• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    
    КАНЧАТАК, гл. Флексія.
    
    КАНЧАТКбвЫ ГРАМАДСКІ
    
    ПРАДЎКТ, эканамічны паказчык вымярэння аб’ёму нац. вытвсці. Уяўляе сабой суму нац. даходу і амартызацыйных выдаткаў. Вьшічаецца як кошт створанай канчатковай прадукцыі і паслуг у рыначных цэнах за пэўны перыяд (звычайна за год), за выключэннем кошту выкарыстанай сыравіны, ма
    
    
    тэрыялаў, паўфабрыкатаў і энергарэсурсаў.
    КАНЧЭЛІ Георгій (Гія) Аляксандравіч (н. 10.8.1935, Тбілісі), грузінскі кампазітар, педагог. Засл. дз. маст. Грузіі (1972). Нар. арт. СССР (1988). Скончыў Тбіліскую кансерваторыю (1963), з 1970 выкладае ў ёй. Працуе пераважна ў сімф. і опернай музыцы. Сярод твораў: опера «Музыка для жывых» (паст. 1984); муз. камедыя «Хітрыкі Ханумы» (паст. 1973); кантата «Светлы смутак» (1985); 7 сімфоній (1967—86); літургія «Аплаканыя ветрам» для вял. сімф. аркестра і альта сола (1988); музыка для эстр. аркестра, да драм. спектакляў і кінафільмаў, у т. л. «Не бядуй», «Міміно». Дзярж. прэмія СССР 1976. Дзярж. прэмія Грузіі 1981.
      Літ: 3 е й ф a с Н. Снмфоннн Гнн Канчелн // Компознторы союзных республнк. М., 1980. Вып. 3.
    КАНЧЭНДЖАНГА, горны масіў і вяршыня ў Вял. Гімалаях, на мяжы Непала і Індыі (штат Сікім). Выш. 8585 м. Вострыя вяршыні, стромкія схілы. Складзена з гнейсаў, гранітаў, крышт. сланцаў. Буйныя далінныя ледавікі Зему (даўж. каля 30 км), Канчэнджанга і інш.
    КАНЧЭРТА ІРОСА (італьян. concerto grosso літар. вялікі канцэрт), жанравая разнавіднасць інстр. канцэрта, заснаваная на проціпастаўленні ўсяго складу выканаўцаў і групы салістаў (канцэрціна). Склаўся ў 17 ст. ў Паўн. Італіі (А. Страдэла, Дж. Тарэлі). Цыкл К. г. заснаваны на чаргаванні павольных гамафонных і хуткіх поліфанічных частак. Класічныя ўзоры К. г. ў творчасці А. Карэлі, А. Вівальдзі, Г.Ф. Гендэля. Прынцыпы інстр. выкладання, уласцівыя К. г., захоўваліся да 19 ст. ў прыкладной і праграмнай музыцы (I. Гайдн, В.А. Моцарт). У 20 ст. адраджаецца ў творчасці Э. Кшэнека, Б. Марціну, Э. Тамберга, А. Эшпая, А. Шнітке і шш. Сярод бел. кампазітараў да жанру К. г. звярталіся П. Альхімовіч, С. Бельцюкоў, Л. Шлег.
    КАНЧЭЎСКІ Арсен Уладзіміравіч (парт. псеўд. В.Камінскі, Уладак; 5.9.1901, Вільня — 31.8.1931), дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. Брат І.У. Канчэўскага. У 1919 у Наркамаце асветы Літ.Бел. ССР, Віленскім губхарчкоме. Адзін са стваральнікаў і кіраўнікоў Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі. 3 1923 чл. ЦК КПЗБ. У 1924 арыштаваны польскімі ўладамі і засуджаны на 4 гады турмы. Ha I з’ездзе КПЗБ (1928) завочна выбраны канд. у чл. ЦК, пасля вызвалення з турмы (ліст. 1928) кааптаваны ў чл. ЦК, з кастр. 1929 чл. Бюро ЦК КПЗБ. Накіроўваў дзейнасць аргцый «Змагання», Гал. управы Таварыства беларускай школы і іх легальных выданняў. Трагічна загінуў у Чорным моры.
    КАНЧЙЎСКІ Ігнат Уладзіміравіч (май 1896, Вільня — 23.4.1923), бел. філосаф, паэт, публіцыст. Брат А.У. Канчэўскага. Скончыў Віленскае рэальнае ву
    
