Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
КАПЫЛЬСКІЯ БАІ 1942, 1944, баі партызан брыгады імя Варашылава Мінскай вобл. (адбыліся 9.8.1942) і 27й імя Чапаева брыгады (29.6.1944) з ням.фаш. захопнікамі ў г. п. Капыль у Вял. Айч. вайну. Да восені 1942 амаль уся тэр. Капыльскага рна была ахоплена партыз. рухам. Частка гітлераўцаў схавалася ў добра ўмацаваным гарнізоне ў Капылі. Вечарам 9.8.1942 партызаны брыгады імя Варашылава атакавалі гарнізон, бой працягваўся 3 гадз. Партызаны занялі ўскраіны пасёлка, аднак пераадолець супраціўленне ворага, які засеў у мураваных будынках у цэнтры Капыля, партызанам не ўдалося, і яны адступілі, забраўшы з сабой захопленыя ў баі зброю, боепрыпасы, прадукгы. 29.6.1944 партызаны 27й імя Чапаева
брыгады вялі бой за вызваленне Капыля. Камандаваў боем камбрыг М.А.Шастапалаў. Партызаны (каля 1500 чал.) разграмілі гарнізон праціўніка, які налічваў каля 700 салдат і афіцэраў, і ўтрымлівалі гар. пасёлак і ўчастак чыгункі Слуцк—Баранавічы да падыходу 1.7.1944 часцей Сав. Арміі.
3. Ю Капыскі.
КАПЫСКІ Залман Юдавіч (Зіновій Юльевіч; 19.1.1916, г. Віцебск — 14.12.1996), бел. гісторык. Др гіст. н. (1968). Скончыў Мінскі інт нар. гаспадаркі (1939). Працаваў ў Мінскім аблпланаддзеле (1940), у Інце эканомікі (1941) і Інце гісторыі (1950—90) АН Беларусі. Даследаваў гісторыю бел. феад. горада, крыніцазнаўства, гістарыяграфію гісторыі Беларусі феад. эпохі. Адзін з аўгараў «Гісторыі Мінска» (1957), «Гісторыі Беларускай ССР» (т.1, 1961, на рус. мове), «Гісторыі Беларускай ССР» (т 1, 1972), «Гісторыі рабочага класа Беларускай ССР» (т.1, 1984), «Нарысаў гісторыі Беларусі» (ч.І, 1994).
Тв.: Экономнческое развнтне городов Белорусснн в XVI — первой половнне XVII в. Мн., 1966; Нсточннковеденне аграрной нсторнн Белорусснм. Мн., 1978; йсторнографня БССР Эпоха феодалнзма. Мн., 1986 (разам з В.У.Чапко).
КАПЬІСЦЕНСКІ Захарыя (?, г. Перамышль, цяпер Пшэмысль, Польшча — 21.3.1627), украінскі пісьменнікпалеміст, грамадскакульт. і царк. дзеяч. Вучыўся ў Львоўскай брацкай школе. 3 1616 у Кіеўскім брацтве, з 1624 архімандрыт КіеваПячэрскай лаўры. Асн. твор — палемічны трактат «Палінодыя, або Кніга абароны...» (1621—22), накіраваны супраць каталіцызму і Брэсцкай уніі 1596. Аўтар трактатаў «Кніга пра веру адзіную...» (1619—21), «Кніга пра праўдзівае адзінства праваслаўных хрысціян...» (1623), царк. пропаведзей, прадмоў, перакладаў з грэч. мовы лаўрскіх выданняў. Высока ацэньваў бел. культуру, у прыватнасці дзейнасць Л. Карповіча.
Літ.: Мнкнтась В.Л. Украінська література в боротьбі прота уніі'. Кнів, 1984.
В.А. Чабаненка.
КАПЫТКА, традыцыйная бел. страва з бульбы. Таркаваную бульбу перамешваюць з бульбяною кашаю, дадаюць мукі, солі, соды, раскочваюць на тонкі блін, рэжуць на невял. кавалкі і пякуць на змазанай тлушчам патэльлі. Спечаную К. кладуць на 5—10 хвілін у падсолены кіпень або булён. Ядуць з малаком, маслам. Страва пашырана на 3 Беларусі.
КАПЫТНІК, к а л a (Calla), манатыпны род кветкавых раслін сям. ароннікавых. 1 від — К. балотны (С. palustris). Пашыраны ва ўмераным і субаркіычным паясах Паўн. паўшар’я. На Беларусі расце на балотах, у забалочаных чорнаальховых лясах. Нар. назвы: заечы бабоўнік, пеўнікі, гуска, жытніца. Пад назвай кала ў цяпліцах і аранжарэях вырошчваюць некат. віды блізкага роду Zantedeschia з Паўд. Афрыкі.
