Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
тыўнасць стрававання, спрыяе рэугылізацыі і распаду арган. рэшткаў, найперш азоцістых рэчываў і цэлюлозы, а таксама амінакіслот і вітамінаў, якія выпрацоўваюцца кішэчнай мікрафлорай. І.Е.Кернажыцкая, Э.Р.Самусенка.
КАПРОН, гл. ў арт. Поліамідныя валокны.
КАІІРЫ (Capri), востраў у Тырэнскім м., на Пд Неапалітанскага заліва. Тэр. Італіі. Пл. 10,4 км². Выш. да 589 м. Складзены пераважна з вапнякоў. Абрывістыя берагі з прыроднымі аркамі і пячорамі (Блакітны грот і інш.). Міжземнаморскія хмызнякі. Субтрапічнае земляробства і садаводства. Рыбалоўства. Турызм. Курорты: Капры, Анакапры і інш.
КАІІРЫ (Capri), прыморскі кліматычны курорт у Італіі на аднайм. востраве ў Неапалітанскім зал. Міжземнага м. Субтрапічны клімат, маляўнічыя ландшафты, пячоры, гроты ператварылі К. ў буйны цэнтр лячэння многіх хвароб, адпачынку і турызму міжнар. значэння. КАПРЫФбЛЬ, кветкавая расліна, гл. ў арт. Бружмель.
КАПРЫЧЫО (італьян. саргіссіо літар. капрыз), к а п р ы с, інструментальная п’еса свабоднай будовы ў віртуозным стылі. Сярод гіст. разнавіднасцей К. — п’еса імітацыйнага складу, блізкая да рычэркара ці фантазіі', праграмная жанравая сцэнка; харакіарная рамант. мініяцюра для фп. або аркестравы твор з ярка выяўленай нац. афарбоўкай, падобны да рапсодыі. Узоры К. створаны І.С.Бахам, Н. Паганіні, П. Чайкоўскім, М. РымскімКорсакавым. У бел. музыцы К. прадстаўлены ў творчасці А. Багатырова, Р. Бутвілоўскага, Г. Вагнера, Г. Гарэлавай, А. Мдывані, С. Картэса («Капрычас» для фп. з арк. паводле графічнай серыі Ф. Гоі) і інш. Р.М.Аладава.
КАІІСІЙСКАЯ КУЛЬТЎРА, археалапчная культура эпохі верхняга палеаліту і мезаліту (9—5е тыс. да н. э.), пашыраная ў Паўн. Афрыцы і краінах Міжземнамор’я. Назва ад стаянкі ў г. Гафса (Капса) у Тунісе. Насельніцтва займалася паляваннем і збіральніцтвам. Адметная рыса паселішчаў — вял. скопішчы ракавін уперамешку з касцямі жывёл. 3 крамянёвых прылад найб. характэрны мікраліты, якія служылі ўкладышамі для складаных прылад і наканечнікамі стрэл. Знойдзены таксама абломкі пасудзін са шкарлупін страусавых яец. Магчыма, менавіта капсійцы стварылі стараж. наскальныя выявы ў Паўн. Афрыцы і Усх. Іспаніі.
КАПСКАЯ БІЯГЕАГРАФІЧНАЯ
ВОБЛАСЦЬ У Афрыцы на Пд ад 20° паўд. ш., уваходзіць у царства Палеагею (гл. Царствы біягеаграфічныя). Лічыцца таксама, што К.б.в. — падвобласць Эфіопскай біягеагр. вобл.
30 КАПСКІЯ
Займае пустынныя і паўпустынныя раёны з разнастайнымі ландшафгамі. Вызначаецца вял. фларыстычнай своеасаблівасцю. Сустракаецца каля 7000 відаў вышэйшых раслія, з якіх больш палавіны эндэмікі (прадстаўнікі 7 сям.: амарылісавыя, касачовыя, пратэйныя і інш.). Найб. характэрныя сям. раслін—бабовыя, верасовыя, касачовыя, пратэйныя, складанакветныя і інш. Флора мае генет. сувязі з трапічнай Афрыкай, Міжземнамор’ем і шэрагам абласцей Паўд. паўшар’я, асабліва з Лўстралійскай біягеаграфічнай вобласцю. Фауна адносна бедная. Некат. групы беспазваночных (напр., перьтаты) з’яўляюцца рэліктамі. 3 насякомых эндэмічныя жукалень, некат. саранчовыя. Сярод птушак эндэмічныя 15 родаў з 297. Сярод 83 родаў млекакормячых 8 эндэмічных (віверы, некат. грызуны, даўгапяты, златакраты, трубказубы). Харакгэрныя жывёлы—антылопа скакун, бурая гіена, віверы, даўганогі, квага.