    чылішча (1913), вучыўся ў Пецярбургскім тэхнал. інце, Маскоўскім унце (1913—16), на Вышэйшых каап. курсах пры унце імя А.Л. Шаняўскага (Масква, 1917). Падзяляў праграму эсэраў, падтрымліваў укр. нац. рух. 3 1919 у Мінску, працаваў у Саўнаргасе, у Цэнтрасаюзе спажывецкіх тваў Беларусі. Друкаваў вершы, паліт. артыкулы, рэцэнзіі ў віленскай прэсе. Аснова светапогляднай і жыццёвай пазіцыі К. — адданасць бел. справе, любоў да Бацькаўшчыны, самаахвярная праца на карысць народа. У філас. эсэ «Адвечным шляхам» (1921) раскрыў драматызм гіст. лёсу беларусаў, іх імкненне захаваць незалежнасць свайго духу. Гал. мэтай народа лічыў дзярж. незалежнасць, разглядаў яе як агульпачалавечы ідэал. Адной з гал. перашкод лічыў бюракратычную сістэму дзяржавы і дух «канцылярыі». Цывілізаваны шлях вырашэння грамадскіх праблем бачыў у вольнай творчасці, непрымусовых формах сац. аб’яднання людзей, у выбары «трэцяга, сялянскарамесніцкага шляху вольных брацтваў і кааперацыі — паміж дзікім капіталізмам і тыранічным сацыялізмам». Вершы друкаваў пад псеўд. Ігнат Абдзіраловіч і Ганна Галубянка. Паэт. творчасць вызначаецца філас. пранікнёнасцю ў сутнасць нар. жыцця, спалучэннем прыгажосці бел. слова з нац. светабачаннем, замілаваннем да чалавека, верай у адраджэнне і будучы росквіт Бацькаўшчыны (вершы «Па святой зямлі...», «Вераснёвае пано», «Так прыгожы старыя званіцы...», «На матывы Р. Тагора», верш у прозе «Мы разам...»).
       Те:. Адвечным шляхам: Дасьледзіны бел. сьветагляду. 4 выд. Мн., 1993.
       Літ.: Калеснік У. Ветразі Адысея. Мн., 1977. С 78—88; К о н ан У. У свабодзе і творчасці—ратунак для свету// Вобраз—90. Мн., 1990; Я г о ж. «...Нас злучае супольнасць ахвяры»: Ігнат Канчэўскі, 1896—1923// Вяртання маўклівая споведзь. Мн., 1994.
    С. Ф.Дубянецкі.
    КАНЫ (Саппс; лац. Cannae), старажытнае паселішча ў Паўд.Усх. Італіі (вобл. Апулія) на р. Офанта, каля якога 2.8.216 да н. э. ў 2ю Пунічную вайну адбылася бітва паміж рым. арміяй пад камандаваннем консула Тэрэнцыя Варона (80 тыс. пяхоты і 6 тыс. конніцы) і карфагенскай арміяй на чале з Ганібалам (40 тыс. пяхоты і 10 тыс. конніцы). У ходзе бітвы рым. армія пацясніла цэнтр карфагенскага войска, аднак конніца Ганібала разбіла на флангах рым. конніцу і ўдарыла з тылу, а карфагенская адборная пяхота акружыла рым. войскі з флангаў. Рымляне пацярпелі паражэнне (загінула 48 тыс. рым. воінаў, 6 тыс. карфагенян). Пасля бітвы многія італійскія і сіцылійскія гарады перайшлі на бок Ганібала. Бітва пры К. увайшла ў гісторыю як выдатны прыклад ваен. майстэрства, яе апісаў стараж,рым. гісторык Ціт Лівій.
    
    КАНЫ (Cannes), горад ў Францыі, гл. Кан.
    
    КАНЫГІН Ігар Уладзіміравіч (н. 6.6.1956, г. Лентварыс Тракайскага рна, Літва), бел. спартсмен (грэкарымская
    
    
    КАНЮКІ                17
    
    барацьба, вагавая катэгорыя да 90 кг). Майстар спорту СССР міжнар. класа (1978), засл. майстар споргу СССР (1981). Сярэбраны прызёр XXII Алімп. гульняў (1980, Масква). Чэмпіён свету (1981, Осла, Нарвегія), Еўропы (1980; г. Пр’евідза, ЧССР), СССР (1980). Уладальнік Кубка свету (1981, Балгарыя). Пераможца і прызёр міжнар. і ўсесаюзных спаборніцтваў.
    КАНЬЁН (ад ісп. canon труба, цясніна), глыбокая рачная даліна са стромкімі, часам вертыкальнымі або ступеньчатымі схіламі і вузкім дном, звычайна занятым рэчышчам ракі. Утвараецца ў выніку інтэнсіўнай глыбіннай эрозіі і
    
    
    Вялікі Каньён
    
    падмывання падэшвы схілаў рэчышчавым патокам у межах высокіх плато або ў гарах, складзеных з водапранікальных парод (вапнякоў, пясчанікаў, лёсаў) і лававага (звычайна базальтавага) покрыва. Адзін з самых вял. і вядомых К.— Вялікі Каньён у ЗША на р. Каларада. На дне мораў і акіянаў трапляюцца падводныя К.
    
