Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
(нуклеінавыя кіслоты, бялкі), К. падзяляюць на 3 групы: мясцовага дзеяння, арганатропныя (выклікаюць пухліны ў пэўных органах), множнага дзеяння (выклікаюць розныя пухліны ў розных органах). Эфекг залежыць ад дозы, працягласці ўплыву, стану рэактыўнасці арганізма, здольнасці тканак ці органаў назапашваць (дэпаніраваць) рэчыва. Новаўтварэнні ўзнікаюць праз J/s — '/7 працягласці жыцця арганізма (у чалавека 15—20 гадоў, у мышэй 4—6 месяцаў). Многія К. маюць мутагенныя ўласцівасці (гл. Мутагенез). Папярэджанне ўздзеяння К. на арганізм заснавана на прадухіленні забруджвання па
ветра, вады, глебы прамысл. адходамі, недапушчэнні канцэрагенных прымесей у ежы і пітной вадзе, ажыццяўленні прафілакт. мер у галіне прафесіянальнай, камунальнай і асабістай гігіены.
Літ:. Нейман Л.М. Основы теоретнческой онкологнн. М., 1961; Кпселев Л.Л. Онкобелкм — продукты онкогенов. Тнрознновые протеннкмназы // Молекулярная бнологня. 1985. Т. 19, вып. 2.
КАНЦЭРН (англ. concern), форма аб’яднання юрыдычна незалежных прадпрыемстваў, якія вядуць сумесную інвестыцыйную, знешнеэканам. і фін. дзейнасць на аснове добраахвотнай цэнтралізацыі вытв., гасп., кіраўнічых функцый. К. — гэта не просты саюз, заснаваны на дагаворы, а форма рэальнай інтэграцыі. К. могуць быць галіновыя і шматгаліновыя.
Першыя К. ўзніклі ў Германіі і набылі пашырэнне ў пач. 1920х г. Спачатку яны аб’ядноўвалі прадпрыемствы з аднолькавым вытв. працэсам, пазней — прадпрыемствы рознага профілю, звязаныя паміж сабой нефармальнымі сувязямі, заснаваны гал. чьшам на фін. кантролі.
У Беларусі К. лічацца аб’яднанні прадпрыемстваў, якія здзяйсняюць асобныя вытв. і інш. гасп. функцыі, a таксама асобныя функцыі кіравання. Пры ўваходжанні ў К. дзярж. прадпрыемствы страчваюць сваю ведамасную прыналежнасць. Яны могуць уваходзіць толькі ў адзін К. і ў сваёй фірменнай назве абавязаны пазначаць прыналежнасць да яго. К. можа ствараць гасп. разліковыя аргцыі па аказанні камерцыйных, праегагнаканструктарскіх, буд., тэхнал., юрыд. і інш. паслуг. У наш час у Беларусі адбываецца рэарганізацыя асобных галіновых міністэрстваў у дзярж. К., падпарадкаваныя непасрэдна Ураду Рэспублікі Беларусь. Прадпрыемствы і аргцыі, якія ўваходзяць у К., захоўваюць самастойнасць і правы юрыд. асобы. Сваю дзейнасць яны ажыццяўляюць у адпаведнасці з законам «Аб прадпрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» і інш. заканад. акгамі. На 1.1.1998 у Беларусі існуе 15 дзярж. К.
А.Б.Дорына.
КАНЦЭРГ (італьян. concerto канцэрт, гармонія, згода ад лац. concerto спаборнічаю), 1) музычны твор, заснаваны на кантрастным гучанні поўнага выканальніцкага складу і асобных груп ці сола або кантраст розных груп інструментаў, вакальнага ці вак.інструментальнага складу. Вядомы з 16 ст. як мнагахорны К. («Concert!» А. і Дж.Габрыэлі). Харавы К. a cappella як асн. жанр партэсных спеваў быў пашыраны ў праваслаўнай царк. музыцы спачатку на Беларусі і Украіне, з 17 ст. і ў Расіі ( В. Цітоў, М. Беразоўскі, Дз. Бартнянскі). Гіст. разнавіднасці інстр. К.: канчэрта гроса, класічны сольны інстр. К. у санатнацыклічнай форме для 1, радзей 2, 3 ( т. зв. двайны і трайны К.) салістаў з аркестрам (I. Гайдн, ВА.Моцарт, Л. Бетховен) і рамаптычны 1часткавы К. паэмнага тыпу (Ф. Ліст). Узоры К. стварылі таксама П. Чайкоўскі, С. Рахмапінаў, А. Глазуноў, С. Пракоф'еў, Дз. Шастаковіч, А. Хачатуран і інш.
