• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    
    
    Кубе праводзяць міжнар. турніры яго памяці.
        Тв : Рус. пер.—Учебннк шахматной нгры; Моя шахматная карьера. М., 1983. Последнне ійахматные лекцям. М., 1977; Учебннк шахматной ягры: йз золотого шахмат. фонда. Комбмнацнн. Мн., 1997.
    КАПАВА ПЯЧбРА, Капавая п я чора, ШульганТаш, адна з найб. пячор на Паўд. Урале, на правым беразе р. Белая, у Башкортастане. Аіульная даўжыня больш за 2 км. Утварылася ў вапняках і даламітах дэвонскага ўзросту. Калідоры і гроты разме
    
    
    Выябы мамантаў, коней і насарога ў Калавай пячоры.
    
    
    шчаны двума паверхамі. Кальцьпавыя нацёчныя ўтварэнні. У 1959 заолаг А.В.Румін выявіў тут малюнкі эпохі палеаліту. У 1960—71 гэтыя выявы вывучаў О.М. Бадэр. На 2м паверсе К. п. маюцца малюнкі мамантаў, коней, насарогаў. Даўж. фігур ад 44 да 112 см. Выявы ўяўляюць сабой цалкам зафарбаваныя чырв. фарбай сілуэты або грубыя контуры. Наяўнасць фігур мамантаў і насарогаў дазваляе датаваць малюнкі гэтага паверха эпохай верхняга палеаліту. У задніх залах 1га паверха К. п. выяўлены выявы геам. характару ў выглядзе лесвіц (хацін 7), трохвугольнікаў, касых ліній і антрапаморфных фігур; яны, верагодна, таксама адносяцца да эпохі палеаліту.
    
    КАПАДбкіЯ, старажытная вобласць у цэнтр. частцы М. Азіі (тэр. сучаснай Турцыі). Напачатку яе насялялі хаты. У 2м тыс. да н. э. асн. ядро Хецкага царства. У пач. 6 ст. да н. э. заваявана Мідыяй. 3 2й пал. 6 ст. да н. э. ў складзе Ахеменідаў дзяржавы, падзелена на 2 сатрапіі: Вялікую К. (займала ўнутр. вобласць) і Малую К. (узбярэжжа Чорнага м.), ці Понт. У 1й пал. 4 ст. да н. э. намінальна ў дзяржаве Аляксандра Македонскага. У канцы 4 ст. да н. э. падпарадкавана Селеўкідамі, з сярэдзіны 3 ст. да н. э. самаст. царства. У 1 ст. да н. э. заваявана Стараж. Рымам (з 17 н. э. рым. правінцыя). Пасля 4—5 ст. н. э. ў складзе Візант. імперыі, у 1074 захоплена туркамісельджукамі. У 15 — пач. 20 ст. ў Асманскай імперыі.
    
    КАПАДЫМбНТЭ НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ МУЗЁЙ I ГАЛЕРЙ ў Неапалі, адзін з буйнейшых маст. музеяў Італіі. Засн. ў 1738 у б. каралеўскім палацы
    
    
      Кападымонтэ (1738, арх. Дж. А. Медрана). У зборы пераважна творы з калек™ кн' Фарнезе і неапалітанскіх карадёў> У т. л. карціны С. Марціні, Мазачыо, Дж. Беліні, Тыцыяна, П. Брэйгеля Старэйшага, Эль Грэка, скульптуры А. Палаёла; лепшы ў краіне збор жывапісу 17 ст. Багатыя калекцыі зброі, мэблі, маст. тканін, манет і медалёў, еўрап. і ўсх. керамікі.
    
    
    
    КАПАДЫСТРЫЯ (Kapodistrias) Іааніс Антоніяс (11.2.1776, ваў Корфу, Грэцыя — 9.10.1831), грэчаскі і расійскі дзярж. дзеяч, дыпламат. Граф. Ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1818). Скончыў Падуанскі унт (Італія, 1798). У 1803—06 дзярж. сакратар Рэспублікі Сямі Злучаных авоў (Іанічнай Рэспублікі). 3 1808 на дыпламат. службе ў Расіі, у т. л. ў 1815—22 статссакратар па замежных справах, удзельнік Венскага кангрэса 1814—15 і замежнага паходу рас. арміі 1815, ад імя Расіі падпісаў Парыжскі мірны дагавор 1815. Выступаў за вызваленне балк. народаў ад тур. панавання з дапамогай Расіі. У час грэчаскай нацыянальнавызваленчай рэвалюцыі 1821—29 выбраны прэзідэнтам Грэцыі (1827). Выступаў за збліжэнне з Расіяй. Забіты паліт. праціўнікамі.
       Літ:. Ар ш Г.Л. й. Каподастряя н греческое нацмональноосвободнтельное двнженме, 1809—1822 гг. М., 1976; Яго ж. йоанн Каподмстрмя в Росснн // Вопр. нсторнн. 1976. № 5.
    КАПАЁЎКА, рака ў Брэсцкім рне і Валынскай вобл. Украіны, правы прыток р. Зах. Буг. Даўж. 39 км (у межах Беларусі 19,5 км). Пл. вадазбору 264 км². Пачынаецца з воз. Лукі (на тэр. Украіны). Рэчышча на тэр. Украіны цалкам і Брэсцкім рне на 2 участках каналізаванае. Берагі вельмі нізкія, зліваюцца з поймай, у сярэднім і ніжнім цячэнні больш абрывістыя, выш. да 0,5 м.
    