Шматгадовая травяністая расліна з кароткім узыходным сцяблом выш. да 30 см і паўзучым карэнішчам. Лісце шырокасэрцападобнае, доўгачаранковае, бліскучае. Кветкі без калякветніка, дробныя, двухполыя, у шчыльных катахах, абгорнутых белым пакрывалам. Плады — чырв. сакаўныя ягады, сабраныя ў суплоддзі. Лек., дэкар. і акварыумная расліла. Ядавіты, асабліва ягады і карэнішча.
Г.У.Вынаеў.
Капытнік балотны.
КАПЫТНЫЯ (Ungulata), надатрад млекакормячых. 6 атр.: даманы, няпарнакапытныя, парнакапытныя, сірэны, мазаляногія (Tylopoda) і хобатныя (Ргоboscidea). 91 сучасны род. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды (у Аўстралію і Новую Зеландыю завезены). На Беларусі 5 відаў: алень высакародны, дзік, зубр, казуля, лось. Зубр занесены ў Чырв. кнігі МСАП і Беларусі. Да капытных належаць свойскія буйная рагатая жывё'ла, авечка, каза, конь, свіння.
Памеры ад дробных (даманы) да вельмі буйных (сланы). Пальцаў ад 1 да 5, найб. развітыя 3і і 4ы пальцы; у сапр. К. канцавыя фалангі гэтых пальцаў заканчваюцца капытамі. У многіх вызначаецца палавы дымарфізм. Расліннаедныя, некат. ўсёедныя.
КАПЫЦІН Вячаслаў Фёдаравіч (н. 1.1.1942, в. Трылесіна Дрыбінскага рна Магілёўскай вобл.), бел. археолаг. Канд. гіст. н. (1977). Пасля заканчэння Магілёўскага пед. інта (1969) працуе ў ім, з 1978 заг. кафедры ўсеагульнай гісторыі. Даследуе помнікі эпохі мезаліту Верхняга Падняпроўя. Вылучыў самаст. сожскую культуру на тэр. паўд.ўсх. Бе
КАРА 37
ларусі. Асн. працы: «Каменны век на тэрыторыі Беларусі» (1990), «Помнікі фінальнага палеаліту і мезаліту Верхняга Падняпроўя» (1991).
КАПЫЦЬКб Вікгар Мікалаевіч (н. 8.10.1956, Мінск), бел. кампазітар. Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1982). Яго творчасці ўласцівы шырокі ахоп розных тыпаў культур і сучасных тэхнік кампазіцыі, пошукі індывідуалізацыі жанравадраматургічных і тэмбрафанічных вырашэнняў. Авангардныя тэндэнцыі выяўляюода і ў распрацоўцы нац.фалькл. элементаў. Сярод твораў: оперы «Дзяўчынка, якая наступіла на хлеб» (паст. 1983), «Яго жонкі» (1988); араторыі «Куранты» паводле ананімнага сшытка 18 ст. (1990), «Дабравешчанне ад Іаана» на кананічныя і фалькл. тэксты і «Меса ў гонар св. Францыска Асізскага» на тэксты св. Францыска і кананічныя (абедзве 1993); кантаты «Аб мудрасці, смутку і радасці», «Карнавальная ноч» (абедзве 1984), «Знакі» на тэкст М. Рэрыха (1992); «Маленькая сімфонія «Са старых сшьггкаў» (1983), цыкл «Біблейскія сцэны» (1993) і «Калыханка» (1994) для камернага ансамбля; вак. цыклы і паэмы; фантазія «Паўночны вецер» на старадаўнія кіт. тэксты; хары, музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу маладых кампазітараў (1980). Р.М.Аладава. КАП^ЛА, a В о з н і к а, зорка нулявой зорнай велічыні; адна з самых яркіх у Паўн. паўшар’і.
