Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
КАРАБЕЛЬ
39
класы, падкласы, тыпы (праекгы) і рангі (1— 4ы). Да асн. класаў адносяцца: ракетныя, тарпедныя і ракетнатарпедныя падводныя лодкі; караблі авіянясучыя (мнагамэтавыя, ударныя і процілодачныя авіяносцы, процілодачныя крэйсеры, дэсантныя і процілодачныя верталётаносцы); ракетнаартыл. (ракетныя крэйсеры, вял. і малыя ракетныя караблі, эсмінцы, ракетныя катэры і інш.); процілодачныя (процілодачныя крэйсерыверталётаносцы, вял. і малыя процілодачныя і вартавыя караблі); міннатральныя (мінныя і сеткавыя загараджальнікі і тральшчыкі); дэсантныя (спец. пабудовы, з апарэлямі; узброены ракетнымі комплексамі і артыл. гарматамі для агнявой падтрымкі дэсанта і самаабароны); спец. прызначэння (караблі кіравання, радыёлакацыйнага дазору, разведвальныя, рэтранслятары сігналаў сувязі, навучальныя, караблі сачэння, спец. забеспячэння — плывучыя базы і
Некаторыя тыпы караблёў ваенных (ад старажытнасці да 19 ст.): 1 — баявы карабель Егіпта (1200я г. да н. э.); 2 — асірыйскафінікійскі (1000—1500я г. да н. э.); 3 —рымская пентэра (пентэкатэра, з 5 радамі вёслаў; 3 ст. да н. э.); 4 —паўночнаеўрапейскі драмон (6—12 ст.; мелі назвьі холк, нейв, неф, буза, кілс); 5 —дракар вікінгаў (8—10 ст.; паказаны дракар Вільгельма Заваёўніка); 6 — карака (14—16 ст.; паказана невялікая 4мачтавая карака, пабудаваная ў Францыі ў 1535); 7 — галіён (16—17 ст.; паказаны 3мачтавы іспанскі галіён, 1567).
Сучасныя К. в. падзяляюцца на надводныя і падводныя, на атамныя і са звычайнай энергет. устаноўкай. Аснашчаюць іх ракетнай, тарпеднай, артыл., бамбакідальнай, процілодачнай, міннатральнай зброяй, сродкамі радыёэлектроннай барацьбы. На караблях устанаўліваецца звычайна некалькі відаў зброі: галоўны — для рашэння асн. задач і дапаможныя — для выканання дадатковых задач і самаабароны. Некаторыя К. в. з’яўляюцца авіянясучымі — маюць самалёты і верталёты як асн. від зброі. У залежнасці ад прызначэння, узбраення, водазмяшчэння і інш. такгыкатэхн. даных К. в. падзяляюцца на
Некаторыя тыпы караблёў ваенных 20 ст.: 1 — кананерская лодка «Карэец», якая разам э крэйсерам «Вараг» удзельнічала ў баі з японскай эскадрай у 1904; 2 — першы лёгкі крэйсер, пабудаваны ў СССР (1938); 3 — ракетны катэр на падводных крылах (ЗША, 1975); 4 — эскадраны мінаносец (СССР, 1980я г.).
40 КАРАБЕЛЬНЫЯ
інш.). Да 1га (вышэйшага) рангу адносяцца атамныя падводныя лодкі і буйнЫя падводныя караблі (крэйсеры, авіяносцы і інш.), да 4га — катэры, базавыя і рэйдавыя тральшчыкі. Класіфікацыі К. в. у розных краінах звычайна адрозніваюцца. К. в. з’яўляюцца ўласнасцю дзяржавы, падпарадкоўваюцца яе законам і ў замежных водах валодаюць правам экстэрытарыяльнасці.
Літ.: Ш е р ш о в А.П. Нсторня военного кораблестроення с древнейшнх времен н до нашнх дней. СПб., 1994.
В.І.Вараб’ёў, А.А. Калмакоў.
КАРАБЁЛЬНЫЯ ЧЭРВІ, т э р э д a (Teredo), род марскіх двухстворкавых малюскаў сям. тэрэдынід. Каля 30 відаў. Пашыраны ў морах трапічнага і ўмеранага паясоў Паўн. паўшар’я. Жывуць у драўніне, што трапляе ў марскую ваду, у падводных ч. драўляных суднаў і гідратэхн. збудаванняў, у якіх праточваюць хады і разбураюць драўніну.
Цела даўж. да некалькіх дзесяткаў сантыметраў, чэрвепадобнае. На пярэднім канцы маленькая ракавіна (даўж. каля 10 мм), якая служыць для свідравання. Нага рэдукаваная. Робяць хады даўж. да 2 м, дыяметрам да 5 см. Гермафрадыты. Кормяцца планктонам, фільтруючы ваду, а таксама апілкамі. Некат. віды ядомыя ў краінах Паўд.Усх. Азіі.
