Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
Літ.: Здравомыслов АГ. Соцнологня конфлмкта. 2 нзд. М., 1995; Б а б о с о в Е.М. Конфллктологня. Мн., 1997; Юрндаческая конфлмктологня. М., 1995.
Я.М. Бабосаў.
КАНФОРМНАЕ АДЛЮСТРАВАННЕ ў матэматыцы, адлюстраванне адной вобласці на другую, пры якім захоўваюцца вуглы паміж прамымі, што перасякаюцца ўнутры абласцей; раздзел тэорыі функцый камплекснай пераменнай. Пры К.а. бясконца малыя фігуры пераўтвараюцца ў падобныя ім бясконна малыя фігуры. Уласцівасці К.а. маюць адналіставыя аналітычныя функцыі. К. а. дазваляе пры рашэнні задач пераходзіць ад зададзенай вобласці складанай формы да вобласці больш простай формы, для якой задача рашаецца непасрэдна. Выкарыстоўваецца ў гідра і аэрамеханіцы, тэорыі фільтрацыі, электра і радыётэхніцы, тэорыі пругкасці, картаграфіі і інш.
КАНФРАНТАТЫЎНАЯ ЛІНГВІСТЫКА. гл. Кантрастыўная лінгвістыка.
КАНФЎЦЫЙ, К у н ц з ы (каля 551 да н. э., цяпер г. Цюйфу правінцыі Шаньдун, Кітай — 479 да н. э ), старажытнакітайскі мысліцель, заснавальнік канфуцыянства. Паходзіў са збяднелага знатнага роду. Каля 530 да н. э. пачаў актыўную настаўніцкую дзейнасць, каля 510 запрошаны да двара правіцеля Лу. У 502—497 займаў шэраг дзярж. пасад, у т. л. найвыш. суддзі царства Лу. Прымушаны да адстаўкі, 14 гадоў вандраваў амаль па ўсіх тагачасных кіт. царствах. У 484 вярнуўся і прысвяціў сябе заняткам з вучнямі, рэдагаванню
12 КАНФУЦЫЯНСТВА
помнікаў стараж.кіт. пісьменства, збіранню нар. і прыдворнай паэзіі, апрацоўцы хронікі царства Лу. Дзейнасць К. супала з перыядам заняпаду ўлады дынастыі Чжоў і распаду традыц. грамадскіх сувязей. Імкненне да аднаўлення парушанага грамадскага ладу лягло ў аснову яго маральнага і сац. вучэння, у якім ён ідэалізаваў раннефеад. мінулае часоў панавання першых уладароў з дынастыі Зах. Чжоў. К. прыпісваюць рэдагаванне або аўтарства (частковае) Пяцікніжжа канфуцыянскага канона («Кніга перамен», «Кніга песень», «Кніга дакументаў», «Запіскі пра звычаі», «Вёсны і восені» — хроніка царства Лу). Асн. погляды К. выкладзены ў кн.: «Гутаркі і меркаванні» (напісана яго вучнямі і паслядоўнікамі), «Вялікае вучэнне» і «Дакгрына сярэдзіны» (апрацаваны ўнукам К.), у трактаце «Мэнцзы», напісаным яго паслядоўнікам Мэнцзы. Гэтыя кнігі разам складаюць Чатырохкніжжа канфуцыянскага канона.
Літ.: Семененко Н.Н. Аформзмы Конфуцня. М., 1987; Переломов Л.С. Конфуцнй: жнзнь, ученне, судьба. М., 1993; Зороастр. Будда. Конфуцнй. Магомет. Кнев, 1991; Будда ПІакьямунн. Конфуцнй. Мухаммед. Францнск Асснзскнй: Бногр. повествовання. Челябннск, 1995, Н.К.Мазоўка.
КАНФУЦЫЯНСТВА, маральнапаліт., рэліг.філас. і светапогляднае вучэнне, якое сфарміравалася ў Стараж. Кітаі і на працягу больш як 2 тыс. гадоў было яго афіц. ідэалогіяй і дзярж. рэлігіяй. Асновы К. закладзены ў 6 ст. да н. э. Канфуцыем і развіты яго вучнямі і паслядоўнікамі Мэнцзы, Сюньцзы і інш. Узнікла ў перыяд распаду Кітая на шматлікія дзяржавы, разрыву раннефеад. і патрыярхальных грамадскіх сувязей, заняпаду традыц. рэліг. вераванняў. Напачатку было спробай выпрацаваць этычныя, грамадскія і паліт. нормы, a таксама спосабы кіравання, якія павінны забяспечыць аднаўленне стабільнага грамадскага ладу і царскай улады ва ўсім Кітаі. Канфуцый прапанаваў праграму вяртання 5 класічных «грамадскіх залежнасцей»; сына ад бацькі, жонкі ад мужа, малодшага брата ад старэйшага, падуладнага ад пануючага, сябра ад сябра і стварэння на аснове прынцыпаў жэнь («гуманнасць, справядлівасць») і лі («рытуал, этыкет») дакладна акрэсленай патрыярхальнафеад. грамадскай іерархіі, дзе кожны чалавек займаў бы прадвызначанае яму месца і выконваў бы адпаведныя абавязкі. Гэта праграма, на думку Канфуцыя, павінна была прывесці да стварэння «грамадства супрацоўніцтва» (узор і яго асн. ячэйка — сям’я) і выхавання «высакародных людзей» (цзюньцзы) — інтэлектуалаў, якія павінны дапамагаць уладарам кіраваць «простым людам». Філас. асновай К. з’яўляецца палажэнне аб тым, што ўсё, што адбываецца, павінна быць згодна з «ладам неба» (дао); веданне гэтага «ладу» і заснаваных на ім правіл паводзін у міжчалавечых адносінах —
цэнтральны пункт у К. Пасля смерці Канфуцыя яго вучэнне развівалі і дапаўнялі шматлікія школы яго паслядоўнікаў. Пасля няўдалага перыяду праследаванняў пры імператару Цынь Шыхуандзі, які ў 211 да н. э. загадаў спаліць усе канфуцыянскія кнігі, у часы дынастыі Хань адбылося адраджэнне К. Адным з гал. інтэрпрэтатараў і рэфарматараў К. быў Дун Чжуншу (2 ст. да н. э.), які распрацаваў метафізічныя асновы К. і аб’яднаў яго з тэістычнай тэлеалогіяй. Новы этап развіцця К. звязаны з імем Чжу Сі (1130—1200), стваральніка неаканфуцыянства, якое дамінавала ў кіт. філас. думцы і кулыуры да 20 ст., выконвала інтэграцыйныя функцыі і аказвала вялізны ўплыў на ўсе галіны грамадскага жыцця Кітая, асабліва на сістэмы кіравання, выхавання і культуры.
Літ.: Древнекмтайская фнлософня: Собр. текстов, Т. 1—2. М., 1972—73; Поршнев а Е.Б. Релнгнозные двнження позднесредневекового Кнтая: Проблемы ндеологнм. М., 1991. Н.К.Мазоўка.
КАНХІЯЛОПЯ (ад грэч. konche ракавіна + ... логія), раздзел заалогіі, які вывучае ракавіны (гал. ч. малюскаў).
КАНХбіДА (ад грэч. konchoeides падобны на ракавіну) л і н і і, плоская крывая, якая атрымліваецца пры павелічэнні ці памяншэнні даўжыні радыусвектара кожнага пункта дадзенай лініі L на пастаянны адрэзак d. Калі ўраўненне лінй ў палярных каардынатах р=1|<р|, то ўраўненне яе К. мае выгляд p=f|