замежны турызм. 3 абслугоўваннем турыстаў (пераважна з Новай Зеландыі і Аўстраліі) звязана болыпасць працоўных. Дадатковы даход краіне прыносіць рэалізацыя мясц. паштовых марак. Транспарт пераважна марскі. Аэрадромы на авах Раратонга і Аітутакі, якія з’яўляюцца цэнтрамі турызму. Экспартуюць копру і трапічныя фрукты. Гандл. сувязі ў асноўным з Новай Зеландыяй. Дэфіцыт знешнегандл. балансу і бюджэту пакрываецца субсідыямі Новай Зеландыі. Грашовая адзінка — новазеландскі долар.
Заселены паленезійцамі ў 1м тыс. н.э. У 1773 адкрыты брьгг. мараплаўцам Цж.Кукам (адсюль Назва). У 1821 туг замацаваліся еўрап. місіянеры хрысціянства. У 1888 абвешчаны брыт. пратэктаратам, у 1891 перададзены пад кантроль Новай Зеландыі, з 1915 яе калонія. У 1915 створаны Заканад. савет. У 1957 ён пераўгвораны ў Заканад, асамблею, пры якой існуе палата арыкі (правадыроў) з дарадчымі функцыямі. Паводле канстытуцыі 1965 жыхары К.а., застаючыся грамадзянамі Новай Зеландыі, маюць аўтаномію ва ўнутр. справах. Новая Зеландыя захавала кантроль за знешняй палітыкай і абаронай К.а.
Літ.: Малаховскнй К.В. йсторня островов Кука. М., 1978.
КУКА ГАРА (Cook Mount; мясц. назва A а р а н г і, на мове маоры — вял. белае воблака), найбольшая вяршыня ў Новай Зеландыі, на вве Паўднёвы. Выш. 3764 м. Складзена з крышт. парод. Вяршыня мае форму сядла з вельмі стромкімі схіламі. Снежнікі, ледавікі, у т.л. ледавік Тасмана (даўж. 29 к.м). Нац. парк МаўнтКук (уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны). Названа ў гонар Цж.Кука.
КУКА ЗАЛІЎ (Cook Inlet), К е н а й с к і з а л і ў, заліў Ціхага ак. каля паўд. берагоў Аляскі. Даўж. 370 км, шыр. 18—111 км, глыб. 22—78 м. Берагі на Пд высокія, скалістыя, моцна парэзаныя, на Пн нізкія. Прылівы паўсутачныя (да 12 м). Моцнае прыліўнае цячэнне са скорасцю да 15,5 км/гадз. Каля вяршыні К.з. — порт Анкарыдж. Названы ў гонар Цж.Кука.