• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    
      КАНТЫНЕНТ, тое, што мацярык.
    
    КАНТЫНЕНШЬНАЯ БЛАКАДА, эканамічная палітыка Францыі ў адносінах да Вялікабрытаніі ў 1806—14. Абвешчана дэкрэтам імператара Напалеона I Банапарта ад 21.11.1806 з мэтай зламаць супраціўленне Вялікабрытаніі ў барацьбе за гегемонію ў Еўропе і стварыць спрыяльныя ўмовы для развіцця франц. прамсці. Саюзным і падуладным Францыі дзяржавам было забаронена весці гандаль, падтрымліваць паштовыя і інш. зносіны з Брыт. авамі. Паводле Тыльзіцкага міру 1807 да К. б. вымушана далучыліся Расія і Прусія. Пасля паражэння арміі Напалеона ў вайне 1812 супраць Расіі болыпасць краін перасталі прытрымлівацца ўмоў блакады. Фармальна адменена ў сувязі з адрачэннем Напалеона I ад прастола (крас. 1814).
    
    КАНТЫНЕНТАЛЬНЫ КЛІМАТ, клімат, уласцівы ўнутр. раёнам мацерыкоў, у якіх пераважаюць кантынентальныя паветраныя масы; зрэдку можа адзначацца ў прыбярэжных частках акіянаў. Характарызуецца значнымі гадавымі і сутачнымі ваганнямі тры паветра, памяншэннем вільготнасці, воблачнасці і ападкаў, большай запыленасцю атмасферы ў параўнанні з марскім кліматам. У залежнасці ад далёкасці ад мора OuBae ўмерана кантынентальны, кантынентальны і рэзка кантынентальны. На тэр. Беларусі клімат умерана кантынентальны.
    
    КАНТЫНЕНТАЛЬНЫЯ АДКЛАДЫ, сукупнасць усіх адкладаў, якія ўтварыліся на сушы ці ва ўнутрымацерыковых
    
    
      вадаёмах. Паводле ўмоў намнажэння і пераўтварэння зыходнага асадку вызначаюць уласна наземныя (субаэрал'ьныя), падводныя (субаквальныя) і падлёдныя (субгляцыяльныя). Паводле дынамікі намнажэння, умоў залягання і заканамернасцей будовы вылучаюць адклады: элювіяльныя, што складаюць кару выветрывання; с х і л а в ы я, якія ўтвараюцца пры пераадкладанні прадукгаў разбурэння горных парод на схілах (дэлювій, саліфлюкцыя, абвалы, асыпкі, апоўзні); в о д н ы я (алювій, пралювій, азёрныя адклады); л е д а в і ковыя і водналедавіков ы я (марэны, ледавіковарачныя, або флювіягляцыяльныя, ледавіковаазёрныя, або лімнагляцыяльныя і інпі.), э о л а в ы я (лёсы, эолавыя пяскі); адклады, што непасрэдна звязаны з падземнымі крыніцамі (пячорныя, сталактьпы, сталагміты і інш.). Асобную групу складаюць тэхнагенныя адклады (абвалы горных распрацовак, насыпы, дамбы і інш.). Ад марскіх адкладаў К.а. адрозніваюцца болыпай зменлівасцю саставу і нявытрыманасцю ў заляганні. К.а. змяшчаюць радовішчы вугалю, жал. руд, кааліну, вогнетрывалых глін, буд. матэрыялаў, россыпы высакародных металаў, алмазаў і інш.
    
    КАНТЫНЕНТАЛЬНЫЯ КАНГРЭСЫ, сходы прадстаўнікоў 13 паўн.амер. калоній Англіі, якія адбыліся 5.9 — 26.10.1774 (1ы К.к.) і 10.5.1775—1789 (2і К. к.) у г. Філадэльфія (у 1777—78 у г. Балтымар). 2і К. к. факгычна ажыццяўляў функцыі заканад. і выканаўчай улады паўстаўшых калоній. Адыгралі значную ролю ва ўтварэнні дзяржавы ЗША. Больш падрабязна гл. ў арт. Вайна за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы 1775—83, Дэкларацыя незалежнасці 1776, Артыкулы канфедэрацыі.
    
    КАНТЫНЕНТАЛЬНЫЯ ПАВЕТРАНЫЯ МАСЫ, паветраныя масы, якія фарміруюцца над мацерыком пад уздзеяннем подсцільнай паверхні сушы. Характарызуюцца паніжанай вільготнасцю, пераважна слабымі вятрамі, ясным надвор’ем з нізкімі трамі зімою (да '⁴⁰ °С⁾ ' Цеплымі летам (да 30, С). Летам яны цяплейшыя, зімою халаднейшыя за марскія. 3 аддаленасцю ад мора кантынентальнасць павялічваецца.
    
