Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
чаюць перыферычныя канцы артэрый і вен і замыкаюць круг кровазвароту. Праз іх сценкі адбываецца абмен рэчываў паміж крывёю і міжтканкавай вадкасцю. У чалавека сярэдні дыяметр К. каля 7 мкм. Шырокія К. наз. сінусоідамі. Лімфатычныя К. пачынаюцца ў міжклетачных прамежках органаў (акрамя галаўнога і спіннога мозга, парэнхімы, селязёнкі, лімфатычных вузлоў, храсткоў, склеры, хрусталіка вока), канчаюцца ў тканках сляпымі вырастамі. Выконваюць дрэнажную функцыю ў тканках, фільтруюць плазму крыві, забяспечваюць інтэнсіўнасць адтоку і састаў лімфы. Упадаюць у дробныя лімфатычныя сасуды, якія ўпадаюць у большыя, потым у грудную пратоку. Гл. таксама Крывяносная сістэма, Лімфатычная сістэма. А.С.Леанцюк.
КАПІНСКІ Ісая (? — 15.10.1640), праваслаўны царк. дзеяч Рэчы Паспалітай, пісьменнікпалеміст. Манах КіеваПячэрскай лаўры, адзін з арганізатараў Кіеўскай брацкай школы. 3 1620 — епіскап перамыіпльскі, з 1628 — смаленскі і чарнігаўскі, у 1631 — 32/33 — мітрапаліг кіеўскі і ўсяе Русі. У крас. 1632 пры абранні каралём Уладзіслава IV намаганнямі архімандрыта Пятра Магілы адхілены ад пасады, у 1633 афіцыйна пазбаўлены сана і зняволецы (да 1635). Выступаў супраць Брэсцкай уніі 1596. Аўтар зборніка маральных выслоўяў «Духоўная лесвіца», пасланняў да духавенства і прыватных асоб і інш. Творы К. значна паўплывалі на наступныя пакаленні бел. і ўкр. царк. мысліцеляў.
Літ.: Костомаров Н.й. Русская нсторня в жязнеопнсаннях ее главнейшях деятелей. М., 1991. Кн. 2. С. 72—78; М артос А Беларусь в нсторнческой государственной м церковной жнзнм. Мн., 1990. С. 188.
А.А.Яскевіч.
КАІІІРАВАЛЬНАРАЗМНАЖАЛЬНАЯ
Т^ХНІКА, сукупнасць тэхн. сродкаў для капіравання і размнажэння невял. тыражамі дзелавых папер, даведак, артыкулаў, канструктарскай, тэхнал. і інш. дакументацыі. Да іх належаць сродкі аператыўнай паліграфіі (малафарматныя машыны афсетнага друку тыпу ратапрынта, сродкі электраграфіі) і рэпраграфіі. Найб. пашыраны тэхн. сродкі вырабу копій спосабамі ксераграфіі, дыязакапіравання, святлокапіравання, фотакапіравання, тэрмакапіравання. Раней тэксты і ілюстрацыі размнажалі з дапамогай гектографа.
КАПІРАВАЛЬНЫ СТАНбК, метала або дрэварэзны станок для апрацоўкі
Схема капіравальнага прыстасавання фрэзернага шірашьнага станка: 1 — фрэза; 2 — дэталь; 3 — капір; 4 — ролік; 5 — шчуп.
крывалінейных паверхняў па капіры (мадэлі, шаблоне, чарцяжы, якія служаць аналагам паверхні, якая капіруецца). Абсталяваны спец. капіравальным вузлом — мех., эл.мех., гідраўл. прыстасаваннем, якое кіруе перамяшчэннямі супарта з разцом. Да К.с. адносяць і фрэзернагравіравальныя станкі, што ўзнаўляюць па капіры розныя знакі (літары, лічбы і г. д.), узоры, рысункі і інш.
КАПІТАЛ (ням. Kapital першапачаткова— галоўная маёмасць, ад лац. capitalis галоўны), пэўная сума сродкаў, якая дазваляе ўладальніку займацца прадпрымальніцтвам, перадаваць іх у пазыку і г. д.; сума накопленых матэрыяльных, грашовых, інтэлектуальных і інш. даброт. А..Сміт характарызаваў К. толькі як накоплены запас рэчаў і грошай, лічыў працу адзінай стваральніцай вартасці ў простай таварнай вытвсці. 3 развіццём таварнаграшовых адносін працэс стварэння вартасці ўскладняўся, уцягваў і інш. факгары. Ц.Рыкарда трактаваў К. як сродкі вытворчасці. К.Маркс лічыў К. самаўзрастаючай вартасцю, якая стварае прыбавачную вартасць, і даказваў, што К. — гэта не грошы; грошы становяцца К. толькі тады, калі на іх набываюцца сродкі вытвсці і рабочая сіла, прычым стваральніцай прыросту вартасці (прыбавачнай вартасці) ён лічыў толькі працу наёмных рабочых.
