• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    
    
    Дз.К.Кантэмір. 3 партрэта невядомага мастака. Каля 1720.
    
      пытаннях, удзельнік Персідскага паходу 1722—23. Аўтар гіст. прац «Гісторыя ўзвышэння і заняпаду Атаманскай імперыі» (1714—16, класічнае даследаванне, перакладзена на англ., ням., франц. мовы), «Апісанне Малдавіі» (1716), «Сістэма, або Стан мухамеданскай рэлігіі» (1719), філас. твораў «Метафізіка» (1700), «Даследаванне прыроды манархій» (1714) і інш., рамана «Іерагліфічная гісторыя» (1705), муз. трактата (1704), у якім даў нотную сістэму тур. музыкі, і больш як 30 твораў тур. класічнай музыкі.
        Літ.: Бабнй АЯ. Дмнтрнй Кантеммр. М., 1984. М.Г.Нікіцін.
      КАНТЭМІРАЎ Ірбек Алібекавіч (н. 2.6.1928), расійскі цыркавы артыст. Нар. арт. Расіі (1980), нар. арт. СССР (1989). Майстар спорту, чэмпіён СССР па конным спорце (1948—52). У цырку з 1936. Коннікджыгіт. 3 1972 кіраўнік
    
    
    КАНФЕДЭРАЦЫІ         9
    
    нумара «Джыгіты Асеціі АліБек». Дзярж. прэмія Паўн. Асеціі 1981.
    КАНУЛЙРЫІ (Conulata), група вымерлых беспазваночных жывёл, якіх адносяць да кішачнаполасцевых. Былі пашыраны ў морах ад ранняга кембрыю да ранняга трыясу. Вялі плаваючы або прымацаваны спосаб жыцця. На Беларусі рэдкія знаходкі К. вядомы з адкладаў верхняга ардовіку, сілуру і дэвону.
       Даўж. да 40 см. Шкілет пірамідальны або цыгарападобны, э тонкай, магчыма, эластычнай сценкай. Для элементаў шкілета характэрна 4прамянёвая сіметрыя. Вяршынная ч., якой К. мацаваліся да субстрату, падзелена папяро'шымі перагародкамі на камеры.
    КАНЎН, традыцыйная бел. абрадавая страва, з якой пачыналі памінкі. Гатавалі з разбаўленай мёдам вады (сыты), крышанага спецыяльна спечанага прэснага каржа, гарачыкаў, булкі ці абаранкаў. Першую лыжку адлівалі для нябожчыка. Потым удзельнікі жалобнага стала чэрпалі адну або тры лыжкі К. з агульнай міскі, перадавалі яе па чарзе адзін аднаму, пасля чаго міску прыбіралі, тушылі памінальную свечку і працягвалі памінкі.
    КАНУРБАЦЫЯ (ад лац. con разам + uibs горад), разнавіднасць гарадской агламерацыі, якая мае ў якасці ядра некалькі аднолькавых па памерах і значнасці гарадоў без дамінуючага. Напр., вял. колькасць гарадоў у Рурскім басейне (ФРГ). Для К. характэрпа агульнасць эканам. жыцця, цесныя трансп. сувязі, маятнікавая міграцыя жыхароў.
    КАНУС Іван Іванавіч (н. 2.5.1934, в. Рыбалава Дзятлаўскага рна Гродзенскай вобл.), бел. вучоны ў галіне рэаніматалогіі. Др мед. н. (1990), праф. (1991). Скончыў Гродзенскі мед. інт (1964). 3 1982 у Бел. інце ўдасканалення ўрачоў (з 1990 заг. кафедры). Навук. працы па ўплыве розных доз апрамянення на ход наркозу і пасляаперацыйнага перыяду ў анкалагічных хворых. Распрацаваў комплексную інтэнсіўную тэрапію хворых з вострай ныркавай недастатковасцю.
       Тв:. Основы анестезнологнн, реанмматологмн н ннтенснвной тераішн в вопросах, задачах н ответах. Мн., 1992.
    КАНФАР (грэч. kantharos), старажытнагрэчаскі кубак для віна з 2 верт. ручкамі, звычайна глінянымі, радзей металічнымі. Вядомы з 6 ст. да н. э.
    