    КАНТЫНУУМ (ад лац. continuum неперарыўнае, суцэльнае), неперарыўнасць з’яў, працэсаў і інш. 1) У матэматыцы — неперарыўнае мноства. Напр., сукупнасць сапраўдных лікаў (найб. вывучана), усіх пунктаў на прамой ці на яе адрэзку. 2) У ф і з і 0ы — суцэльнае матэрыяльнае асяроддзе, уласцівасці якога змяняюцца ў прасторы неперарыўна. Такія асяроддзі вывучаюцца ў механіцы і электрадынамшы.
    
    
    
    8          КАНТЫЯНСТВА
    
    КАНТЫЯНСТВА, філасофская плынь, якая зыходзіць з вучэння І.Канта і развівае яго ідэі. Узнікла ў 1780—90я г. ў ходзе абмеркавання і палемікі вакол «крытычнай» сістэмы Канта. Гал. прадстаўнікі ранняга перыяду К.: I. Шульцэ, X. Шміт, Г. Мелін (Германія), Ш. Віле (Францыя), М. Кінкер (Галандыя) і інш. Яны папулярызавалі погляды Канта і абаранялі іх ад абвінавачванняў у паліт. радыкалізме і ірэлігійнасці, спалучалі яго тэарэт. канцэпцыі з элементамі тагачасных і рэліг. уяўленняў. Больш грунтоўную перапрацоўку сістэмы Канта здзейснілі К.Л. Рэйнгальд («Пісьмы аб кантаўскай філасофіі», 1786—87), С. Бек і інш., якія развівалі яго вучэнне ў кірунку больш паслядоўнага суб’екгыўнага ідэалізму. У пач. 19 ст. ў К. былі ўнесены элементы «папулярнай філасофіі» 18 ст., філасофіі веры Ф.Г. Якобі, філасофіі рэлігіі Ф. Шлеермахера, а таксама эмпірычнай псіхалогіі. Розныя аспекты вучэння Канта аб маралі распрацоўваў Ф. Шылер, хоць ён выступаў супраць кантаўскай этыкі абавязку. I. Фіхтэ, Ф. Шэлінг і інш. звязвалі філас. сістэму Канта са сваёй ідэалістычнай метафізікай. К. атрымала пашырэнне ў гісторыі філасофіі, праве, пратэстанцкай тэалогіі, гісторыі рэлігіі і інш. навуках. У апошняй трэці 19 — пач. 20 ст. ў Францыі, Германіі, Расіі і інш. краінах узнікла неакантыянства.
    В.В.Краснова.
    
      КАНТЭ ФЛАМЕНКА (ісп. cante flamenco), група сольных песень і танцаў Паўд. Іспаніі, а таксама стыль іх выканання. Радзіма К. ф. — Андалусія. Характэрны любоўны змест, асаблівы эмацыянальны стыль спеваў (найб. стараж. пласт наз. кантэ хонда — «глыбінныя спевы»), разнастайнасць рытмаў (прышчоўкванне пальцамі, дробнае прыстукванне      абцасамі—сапатэада,
      суправаджэнне на кастаньетах; гал. муз. інструмент — гітара). Сярод асн. відаў — тона, пала, сігірыя, салеарэс, фанданга). Вядома з глыбокай старажытнасці. Пашырылася з узнікненнем спец. артыстычных кафэ (першае ў Севільі, 1842). Масавае пашырэнне набыло з 1870х г. (1870—1920я г. наз. «залатой эпохай» К. ф.). Стыль К. ф. выкарыстоўвалі ў творчасці многія кампазітары (М. дэ Фалья і інш.).
    
      КАНТЭЙНЕР (англ. container ад contain змяшчаць), шматабаротная тара ў выглядзе стандартнай ёмістасці для перавозкі грузаў спец. кантэйнеравозамі, суднамі, аўгамабілямі, чыг. платформамі.
        Грузы пры кантэйнерных перавозках не выгружаюць з К. аж да прыбыцця на склад атрымальніка, самі ж К. прыстасаваны для механізаванай пагрузкі і выгрузкі, перагрузкі з аднаго віду транспарту на другі. К. бываюць універсальныя, спец. і спецыялізаваныя; закрытыя і адкрытыя суцэльныя, рашоткавыя, разборныя і складаныя. Разлічаны на перавозку ад 3 да 30 т грузаў. Выкарыстанне К. паскарае пагрузачнаразгрузачныя аперацыі і
    
