Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
КАНТРАПЎНКТ (ням. Kontrapunkt ад лац. punctum contra punctum літар. кропка супраць кропкі), 1) узгодненае спалучэнне 2 і болей самаст. меладычных ліній у шматгалосым цэлым. Адрозпіваюць кансанансныя К. строгага (дысананс падрыхтоўваецца кансанансам і вырашаецца) і свабоднага (дысананс не патрабуе падрыхіоўкі, абавязковае толькі яго вырашэнне) пісьма; дысанансны К. 20 ст., дзе дысананс набывае амаль поўную самастойнасць. К. наз. простым, калі спалучэнне галасоў не прадугледжвае новага варыянта, і складаным, калі дапускае магчымасць новых спалучэнняў—варыянтаў пачатковага. 2) Тое, што поліфанія. 3) Мелодыя, што суправаджае меладычны голас, саступаючы яму ў індывід. выразнасці.
Літ.: Т а н е е в С.Н. Подвнжной контрапункт строгого ішсьма. М., 1959; Юж ак К. Некоторые вопросы современной теорнн сложного контрапункта //Вопросы теорнн н эстетякн музыкн. М.; Л., 1965. Вып. 4; Д р у к т А.А. О компознцнонном строеннн двухголосных ннвенцнй Баха. Мн., 1979.
А.А.Друкт.
КАНТРАСТ (франц. contraste), рэзка выражаная процілегласць. 1) 3 р о к a
в ы К. — зрокавая ацэнка яркасці (асветленасці) прадмета (ці яго колеру) у параўнанні з навакольным фонам. Найменшы К., які ўспрымаецца вокам, наз. парогавым. 2) К. фатаграфічн ы — харакгарыстыка негатыўнага (ці пазітыўнага) фатаграфічнага відарысу па суадносінах яго самага светлага і самага цёмнага ўчасткаў. Для чорнабелых відарысаў вызначаецца як рознасць найб. і найменшай аптычных шчыльнасцей пачарнення і паказвае скорасць нарастання пачарнення з павелічэннем экспазіцыі.
КАНТРАСТЫЎНАЯ ЛІНГВІСТЫКА, канфрантатыўная лінгвістыка, супастаўляльнае м о вазнаўства, кірунак лінгвістычных даследаванняў дзвюх або некалькіх моў. Мэта К. л. — выяўленне агульных асаблівасцей ці адрозненняў моў, што вядзе да стварэння моўнай тыпалогіі (устанаўлення пэўных тыпаў моў паводле струкгуры асобных частак гэтых моў: фаналагічнай сістэмы, грамат. структуры, лексічнага складу, стылістыкі і інш). Выкарыстоўваецца для апісання дзвюх або некалькіх моў з дыдактычнымі мэтамі (напр., у перакладазнаўстве), пры вывучэнні моў свету. Супастаўленне моў у К. л. адбываецца на аснове параўнання сістэм моў або на аснове параўнання тэкстаў, якія лічацца эквівалентнымі. Маічыма супастаўляльнае даследаванне моў і на адным сінхронным зрэзе, і ў ходзе моўнай эвалюцыі (у дыяхраніі).
Літ:. Я р ц е в a В.Н. Контрастнвная грамматнка. М., 1981; Методы сопоставятельного язученяя языков. М., 1988; Теоретнческне н методологяческме проблемы сопоставмтельного нзучення славянскмх языков. М., 1994; Нехай О.А., Поплавс к а я Т.В. Сравннтельная тяпологяя англяйского я белорусского языков. Мн., 1983; Белорусскоболтарскме языковые параллелн. Мн., 1992; Славяногерманскяе языковые параллелн. Мн., 1996. А.Я.Супрун.
КАНТРАЦЙІІЦЫЯ (ад лац. contraceptio літар. процізачацце), метады і сродкі папярэджання цяжарнасці. Адрозніваюць К. фізіял. і штучную. Фізіял. К. заснавана на палавым устрыманні ў авуляцыйны перыяд (з 12га да 16га дня пры 28дзённым менструальным цыкле), калі зачацце найб. верагоднае. Тэрміны авуляцыі могуць вар’іраваць, што робіць К., заснаваную на фізіял. асаблівасцях, не вельмі надзейнай. Часовая стэрыльнасць (немагчымасць зачацця) бывае ў многіх жанчын пры кармленні грудзьмі, асабліва ў першыя месяцы пасля родаў. Штучная К. ўключае мех., хім., біял., хірург. і камбінаваныя сродкі і метады. К. мае значнае сац. значэнне як адзін з асн. метадаў прафілактыкі аборту, планавання сям’і, рэгулявання росту народанасельніцтва і інш. Гл. таксама ПроцЬачаткавыя сродкі. І.УДуда.
