• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    КАНФЕР^НЦЫЯ (позналац. conferentia, ад лац. confero збіраю ў адно месца), з’езд, нарада прадстаўнікоў якіхн. дзяржаў, партыйных, грамадскіх, навук. ці інш. аргцый для абмеркавання і вы
    
    
    рашэння пэўных пытанняў. К., удзельнікі якой могуць знаходзіцца на вял. адлегласцях адзін ад аднаго і абменьвацца моўнай, графічнай і інш. інфармацыяй, а таксама відарысамі ўдзельнікаў з выкарыстаннем сродкаў тэлевізійнай сувязі ці камп’ютэрнай сеткі, наз. відэаканферэнцыяй.
    
    КАНФЕРЭНЦЫЯ. сорт грушы, выведзены ў Вялікабрытаніі. На Беларусі рэкамендаваны ў прысядзібным садаводстве ў паўд.зах. абласцях.
      Дрэва моцнарослае, з высокапірамідальнай кронай. Плоданашэнне на 4—5ы год. Сорт ураджайны, пладаносіць штогод, слабазімаўстойлівы, усгойлівы да паршы. Плады сярэдняй велічыны (120—150 г), бутэлькападобнай формы, зеленавата ці саламянажоўгыя, з румянцам на сонечным баку. Мякаць ружовая ці цёмнажоўтая, вельмі мяккая і сакавітая, салодкая з лёгкай кіслінкай. Спажывецкая спеласць у канцы верасня — пач. кастрычніка. Захоўваецца да снежня. М.Р.Мялік.
    
    
        Канферэнцыя.
    
    КАНФЕР'ШЦЫЯ ААН ПА ГАНДЛІ I
    РАЗВІЦЦІ (United Nations Conference on Trade and Development; ЮНКТАД), адзін з пастаянных органаў Генеральнай Асамблеі ААН. Засн. ў 1964. Асн. мэты: спрыянне развіццю міжнар. гандлю, каардынацыя дзейнасці інш. устаноў сістэмы ААН у галіне гандлю і эканам. развіцця, распрацоўка юрыд. базы міжнар. гандлю. У склад ЮНКТАД уваходзяць усе дзяржавы — чл. ААН, яе спец. устаноў і Міжнар. агенцтва па атамнай энергетыцы. Вышэйшы орган — сесія (праходзіць не радзей як раз у 4 гады), паміж сесіямі працуюць Савет па гандлі і развіцці (збіраецца 2 разы на год, пры ім існуе 7 асн. ктаў), і сакратарыят на чале з ген. сакратаром. У межах канферэнцыі дзейнічаюць кты па сыравіннай прадукцыі, спец. па
    
    
    прэферэнцыях, па прамысл. гандлі. Штабкватэра ў Жэневе. В.ВВарановіч.
    
    КАНФЕСІЯ (ад лац. confessio прызнанне, споведзь), гл. ў арт. Веравызнанне.
    
    КАНФЕСІЯНАЛІЗМ (ад лац. confessionalis веравызнальны), лад думак, пачуццяў і ўчынкаў, што адпавядаюць дагматам і патрабаванням пэўнага веравызнання. Знаходзіць увасабленне ў розных формах тэалогіі (праваслаўнай, каталіцкай, пратэстанцкай, іудаісцкай і інш.), філасофіі, сацыялогіі, якія развіваюць свае тэарэт. канцэпцыі на аснове традыц. рэлігійных уяўленняў пра чалавека і яго месца ў сусвеце, сэнсе яго жыцця і адкрытасці ў адносінах да Bora, да каштоўнасцей маралі і культуры, навукі і тэхнікі.        Я.М.Бабосаў.
    
    КАНФЕЦІ (італьян. confetti), рознакаляровыя папяровыя кружочкі, якімі абсыпаюць адзін аднаго на маскарадах, карнавалах і інш. Спачатку ў Італіі слова «К.» азначала розныя вырабы з цукру (цукеркі і інш.), якія кідалі з акон і балконаў у час вулічных шэсцяў і карнавалаў; пазней — гіпсавыя шарыкі ці інш., якія выкарыстоўваліся для гэтых мэт.
    
    КАНФІГУРАЦЫІ ПЛАНЁТ, пэўныя становішчы планет адносна Сонца і
    
    
    
    
    Канфігурацыя планет: 1 — злучэнне; 2 — процістаянне; 3, 4 — ніжняе і верхняе злучэнні; 5, 6 — усходняя і заходняя элангацыі; 7, 8 — усходпяя і заходняя квадратуры.
    
