• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    
    КАНЦЭНТРАТ [новалан. concentratus засяроджаны, сканцэнтраваны ад лац con (cum) разам + centrum цэнтр], 1) спецыяльна апрацаваны сухі прадукт, зручны для захоўвання і хуікага прыгатавання ежы. 2) Корм высокай пажыўнасці для жывёлы (напр., зерне, макуха, вотруб’е). Гл. таксама Канцэнтраваныя кармы. 3) Прадукт абагачэння карыснага выкапня, у якім канцэнтрацыя каштоўнага мінералу вышэйшая, чым у зыходнай сыравіне.
    
    
    КАНЦЭНТРАТАР, 1) у а к у с т ы ц ы — прыстасаванне для павелічэння інтэнсіўнасці гуку. Бываюць факусавальныя (сферычнай, цыліндрычнай ці інш. формы) і хваляводныя (напр., у выглядзе труб пераменнага сячэння з цвёрдымі сценкамі). Выкарыстоўваюцца ў хірургічных інструментах, ультрагукавых станках, для улырагукавой зваркі і інш. 2)У тэлеграфіі — аўтаматычная (ці паўаўгаматычная) прылада, з дапамогай якой паведамленні ад многіх малазагружаных ліній сувязі канцэнтруюць на адным (або болып) тэлегр. anapaite. Дае маічымасць без змяншэння колькасці ліній сувязі рабіць тэлегр. станцыі болын кампакінымі. 3) У Tone ф а н і і — прылада з клавішнай камутацыяй для непасрэднай сувязі з некалькімі абанентамі мясц. сувязі або абанентамі гар. тэлеф. сетак. Дае магчымасць адначасова размаўляць з некалькімі мясц. абанентамі, далучаць іх да тэлеф. станцыі і інш. Выкарыстоўваецца для аператыўпай сувязі.
    
    КАНЦЭНТРАЦЫЙНЫ ЛАГЕР, лагер для прымусовай ізаляцыі (часам і знішчэння) рэальных ці магчымых паліт. праціўнікаў, ваеннапалонных і інш. У адрозненне ад турмаў, звычайных лагераў для ваеннапалонных і бежанцаў К. л. ствараюцца паводле асобых дэкрэтаў урада або загадаў ваен. камандавання ў час вайны, міжэтнічных канфліктаў і абвастрэння ўнутрыпаліт. барацьбы. К. л. з найб. жорсткім рэжымам утрымання зняволеных, накіраваным не толькі на ізалядыю, але і на іх знішчэнне, атрымалі ў лры назву лагераў смерці (найб. пашыраны ў 2ю сусв. вайну). Першыя К. л. створаны іспанцамі ў 1895 у час нац.вызв. паўстання на Кубе і англічанамі ў ходзе англабурскай вайны 1899—1902. У 1934—39 у Польшчы на тэр. Зах. Беларусі існаваў БярозаКартузскі канцэнтрацыйны лагер. У СССР К. л. былі пашыраны ў перыяд масавых рэпрэсій 1930—50х г. (гл. ГУЛАГ). У час нацыяналсацыялісцкай дыктатуры ў Германіі (1933—45) К. л. выкарыстоўваліся для масавага тэрору і генацыду з боку нацысцкай дзяржавы і былі пашыраны ў краінах, акупіраваных пям.фаш. войскамі ў 2ю сусв. вайну, у т. л. ў Беларусі, іх ахвярамі сталі больш за 11 млн. грамадзян СССР, Польшчы, Францыі, Белыіі, Нідэрландаў, Югаславіі, Румыніі, Венгрыі, Чэхаславакіі, Аўстрыі, Германіі і інш. Найб. вядомыя ням.фаш. К. л. — Асвенцім, Бухенвальд, Дахау, Заксенгаўзен, Маўтгаўзен і інш. У пасляваен. перыяд найб. вядомы К. л., створаныя пасля ваен. перавароту ў Чылі ў вер. 1973 для праціўнікаў дыктатуры ген. А. Піначэта. Практыка стварэння К. л. асуджана сусв. грамадскасцю як цяжкае злачынства супраць чалавецтва.
    
    КАНЦЭНТРАЦЫЯ, аб’яднанне, засяроджванне, назапашванне, збіранне кагон. ці чагон. у пэўным месцы. Напр., канцэнтрацыя вытворчасці, канцэнтрацыя капіталу.
    