Карабельны чарвяк тэрэда ў кавалку паточанага ім дрэва.
КАРАБЕНЫ (ад араб. караб — зброя), адборныя стралкі ў Іспаніі ў 15 ст., узброеныя аркебузай, палашом і пісталетам, выкарыстоўваліся ў лёгкай конніцы і пяхоце.
КАРАБІН (франц. carabine ад араб. караб — зброя), 1) укарочаная і аблегчаная вінтоўка. З’явілася ў 15 ст., выкарыстоўвалася асабовым складам кавалерыі і артылерыі. Бываюць гладкаствольныя і наразныя, магазінныя і аўтаматычныя. У Сав. Арміі выкарыстоўваўся К. узору 1938 і 1944, а таксама самазарадны К. сістэмы С.Г.Сіманава
КлпяНны 1 — з калясцовым замком (Германія, 1540); 2 еаЕ^ны С.Г. Сіманава (СССР, 1945).
— карабів Генры (ЗША, 1892); 3 —
ўзору 1945 (з магазінам на 10 патронаў, прыцэльная далёкасць стральбы 1 км, скарастрэльнасць 35—40 стрэлаў за мінуту). К. наз. таксама паляўнічую вштоўку, з якой палююць на буйнога звера. 2) Кручок (зашчапка) з спружыновай часткай, якая адкрываецца ў сярэдзіну. Выкарыстоўваецпа для падвешвання (замацавання) вяровак, такелажных рамянёў, у дарожных сумках, ланцужках, павадках і інш.
КАРАБІНЁР (франц. carabinier), 1) адборныя стралкі ў пяхоце і кавалерыі ў Зах. Еўропе і Расіі да сярэдзіны 19 ст. 2) У Італіі, а таксама ў некат. лацінаамер. краінах назва жандараў.
КАРАБІЯЙЛА, вялікі вапняковы масіў у галоўнай градзе Крымскіх гор, на ПнУ ад г. Алушта, на Украіне. Выш. да 1254 м (г. ТайКоба). Камяністая платопадобная паверхня. Паўн. схіл спадзісты, паўд.—абрывісты. К.Я. бязлесная, у паніжэннях — лугавастэпавая расліннасць. Карставыя пячоры і прыродныя шахты.
КАРАБКбЎ Яўген Сямёнавіч (4.3.1923, в. Сухары Магілёўскага рна — 5.9.1981), бел. вучоны ў галіне пульманалогіі. Др мед. н. (1970), праф. (1973). Скончыў Мінскі мед. інт (1951). У 1957—58 у Бел. НДІ туберкулёзу. 3 1962 у Разанскім мед. інце. Навук. працы па хірург. і хіміятэрапеўт. метадах лячэння туберкулёзу лёгкіх, вывучэнні пабочнага ўплыву хім. прэпаратаў на арганізм хворага.
КАРАБЛЁЎ Міхаіл Васілевіч (24.1.1923, в. Баркіна Пашахонскага рна Яраслаўскай вобл., Расія — 10.6.1987), бел. вучоны ў галіне фармакалогіі. Др мед. н. (1966), праф. (1967). Засл. дз. нав. Беларусі (1983). Скончыў Яраслаўскі мед. інт (1952). У 1960 — 87 заг. кафедры Гродзенскага мед. інта. Навук. працы па ўплыве вытворных дытыякарбамінавай кты на арганізм жывёл, пошуку і вывучэнні сродкаў па барацьбе з гіпаксіяй.
Тв.: Пронзводные днтнокарбамнновой кнслоты. Мн., 1971; Протнвогнпокснческне средства. Мн., 1976 (разам з П.І.Лукіенкам).
КАРАБЛІКІ, наутылусы (Nautilus), род беспазваночных жывёл кл. галаваногіх малюскаў. 6 відаў. Пашыраны ва ўсх. ч. Індыйскага і зах. ч. Ціхага акіянаў. Жывуць на роўным дне, на глыб. да 750 м.
Дыяметр ракавшы да 30 см, маса да 1,8 кт. Ракавіна спіральная, знугры ўкрыта перламутрам. Падзелена на камеры, якія пранізаны трубхай. Цела жывёлы знаходзіцца ў апошняй, самай вял. камеры, у астатніх — вада ці газ; яны выконваюць ролю гідрастатычнага апарата. Асн. орган пачуццяў —• шчупальцы (у самцоў 66, у самак 94), без прысоскаў. Кормяцца ракападобнымі, рыбамі. Ядомыя.
КАРАБЫ 2я, вёска ў Глыбоцкім рне Віцебскай вобл., каля аўгадарогі Полацк—Вільнюс. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 9 км на 3 ад г. Глыбокае, 272 км ад Віцебска, 3 км ад раз’езда Канстанцінаў Двор. 380 ж., 151 двор (1997). Сярэдняя школа, аддз. сувязі.