КАПСКІЯ ГбРЫ, горы на Пд Афрыкі, у Паўд.Афр. Рэспубліцы, паміж г. ПортЭлізабет на У і вусцем р. Оліфантс на 3. Даўж. каля 800 км. Некалькі паралельных хрыбтоў (Свартберг, Лангеберг і інш.). Сярэдняя выш. каля 1500 м, найб. 2326 м. Складзены з пясчанікаў і кварцытаў. На 3 клімат міжземнаморскага тыпу, з зімовымі ападкамі больш за 600 м, на У ападкі больш раўнамерныя — каля 800 мм за год. Зімой на вяршынях снег. На наветраных схілах, звернутых да Індыйскага ак., зараснікі вечназялёных хмызнякоў і мяшаныя лясы, падветраныя схілы і ўнутр. даліны паўпустынныя.
КАГІСТАД (Kaapstad), горад у Паўд,Афр. Рэспубліцы, гл. Кейптаўн.
КАПСУЛЬНЫЯ БАКТЭРЫІ, група бакгэрый з роду клебсіела, якія маюць здольнасць утвараць слізістую капсулу вакол мікробнай клеткі ў арганізме гаспадара і на пажыўным асяроддзі.
Кароткія, з закругленымі канцамі палачкі, нерухомыя, спор не ўтвараюць, растуць на звычайным пажыўным асяроддзі, факультатыўныя аэробныя арганізмы. Капсулы выяўляюцца пры спец. афарбоўцы тушшу. Адчувальныя да ўздзеяння высокіх тр і антысептыкаў. К. б. палачка Фрыдлендэра выклікае ў жывёл клебсіялёз. Капсулы ўтвараюць таксама дрожджы і плесневыя грыбы.
КАПТАЖ (франц. captage ад лац. capto лаўлю, хапаю), інжынернатэхнічныя збудаванні і мерапрыемствы, што забяспечваюць забор паверхневых вод, ускрыццё падземных вод, нафты, газу і вывад іх на паверхню, ізаляцыю эксплуатацыйных гарызонтаў і магчымасць іх эксплуатацыі. Пры гэтым за
Да арт. Калская біягеаграфічная вобласць. Характэрныя прадстаўнікі фауны: 1 — даўгапят; 2 — сурыката; 3 — даўганог; 4 — скакунчык; 5 — даман; 6 — трубказуб.
хоўваюцца зададзеныя паказчыкі хім. саставу, дэбіту, тры і інш. К. крын і ц — паверхневае збудаванне з адвядзеннем вады для карыстання або проста замацаванне крыніцы. К. п a верхневых вод можа быць у выглядзе вадазборнай перфараванай трубы або галерэі, заглыбленай у прыбярэжнай ч. або ў рэчышчы ніжэй узроўню вады ў рацэ; у горных раёнах — плаціны, з замацаваным у ёй трубаправодам. Найб. пашыраны К. п а д з е м н ы х в о д у выглядзе калодзежа і буравой свідравіны. На радовішчах мінер. падземных вод над свідравінамі будуюць бюветы, павільёны, галерэі. К. нафты і газу вядзецца таксама буравымі свідравінамі. У залежнасці ад спосабу эксплуатацыі адрозніваюць К.
фантанных, кампрэсарных, газліфтных і помпавых свідравін. В.І.Бучурын.
КАІІТУР, традыцыйны бел. галаўны ўбор замужніх жанчын; паўшарападобная ці плоская прызбораная на патыліцы шапачка з вушкамі, да якіх прышывалі стужкі для завязвання пад барадой. Бытаваў у Цэнтр. і Зах. Беларусі да пач. 20 ст. Шылі з фабр. тканін пераважна чырвонай гамы; вушкі і перад аздаблялі вышыўкай, тасьмой, рознакаляровымі стужкамі, бісерам. Надзявалі на тканку (круглы валік, на які накручвалі валасы), зверху часта завівалі намітку, завязвалі хустку.
КАПТУР Анатоль Аляксандравіч (н. 18.2.1947, в. Слабада Мінскага рна), бел. спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ). Майстар спорту СССР міжнар. класа (1966). Засл. трэнер СССР (1979). Скончыў Бел. інт фіз. культуры (1970). Чэмпіён Еўропы (1969, Масква), СССР (1970) на байдарцыадзіночцы ў эстафеце 4 х 500 м. 3 1976 трэнер зборнай каманды СССР па веславанні на байдарках і каноэ па Беларусі. 3 1997 у Акадэміі фіз. выхавання і СПОрту. В.Л.Працкайла.
КАПТУРОВЫ СУД, часовы надзвычайны суд у Рэчы Паспалітай па разгляду тэрміновых спраў у часы бескаралеўя. Са смерцю манарха звычайныя суды, якія ажыццяўлялі правасуддзе імем караля, спынялі сваю дзейнасць (акрамя гродскіх). Упершыню К. с. створаны канфэдэрацыяй шляхты пасля смерці Жыгімонта II у 1572. Стафан Баторый прызнаў К. с. і зацвердзіў іх пастановы (выракі). Пасля яго смерці ў 1586 малапольская шляхта выбрала каптуровых суддзяў у асобе ваявод. Іх зацвердзіў Варшаўскі канвакацыйны сейм 1587, які дазволіў выбраць К. с. ва ўсіх ваяводствах, у т. л. ў ВКЛ. Практыку ўтварэння К. с. скасаваў сейм 1768.