    
    КАНЦЭНТРАЦЫЯ ў х і м і і, велічыня, якая паказвае адносную колькасць дадзенага кампанента у фізікахім. сістэме (сумесі, растворы, сплаве). Колькасна роўная адносінам ліку часціц кампанента, колькасці рэчыва (малярная К.) або яго масы (масавая К.) да аб’ёму сістэмы: адзінкі К.: м’³, моль/м³ ці кг/м³ адпаведна.
      Малярная К. раствораў (прынятае абазначэнне с) вызначаецца колькасцю растворанага рэчыва (гл. Маль) у 1 л раствору; вымяраецца ў моль/л ці М (1 моль/л=10’ моль/м³). Напр., раствор сернай кты з с (H₂SO₄) = 0,5 моль/л, ці 0,5 М H₂SO₄, мае 49 г кты ў 1 л, таму што малярная маса H₂SO₄ (маса 1 моль) роўная 98 r/моль. М a с а в а я К. раствору: ц і т р — колькасць грамаў растворапага рэчыва ў 1 см! раствору (карысталіся да ўвядзення СІ). Аб’ёмная, масавая ці малярная долі кампапента — адпаведна адносіны аб’ёму, масы ці колькасці рэчыва да агульнага аб’ёму, агульнай масы ці колькасці рэчыва сістэмы, вымяраецца ў працэнтах і К. не з’яўляецца.
    А.П. Чарнякова.
    КАНЦЭНТРАЦЫЯ ВЫТВбРЧАСЦІ, сканцэнтраванне вытвсці падобных Biflay прадукцыі на буйных прадпрыемствах, у межах невял. рэгіёна. Адрозніваюць тэхналагічную форму К. в. — павелічэнне адзінкавай магутнасці асн. тэхнал. абсталявання; з а в о д с к у ю — узбуйненне прадпрыемства за кошт павелічэння колькасці адзінак абсталявання, арганізацыйнагаспадарчую — адм. і гасп. аб’яднанне некалькіх дробных прадпрыемстваў у адно вытворчае аб’яднанне. У залежнасці ад узроўню канцэнтрацыі прадпрыемствы падзяляюцца на дробныя, сярэднія і буйныя. У буйных прадпрыемствах зніжаюцца капітальныя ўкладанні на адзінку вытв. магутнасці; расце прадукцыйнасць працы, зніжаецца сабекопп адзінкі прадукцыі за кошт памяншэння ўмоўнапастаянных выдаткаў, паўней вырашаюцца пытанні сац. развіцця калекгыву. У той жа час будва буйных прадпрыемстваў патрабуе вял. аднаразовых інвестыцый і тэрмінаў іх будаўнііггва, што прыводзіць да «замарожвання» аддачы інвестыцый. 3 ростам К.в. павялічваюцца трансп. расходы, узнікае абмежаванасць сыравінных рэсурсаў у гэтым раёне, памяншаецца патрэбнасць у дадзенай прадукцыі, што зніжае эфекг К. в. Тэндэнцыяй развіцця К. в. ва ўмовах рыначнай эканомікі з’яўляецца павелічэнне долі малых прадпрыемстваў, якія садзейнічаюць стабілізацыі спажывецкага рынку, пераадоленню манапалізму, стварэнню канкурэнцыі, дадатковых рабочых месцаў, вырашэнню экалагічных праблем. М.Ю.Пасюк.
    
    КАНЦЭНТРАЦЫЯ КАПІТАЛУ, сканцэнтраванне і нарошчванне капіталу шляхам злучэння розных яго ўладальнікаў, уласнікаў, а таксама за кошт пера
    
    14       КАНЦЭНТРАЦЫЯ
    
    тварэння ў капітал прыбыткаў, капіталізацыі даходаў. Дзякуючы К.к. ўдаецца рэалізаваць буйныя, перспекгыўныя праекты з устойлівым прыбыткам. Асабліва моцны штуршок К.к. дало ў свой час развіццё такіх відаў вытвсці, якія патрабуюць велізарных адначасовых затрат, матэрыяльных рэсурсаў і рабочай сілы (напр., будва чыгункі), К.к. суправаджаецца павелічэннем памераў прадпрыемстваў і вядзе да стварэння манаполій і буйных капіталаў. Ва ўмовах сучаснай навуковатэхн. рэвалюцыі выкарыстанне навукі ў вытвсці і прыкладных даследаванняў вядзе да далейшага росту К.к. Найб. высокі ўзровень К.к. характэрны для такіх галін прамысловасці, як элекгронная, атамная, аўгамабільная, авіяцыйная, аэракасмічная і інш.
    канцэнтрАцыя нагірўжанняў, рэзкае павелічэнне напружанняў механічных у месцах змен формы цела (каля краёў адтулін, выступаў, драпін, зварных швоў, у вуглах і інш.). Зоны К. н. з’яўляюцца месцамі пачатку пластычнай дэфармацыі або разбурэння.
      К. н. ацэньваюць каэф. К. н. — адносінамі мясц. найбольшых каля месца канцэнтрацыі напружанняў да намінальных. Унуграныя К. н. ўзнікаюць пры неаднароднай структуры матэрыялу, пры наяўнасці ў ім пор і шчылін. Найб. небяспечныя К. н. пры знакапераменных і ўдарных нагрузках, нізкіх трах. Змяншаюць або ліквідуюць К. н. разгружальнымі надрэзамі, умацаваннем краёў адгулін, выразаў і інш. слабых месцаў наклёпам (накаткай, тэрмахім. апрацоўкай і інш.). Вывучаецца К. н. пругкасці тэорыяй. І.ІЛеановіч.
    