КАПЭЛА (позналац. сареііа, італьян. сарреііа капліца), 1) у а р х і т э к туры — каталіцкая ці англіканская капліца ў выглядзе невял. збудавання або памяшкання для богаслужэнняў, малітваў адной сям’і, захавання рэліквій і інш. Будавалася асобна (Сіксцінская капэла) ці размяшчалася ў храмах (у бакавых нефах ці вакол хораў — «вянок капэл» у гатычнай архітэкгуры), замках, палацах. 2)У музыцы — харавы выканальніцкі калекгыў. 3 15 ст. К. наз. царк. хары, што спявалі без суправаджэння (адсюль спевы a cappella). У 16—17 ст. з развіццём інстр. музыкі К. ператварыліся ў мяшаныя ансамблі або аркёстры пры дварах магнатаў. Сярод буйнейшых К. — Сіксцінская капэла ў Ватыкане, імператарская Прыдворная пеўчая капэла (з 1990 СанктПецярбургская акадэмічная капэла імя М.І.Глінкі). На Беларусі з 17 ст. існавалі К. пры дварах магнатаў і калепумах, асабліва пашыраны ў 2й пал. 18—19 ст. (гл. Прыгонныя аркестры і капэлы). У асноўным гэта былі аркестры з групай салістаўвакалістаў, якія складаліся з замежных музыкантаў і прыгонных, падрыхтаваных у мясц. муз. школах. Найбольшыя з іх — Гродзенская капэла Тызенгаўза, Гродзенская капэла езуіцкай бурсы, Нясвіжская капэла Радзівілаў, Слонімская капэла Агінскага. Бел. харавыя прафес. К. 20 ст.: Беларуская дзяржаўная капэла, Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі
ьеларусь. Працуюць шматлікія самадзейныя, у т. л. народныя, хар. К. К. наз. таксама аркестры асаблівага складу (ваен. К., джазавая К., Кіеўская К. бандурыстаў), некат. сімф. аркестры (Дрэздэнская, Берлінская К. і інш.). У цэнтр. і зах. раёнах Беларусі «капэлямі» ці «аркестрамі» называюць нар. інстр. ансамблі вял. складу. К. наз. і творчыя маст. аб’яднанні, дзейнасць якіх накіравана пераважна на адраджэнне старадаўняй музыкі (гл. Дзяржаўная акадэмічная сімфанічная капэла Расіі, «Беларуская капэла», «Гродзенская капэла»),
КАПЮШбнНІКІ, гл. Ілжэкараеды.
КАП’ЯКІДАЛЬНІК, старажытнае прыстасаванне для кідання кап ’я, якое павялічвала далёкасць палёту, сілу і меткасць кідка. Вядомы з позняга палеаліту, асабліва ў абарыгенаў Аўстраліі, Акіяніі, Амерьш і Паўн.Усх. Азіі. Уяўляў сабой драўляную палку ці дошку (прамавугольнай ці мечападобнай формы, шыр. 5—12 см, даўж. 30—150 см) з жалабком і ўпорам дая дрэўка кап’я. Трапляліся і ў выглядзе раменнай пятлі. Паверхню К. ўпрыгожвалі разьбой, інкрустацыяй, часам фарбавалі.
КАР (ням. Каг), ц ы р к, чашападобная выемка ў верхняй ч. схілаў гор у вобласці сучаснага або стараж. зледзянення. Утвараецца ад дзейнасці ледавікоў, снежнікаў, марознага выветрывання. Вызначаецца плоскім днішчам, якое з бакоў і ззаду абкружана стромкімі сценкамі, з пярэдняга боку адкрыты ці замкнёны невысокім парогам. На дне К. могуць быць каравыя ледавікі, намнажэнні фірну або снегу. У К., якія знаходзяцца ніжэй сучаснай снегавой лініі, часта размешчаны ка'равыя азёры.
КАР (Сагт) Джэралд (н. 22.8.1932, г. Дэнвер, ЗША), касманаўт ЗША. Скончыў ПаўднёваКаліфарнійскі унт (1954). 3 1949 у BMC ЗША. 3 1966 у групе касманаўтаў НАСА. 16.11.1973— 8.2.1974 з Э. Гібсанам і У. Поўгам здзейсніў касм. палёт на арбітальнай станцыі «Скайлэб» (як камандзір 3га экіпажа), у час якога тройчы выходзіў у адкрыты космас (агульны час 15 гадз 48 мін). Правёў у космасе 84,04 сут. Залаты медаль «Космас» (ФАІ).
КАР (Can) Эдвард Халет (28.6.1892, Лондан — 1982), брытанскі дыпламат, гісторык, палітолаг. У 1916—36 на дыпламат. службе. 3 1936 праф. унтаў Уэльскага, у Оксфардзе і Кембрыджы. Даследаваў пераважна найноўшую гісторыю Расіі: «Міхаіл Бакунін» (1937), «Гісторыя Савецкай Расіі» (т. 1—10, 1950—78; у т. л. «Бальшавіцкая рэвалюцыя 1917—1923», т. 1—3, 1950—53). Сярод інш. прац: «Новае грамадства» (1951), «Што такое гісторыя» (1961).
Тв.. Рус. пер. — Русская революцня от Леннна до Сталмна, 1917—1929. М., 1990.
КАРА, гл. Лакаранне.
КАРА ў р а с л і н, частка сцябла і кораня раслін звонку ад камбію. Першасная К. складаецца ў асн. з парэнхімных і мех. тканак (фарміруецца з вонкавай
ч. конуса нарастання); другасная К. (развіваецца пазней у выніку дзейнасці камбію) — з коркі і лубу. Функцыі К. разнастайныя зза мноства тканак, з якіх яна складаецца: перамяшчэнне арган. рэчываў ад лісця да кораня, назапашванне пажыўных рэчываў, ахова раслін ад неспрыяльных умоў знешняга асяроддзя. К. некаторых раслін выкарыстоўваецца як сыравіна для хім. прамсці, атрымання фарбаў, лек., дубільных сродкаў.