Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
КАН’ЮГАТЫ (ад лац. conjugatio злучэнне), счаплянкі, група пераважна мікраскапічных зялёных водарасцей. У парадку каля 50 родаў, 4000—6000 відаў. Пашыраны ўсюды (найб. вядомыя — кластэрыум, мужоцыя, нетрыум, спірагіра). На Беларусі каля 200 відаў. Трапляюцца ў прэснаводных вадаёмах (ціна), сярод вільготных імхоў, на вільготных глебах, сценах і інш.
Аднаклетачныя (рэдка каланіяльныя), сіметрычна пабудаваныя арганізмы, клеткі якіх звычайна перашнураваны пасярэдзіне на 2 аднолькавыя паўклеткі (дэсмідыевыя водарасці), з суцэльнай абалонкай без падзелу на паўклеткі (мезатэніевыя), з ніткаватай струкіурай (зігнемавыя, ганатазігавыя). Характэрная асаблівасць К. — адсутнасць у цыкле развіцця рухомых жгуцікавых стадый і наяўнасць палавога працэсу — кан ’югацыі.
КАН’ЮГАЦЫЯ (ад лац. conjugatio злучэнне), 1)у водарасцей і н і жэйшых грыбоў — палавыпрацэс, пры якім зліваецца змесціва 2 знешне падобных бязжгуцікавых клетак. Адбываецца толькі ў ч. відаў водарасцей — дыятомавых і некат. кан ’югатаў. 2)У інфузорый — палавы працэс, пры якім часова злучаюцца 2 асобіны (бакамі, дзе знаходзяцца рота выя адтуліны) для абмену часткамі іх ядзернага апарата і невял. колькасці цытаплазмы. Пры зліцці вегетатыўнае ядро (макрануклеус) разбураецца, а па лавое ядро (мікрануклеус) двойчы дзеліцца шляхам меёзу. Потым 3 ядры разбураюцца, а адно дзеліцца зноў і кожная з яго палавінак абменьваецца на палавінку ядра партнёра. Абмененыя ядры зліваюцца з тымі, якія засталіся ў клетках, і інфузорыі разыходзяцца. 3 атрыманага ядра зноў утвараецца макрануклеус і мікрануклеус. З’яўляецца прыкладам палавога працэсу без расплоджвання. 3) У бактэрый — адзін са спосабаў абмену генет. інфармацыяй. Трапляецца ў энтэрабактэрый, псеўдаманад і інш. Адбываецца аднанакіраваны перанос генаў донарскай храмасомы («мужчынскай» клеткі) да рэцыпіента («жаночай» клеткі) з рэкамбінацыяй генаў. Спадчынныя ўласцівасці рэцыпіента змяняюцца ў адпаведасці з колькасцю генет. інфармацыі, якая знаходзіцца ў перададзеным кавалку ДНК. У пракарыётаў К. забяспечвае павышэнне спадчыннай зменлівасці. 4) У храмасом К. — часовае збліжэнне парамі гамалагічных храмасом, у час якога магчымы абмен іх гамалагічнымі ўчасткамі. Пасля К. храмасомы разыходзяцца.
КАНЮКІ, с a р ы ч ы (Buteo), род драпежных птушак сям. ястрабіных атр. сокалападобных. 25 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыкі. На Беларусі 2 віды: К. звычайны (Buteo buteo) і К. касматаногі, або зімняк (В. lagopus).
18 КАН’ЮНКТУРА
Пералётныя птушкі. Селяцца ў месцах, дзе лес чаргуецца з адкрытай прасторай (лугі, балоты, высечкі).
Даўж. да 66 см, маса да 1,3 кг. Крылы шырокія, дазваляюць лунаць у палёце. Хвост кароткі, закруглены. Афарбоўка зменлівая; спіна аднатонная, бурая, рыжая ці шэрая, ніз цела паласаты ці плямісты. Гняздуюцца на дрэвах, абрывах берагоў рэк. Нясуць 2—5 яец. Кормяцца ірызунамі, насякомымі, паўзунамі, птушкамі. 2 віды і 1 падвід у Чырв. кнізе МСАП.
2
КАН’ЮНКТЎРА (позналац. conjunctura ад лац. conjungo звязваю, злучаю), збег акалічнасцей, сітуацыя, стан рэчаў, здольныя паўплываць на зыход якойн. справы. К. эканамічная — стан эканомікі, узровень эканам. акіыўнасці, якія харакгарызуюцца рухам цэн, працэнтных ставак па дэпазітах і крэдытах, валютнага курсу, зарплаты, дывідэндаў, а таксама дынамікай вьпворчасці і спажывання. Адлюстроўвае ўшіыў не толькі эканам. фактараў, але і паліт., сац., тэхн., экалаг. і інш. Іх аналіз дазваляе своечасова выявіць адмоўныя ўплывы і тэндэнцыі, вызначыць іх прычыны і прыняць неабходныя меры па паляпшэнні К.