К. — гэта грошы, якія пушчаны ў абарот і прьшосяць ад гэтага даход (прыбытак). Яго ўсеагульная формула Г — Т — П, дзе Г — грашовыя сродкі, авансаваныя інвестарам, Т— тавар (купленыя сродкі вытвсці, рабочая сіла і інш. элементы вытвсці), П — прыбытак імвестара. Г — Т — затраты інвестара на закупку тавару. У формуле Г — Т — П грашовыя сродкі, укладзеныя ў вытв,ганда. (камерцыйны) працэс, не затрачваюцца канчаткова, а толькі авансуюода і вяртаюцца ўкладчыку (інвестару) з дадатковым даходам (П). На кожнай з 3 стадый К. прымае пэўную функцыянальную форму: на 1й ён выступае як грашовы, на 2й — як вытворчы, ана 3й — яктаварны К.
К., які адначасова існуе ў 3 функцыянальных формах, наз. прамысловым. Паводле формы ўкладання адрозніваюць прадпрымальніцкі К., укладзены ў розныя мерапрыемствы (праекгы) шляхам прамьп або партфельных інвестыцый, і пазыковы, дадзены ў пазыку на ўмовах зваротнасці і платаасці. Паводле аб’ектаў укладання К. падаяляецца на п а с т a я н н ы, прызначаны (або затрачаны) на набыодё сродкаў выгвсці, пераменны — на фарміраванне рабочай сілы; а с н о ў н ы, укладзены ў асн. фонды, зваротны — у сродкі прадпрыемства, якія параўнальна лёгка трансфармуюцца ў наяўныя грошы (гатовая прадукцыя, вьпв. запасы, дэбітарская запазычанасць, затраты будучых перыядаў і інш. элементы абаротных сродкаў). Сума асн. і абаротнага К. складае прадукцыйны К., а пастаяннага і пераменнага —а в а н с a в а н ы К., г. зн., прызначаны для набыцця сродкаў вьггвсці і фарміравання рабочай сілы. Адрозніваюць таксама венчурны К., які ўкладаецца ў аб’екгы (праекты) з павышаным узроўнем рызыкі (напр., у вовыя кампаніі навукаёмістых галін, інвестыцыі ў форме эмісіі новых акцый); акцыянерн ы К. — агульная сума акцый, ухваленых да выпуску або фактычна выпушчаных акц.
КАПІТАЛІЗМ 25
твам; статутны К. — сума вытв. фондаў прадпрыемства, укладаў уласнікаў або ўдзе.тьнікаў акц. тваў, якая фіксуецца ў іх сгатуце і знаходзіцца ў пастаянным карыстанні і распараджэнні.
Літ.: Маркс К. Капітал. Т. 1—3. Мн., 1952—53; Балабанов Н.Т. Основы фннансового менеджмента. М., 1997; Долан Э. Дж, Лнндсей Д.Е. Макроэкономнка: Пер. с англ. СПб., 1994. УР.Залатагораў.
КАПІТАЛААДДАЧА, абагульняльны паказчык, які характарызуе эфекгыўнасць выкарыстання капіталу (асн. вытв. фондаў, капітальных укладанняў, інвестыцый); адваротны паказчык капіталаёмістасці. Вызначаецца адносінамі гадавога выпуску прадукцыі да сумарных затрат капіталу на яе вытвсць і рэалізацыю. У галінах з розным узроўнем матэрыялаёмістасці прадукцыі можа вылічвацца па аб’ёмах чыстай прадукцыі, у здабыўных галінах і тых, якія выпускаюць аднародную прадукцыю, — па натуральных аб’ёмах вытвсці, у матэрыяльнатэхн. забеспячэнні і абслугоўванні — па аб’ёме выкананых паслуг. Ступень эфектыўнасці і прыбытковасці капіталу вымяраецца і адносінамі фін. чыстых выгад (паток рэальных грошай), прыбытку да і пасля выплаты карпаратыўнага падатку або прыбытку плюс працэнты, якія выплачваюцца да адпаведных укладанняў капіталу, інвестыцый і інш., г. зн. рэнтабельнасцю капіталу. У.Р.Залатагораў. КАІІІТАЛАЁМІСТАСЦЬ, абагульняльны паказчык выкарыстання ўсёй сукупнасці капіталу (асн. вытв. фондаў, іх актыўнай часткі, капігальных укладанняў, інвестыцый)\ адваротная велічыня капіталааддачы. Паказвае колькасць капіталу прадпрыемства (фірмы, аргцыі і інш.), якая прыпадае на адзінку гадавога аб’ёму вырабленай прадукцыі (тавару, паслуг) у грашовым выражэнні. Выраб, у вытвсці якога выкарыстоўваецца адносна вял. колькасць капіталу, наз. капіталаёмістым і, наадварот, калі меншая колькасць капіталу — капіталазберагальным (прадукгам, працэсам і г. д.).