    Зямлі. Характарызуюцца вуглом планета—Зямля—Сонца, які наз. элангацыяй. Становішча нябеснага цела пры элангацыі 0° наз. злучэннем. 180° — процістгяннем, 90° — квадратурай.
      Для ніжніх планет, арбіты якіх знаходзяцца ўнугры арбіты Зямлі, адрозніваюць ніжняе і верхняе злучэнні, найб. зах. і ўсх. элангацыі. Для вызначэння найб. элангацыі праводзяць датычную да арбіты планеты, што праходзіць праэ Зямлю. Планета, якая знаходзіцца у пункце дотыку, мае найб. элангацыю. Для верхніх планет, арбіты якіх знаходзяцца паза арбітай Зямлі, адрозніваюць процістаянне, злучэнне, зах. і ўсх. квадратуры. Ніжняя планета знаходзіцца бліжэй за ўсё да Зямлі ў момапт ніжняга злучэння і далей за ўсё у момант верхняга. Верхняя планета найб. набліжаецца да Зямлі у процістаянні і аддаляецца пры злучэнні. Аналагічна К. п. вызначаюцца канфігурацыі Месяца, малых планет, камет і інш. Месяцавыя канфігурацыі характарызуюцца фазамі Месяца. А.А.Шьшбалёў.
    
    
    КАНФУЦЫЙ           11
    
    КАНФІГУРАЦЫЯ (ад лац. configuratio наданне формы, размяшчэнне), 1) абрысы, формы, знешні выгляд, а таксама ўзаемнае размяшчэнне, прасторавыя суадносіны якіхн. прадметаў ці іх частак. Напр., К. воблакаў, К. крышталёў. 2)У астраноміі — бачнаестановшіча зоркі, планеты ці інш. на нябеснай сферы адносна Зямлі і Сонца. Гл. ў арг. Канфігурацыі планет. 3) У х і м і і — канкрэтнае прасторавае становішча атамаў у малекуле хім. злучэння вядомай будовы; адно з асн. паняццяў стэрэахіміі. Разам з паняццем канфармацыі апісвае прасторавую будову малекулы.
      К. малекулы змяняецца ў выніку рэакцый хімічных, перагруповак малекулярных, канфармацыйных пераходаў. Прасторавыя ізамеры з рознымі К. наз. канфігурацыйнымі ізамерамі. Адрозніваюць К. абсалютную і адносную. Абсалютная (стэрэахімічная) К. хіральнай малекулы (гл. Хіральнасць) вызначаецца становішчам пэўных замяшчальнікаў адносна цэнтраў упарадкаванасці ў малекуле, апісваецца пры дапамозе спец. стэрэахім. (RS) наменклатуры хімічнай. Адносная К. вызначае канфігурацыйныя адносіны паміж элементамі хіральнасці, зыходзячы з іх параўнання паміж сабой; адрозніваюць унуіры і міжмалекулярнае параўнанне. Існуюць шматлікія сістэмы вызначэння адноснай К.: йыстрансК.. (гл. Геаметрычная ізамерыя), DLК. (гл. Аптычная ізамерыя') і інш., што абумоўлена рознымі падыходамі да вызначэння правіл параўнання. Адносную К. ўстанаўліваюць рознымі хім. і фізікахім. метадамі, абсалютную — метадам рэнтгенаўскага структурнага аналізу. К. малекул улічваюць пры планаванні сінтэзу шматлікіх класаў прыродных злучэнняў — вугляводаў, пептыдаў і бялкоў, антыбіётыкаў, алкалоідаў і інш.
    Т. Т.Лахвіч.
    
    КАНФІРМАЦЫЯ (ад лац. confumatio зацвярджэнне, умацаванне), 1) зацвярджэнне вярх. уладай суд. прыгавору, якое сустракаецца ў пракгыцы некаторых краін. 2) У законатворчасці ВКЛ і Польшчы 16 — 18 ст. зацвярджэнне каралём заканад. акгаў, якія прымаў сейм (сойм). Практыка К. ўведзена пастановай Люблінскага сейма 1569 аб уніі гэтых дзяржаў. Як вынік, Статут ВКЛ 1588 канфірмаваны Жыгімонтам III 28.1.1588, пасля чаго быў уведзены ў дзеянне. 3) У каталіцтве — таінства мірапамазання, якое ўчыняецца над дзяцьмі 7—12 гадоў; у пратэстантызме — урачысты публічны абрад далучэння да царквы юнакоў і дзяўчат, якія дасягнулі 14—16 гадоў.
    
    КАНФІСКАЦЫЯ МАЁМАСЦІ, прымусовае бязвыплатнае адсуджэнне ва ўласнасць дзяржавы ўсёй або часткі маёмасці, якая з’яўляецца асабістай уласнасцю асуджанаіа. Паводае крымін. заканадаўства Рэспублікі Беларусь можа быць назначана толькі ў выпадках, прадугледжаных артыкуламі Асаблівай часткі КК. Пры частковай К. м. суд абавязаны вызначыць, якая частка маёмасці канфіскуецца, або пералічыць прадметы, якія канфіскуюцца. He падлягаюць канфіскацыі маёмасць і прадметы, неабходныя для асуджанага і яго ўтрыманцаў, адпаведна з пералікам, зробленым у законе. Э.І.Кузьмянкова.
    