КАН’ЮНКТЫВІТ (ад лац. conjunctivus злучальны + ...іт), запаленне слізістай (злучальнай) абалонкі вока. Адна з найб. пашыраных хвароб вачэй. Адрозніваюць К. востры і хранічны. Найчас
цей бывае востры; выклікаецца інфекцыяй, дзеяннем розяых хім. рэчываў, траўмамі і інш. Прыкметы: пачырваненне слізістай абалонкі вока, рэзь, слёзацячэнне, святлабоязь, слізістыя ці слізістагнойныя выдзяленні. Пры своечасовым лячэнні ўскладненняў не пакідае, доўжыцца 3—6 дзён, вірусны — да 1 мес. К. ад трахомы, ганарэі, дыфтэрыі пакідаюць язвы рагавой абалонкі, бяльмо. Хранічнаму К. садзейнічаюць пыл, дым, недастатковае асвятленне, некарыгіраваныя акулярамі анамаліі зроку, анеміі, гельмінтозы, адэноіды, парушэнне абмену рэчываў. Лячэнне: ліквідацыя асн. прычын, тэрапеўтычнае.
Л.М.Марчанка.
КАНЮХІ, вёска ў Бераставіцкім рне Гродзенскай вобл., на р. Свіслач (бас. р. Нёман). Цэнтр сельсавета і калгаса. За 35 км на Пн ад г. п. Вял. Бераставіца, 37 км ад Гродна, 321 ж., 130 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
КАНЮШКЕВІЧ Марыя Іосіфаўна (н. 7.11.1943, в. Погіры Дзятлаўскага рна Гродзенскай вобл.), бел. мовазнавец. Др філал. н. (1991), праф. (1991). Скончыла Гродзенскі пед. інт (1975). 3 1979 выкладае ў Гродзенскім унце (з 1980 заг. кафедры, у 1992—93 дэкан філал. фта). Навук. працы па супастаўляльнай, функцыян., кагнітыўнай лінгвістыцы, сацыя і прагмалінгвістыцы: «Сінтаксіс блізкароднасных моў: тоеснасць, падабенства, адрозненні» (1989), «Сінтаксіс рускай і беларускай моў: падабенства і адрозненні» (1994, у сааўг.), «Супастаўляльная функцыянальная граматыка рускай і беларускай моў: арыенціры і праекцыя вопыту», «Сацыялінгвістычная парадыгма моўнай сітуацыі ў Беларусі пасля рэферэндуму» (абедзве 1996), «Анімальны вобраз як фрагмент «карціны свету» (1997) і інпі.
КАНЮШНЯ, гл. Стайня.
КАНКІШЫ, службовая пасада ў ВКЛ і Польшчы. У Польшчы вядомы зП ст., у ВКЛ — з 15 ст. Павінен быў наглядаць за велікакняжацкімі табунамі і стайнямі, хоць фактычна гэтыя абавязкі выконваў падканюшы. У 16 ст. пры вял. князю называўся К. дворны, у паветах— К. земскі. 3 17 ст. пасада вялікага К. (К. ВКЛ) — дыгнітарская, г. зн. прыдворная.
КАНЮШЫНА (Trifolium), род двухдольных кветкавых раслін сям. бабовых. Больш за 200 відаў. Пашыраны ва ўмераных і субтрапічных абласцях Паўн. паўшар’я, некат. віды ёсць ў гарах Паўд. Амерыкі і трапічнай Афрыкі. На Беларусі 15 дзікарослых. Найб. вядомыя К.: гібрыдпая, або ружовая (Т. hybridum), лугавая, або чырвоная (Т. pretense), паўзучая, або белая (Т. repens). 8 інтрадукаваных: К. александрыйская, або егіпецкая, бурсіма (Т. alexandrinum), бледнажоўтая (Т. ochroleucum), валасістагаловая (Т. trichocephalum), каўказская
(Т. caucasicum), мясачырв. (Т. іпсагпаtum) і інш. Растуць на лугах, пашах, у лясгг, акультураныя часам дзічэюць. К. лубінавая (Т. lupinaster) і чырванаватая f. rubens) занесены ў Чырв. кнігу Бел ірусі.
Шмат, двух і аднагадовыя травяністыя расліны з узыходнымі. прамастойнымі або f іспасцёртымі аблісцелымі сцёбламі, стрыжіёвымі, цыліндрычнымі ці верацёнападобна патоўшчанымі каранямі (у некаторых відаў карэнішча). На дробных карэньчыках утвараюцца каранёвыя клубеньчыкі, у якіх месцяцца клубеньчыкавыя бакгэрыі, што засвойваюць азот паветра. Лісце чаргаванае, трайчас
Канюшына: 1 — чырванаватая; 2 — лубінавая.