У.Р.Залатагораў.
КАПІТАЛІЗАЦЫЯ, 1) расходаванне прыбытку на павелічэнне капіталу, ператварэнне ў капітал будучых даходаў прадпрыемства і накіраванне іх на стварэнне аснаўнага капіталу, набыццё або будва асн. фондаў. Напр., вартасць машыны — гэта капіталізаваная вартасць будучых даходаў ад машыны; цана зямлі разглядаецца як капіталізаваная рэнта, а цана аблігацыі вызначаецца вартасцю будучых паступленняў. 2) Метад ацэнкі вартасці прадпрыемства паводле яго даходу або прыбытку. Вызначаецца велічынёй капіталу, здольнага прыносіць такія даходы або прыбытак пры норме прыбытку, роўнай сярэдняму пазыковаму працэнту (плаце за карыстанне крэдытамі). 3) Агульная рыначная вартасць акцый, якія знаходзяцца ў абарачэнні на пэўнай фондавай біржы або ў рамках асобнай краіны. Пад К. біржы разумеецца сума ўсіх акцый, выпушчаных у абарачэнне кампаніямі, каштоўныя паперы якіх дапушчаны да гандлю
на дадзенай біржы. Пад К. якойн. краіны разумеецца сумарная рыначная вартасць кампаній, якія выпусцілі акцыі ў свабоднае абарачэнне на тэр. дадзенай краіны. Паказчык К. ў гэтым выпадку служыць ацэнкай нац. багацця краіны, ёмістасці карпаратыўнага сектара эканомікі.
КАПІТАЛІЗМ, адна з гіст. стадый развіцця чалавецтва; паліт., сац. і эканам. сістэма, заснаваная на прыватнай уласнасці, таварнай вытворчасці і канкурэнцыі. У розных плынях грамадскай думкі вызначаецца як этап у развіцці індустрыяльнага грамадства, сістэма свабоднага прадпрымальніцтва', сучасная ступень К. — постіндустрыяльнае грамадства, інфармацыйнае грамадства, «змешаная эканоміка» і інш. Марксізм разглядае К. як грамадскаэканамічную фармацыю, якая змяняе феадалізм і папярэднічае сацыялізму — першай фазе камунізму; аснову такой фармацыі складаюць прыватная ўласнасць класа буржуазіі (капіталістаў) на асн. сродкі вытвсці і эксплуатацыя ім наёмнай працы рабочых (пралетарыяту), якія пазбаўлены такіх сродкаў. Паводле гэтай канцэпцыі, К. у сваім развіцці ў Зах. Еўропе прайшоў стадыі: генезісу (узнікнення, 16 — 1я палова 18 ст.), даманапалістычную (сярэдзіна 18—19 ст.), манапалістычную (склалася на мяжы 19—20 ст.). Элементы К. спарадычна праяўляліся ў гарадах Італіі (гандаль) і Нідэрландаў (мануфакгура) ужо ў 14— 15 ст. у перыяд т.зв. першапачатковага накаплення капіталу. Аднак як грамадскаэканам. ўклад К. узнік у эпоху разлажэння феадалізму ў пач. 16 ст., калі натуральная гаспадарка стала ператварацца ў простую таварную, а апошняя — у капіталістычную. Гэтаму садзейнічала развіццё таварнаграшовых адносін, якія спрыялі паглыбленню маёмаснай дыферэнцыяцыі, пашырэнню выкарыстання наёмнай працы ў прамысловасці і земляробстве. Для атрымання максімальнага прыбытку ва ўмовах рыначнай канкурэнцыі прадпрымальнікі павінны пастаянна развіваць прадукц. сілы, навуку і тэхніку, павялічваць капітал і ўдасканальваць вытвсць. У выніку прамысл. перавароту і індустрыяльнай рэвалюцыі, якія адбыліся першапачаткова ў Вялікабрытаніі (апошняя трэць 18 — 1я чвэрць 19 ст.), потым у ЗША, Францыі, Германіі і інш. краінах, была створана буйная машынная вытвсць, усталявалася панаванне капіталіст. спосабу вытвсці. Рост канцэнтрацыі і цэнтралізацыі вьггвсці і капіталу прыводзіць да ўзнікнення буйных капіталіст. манаполій, банкаўскіх карпарацый, падзелу рынкаў збыту, вывазу капіталу, пашырэнню урбанізацыі, абвастрэнню сац. супярэчнасцей (гл. Імперыялізм). У працэсе далейшага развіцця К. рыначная канкурэнцыя дапаўняецца механізмам дзярж. рэгулявання эканомікай, узнікненнем побач з буйнымі ўласнікамі і работнікамі наёмнай працы, сярэдняга класа ўласнікаў. Пасля 1й сусв. вайны 1914—18 і Кастр.