    
    Канфар
    
    КАНФАРМАЦЫЙНЫ АНАЛІЗ, раз дзел стэрэахіміі, які вывучае канфармацыі малекул, працэсы іх узаемнага пераходу, а таксама залежнасць фіз. і хім. уласцівасцей ад канфармацыйных характарыстык. Навук. аснова К. а. — хімічнай будовы тэорыя і квантавая хімія. Асн. метады даследаванняў — метад ядз. магнітнага рэзанансу, інфрачырв. спектраскапія, паляраграфія і інш. спектральныя метады. Значны ўклад у развіццё К.а. зрабілі Д. X. Р. Бартан, А. Баер, У. Прэлаг, Г. Заксе, М.С. Зефіраў. Выкарыстоўваюць для даследавання біяхім. і біяфіз. працэсаў, што абумоўлена залежнасцю ўласцівасцей біяпалімераў ад іх канфармацыйных параметраў, а таксама біял. акіыўнасці арган. злучэнняў ад магчымасці ўгвараць у арганізме чалавека і жывёл фізіялагічна акгыўныя канфармацыі. Т.Т.Лахвіч.
    КАНФАРМАЦЫЯ (ад лац. conformatio форма, размяшчэнне) у х і м і і, пэўнае размяшчэнне ў прасторы атамаў
    
    
    заслоненая канфармацыя
    
    запаволеная
    канфармацыя
    
    Да арт. Канфармацыя ў хіміі: a — запаволеная і б — заслоненая канфармацыі малекулы
    
    этану.
    
    
    малекулы вядомай канфігурацыі', адно з асн. паняццяў стэрэахіміі. Пераход паміж К. адбываецца ў выніку вярчэння фрагментаў (атамаў ці груп атамаў) малекулы адносна простых сувязей, выгінання і інш. дэфармацый сувязей, якія не змяняюць канфігурацыю малекулы.
      Малекула мае некалькі К., кожнай з іх адпавядае пэўная энергія. Адрозніваюць К. з макс. (з а с л о н е н ы я К.) і мінім. значэннем энергіі (запаволеныя К.). Напр., для малекулы этану Н₃С—СН₃ магчыма існаванне 2 К., якія максімальна адрозніваюцца па энергіі — запаволеная і заслоненая, энергетычны бар’ер вярчэння адносна сувязі вугляродвуглярод складае  13 КДж/моль. Заслоненыя К. адпавядаюць энергетычным бар'ерам пераходаў паміж адносна стабільнымі запаволенымі. У час вярчэння фрагментаў малекулы адносна сувязей магчыма ўтварэнне некалькіх К., якім адпавядае мінімум энергіі, такія К. наз. канфармерамі. Пры высокіх значэннях энергіі вярчэння (больш за 80 КДж/моль пры тры 300 К) канфармеры — геам. ізамеры (гл. Геаметрычная ізамерыя), атропаізамеры (напр., ортазамешчаныя дыфенілы) і шэраг цыклічных малекул, у якіх вярчэнне запаволена зза наяўнасці аб’ёмных замяшчальнікаў, можна вылучыць у выглядзе індывід. хім. злучэнняў. Гл. таксама Канфармацыйны аналіз. Т.Т.Лахвіч.
    КАНФАРМІЗМ (ад позналац. conformis падобны), пасіўнае прыняцце існуючага
    
    парадку, пануючых у грамадстве думак, меркаванняў і інш.; беспрынцыпнае прыстасавальніцтва. К. азначае адсутнасць у асобы ўласнай пазіцыі, некрытычнае перайманне любых узораў, што валодаюць найб. сілай націску (меркаванне большасці, аўтарытэт, традыцыі і інш.). Аб’екгыўна К. як маральнапаліт. з’ява з’яўляецца вынікам паліт. бяспраўя людзей, дысбалансу правоў і абавязкаў дзяржавы і чалавека, бюракратьгчных органаў кіравання. Ступень К. асобы ў адносінах да групы залежыць ад комплексу аб’ектыўных сац. умоў (становішча індывіда ў групе, узровень агульнай і прававой культуры ў грамадстве і інш.) і суб’ектыўных індывід,асобасных фактараў (узровень інтэлектуальнага, культ. і маральнаэтычнага развіцця асобы, устойлівасць самаацэнкі і інш.). Маральнапаліт. К. не трэба атаясамліваць з канформнасцю як псіхал. з’явай. А.І.Галаўнёў.
    
    КАНФАРМІСТЫ (англ. conformist літар. згодны), пашыраная назва прыхільнікаў дзярж. англіканскай царквы у Англіі, якія прымаюць яе догматы і абрады і выступаюць супраць іх змен.
    
    КАНФЕДЭРАТЫЎНЫЯ ШТАТЫ
    АМЕРЫКІ, поўная назва саюза (канфедэрацыі) паўд. рабаўладальніцкіх штатаў у час грамадзянскай вайны ў ЗША 1861—65.
    
    КАНФЕДЭРАЦКІ СУД, суд у Рэчы Паспалітай у 17—18 ст., які ствараўся канфедэрацыямі замест дзярж. судоў як сродак у барацьбе з паліт. праціўнікамі. На Беларусі К. с. былі створаны Таргавіцкай канфедэрацыяй. Дзейнічалі ў Браславе, Віцебску, Ваўкавыску, Лідзе, Мінску, Оршы, Полацку, Рэчыцы, Слоніме, Слуцку і інш. Разглядалі справы аб крымінальных злачынствах супраць дзяржавы і дзеяннях асоб супраць канфедэрацыі, а таксама справы аб даўгах, зборах дзярж. чыншу. Суддзі (консулы) выбіраліся канфедэратамі, старшынёй суда, як правіла, быў маршалак канфедэрацыі ў адпаведным павеце. К. с. прымалі да разгляду справы ў тым выпадку, калі хоць бы адным з бакоў выступаў шляхціц. Працэдура суда была аналагічная працэдуры земскага суда. Прыгаворы (выракі) прымаліся тайным галасаваннем. Апеляцыі маглі падавацца ў суд Ген. канфедэрацыі. К. с. меў права ажыццяўляць прыгавор з дапамогай войска. Скасаваны разам з Ген. канфедэрацыяй Гродзенскім сеймам 15.9.1793. В.С.Паздкякоў.
    