    
    абарот трансп. сродкаў, паляпшае захаванасць грузаў.
    КАНТЭЙНЕРАВОЗ, спецыялізаваны паўпрычэп для перавозкі кантэйнераў з грузамі па аўтадарогах. Яго рама размешчана нізка для забеспячэння ўстойлівасці кантэйнераў, мае спец. прыстасаванні для іх замацавання. Загружаюцца і выгружаюцца пад’ёмнымі кранамі ці аўгапагрузчыкамі. К. наз. таксама грузавыя аўтамабілі, прыстасаваныя для перавозкі кантэйнераў, і судны, грузавыя памяшканні якіх абсталяваны для размяшчэння кантэйнераў (загружаюцца праз палубныя люкі або адтуліны ў баргах). Кантэйнернае судна звычайна абсталёўваецца пад’ёмнымі кранамі КАНТЙЙНЕРНЫЯ ПЕРАВбЗКІ. найбольш эканамічны від транспарціроўкі грузаў ва ўнутр. і міжнар. зносінах пры дапамозе здымных трансп. прыстасаванняў — кантэйнераў. Ажыццяўляюцца рознымі відамі сухап., воднага і паветр. транспарту, дазваляюць значна скараціць трансп. выдаткі і паскараюць перавозку. Упершыню К. п. выкарыстаны ў Расіі ў 1889, у пач. 1930х г. у СССР паявіліся універсальныя кантэйнеры для бястарнай перавозкі штучных грузаў.
       Бел. чыгунка арганізуе перавозку грузаў ва універсальных сярэднетанажных (грузападымальнасць 3 і 5 т) і буйнатанажных (грузападымальнасць 20, 24 і 30 т) кантэйнерах паркаў краін СНД і Балтыі ў прамых чыгуначных, змешаных і міжнар. зносінах; рэгулюе кантэйнерныя паркі, укараняе і ажыццяўляе кантэйнерныя цягнікі і маршрутныя групы; развівае бесперагрузачньы перавозкі грузаў у кантэйнерах і каардьшуе дзеянні з інш. відамі транспарту; кантралюе ўлік работы кантэйнернага парку на чыгунцы; ажыццяўляе ўвесь комплекс тэхн. прагрэсу, звязанага з К. п. На Бел. чыгунцы дзейнічае 37 станцый для перапрацоўкі сярэднетанажных і 16 для буйнатанажпых кантэйнераў. Аб’ём леравозак па чыгунцы за 1997 склаў 35,4 тыс. буйнатанажных і 32,8 тыс. сярэднетанажных кантэйнераў. У напрамку Захад—Усход за 1997 перавезена 28 859 буйнатанажных кантэйнераў. Сумесма з Літ. і Рас. чьпункамі падрыхтавана перавозка кантэйнераў са Скандынаўскіх краін чаўнаковымі кантэйнернымі цягнікамі Клайпеда—Вільнюс—Мінск—Масква.      За
      вершана падрыхтоўка для арганізацыі перавозак кантэйнераў з Японіі, Карэі і краін Д. Усходу хугкаснымі кантэйнернымі цягнікамі Находка—Масква—Брэст за 9 сугак.
    І.Ф.Васіленка.
       КАНТЭМІР Анцівох Дзмітрыевіч (21.9.1708, г. Стамбул — 11.4.1744), расійскі паэт, дыпламат, адзін з заснавальнікаў рус. класіцызму ў жанры вершаванай сатыры. Сын Дз.К. Кантэміра. Вучыўся ў Пецярбургу. 3 1732 пасол у Вялікабрытаніі, у 1738 — 44 — у Францыі. Літ. дзейнасць пачаў у 1725 з перакладаў. Выступаў з паліт. эпіграмамі і арыгінальнымі сатырамі (1729—31), у якіх крытыкаваў духавенства і дваранства. Аўтар од, пасланняў, баек, паэм («Петрыда», не завершана), філас. і эстэт. трактатаў («Пісьмы аб прыродзе і чалавеку», 1742, і інш.). Пераклаў асобныя творы Анакрэонта, Гарацыя, Б. Фантэнеля, Н. Буало і інш. На бел. мову асобныя вершы К. пераклаў Э. Валасевіч.
    
      Тв.: Сочннення, пнсьма м нзбранные переводы. Т. 1—2. СПб., 1867—68; Собранме стнхотвореннй. Л., 1956.
      Літ.: Б о б ы н э Г.Е. Фнлософскме воззренмя Антноха Кантемнра. Кншннев, 1981.
    КАНТЭМІР Дзмітрый Канстанцінавіч (5.11.1673, г. Ясы, паводле інш. звестак с. Сіліштэ або г. Фэлчыў, Румынія — 1.9.1723), малдаўскі і рас. дзяржаўны дзеяч, гісторык, філосаф, пісьменнік музыказнавец і кампазітар. Чл. Берлінскай АН (1714). Святлейшы князь (1711), сенатар, тайны саветнік (з 1721). Малодшы сын малд. гаспадара (правіцеля) Канстанціна К. У 1688—91 вучыўся ў Канстанцінопалі. 3 1693 (з перапынкамі) прадстаўнік малд. гаспадара пры двары тур. султана. У 1710—11 гаспадар Малдовы; у крас. 1711 заключыў з рас. царом Пятром I дагавор аб саюзе супраць Турцыі і ўваходжанні Малдовы на правах аўтаноміі ў склад Расіі, удзельнік Пруцкага паходу 1711. Са жн. 1711 у Расіі: дарадца Пятра 1 па ўсх.