    КАПАЛІН Ілья Пятровіч (2.8.1900, в. Паўлаўская Істрынскага рна Маскоўскай вобл. — 12.6.1976), расійскі рэжысёр дакумент. кіно. Нар. арт. СССР (1968). 3 1950 выкладаў ва Усесаюзным дзярж. інце кінематаграфй (праф. з 1964). У дакумент. кіно з 1920х г. Асн. стужкі прысвечаны падзеям сав. часу: «За ўраджай» (1929), «Ленін» (1938, з I.
    
    
    20                КАПАН
    
    Сеткінай), «На Дунаі» (1940, з I. Пасельскім), «Разгром нямецкіх войск пад Масквой» (1942, з Л. Варламавым, прэмія «Оскар» 1943), «Вызваленая Чэхаславакія» (1946), «Дзень краіны, якая перамагла» (1947), «Абнаўленне зямлі» (1950), «Старонкі бессмяротнасці» (1965), «Краіна мая» (1967) і інш. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1942, 1946, 1948, 1949, 1951.
    КАПАН (Copan), старажытны горад індзейцаў майя на тэр. сучаснага Гандураса. Існаваў з першых стагоддзяў да н. э. У перыяд росквіту (7—8 ст. н. э.) цэнтр самаст. паліт. аб’яднання майя. Заняпад К. звязаны, верагодна, з агульным крызісам гарадоўдзяржаў майя ў 9 ст. У выніку археал. раскопак 1890х і 1930— 40х г. адкрыты шматлікія арх. помнікі: рэшткі пірамід, платформ, храмаў, стадыёна і аздобленых скулыттурай лесвіц. Сучасны К. — археал. запаведнік.
    КАПАНІР (ад франц. сароппіёге ніша), 1) ранейшае фартыфікацыйнае збудаванне для вядзення флангавага агню ў двух процілеглых напрамках (паўкапанір — у адным напрамку). Да 19 ст. К. ўзводзіліся ў крэпасцях для падоўжнага абстрэлу крапасных равоў. У 1ю сусв. вайну выкарыстоўваліся ў сістэме палявых пазіцый і ўмацаваных раёнаў. 2) Абвалаванае месца стаянкі самалётаў, ракет і інш. ваен. ўзбраення і тэхнікі для аховы ад асколкаў і ўдарнай хвалі пры выбухах авіябомбаў і снарадаў.
    КАПАРАЎКА, вёска ў Рэчыцкім рне Гомельскай вобл., каля аўтадарогі Гомель—Калінкавічы. Цэнтр сельсавета. За 18 км на ПдЗ ад г. Рэчыца, 55 км ад Гомеля, 9 км ад чыг. ст. Дземяхі. 223 ж., 98 двароў (1997). Сярэдняя школа, клуб, бка, аітгэка, аддз. сувязі.
    КАПАТКЕВІЦКІ БОЙ 1942, бой пар тызан атрада «Чырвоны кастрычнік» А.І.Далідовіча супраць ням.фаш. захопнікаў у г. п. Капаткевічы 17.1.1942 у Вял. Айч. вайну. Кіраваў боем камісар атрада С.В.Маханько. Раніцай у гэты дзень партызаны акружылі Капаткевічы, дзе размяшчаўся варожы гарнізон (каля 100 гітлераўцаў), бясшумна знялі вартавых і адрэзалі шлях да адступлення. Невял. групамі па 3—5 чал. партызаны знянацку напалі і закідалі гранатамі хаты, у якіх размяшчаліся гітлераўцы. Праціўнік спрабаваў прабіцца на паўд. ўскраіну пасёлка да чыгункі Жыткавічы—Калінкавічы, але трапіў пад агонь партызан. За 4 гадз бою загінула больш за 60 гітлераўцаў, партызаны захапілі 18 вінтовак, станковы кулямёт, 1 тыс. т збожжа, якое прызначалася да адпраўкі ў Германію. Большую частку яго партызаны раздалі насельніцтву. Капаткевічы былі першым раённым цэнтрам, які вызвалілі бел. партызаны ў 1942.
      КАІІАТКЕВІЦКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка ў БССР у 1924—31 і ў 1935—62.
    
