• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
       Тв:. Научные основы прнменення удобреннй в Западном регноне СССР. Мн., 1981 (у сааўг.); Прнмененне удобреннй в ннтенсмв ном земледелнн: (Справ. пособне). Мн , 1989 (у сааўт.).
    
    КУКРЫНІКСЫ (псеўд. паводле nepmux літар прозвішчаў і :мя), творчы калекгыў рас. графікаў і жывапісцаў; Купрыянаў Міхаіл Васілевіч (21.10.1903, в. Цецюшы, Татарстан — 11.11.1991), Крылоў Парфірый Мікітавіч (22.8.1902, в. Шчалкунова Тульскай вобл., Расія — 15.5.1990), С а к а л о ў Мікалай Аляксандравіч (н. 21.7.1903, Масква). Нар. мастакі СССР (1958). Правадз. члены AM СССР
    
    Кукрыніксы. Уцёкі фабрыканта. 3 серыі «Старыя гаспадары». 1936—37.
    
    (1947). Героі Сац. Працы (Крьыоў з 1972, Купрыянаў і Сакалоў з 1973). Вучыліся ў маск. Вышэйшым маст.тэхн. інце (паміж 1921—29). Працавалі разам з 1924. Выпрацавалі новы тып карыкатуры, які вызначаўся вострай надзённасцю, вынішчальназ’едлівым вырашэннем тэмы, шаржыраванай характарыстыкай персанажаў (серыі «Транспарт», 1933—34; «Пра дрэнь», 1959—60). Вял. папулярнасць мелі карыкатуры, плакаты і «Вокны ТАСС», створаныя ў час Вял. Айч. вайны: «Бязлітасна разгромім і знішчым ворага'», «Клешчы ў клешчы» (абодва 1941), «Згубіла я пярсцёнак... (а ў пярсцёнку — 22 дывізіі)» (1943) і інш. Працавалі ў кніжнай графіцы: ілюстрацыі да
    
    
    БЕСПОШАДНО
    
    Кукрыніксы. Бязлітасна разгромім і знішчым ворага! 1941.
    
    твораў І.Ільфа і Я.Пятрова («12 крэслаў», 1933, 1967; «Залатое цялё», 1971), М.СалтыковаШчадрына («Паны Га
    
    
    лаўлёвы», 1939, і інш.), А.Чэхава («Дама з сабачкам», «Чалавек у футарале», 1940—46, і інш.), М.Горкага («Жыццё Кліма Самгіна», 1933; «Фама Гардзееў», 1948—49; «Маці», 1950), М.Сервантэса («Дон Кіхот», 1949—52) і інш. Сярод жывапісных твораў: серыя «Старыя гаспадары» (1936—37), «Уцёкі фашыстаў з Ноўгарада» (1944—46), «Канец» (1947— 48), «Абвінавачванне (Ваенныя злачынцы і іх абаронцы на Нюрнбергскім працэсе)» (1967) і інш. Індывідуальна працавалі як партрэтысты і пейзажысты. Дзярж. прэміі СССР 1942, 1947, 1949, 1950, 1951. Ленінская прэмія 1965.
      Літ:. Соколова Н.К. Кукрыннксы. М., 1962.
    КУКЎЙ Давыд Міхайлавіч (н. 2.6.1946, Мінск), бел. вучоны ў галіне металургіі і ліцейнай вытвсці. Др тэхн. н. (1988), праф (1990). Скончыў БПІ (1969). 3 1969 у Бел. політэхн. акадэміі. Распрацаваў рэсурсазберагальныя тэхнал. працэсы вырабу дакладных адлівак і новых ліцейных матэрыялаў. Дзярж. прэмія Беларуеі 1990.
      Тв.: Новое в лнтейном пронзводсгве. Мн., 1981 (у сааўт.).
    КУКУНбР (манг. сіняе возера), Ц ы н х а й, бяссцёкавае салёнае возера ў Кітаі, ва ўсх. ч. гор Наньшань. Даўж. каля 105 км, шыр. да 65 км, пл. каля 4,2 тыс. км², глыб. да 38 м. Размешчана на выш. 3205 м, займае цэнтр. ч. Кукунорскай раўніны. Берагі слаба расчлянёныя, развіты стараж. азёрныя гэрасы (выш. да 50 м). Пясчаныя астравы. У К. упадаюць 23 ракі, найб. р. БухГол утварае дэлыу. 3 ліст. да сак. ледастаў. Багатае рыбай. Фауністычны заказнік Цынхайху.
    КУКУРЎЗА, м a і с (Zea mays), кветкавая расліна сям. метлюжковых. Радзіма — Цэнтр і Паўд. Амерыка. Уведзена ў культуру на тэр. сучаснай Мексікі
    