    КАНЬКАБЕЖНЫ СПОРТ, адзін з пашыраных відаў зімовага спорту. Уключае скорасны бег на каньках і фігурнае катанне.
      Касцяныя канькі вядомы ў паўн. краінах з 12 ст. (выяўлены і ў стараж. Полацку); драўляныя з жал. палазамі і загнутымі наскамі, на якіх выразалі конскую галаву (адсюль назва «канькі»), з'явіліся ў 14—15 ст., металічныя — у канцы 17 — пач. 18 ст. (у Нідэрландах і Англіі), спарт. для скораснага бегу і фігурнага катання — у канцы 19 ст. (бегавыя канькі сканструяваны нарв. канькабежцамі К.Вернерам і А Паўльсенам у пач. 1880х г.). Чэмпіянаты Беларусі на простых каньках праводзяода з 1933, на бегавых —з 1935, фігурнае катанне —з 1961.
    
    КАПЬЯК (Cognac), горад на 3 Францыі, у даліне р. Шаранта. 19,5 тыс. ж. (1995). Вядомы цэнтр вінаробства (вытвсць моцных спіртных напіткаў, якія атрымалі назву «каньяк»).
    
    
    КАНЬЯК (па назве г. Каньяк), моцны алкагольны напітак (40—60 аб’ёмных працэнтаў спірту), прыгатаваны з каньячнага спірту. Каньячны спірт атрымліваюць перагонкай сухіх (пераважна белых) вінаградных він і далейшай вытрымкай яго ў дубовых бочках. Пры вытрымцы каньячны спірт абагачаецца дубільнымі рэчывамі і набывае характэрныя для К. смак і колер.
    КАНЙ Майсей Юдавіч (17.12.1902, г. Віцебск — 12.9.1964), бел. вучоны ў галіне машынабудавання; адзін са стваральнікаў бел. аўтамабіляў і тэхнал. школы аўтамабілебудавання. Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1926). 3 1945 гал. тэхнолаг Мінскага аўтамаб. зда, з 1954 у БПА. Дзярж. прэмія СССР 1949. М.П.Савік. КАНЙ Марк Майсеевіч (н. 21.11.1939, Масква), бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Др тэхн. н. (1997). Сын М.Ю. Канэ. Скончыў БПІ (1962). 3 1964 у БПА. Навук. працы па тэхнал. праблемах забеспячэння якасці і аптымальных умоў эксплуатацыі высоканагружаных зубчастых перадач з цыліндрычнымі коламі трансп. і рабочых машын.
       Тв.: Основы научных нсследованнй в технологнн машнностроення. Мн., 1987; Управленне процессамм проектнровання н нзготовлення зубчатых передач // Вестн. машнностроення. 1997. № 11. М.П.Савік. КАНЙ Юлія Міхайлаўна (н. 21.8.1931, Масква), бел. крытык, літ.знавец. Дачка М.Ю. Канэ. Скончыла БДУ (1954). Працавала ў рэдакцыях газет Літвы (1954—55), у газ. «Піянер Беларусі» (1959). Даследаванні па сучасным літ. працэсе (артыкулы пра творчасць А. Адамовіча, В. Быкава, Р. Барадуліна, А. Васілевіч, Н. Гілевіча, А. Жука, А. Кулакоўскага, I. Навуменкі, I. Пташнікава, Б. Сачанкі, М. Танка, I. Чыгрынава і інш.). Аўтар кніг «Дзень сённяшні» (1962), «Янка Брыль» (1964), «Плынь» (1983), «Як паветра і хлеб: Жыццёвы і творчы шлях Янкі Брьшя» (1988). На бел. мову пераклала асобныя творы арм. празаікаў. 3 1991 жыве ў Ізраілі.
    Л. С. Савік.
    КАН ЮВ^Й (19.3.1858, пав. Наньхай, прав. Гуандун, Кітай — 31.3.1927), кітайскі паліт. дзеяч і сац. філосаф. Апіраўся на ідэі канфуцыянства, але імкнуўся да мадэрнізацыі краіны і ўвядзення канстытуцыйнай манархіі. У 1898 заснаваў партыю рэформ Баахагой (Саюз абароны дзяржавы). Падтрыманы маладой кіт. інтэлігенцыяй і імператарам Гуансюем, у час «ста дзён рэформ» 1898 адм. шляхам праз выданне ўказаў ад імя імператара зрабіў спробу рэалізаваць праграму рэформ (удасканаленне дзярж. апарата, сістэмы асветы, рыначныя пераўтварэнні ў эканоміцы і інш.). Пасля задушэння рэфарматарскага руху імператрыцай Цысі эмігрыраваў. Як прыхільнік манархіі выступаў супраць рэвалюцыі 1911—13. Аўтар трактата «Кніга аб Вялікім Яднанні» (1887), у якім даў утапічную
    
    канцэпцыю будучага свету, дзе, на яго думку, не будзе месца прыватнай уласнасці і сац. няроўнасці.