КАНЧАЛОЎСКІ 15
На Беларусі першыя інстр. К. створаны ў 2й пал. 19 ст. (2 К. для скрыпкі М. Ельскага). У 1930я г. напісаны Варыяцыі для трамбона з арк. Я. Цікоцкага, К. для фп. А. Клумава, для скрыпкі I. Столава. 3 канца 1940х г. у якасці саліруючых выкарыстоўваюцца і духавыя (Фантазія для флейты з арк. М. Аладава), нар. (К. для цымбалаў Я. Глебава, I. Ронькіна, для балалайкі М. Русіяа) інструменты. Пераважалі лірыкажанравы (2і К. для скрыпкі П. Падкавырава, Фантазія для скрыпкі Аладава, 2і К. для фп. Э. Тырманд) і лірыкагераічны К. (1ы К. для скрыпкі Падкавырава, К. для фп. Цікоцкага). У 1960—90я г. партыі сола пішувда для віяланчэлі, кантрабаса, габоя, кларнета, валторны, баяна. Побач з лірыкажанравым К. (К. для віяланчэлі і для кантрабаса А. Багатырова, 2 К. для фп. і К.фантазія для фп. і аркестра бел. нар. інструментаў Г. Вагнера) развіваецца драм. тып К. (фп. «Капрычас» С. Картэса, К. для фп. Л. Абеліёвіча, К. для скрыпкі Г. Гарэлавай, Канцэрціна для віяланчэлі Дз.Смольскага); у асобных творах спалучаюцца прыкметы розных жанравых разнавіднасцей («Канцэртказка» для фп. Р. Бутвілоўскага, К. для трубы У. Дамарацкага). Выяўляецца тэндэнцыя да камернай тракгоўкі жанру (2і К. для фп. і 2і К. для цымбалаў і струннага аркестра Смольскага, К. для кларнета і камернага аркестра Вагнера, для габоя і камернага арк. Э.Зарыцкага і У. Прохарава, для валторны і камернага аркестра Зарыцкага). Створаны К. для дзяцей (Канцэрціна для скрыпкі і струннага аркестра Смольскага), першыя К. для сімф. (А. Мдывані) і камернага (В. Войцік) аркестра. 2) Публічнае выкананне муз. твораў па аб’яўленай праграме. Бываюць таксама К. літаратурныя, харэаграфічныя, эстрадныя і інш.
Літ:. Степанцевнч К.Н. Белорусскнй концерт. Мн., 1967; Назнна Й.Д. Белоруссклй фортеішанный концерт. Мн., 1977; Раабен Л.Н. Советсклй ннструментальный концерт. [Кн. 1—2]. Л., 1967—76; Тараканов М.Е. Снмфоння н ннструментальный концерт в русской советской музыке (60—70е іт.): Путн развнтмя. М., 1988.
І.Дз.Назіна. «КАНЦЭРТ», умоўная назва аперацыі партызан па разбурэнні чыг. камунікацый на тэр. Беларусі ў Вял. Айч. вайну з мэтай сарваць перавозкі ням.фаш. войск у час наступлення Чырв. Арміі, другі этап аперацыі «рэйкавая вайна». Праводзілася з 19 вер. да пач. ліст. 1943. За час аперацыі падарвана каля 150 тыс. рэек, у т. л. больш за 90 тыс. на тэр. Беларусі. Бел. партызаны пусцілі пад адхон 1041 варожы цягнік, вывелі са строю 807 паравозаў, 6360 вагонаўплатформ і цыстэрнаў, узарвалі 72 чыг. масты, знішчылі больш за 400 км тэлеф.телегр. ліній і інш. Прапускная здольнасць чыгунак была зніжана на 40%. Аперацыя «К.» была вял. дапамогай у ажыццяўленні наступальных аперацый сав. войск у 1943. УІДемяшонак. КАНЦЭРТМАЙСТАР (ням. Konzertmeister), 1) 1ы скрыпач—саліст сімф.
Да арт. «Канцэрт». Варожы эшалон, скінуты пад адхон партызанамі. Дзятлаўскі раён. 1943.
П.Канчалоўскі. Аўгапартрэт. 1943.
ці опернага аркестра; часам выступае як дырыжор. 2) Музыкант, што ўзначальвае кожную з відавых інстр. груп сімф. аркестра (пераважна ўнутры струннай групы). 3) Піяніст, які дапамагае вакалістам, артыстам балета, інструменталістам развучваць партыі і акампануе ім на рэпетыцыях і ў канцэртах. Сярод бел. канцэртмайстраў С. Талкачоў, Ж. Габа, Г.Карант, Г.Каржанеўская, Л.Максімава, Т. Міянсарава, Н.Ражнова, Л. Талкачова і інш.