КАІІТЭНАРМУС (франц. capitaine d’armes), службовая асоба малодшага каманднага саставу ў роце, батарэі, эскадроне і інш., якая адказвала за захаванне, улік, выдачу маёмасці, харчавання, зброі і інш. Існавала ў Расіі з пач. 18 ст. да 1917, у Сав. Арміі ў 1918 —50я г.
КАПУАС (Kapuas), рака ў Інданезіі, на 3 вва Калімантан. ДаўЖ. 1040 км, пл. басейна 97 тыс. км . Вытокі ў хр. БовенКапуас, цячэ пераважна па забалочанай раўніне, упадае ў Паўд.Кітайскае м., угварае дэльту. Мнагаводная, сярэдні гадавы расход вады больш за 5000 м³/с. Суднаходная на 900 км ад вусця (асн. трансп. шлях ва ўнутр. раёны вострава), сплаўная. Рыбалоўства. У дэльце — порг Пантыянак.
КАПУЛІРбЎКА (ад лац. copulare злучаць), спосаб прышчэплівання раслін чаранком. Найб. пашыраны спосаб размнажэння пладовых дрэў і кустоў.
Пры простай К. (таўшчыня п р ы шчэпы і прышчэпка да 1,5 см) на ніжніх канцах чаранка і галінкі робяць аднолькавыя па велічыні гладкія косыя зрэзы
КАПУСТА 31
Капуліроўка простая (а) і палепшаная (6): 1 — зрэз прышчэпка; 2 — зрэз прышчэпы; 3 — злучэнне прышчэпка э прышчэпай; 4 — язычок.
даўж. 3—4 см і накладваюць адзін на адзін так, каб іх камбіяльныя слаі супалі па ўсёй даўж. зрэзаў, шчыльна абвязваюць месца прышчэплівання ллёнкай, цалкам закрываючы зрэзы. Верхні зрэз на прышчэпленым чаранку замазваюць садовым варам. Пры п a лепшанай К. сувязь прышчэпы з прышчэпкам больш трьшалая, што дасягаецца з дапамргай язычкоў, якія робяцца на адлегласці 7₃ ад ніжняга канца зрэзу на прышчэпе і на чаранку. Іх шчыльна прыкладваюць адзін да аднаго такім чынам, каб чаранок прасунуўся ўніз па зрэзе на прышчэп і ніжні канец зрэзу на чаранку супаў з пачаткам косага зрэзу на прышчэпе; потым месца прышчэплівання алрацоўваюць, як і пры простай К.
КАПУЛЯТЫЎНЫЯ бРГАНЫ, с а в a купляльныя органы ж ы в ё л. У самцоў служаць для ўвядзення спермы ў цела самкі, у самак — для прыняцця К. о. самца і захоўвання спермы некат. час у жыццядзейным стане. Бываюць толькі ў жывёл з уігуграным апладненнем: у многіх чарвей, малюскаў, членістаногіх, некат. рыб, птушак, бязногіх земнаводных і ўсіх паўзуноў (акрамя гатэрый) і млекакормячых. Адрозніваюць сапраўдныя К. о. (угвораны з канечных аддзелаў палавых праток) і не звязаныя анатамічна з палавой сістэмай (іх капулятыўная функцыя пабочная). Марфал. асаблівасці К. о. з’яўляюцца сістэм. адзнакамі.
КАПУЛЯЦЫЯ (ад лац. copulatio злучэнне), палавы акт у жывёл, якія маюць капулятыўныя органы, а таксама злучэнне пры палавым размнажэнні 2 асобін, у якіх адсутнічаюць капулятыўныя органы (напр., гатэрыі, дажджавыя чэрві). Да К. адносяць працэс зліцця 2 палавых клетак (ці асобін), якія знешне не адрозніваюцца (ізагаметы). Калі мужчынская гамета рэзка адрозніваецца ад жаночай, то працэс іх зліцця наз. апладненнем.
КАПУР, сям’я індыйскіх дзеячаў кіно. Прытхвірадж К. (3.11.1904 — 29.5.1972), акцёр, тэатр. рэжысёр. Скончыў юрыд. каледж у Лахоры. У 1944 заснаваў першы прафес. тр на хіндзі «Прытхвітыэтрс» (у 1960 закрыты). Зняўся ў першым інд. гукавым фільме «Прыгажосць свету» (1931), a таксама «Бадзяга» (1951), «Мінулае, сучаснае і будучае» (1971), у сав.інд. «Хаджэнне за тры моры» (1957). Радж К. (14.12.1924, г. Пешавар, Пакістан — 2.6.1988), акцёр, кінарэжысёр, прадзюсер, сцэнарыст. Сын Прытхвіраджа К. У 1947 заснаваў студыю «Радж Капур Філмс» у Бамбеі. Самабытны лірыкакамед. акцёр, танцор, валодаў вял. прывабнасцю, музыкальнасцю. Гал. ролі ў фільмах: «Бадзяга» (1951, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Канах, 1953), «Пан 420» (1955). Рэжысёр фільмаў: «Сезон