    КАНФЕДЭРАЦЫІ, часовыя саслоўныя паліт. саюзы ў Рэчы Паспалітай для дасягнення пэўнай мэты. Узніклі ў Польшчы ў 14 ст., у ВКЛ у 16 ст. Былі адна і шматсаслоўныя. 3 16 ст. існавалі пры каралях для падтрымкі іх рашэнняў і К., накіраваныя супраць каралёў. Калі да К. далучаліся ўсе ваяводствы ці большасць іх, яна наз. генеральнай і
    
    
    10 КАНФЕДЭРАЦЫЯ
    
    магла выконваць функцыі вышэйшага органа дзярж. улады. Кіруючым органам К. была вальная рада, якая адпавядала сейму і выбіралася канфедэрацкімі сеймікамі. Узначальваў К. і вальную раду маршалак. Для ўнугр. бяспекі і захавання цэласнасці дзяржавы К. стваралі каптуровыя суды і канфедэрацкія суды. Генеральныя К. маглі стварацца асобна ў Польшчы і ВКЛ. У 18 ст. на тэр. Беларусі дзейнічалі Віленская канфедэрацыя 1716, Слуцкая канфедэрацыя 1767, Радамская канфедэрацыя, Барская канфедэрацыя, Таргавіцкая канфедэрацыя. Стварэнне К. забаранялася навечна сеймам 1717, Чатырохгадовым сеймам 1788—92, Канстытуцыяй 3 мая 1791, але яны ўсё ж узнікалі.
    
    КАНФЕДЭРАЦЫЯ (ад позналац. confoederatio саюз, аб’яднанне), форма саюза дзяржаў, пры якой дзяржавы, што ўваходзяць у саюз, захоўваюць свой суверэнітэт у поўным аб’ёме. Спалучае рысы міжнар.прававой і дзярж. аргцыі. У розны час К. былі: АўстраВенгрыя (да 1918), Швецыя і Нарвегія (да 1905), ЗША (1781—89), Швейцарыя (1815— 48) і інш. У наш час у свеце існуе толькі адно ўтварэнне, якое мае прыкметы К., — Еўрапейскі Саюз.
      Вопыт сведчыць, нгго форма К. з’яўляецца пераходнай або да поўнага распаду саюэа, або да федэратыўнай формы дзярж. пабудовы. Асн. рысы К.: утварэнне на аснове адпаведных дагавораў; суб’екты маюць права свабоднага выхаду з яе; рашэнні саюзнай улады не маюць сілы без згоды суб’ектаў; у распараджэнне К. ўваходзіць невял кола пытанняў (вайны і міру, знешняй палітыкі, сістэмы камунікацый і інш.); у К. ствараюцца толькі тыя дзярж. органы, якія неабходны для вырашэння задач, спецыяльна вызмачаных у дагаворных актах; парламгнт фарміруецца прадстаўнічымі органамі суб’ектаў, якія абавязваюць свае дэлегацыі няўхільна выконваць выдадзеныя ім інструкцыі і ўказанні; пастаянна дзеючыя органы К. пазбаўлены ўласных паўнамоцгваў; суб’ектам К. належыць права адмовы ў прызнанні або адмова ва ўжьіванні актаў саюзнай улады; бюджэт К. фарміруецца за коіпт добраахвотных узносаў яе суб’ектаў; суб’екты маюць права ўстанаўліваць мьгітныя і інш. абмежаванні, што перашкаджаюць перамяшчэнню асоб, тавараў, паслуг і капіталаў; як правіла, у К. адсугнічае адзіная сістэма грашовага абарачэння; вайсковыя фарміраванні набіраюцца суб’ектамі К., прычым часта захоўваецца іх двайное падпарадкаванне органам К. і яе суб’ектаў; у К. няма саюзнага грамадзянства. Г.А.Маслыка. КАНФЕРАНСЬЁ (ад франц. conferenсіег дакладчык), артыст эстрады, які вядзе канцэрт. Выступае з самастойнымі, часцей камедыйнымі нумарамі. Упершыню з’явіліся ў 1860я г. ў парыжскіх кафэшантанах і кабарэ. У канцы 19 — пач. 20 ст. выступалі пераважна ў трах вар’етэ, мініяцюр, з сярэдзіны 20 ст. таксама на муз. і кінафестывалях.