    Кукуруза.
    
    570 КУКУРУЗАЎБОРАЧНЫ
    
    каля 5200 да н.э., у Еўропе — з канца 15 ст. Вырошчваецца ў Паўд. і Паўн. Амерыцы, Паўд. і ГІаўд.Усх. Еўропе, Паўд.Усх. Азіі, Паўд. і Усх. Афрыцы.
      Аднагадовая травяністая расліна з прамастойным сцяблом выш. да 6 м. Каранёвая сістэма валасніковістая. Лісце шырокае, лінейналанцэтнае, хвалістае па краях. Кветкі аднаполыя. Мужчынскія суквецці — мяцёлкі на верхавінцы сцябла, жаночыя — катахі ў лісцепадобных абгортках у пазухах лісця. Плод — зярняўка. Па будове і марфалогіі насення К. падзяляецца на 9 бат. груп. Зерне, сцёблы, лісце, катахі выкарыстоўваюцца ў вытворчасці прадуктаў і вырабаў (напр., алей, кансервы, крупы, крухмал, кукуруэныя шматкі, мёд, мука, папера, пластмаса і інш.). Кармавая і харч. расліна.
      Літ.: Г р у ш к а Я. Монографня о кукурузе: Пер. с чеш. М., 1965; Шмараев Г.В. Кукуруза: (Фнлогення, класснфнкацня, селекдня). М., 1975. У.П.Пярэднеў.
    КУКУРУЗАЎБОРАЧНЫ КАМБАЙН, машына для ўборкі кукурузы на зерне, сілас і зялёны корм. Зразае сцёблы ку
    
    
    Самаходны кукурузаўборачны камбайн.
    
    курузы, адрывае ад сцёблаў катахі і ачышчае іх ад абгорткі (або абмалочвае), здрабняе сцёблы з лісцем, выгружае катахі (зерне) і здробненую масу ў трансп. сродкі.
       Самаходны К.к. — 6радковы, забяспечвае ўборку кукурузы ў катахах або з іх абмалотам. Mae жняяркі ручаёвага тыпу, 2 зменныя рабочыя вузлы (пры абмалоце катахоў замест катахаачышчальніка манціруюць малатарню), транспарцёры і інш. Прычапны К.к. — 2радковы, агрэгатуецца з трактарам, убірае кукурузу ў ачышчаных катахах, можа пераабсталёўвацца для ўборкі кукурузы на сілас. Для ўборкі кукурузы і інш. культур толькі на сілас выкарыстоўваюць сіласаўборачны камбайн.
    КУКУРЎЗНЫ АЛЕЙ. м a і с а в ы а л е й, раслінны тлусты алей з зародкаў кукурузы. Атрымліваюць прасаваннем ці экстрагаваннем арган. растваральнікамі. Светлажоўтая вадкасць, шчыльн. 924 кг/м³ (15 °C), тра застывання ад 10 да 15 °C. Паўвысыхальны алей (гл. Алеі). Выкарыстоўваюць як харч. прадукг, у вытвсці маргарыну, мыла.
    КЎКУТА (Ciicuta), горад на Пн Калумбіі каля граніцы з Венесуэлай. Адм. ц. дэпартамента Паўн. Сантандэр. Засн. ў 1733. 450 тыс. ж. (1992). Гандл. цэнтр на адгалінаванні Панамерыканскай шашы. Прамсць: паліграф., тэкст., харчасмакавая. Цэнтр раёна вытвсці кавы і тытуню. Унт.
    