тае ці пальчатаскладанае з 5—9 суцэльнакрайшмі лісцікамі з прылісткамі. Кветкі дробныя, двухполыя, зігаморфныя (матыльковага тыпу), рознага колеру, у галоўчатых цыліндрычных, шарападобных і інш. суквеццях. Плод — дробны струк. Кармавая (мае шмат пратэіну), сідэральная (азотфіксавальная — павялічвае ўрадлівасць глебы), лек., меданосная і дэкар. расліна. Г.У.Вынаеў.
КАНЯ, птушка, гл. Кнігаўка.
КАНЯВА (Kaniava) Эдуардас (н. 1.7.1937, г. Клайпеда, Літва), лггоўскі спявак (барытон), педагог. Нар. арт. СССР (1979). Скончыў Вільнюскую кансерваторыю (I960), з 1969 выкладае ў ёй. 3 1959 саліст Літ. оперы. Валодае яркімі вак. данымі, сцэн. майстэрствам,
КАПАЛІН 19
выконвае партыі лірычнага і драм. барытона: Марус («Птушкі, якія заблудзілі» В. Лаўрушаса), Удрыс («Піленай» В. Кловы), Анегін, Ялецкі, Раберт («Яўген Анегін», «Пікавая дама», «Іаланта» П. Чайкоўскага), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні), Эскамільё («Кармэн» Ж. Бізэ), Рыгалета, Жэрмон, Mapids ды Поза («Рыгалета, «Травіята», «Дон Карлас» Дж. Вердзі). Выступае і як канцэртны спявак.
КАбнЫ, тое, што Кмезоны.
КАбР, Кагор (Cahors), горад на ПдЗ Францыі. Адм. ц. дэпартамента Ло, на р. Ло, прытоку р. Гарона. 19,7 тыс. ж. (1995). Цэнтр раёна вінаградарства і вінаробства. Вытвсць віна «Кагор». Арх. помнікі 12—17 ст., у т. л. сабор СентЭцьен, мост Валентрэ, епіскапскі палац.
КАП (Карр) Эўген (26.5.1908, г. Астрахань, Расія — 29.11.1996), эстонскі кампазітар, педагог. Hap. арг. СССР (1956). Герой Сац. Працы (1978). Скончыў Талінскую кансерваторыю па класах фп. і кампазіцыі (1931, клас A. Kana), з 1945 выкладаў у ёй (з 1947 праф., у 1952—64 рэктар). Аўтар першых эст. сав. оперы «Агні помсты» (паст. 1945) і балета «Калевіпоэг» (паст. 1948). 3 інш. твораў: оперы «Пясняр свабоды» (паст. 1950), «Рэмбрант» (паст. 1975), «Зімовая казка» (дзіцячая, паст. 1958), балет «Золатапапрадухі» (дзіцячы, паст. 1956); араторыя «Эрнст Тэльман» (1977); кантаты; 3 сімфоніі (1942—64), 6 сюіт і 4 уверцюры для сімф. аркестра; канцэрты для фп. (1970), флейты (1976), канцэрціна для скрыпкі (1973), флейты (1965) з аркестрам; камернаінструментальныя творы; хар. і сольныя песні; музыка да кінафільмаў. Сярод вучняў Э. Тамберг. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1949, 1952. Дзярж. прэміі Эстоніі 1948, 1950, 1977.
Літ:. Кырвнтс X. Эуген Kann. М., 1959.
КАПА, 1) часовая ўкладка сена ці саломы ў кучу. 2) У беларусаў, палякаў, рускіх і ўкраінцаў адзінка лічэння, роўная 60 (60 снапоў, яек, агуркоў і інш.). 3) Грашовая адзінка, якая адпавядала 60 грошам. Бша пашырана ў Беларусі ў 14—18 ст. У 17 ст. адпавядала 75 польскім грошам або 50 рус. капейкам. 4) На Беларусі і Украіне ў часы феадалізму сход сялян, які разглядаў суд. справы (гл. Копны суд) і зямельныя спрэчкі.
КАПАБЛАНКА, КапабланкаіГраўпера (Capablanca у Graupera) Хасэ Рауль (19.11.1888, Гавана — 8.3.1942), кубінскі шахматыст, дыпламат. Чэмпіён свету (1921—27). Чэмпіён Кубы (1901). Пераможца міжнар. турніраў у г. СанСебасцьян, Іспанія (1911), г. Гастынгс, Вялікабрытанія (1911, 1929—30), НьюЙорку (1913, 1927, 1931), Лондане (1922), Берліне (1928), Будапешце (1928—29), г. Рамсгет, Вялікабрытанія, і г. Барселона, Іспанія (1929), Маскве (1936), г. Нотынгем, Вялікабрытанія (1936; сумесна з М.М.Батвіннікам), Парыжы (1938). 3 1962 на