    КАНЦЭНТРЫЧНЫ ПУЧОК, сасудзіставалакністы цяж праводзячай тканкі раслін, у якім драўніна (ксілема) знаходзіцца ў цэнтры пучка, а луб (флаэма)— звонку ці наадварот. З’яўляецца закрьггым пучком, бо адсутнічае камбій. Характэрны для вегетатыўных органаў папарацепадобных і аднадольных раслін. Гл. таксама Калатэральны пучок.
    КАНЦЭПТУАЛІЗМ (ад лац. conceptus думка, паняцце), 1) кірунак зах.еўрап. сярэдневяковай схаластычнай філасофіі пра сутнасць агульных паняццяў (універсалійу К. займае прамежкавае становішча паміж сярэдневяковым рэалізмам і наміналізмам у рашэнні праблемы рэалій. Паводле К., агульнае на ўзроўні аб’ектыўных рэчаў не існуе; няма такога быцця. Агульнае — гэта канцэпты, г. зн. ідэальныя (іматэрыяльныя) паняцці. Яны першапачаткова ўласцівы чалавечаму розуму і толькі ў ім існуюць. Яны апрыёрныя (дадоследныя) і з’яўляюцца формай пазнання, з дапамогай якой раскрываецца падабенства рэчаў. Найб. вядомыя прадстаўнікі К. П. Абеляр, У. Окам, Т. Гобс. У новы час ідэі К. пра прыроду паняццяў адстойвалі Дж. Лок, Э. Кандыльяк, К. Гельвецый. Паступова К. стаў адным з прынцыпаў тэорыі пазнання, паводле якога агульнае разглядаецца толькі як вынік абстракцыі.
    
    
    2)Умастацтве гл. ў арт. Канцэптуальнае мастацтва. В.М.Пешкаў.
    
    КАНЦЭПТУАЛЬНАЕ МАСТАЦТВА (англ. conceptional art ад concept ідэя. агульная задума + art мастацтва), к а н цэптуалізм, кірунак у авангардным мастацтве 2й пал. 20 ст. Узнікла ў ЗША ў канцы 1960х г. (тэарэтык і аўтар тэрміна С. Ле Віт; мастакі Р. Бэры, Л. Вейнер, Д. Х’юблер, Дж. Косут), адначасова пашырылася ў Зах. Еўропе (мастакі англ. групы «Мастацтва і мова» Т. Аткінсан, X. Харэл, Д. Байнбрыдж, М. Болдуін і інш.). Працягвае традыцыі дадаізму і антымастацтва. У аснове К м. — ідэя (канцэгп) важнасці не самога суб’екгыўнага прадмета адліостравання, якую дэклараваў nonарт, а таго, што прадмет абазначае, адмаўленне абавязковай завершанасці маст. твора. Мастакканцэптуаліст не столькі выканаўца твора, колькі яго праграміст, тэарэтык. Ён дае гледачу права на «сааўтарства», самаст. асэнсаванне магчымых варыянтаў разумення сутнасці твора, прапануе аналізаваць не твор, а прыроду, прызначэнне і сутнасць мастацтва. Аналіз кода твора ідзе праз філасофію і лінгвістыку. У якасці матэрыялу выкарыстоўваюць фотаздымкі, пісьмовую інфармацыю, графіку, гук, відэазапісы і інш., часам стварэнне маст. твора замяняецца рэфлекторнымі дыскусіямі. К. м. блізкае да перфомансу. Я.Ф.ІПунейка.
    КАНЦЭПЦЫЯ ( ад лац. conceptio разуменне, сістэма), пэўны спосаб разумення, успрымання чагон.; трактоўка і асн. пункт погляду на прадмет, з’яву; вядучая канструктыўная лінія розных відаў дзейнасці (маст., тэхн., паліт. і ІІШІ.).
    КАНЦЭРАГЁНЫ [ад лац. cancer рак + ...ген(ы)], бластамагены, рэчывы або фізічныя агенты, здольныя выклікаць утварэнне злаякасных пухлін ці садзейнічаць іх узнікненню з нармальнай тканкі. Да К. адносяцца розныя хім. злучэнні (азотфарбавальнікі, араматычныя аміны, азбест, нітразаміны), фіз. фактары (рэнтгенаўскія прамені, ядзерныя выпрамяненні), некат. біял. агенты (анкагенныя вірусы, метабаліты трыптафану, стэроідныя гармоны). Канцэрагеннае ўздзеянне звязана з хім. акгыўнасцю і электроннай будовай пэўнай ч. малекулы, якая ўтварае комплексы з некаторымі кампанентамі клеткі