КАНЦ^СІЯ (ад лац. concessio дазвол, уступка), 1) дагавор (пагадненне) на перадачу дзяржавай або мясц. органамі ўлады ў эксплуатацыю прыватным прадпрымальнікам, замежным фірмам або інш. юрыд. асобам прамысл. прадпрыемстваў, участкаў зямлі з правам здабычы карысных выкапняў, будва розных аб’ектаў з мэтай развіцця або аднаўлення нац. эканомікі ці асваення прыродных багаццяў; само прадпрыем
ства, арганізаванае на аснове такога дагавору. У К. прадугледжваецца памер і парадак налічэння арэнднай платы, абавязацельствы канцэсіянера (фіз. або юрыд. асобы, якія атрымалі К.) па ахове і аднаўленні навакольнага асяроддзя, парадак найму работнікаў і інш. 2) Узнагарода, якую атрымліваюць банкі за арганізацыю продажу нанава выпушчаных каштоўных папер. У.Р.Залатагораў.
КАНЧАК, хан полаўцаў у 2й пал. 12 ст. Аб’яднаў полаўцаў і стварыў моцную ваен. аргцыю, вёў упартую барацьбу супраць Кіева. Здзейсніў шэраг паходаў у Пераяслаўскую зямлю (1174, 1178, 1183), у 1185 нанёс паражэнне Ігару Святаславічу і паланіў яго. Паходы Ігара і інш. рус. князёў супраць К. апісаны ў «Слове аб палку Ігаравым».
П.Канчалоўскі. Партрэт У.Э.Меерхольда. 1938.
КАНЧАЛбЎСЫ Пёгр Пятровіч (21.2.1876, г. Славянск Данецкай вобл., Украіна — 2.2.1956), расійскі жывапісец. Нар. мастак Расіі (1946), правадз. чл. AM СССР (1947). Адзін з заснавальнікаў аб’яднання «Бубновы валет». Вучыўся ў акадэміі Жуліяна ў Парыжы (1897—98), скончыў Пецярбургскую AM (1907). Выкладаў у Вольных маст. майстэрнях (1918—21) і ў Вышэйшым маст.тэхн. інце (1926—29) у Маскве. У ранніх творах зазнаў уплывы фавізму, імкнуўся спалучыць канструктыўнасць колеру П. Сезана са стыхійнай святочнасцю фарбаў, уласцівай рус. нар. мастацтву, фармальныя пошукі — з аптымістычным успрыняццем свету (партрэт Г.Б. Якулава, 1910; «Сухія фарбы», 1912; «Агава», 1916, і інш.). Пасля 1917 працаваў у больш рэаліст. манеры: нацюрморты («Лісце тытуню», 1929; «Бэз», 1933; «Хлеб, вэнджаніна і віно», 1948), партрэты (У.Э.Меерхольда і С.С.Пракоф’е
16
КАНЧАР
ва, абодва 1938; аўтапартрэт, 1943), пейзажы («Наўгародская серыя», 1920я г.), жанравыя карціны («Вяртанне з кірмашу», 1926; «Палацёр», 1946). Працаваў у графіцы, рабіў тэатр. дэкарацыі. Дзярж. прэмія СССР 1943.
КАНЧАР (цюрк.), старажытнаруская і ўсходняя колючая халодная зброя (меч) з прамым доўгім (да 1,5 м) вузкім трохці чатырохгранным клінком. У 14—16 ст. быў на ўзбраенні коннікаў, служыў для паражэння праціўніка праз кольчатыя даспехі.
Я.С.Канчар
А.У.Канчэўскі.
КАНЧАР Яўсей Сцяпанавіч (2.10.1882, в. Сяўкі Лбеўскага рна Гомельскай вобл. — 16.5.1979), бел. паліт. дзеяч, гісторык, вучоны ў галіне эканам. геаграфіі. Скончыў Петраградскую с.г. акадэмію (1922). За ўдзел у рэв. руху ў 1906 арыштаваны, у 1908 апраўданы судом. 3 1910 у Пецярбургу, супрацоўнік кта сельскіх тваў. 3 сак. 1917 чл. Бел. нац. кта (у крас. выйшаў з яго). 3 ліст. 1917 старшыня Беларускага абласнога камітэта пры Усерас. савеце сял. дэпутатаў, адзін з арганізатараў Усебел. з’езда 1917. 3 лют. 1918 заг. навук, статыстычнага аддзела Белнацкома, яго Петраградскага аддзялення, заг. статыстычнага аддзела Камісарыята па справах нацыянальнасцей Саюза камун Паўн. вобласці, старшыня Бел. вольнаэканам. тва. У 1918 адстойваў ідэю склікання 2га Усебел. з’езда. 3 1922 на выкладчыцкай працы. 3 1929 узначальваў Бел. навук. тва ў Ленінградзе. У 1938 арыштаваны. У Вял. Айч. вайну ў блакадным Ленінградзе. Аўгар дапаможнікаў па кааперацыі, эканам. геаграфіі БССР, прац па гісторыі грамадз. вайны, гісторыі грамадскіх, нац. і рэв. рухаў у Беларусі і і н ш. В.У. Скалабан.