    
    КУКУЦЕНІ (Cucuteni), энеалітычнае пасяленне ў Румыніі. Выяўлена за 12 км ад г. Ясы. Ранняя фаза датуецца 3380, позняя — 3000 да н.э. Выяўлены рэйгткі глінабітных дамоў. Для ранняй фазы К. харакгэрна кераміка з трохколернай спіральнай размалёўкай і з паглыбленым спіральным арнаментам, грубы кухонны посуд, прылады працы з крэменю, косці, рогу і медзі, гліняныя схематызаваныя жаночыя статуэткі. Позняя фаза адметная керамікай з аднаколернай (чорнай) размалёўкай па аранжаважоўтай паверхні, грубым кухонным посудам і керамікай са шнуравым арнаментам, глінянымі жаночымі статуэткамі з чорнай размалёўкай, фігуркамі жывёл, меднымі кінжаламі, сякерамі, нажамі, шыламі, бранзалетамі. Тэрмінам «К» наз. культуру размаляванай керамікі, аналагічную трыпольскай культуры.
    
    КУКУШЫЛІ, паўднёвы хрыбет горнай сістэмы Куньлунь на паўн.ўсх. ускраіне Тыбецкага нагор’я, у Кітаі. Даўж. каля 800 км, выш. да 6000 м. Утварае паласу хаатычна размешчаных шіоскавяршынных масіваў, сопак і град з друзаватай паверхняй. Складзены пераважна з сланцаў і вапнякоў. У зах. і цэнтр. ч. — невял. снежнікі і ледавікі. Расліннасць халодных пустынь.
    
    КЎКША, р о н ж a (Perisoreus infaustus, або Cractes infaustus), птушка сям. крумкачовых атр. вераб’інападобных. Пашырана ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. Жыве ў хваёвых лясах. На Беларусі трапляецца на Пн восенню і зімой, рэдкі залётны від.
      Даўж. да 31 см, маса да 150 г. Апярэнне густое, пушыстае. Верх галавы цёмнакарычневы. Шыя, спіна светлашэрыя, брушка рыжаватае, хвост з цёмнай палоскай. Корміцца насякомымі, павукамі, дробнымі грызунамі, ягадамі, насеннем хваёвых дрэў. Гнёзды на дрэвах. Нясе 3—5 яец. У Канадзе трапляецца блізкі від К. канадская (Р. canadensis), адрозніваецца ад ронжы колерам апярэння.
    Э.Р. Самусенка.
    
    КУЛАГА, у беларусаў каша з жытняй або ппіанічнай мукі і соладу. Варылі таксама з ягад, дадавалі муку, мёд, цукар. Пашырана пераважна на Палессі.
    
    
    Кукша.
    
    КУЛАГА Георгій Вікенцьевіч (20.7.1919, в. Блячына Клецкага рна Мінскай вобл. — 25.1.1990), бел. вучонырэўматолаг. Др мед. н. (1977), праф. (1978). Скончыў Мінскі мед. інт (1952). У 1961—86 заг. кафедры Гродзенскага мед. інта. Навук. працы па лячэнні рэўматызму, сасудзістай паталогіі.
       Тв:. Гнпертоннческая болезнь как нарушенме саморегуляцнн кровообрашення. Мн., 1969 (разам з М.І.Арынчыным).
    
    КУЛАГІН Анаталь Мікалаевіч (н. 23.1.1947, г. Барысаў Мінскай вобл.), бел. мастацтвазнавец, гісторык архітэк
    
    
    А.М Кулагін.          М.М.Кулагін.
    