КАНТРДАНС (франц. contredanse ад англ. country dance літар. вясковы Tanett), старадаўні англійскі парнамасавы танец. Упершыню ўпамінаецца ў лры пад 1579. Выконваецца любой колькас
цю пар, якія ўтвараюць круг або 2 процілеглыя лініі. Муз. памеры 2/4 і 6/8. У 18—19 ст. пашыраны ў Еўропе, у т. л. ў Расіі. Яго шматлікія разнавіднасці: кадрыля, гросфатэр, жасез, англез, тампет, лансье, катыльён, матрэдур і інш. Асн. рухі; слізготны крок, балансе, па дэ баск і інш. Мелодыі К. выкарыстоўвалі кампазітары як тэмы варыяцый, у балетах — як заключны нумар (Л. Бетховен, Ж.Ф.Рамо і інш.). У 19 ст. страціў папулярнасць, але захаваўся ў нар. побыце (Англія, Шатландыя); у 20 ст. адраджаецца.
КАНТРбЛЬ САЦЫЯЛЬНЫ, спосаб самарэгуляцыі сац. сістэмы, які забяспечвае ўпарадкаванае ўзаемадзеянне яе кампанентаў (індывідаў, груп, супольнасцей) з дапамогай нарматыўнага рэгулявання адпаведнымі нормамі, правіламі, традыцыямі, звычаямі. Важнейшая яго функцыя — стабілізуючая. Для ажыццяўлення К. с. неабходна аўтарытэтная інтэрпрэтацыя нарматыўных абавязацельстваў спец. створанымі сац. інтамі культуры, права, кіравання і інш., якія ў неабходных выпадках павінны прыняць не толькі меры выхавання і заахвочвання, але і прымусу. Гэтыя інты ўжываюць санкцыі: фарм а л ь н ы я, афіц. прадпісаныя грамадствам або аргцыяй (павышэнне або зніжэнне службовага статусу, узнагарода, пакаранне); нефармальныя (ухваленне, абурэнне і інш.); пазіт ы ў н ы я (грамадскае прызнанне заслуг, прэміраванне, прысваенне ганаровага звання), негатыўныя (вымова, штраф, асуджэнне, ізаляцыя і інш.). Асн. спосабы К. с.: заахвочванне за ўчынкі, якія адпавядаюць канггоўнасцям і нормам, што існуюць у грамадстве; прадухіленне непажаданых учынкаў; устрымліванне ад дзеянняў, якія парушаюць нормы і правілы паводзін; пакаранне за парушэнне прававых, маральных і інш. нормаў; выпраўленне асоб, якія парушылі сац. нормы, учынілі злачынства і г. д. У сістэме К. с. асаблівая роля належыць сац. інтам [крымінальнае права, міліцыя (паліцыя), суды, пракуратура і інш.], а таксама грамадскай думцы, культ. традыцыям народа. ЯМ. Бабосаў.
КАНГРОЛЬНАКАСАВАЯ МАШЫНА, элекграмеханічная машына для механізацыі касавых аперацый, уліку грашовых паступленняў, падсумоўвання кошту пакупкі (паслуг) і выдачы касавага чэка. Асн. частка машыны — элекгронны лічыльны механізм з прыстасаваннем, якое друкуе на кантрольнай стужцы лічбысумы або ўмоўныя знакі.
КАНТРОЛЬНАЯ ПАЛАТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРЎСЬ, вышэйшы орган фін.эканам. кантролю ў краіне ў 1992—96. Утваралася Вярх. Саветам, дзейнічала пад яго кіраўніцгвам і была падсправаздачная яму. Ажыццяўляла кантроль за выкананнем рэсп. бюджэту, выкарыстаннем дзярж. уласнасці, выкананнем актаў Вярх. Савета, якія рэгулявалі адносіны дзярж. уласнасці, гасп., фін. і
КАНТЫНУУМ 7
падатковыя адносіны. Старшыню палаты выбіраў Вярх. Савет тэрмінам на 5 гадоў. Функцыі, паўнамоцгвы, склад і струкгура К. п. Р. Б. вызначаліся Законам «Аб кантрольнай палаце Рэспублікі Беларусь» ад 13.3.1992. Скасавана паводле Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6.12.1996. Яе функцыі ўскладзены на Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.