    
    КАНФЛІКТ (ад лац. conflictus сугыкненне), процідзеянне, сутыюіенне процілеглых інтарэсаў, поглядаў, сіл. Тэорыя К. ўпершыню грунтоўна распрацавана Г. Гегелем, паводле якога «процілегласць, якая існуе ў сітуацыі», стварае магчымасць і неабходнасць проціборства. У залежнасці ад аб’екіа адрозніваюць К. эканамічны, палітычны, сацыяльны, сямейнабытавы, рэлігійны, ідэалагічны і інш. У залежнасці ад суб’екта К. падзяляюць на ўнутрыасабовыя, унутрыірупавыя, міжасабовыя, паміж асобай і групай, міжгрупавыя, міждзяржаўныя (міжнародныя). Паводле маштабаў распаўсюджання бываюць лакальныя, рэгіянальныя, краінныя (у межах адной краіны), міждзяржаўныя, глабальныя. У залежнасці ад вызначальнай функцыі вылучаюць К. дэструкіыўныя (вядуць да зніжэння эфектыўнасці адпаведнай сац. сістэмы, супольнасці, арганізацыі або да яе разбурэння) і К. канструкгыўныя (маюць вынікам устараненне недахопаў у функцыянаванні сац. сістэмы, групы, аргцыі). Калі канфлікгнае проціборства вядзецца ў межах сац. інтаў, якія дзейнічаюць у пэўным грамадстве, К. з’яўляецца інстытуцыянальным; калі проціборства разыходзіцца з існуючай у краіне сістэмай сац. інтаў, каштоўнасцей і норм, К. — пазаінстытуцыянальны (капр., дзярж. пераварот, путч). К. могуць быць аганістычныя (прымірымыя) і антаганістычныя (непрымірымыя), адкрытыя (яўныя) і скрытыя (латэнтныя) і інш. Важнае значэнне маюць спосабы вырашэння і ўрэгулявання К. (перагаворы, кампрамісы, зварот у суд, пошук узаемных ці агульных інтарэсаў бакоў і інш.).
      Літ.: Запрудскнй Ю.Г. Соцнальный конфлмкт (полнтологнческнй аналнз). Ростов н/Д, 1992; Здравомыслов А.Г. Соцнологня конфлнкта. 2 нзд. М., 1995; Ш е й н о в В.П. Конфлнкты в нашей жнзнн н нх разрешенне. Мн., 1996; Бабосов Е.М. Основы конфлмктологнм. Мн., 1997.
    Я.М. Бабосаў.
    КАНФЛІКТ м а с т а ц к і, процідзеянне, супярэчнасць, процілегласць як прынцып узаемаадносін паміж вобразамі маст. твора. Тэрмін «К.» традыцыйна ўжываецца да выяўл.дынамічных відаў і жанраў мастацтва: лры (драма, эпічныя жанры, часам — лірыка), тэатра, кіно. К. — аснова і рухаючая сіла дзеяння, вызначае гал. стадыі развіцця сюжэта: пачатак К. — завязка, найб. яго абвастрэнне — кульмінацыя, яго вырашэнне — развязка. Звычайна К. выступае ў выглядзе калізіі (часам гэтыя тэрт .1 'гракгуюцца як сінонімы) — праа сутыкнення і процідзеяння паміж даеючымі сіламі (характарамі і абставінамі, некалькімі характарамі або рознымі бакамі аднаго харакгару). У эпасг раме, рамане, навеле, кінасцэнарыі з> іайна складае ядро тэмы і нраблемазйкі, характар яго вырашэння паўстае як вызначальны момант маст. ідэі. У лірыцы К. можа адсугнічаць зусім, часам праяўляецца ў спецыфічным лірычным сюжэце, часта — паза сюжэ
    
    там, у прамым лірычным сцвярджэнні, у семантычнай антытэзе, сінтакс. паралелізме і інш. К. арганізуе маст. твор на ўсіх узроўнях — ад тэматычнага да канцэптуальнага, надае кожнаму вобразу яго якасную адметнасць у проціпастаўленні інш. вобразам. Л.В.Календа.
    
    КАНФЛІКТАЛОПЯ (ад ка'нфлікт + ...логія), галіна навук. ведаў, якая даследуе прычыны і заканамернасці ўзнікнення і развіцця канфліктаў, спосабы іх прадухілення і вырашэння. Ідэі К. вядомы з часоў ант. Грэцыі (Геракліт, Платон, Арыстоцель), атрымалі развіццё ў творах Н. Макіявелі, Т. Гобса, А. Конта, К. Маркса, Э. Дзюркгейма, Г. Зімеля, М. Вебера, УЛ. Леніна і інш. У 2й пал. 20 ст. з’явіліся дасканала распрацаваныя канфлікгалагічныя тэорыі Л. Козера, Р. Дарэндорфа, Р. Колінза і інш. У СССР першыя абагульняльныя публікацыі па праблемах К. з’явіліся на мяжы 1990х г., у Расіі ідэі К. распрацоўваюць навукоўцы А.Р. Здравамыслаў, Ю.Г. Запрудскі, У.М. Кудраўцаў, У.П. Казімірчук. На Беларусі ідэі К. развівалі К. Льшічынскі, Ф. Багушэвіч, К. Каліноўскі; у наш час распрацоўваюць Я.М. Бабосаў, Н.Ф. Вішнякова, У.П. Шэйнаў. Сучаснае развіццё К. звязана з яе дыферэнцыяй на псіхал., сац., юрыд. і інш.