    туры. Канд. мастацтвазнаўства (1986). Скончыў БШ (1960). 3 1970 у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац. АН Беларусі. Працы па гісторыі і тэорыі архітэктуры і мастантва Беларусі: «Архітэкгура і мастацтва ракако на Беларусі» (1989), «Адраджэнне готыкі» (1993). Адзін з аўтараў «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (т. 1—7, 1984—88; Дзярж. прэмія Беларусі 1990), «Гісторыі беларускага мастантва» (т. 2—3, 1988—89), кн. «Страчаная спадчына» (1998).
    
       Тв:. Архптектура дворцовоусадебных ансамблей Белорусснн: Вторая половнна XVIII — начало XIX в. Мн., 1981; Помнікі Слоніма. Мн., 1983 (разам з В.Б.Караткевіч); Дзержннідмна: Прошлое н настояшее. Мн., 1986 (разам з АІ.Валахановічам); Шэдэўры архітэктуры ракако. Мн., 1991. Элітная архітэктура барока Беларусі ў агульнаеўрапейскім кантэксце // Барока ў беларускай культуры і мастацтве. Мн., 1998; Ambony rokokowe w kosciolach na Bialorusi // Biuletyn historii sztuki. 1988. № 1—2.
    
    КУЛАПН Андрэй Міхайлавіч (4.9.1921, в. Старое Закружжа Веткаўскага рна Гомельскай вобл. — 9.8.1980), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Магілёўскі аэраклуб (1939), Армавірскую ваен. авіяц. школу пілотаў (1942), Ваен. паветр. акадэмію (1954). 3 1936 працаваў на аўтарамонтным здзе ў Магілёве. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1942 на Паўд., Закаўказскім, Паўн.Каўказскім, 2м Бел. франтах. Лётчыкзнішчальнік капітан К. зрабіў 762 баявыя вылеты, правёў 142 паветр. баі, збіў 32 варожыя самалёты, 7 у ірупавых баях. Да 1956 у Сав. Арміі, палкоўнік. 3 1959 на парт. рабоце, з 1961 інструктар, заг. сектара ЦК КПБ. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1947— 51.
    
    
    КУЛАКОЎСКІ 571
    
    КУЛАГІН Мікалай Міхайлавіч (19.1.1860, с. Шылавічы Духаўшчынскага рна Смаленскай вобл., Расія — 1.3.1940), бел. і расійскі заолаг і энтамолаг. Акад. АН Беларусі (1934), УАСГНІЛ (1936). Чл.кар. Pac. АН (1913), AH СССР (1925). Скончыў Маскоўскі унт (1884), працаваў у ім (з 1919 праф.), адначасова ў 1934—36 дырэктар Інта біял. навук АН Беларусі. Навук. працы па пчалярстве, барацьбе са шкоднікамі с.г. культур, размнажэнні, спадчыннасці і эвалюцыі жывёл, старэнні і смерці арганізма.
      Тв.: Вредные насекомые н меры борьбы с ннмн. Т. 1—2. 4 нзд. М.; Л., 1927—30; Зоологня. 2 нзд. М., 1938.
    
    КУЛАГІН Міхаіл Васілевіч (1900, с. Марчугі Васкрасенскага рна Маскоўскай вобл. — 31.7.1956), дзяржаўны і парт. дзеяч БССР. У 1918—20 у Чырв. Арміі. 3 1937 старшыня Слуцкага акр. выканкома, старшыня Аргкамітэта ЦВК БССР па Мінскай вобл., нам. старшыні СНК БССР, адначасова са студз. 1939 2і сакратар ЦК КП(б)Б. У 1941—49 1ы сакратар Новасібірскага абкома ВКП(б). Потым у Савеце па справах калгасаў пры CM СССР і Мінве сельскай гаспадаркі СССР. Чл. ЦК КП(б)Б у 1938—41, чл. Бюро ЦК КП(б)Б у 1939—41. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1938—47, Вярх. Савета СССР у 1937—46.