КАНТРбЛЬНЫ ПАКЕТ АКЦЫЙ, доля агульнай сумы выпушчаных акцый, якая належыць яе трымальніку (уладальніку) і дае яму права рашаючага голасу на сходзе акц. тва, а таксама магчымасць кантраляваць яго дзейнасць, быць фактычным гаспадаром тва, распараджацца капіталам (сродкамі) астатніх яго ўдзельнікаў. Тэарэтычна гэта доля (частка) вызначаецца ў памеры 51% ад агульнай сумы акцый, але пры значным распаўсюджанні дробных акцый дастаткова валодаць 20—30% (часам і менш), каб поўнасцю кантраляваць дзейнасць тва. У.Р. Залатагораў.
КАНТРЫ (ад англ. country music вясковая музыка), у шырокім сэнсе—пласт традыцыйнай сялянскай песеннатанц. культуры Вялікабрытаніі і белага насельніцтва ЗША (пераважна Поўдня і Сярэдняга Захаду), у вузкім—галіна амер. папулярнай музыкі 20 ст., заснаваная на традыцыях гэтай культуры. Уключае нар. і аўгарскія песні, балады, рэліг. гімны, інстр. п’есы, танцы. Тыповыя інструменты К. — скрыпка, банджа, мандаліна, гітары розных відаў, кантрабас, губны гармонік, акардэон. Для ансамбляў К. (2—10 чал.) характэрны спецыфічнае «насавое» спяванне ў высокай тэсітуры, паслядоўнае чаргаванне салістаў у вак. і інстр. эпізодах.
КАНТРЫБЎЦЫЯ (лац. contributio), 1) грашовыя сумы, якія выплачваюцца пераможанай дзяржавай дзяржавепераможцу пасля заканчэння вайны. У аснову К. пакладзена «права пераможцы» незалежна ад таго, справядлівую ці несправядлівую вайну вяла дзяржавапераможца. Узнікла як сродак, з дапамогай якога насельніцтва пераможанага горада або дзяржавы адкуплялася ад рабавання. 3 мэтай абмежавання непамернага рабавання ў Гаагскую канвенцыю аб законах і звычаях сухапутнай вайны 1907 уключаны палажэнні пра К. Аднак у 1й і 2й сусв. войнах гэтыя палажэнні груба парушаліся. Жэнеўская канвенцыя 1949 аб абароне грамадз. насельніцгва ў час вайны спагнанне К. не прадугледжвае. Краіны Антанты пры распрацоўцы Версальскага мірнага дагавора 1919 вымушаны былі фармальна адмовіцца ад К., але замяпілі яе рэпарацыямі. Парыжскія мірныя дагаворы 1947 паслядоўна праводзілі прынцып недапушчэння К. На змену К. прыйшлі рэпарацыі, рэстытуцыі, субстытуцыі і інш. формы матэрыяльнай адказнасці дзяржаў.
КАНТЎЗІЯ (ад лац. contusio удар), паталагічны стан, што ўзнікае пры ўздзеянні на паверхню ўсяго цела ці боль
шай яго ч. мех. сілы (напр., завал пяском), або ўдарнай паветранай хвалі (выбух і інш.). Для К. характэрныя страта прытомнасці (ад некалькі хвілін да сутак), нязначныя знешнія пашкоджанні ці іх адсугнасць. Бываюць цяжкія пашкоджанні ўнутр. органаў (печані, нырак, страўніка і інш.), пераломы канечнасцей, рэбраў, чэрапнамазгавыя траўмы. Пасля апрытомлівання — моцны галаўны боль, моташнасць, ірвота, парушэнні адчувальнасці, мовы, рухомасці, паралічы і інш. Найб. цяжкая К. галаўнога мозга.
КАНТЫЛЁНА ( ад лац. cantilena спевы), 1) напеўная вак. ці інстр. мелодыя, а таксама песня або інстр. твор з напеўнай мелодыяй. 2) Напеўнасць музыкі і яе выканання, здольнасць пеўчага голасу да напеўнага выканання мелодыі.
КАНТЫНГЁНТ (ад лац. contingens (contingentis) які дастаецца на долю], 1) сукупнасць людзей, што складаюць аднародную ў якіхн. адносінах групу, катэгорыю, напр., К. вучняў. 2) Устаноўленая для якіхн. мэт найб. колькасць, норма чагонебудзь. Напр., норма прыёму ў ВНУ. У знешнім ганд л і — устаноўленая ў афіцыйным парадку пэўная колькасць пэўнага тавару, якую краіна можа ўвозіць (ці вывозіць) за мяжу.