    Утвораны 17.7.1924 у Мазырскай акрузе (да ліп. 1930). Цэнтр — г. п. Капаткевічы. 20.8.1924 падзелены на 9 сельсаветаў. 8.7.1931 скасаваны. 12.2.1935 адноўлены, уключаў 13 сельсаветаў. 3 21.6.1935 зноў у Мазырскай акр., з 20.2.1938 у Палескай, з 8.1.1954 у Гомельскай абл. Скасаваны 25.12.1962, тэр. далучана да Петрыкаўскага рна.
    КАІІАТКЕВІЧЫ, гарадскі пасёлак ў Петрыкаўскім рне Гомельскай вобл., на р. Пціч. За 35 км ад Петрыкава, 18 км ад чыг. ст. Пціч на лініі Калінкавічы—Лунінец, аўтадарогамі злучаны з г. п. Акцябрскі і з аўтадарогай Калінкавічы—Пінск. 3,6 тыс. ж. (1998).
      3 сярэдзіны 16 ст. сяло ў Мінскім ваяв. ВКЛ, належала Яланскім. 3 1793 у Рас. імперыі, мястэчка, цэнтр воласці Мазырскага пав. У 1863 секвестраваны, з 1868 належалі ген. Цылаву. У 1886—368 ж., 58 двароў, правасл. і рымскакаталіцкая цэрквы, яўр. школа і малітоўны дом, млын, 3 крамы. Ў 1897— 1768 ж. У 1924—31 і 1935—62 цэнтр Капаткевіцкага раёна. 3 27.9.1938 гар. пасёлак. У Вял. Айч. вайну ням. фашысты загубілі ў К. і раёне 2897 чал., 17.1.1942 адбыўся Капаткевіцкі бой 1942. У 1931—35 і з 1962 у Петрыкаўскім рне. У 1972—2,6 тыс. жыхароў.
       Прадпрыемствы харч. прамсці. Сярэдняя і муз. школы, школаінтэрнат, Дом культуры, 2 бкі, бальніца, аптэка, паліклініка, камбінат бьгг. абслугоўвання, малітоўны дом евангелістаў, аддз. сувязі. Магілы ахвяр фашызму, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайНУ
    КАПАЎСКІ ПУТЧ 1920, Капа — Лютвіца п ут ч, спроба кансерватыўна настроеных вайскоўцаў і праварадыкальных паліт. сіл на чале з памешчыкам В. Капам і ген. В. Лютвіцам захапіць уладу ў Гёрманіі 13—17.3.1920. Быў накіраваны супраць Веймарскай рэспублікі. 10 сак. Лютвіц, падцягнуўшы да Берліна сілы путчыстаў, прад’явіў герм. ўраду ультыматум з патрабаваннямі распусціць Нац. сход, перавыбраць прэзідэнта краіны і адмовіцца ад скарачэння ўзбр. сіл, што праводзілася паводле Версальскага мірнага дагавора 1919. 13 сак. фарміраванні путчыстаў (у т. л. ваенізаваныя добраахвотніцкія) занялі Берлін, стварылі ўрад на чале з Капам. Прэзідэнт рэспублікі Ф. Эберт і ўрад Г. Баўэра пераехалі ў Дрэздэн, потым Штуггарт. Усеагульная забастоўка прафсаюзаў (удзельнічала 12 млн. чал.), рознагалоссі сярод пугчыстаў, адсугнасць іх падтрымкі з боку б. ч. рэйхсвера і міністэрскай бюракратыі і інш. прычыны прывялі да паражэння путчу; 17 сак. Кап уцёк у Швецыю.
    КАІІАЦІВІЦКАЕ БАЛбТА, на Пд Салігорскага рна Мінскай вобл. і Пн Жыткавіцкага рна Гомельскай вобл., у вадазборы р. Морач. Нізіннага тыпу. Пл. 6,6 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 3,6 тыс. га. Глыб. торфу да 3,9 м, сярэдняя 1,2 м. Балота асушана, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць.
    КАПАЧЫ, вёска ў Мсціслаўскім рне Магілёўскай вобл., каля р. Белая Натапа, паблізу аўтадарогі Магілёў—Мсці
    
    слаў. Цэнтр сельсавета і племсаўгаса. За 25 км на 3 ад г. Мсціслаў, 72 км ад Магілёва, 12 км ад чыг. ст. Ходасы. 906 ж., 323 двары (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, аіггэка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    КАГІЕЙКА (ад скарочанай назвы манеты 16 ст. дзенга капейная, на якой была выява вершніка з кап’ём), манета у Вял. кн. Маскоўскім, Царстве Маскоўскім, Рас. імперыі, СССР і дапаможная грашовалікавая адзінка ў Рас. імперыі, СССР, Рэспубліцы Беларусь.
      1)   У Маск. дзяржаве і Рас. імперыі 2й трэці 16 — пач. 18 ст. манета зборнага наміналу ў 2 дзенгі (драцяная і на высечаных з бляхі кружках). У 17 ст. паступова выцесніла як манету дзенгу і стала асн. наміналам у складзе грашовай масы Маск. дзяржавы. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 медныя драцяныя К. пранікалі і на Беларусь. К. сустракаецца ў бел. скарбах 2й пал. 17 ст — пач. 18 ст. 2) У Рас. імперыі з 1720х г. і ў СССР пасля грашовай рэформы 1924 —