КАРАВАДЖА (Caravaggio; сапр. М е рызі да Караваджа, Merisi da Caravaggio) Мікеланджэла (28.9 1573, Караваджа, каля Бергама, Італія — 18.7.1610), італьянскі жывапісец, заснавальнік рэаліст. кірунку ў еўрап. жывапісе 17 ст. Вучыўся ў Мілане (1584— 88). Працаваў у Рыме, Неапалі, на авах Мальта і Сіцылія. У ранні перыяд імкнуўся да пераадолення ўласцівых маньерызму і акадэмізму ўмоўнасці і ідэалізацыі вобразаў, пошуку нар. прататыпаў і простых быт. сюжэтаў, індывід. выразнасці канкрэтнай мадэлі, увасабляў у ант. сюжэтах святочнагульнявы нар. пачатак («Ваюс», 1592—93, і інш.). Узбагаціў новыя жанры жывапісу: нацюрморт («Кошык з садавінай», каля 1596), быт. Жанр («Варажбітка», 1590я г.), даваў жыццёвую трактоўку рэліг. матывам («Адпачынак на дарозе ў Егіпет», 1590я г.). У канцы 1590х г. склалася арыгінальная жывапісная сістэма К.: ярка асветлены праменем святла пярэдні план карціны вылучаўся на агорнутым глыбокім ценем фоне, чым дасягалася падкрэсленая аіпычная нагляднасць выявы і ўражанне яе непасрэднай блізкасці да гледача; магутныя святлоценявыя кантрасты стваралі драм. настрой, строгі малюнак, энергічная пластычная лепка і колеравыя дамінанты падкрэслівалі рэальнасць матываў, перадавалі эмацыянальнае напру
КАРАВАЙ
41
М Караваджа.
Нясенне крыжа. 1590я г.
жанне («Нясенне крыжа», 1590я г.; «Прызнанне апостала Матфея», 1599— 1600; «Укрыжаванне апостала Пятра», «Ператварэнне Саўла», абодва 1600— 01; «Мадонна ды Ларэта», каля 1603— 06; «Палажэнне ў труну», 1602—04; «Успенне Марыі», каля 1605—06). У позніх работах узмацніўся трагізм светаўспрымання, жывапісная манера набыла рысы свабоднай імправізацыйнасці, колеравая гама — танальнага адзінства («Сем дзеянняў міласэрнасці», 1607; «Пахаванне св. Лючыі», 1608; «Адсячэнне галавы Іаана Хрысціцеля», 1609). Творчасць К. паўіілывала на Рэмбранта, П.П. Рубенса, Д. Веласкеса і інш. Гл. таксама Караваджызм.
В.Я.Буйвал.
КАРАВАДЖЫЗМ, кірунак у еўрап. жывапісе 17 ст., прадстаўлены паслядоўнікамі М. Караваджа. Процістаяў акадэмізму і барока. Мастакікараваджысты ўспрынялі ад Караваджа шэраг фармальных патрабаванняў (натуралізм, адлюстраванне фігур у сапраўдны памер, экспрэсію святлаценю, імкненне да манументалізацыі жанравых матываў) і іканаграфічных тэм (сцэны ў карчме, ігра на лютні, варажбіткі), што выяўля
Да арт. Карш. джызм. В а л а н тэн дэ Б у л о н ь. «Варажбіткі».
лася ў дыяпазоне ад свабоднай тракгоўкі яго сюжэтаў да дакладнага капіравання жывапіснай манеры. Пашыраны ў Італіі (А. Джэнтылескі, К. Сарачэні, Дж. Б. Карачола, Л. Спада, Б. Манфрэдзі), Галандыі (X. Тэрбруген, Г. ван Хонтхарст, Д. ван Бабюрэн), Фландрыі (Т. Ромбаўтс, А. Янсенс), Францыі (Валантэн дэ Булонь, С. Вуэ), Іспаніі (X. Рыбера), Германіі (А.Эльсхаймер) і інш.
КАРАВАЕВА Ганна Аляксандраўна (27.12.1893, г. Перм, Расія —22.5.1979), руская пісьменніца. Скончыла Вышэйшыя (жаночыя) Бястужаўскія курсы ў Петраградзе (1916). У 1931—38 гал. рэдактар час. «Молодая гвардня», у 1941—43 газ. «Правда». Друкавалася з 1922. Аўтар аповесці «Двор» (1926), рамана «Лесазавод» (1928). Праблемы маральнага выхавання чалавека ў зб.ках «Апавяданні аб пазнанні» (1934), «Першае пакаленне» (1959), раманах «Лена з Жураўлінага гаю» (1938), «Грані жыцця» (1963). Праца ў тыле ў Вял. Айч. вайну — тэма трылогіі «Радзіма» (1943—50; Дзярж. прэмія СССР 1951). Аўтар кн. дзённікаў «Вечназялёныя лісты» (1963), успамінаў «Зорная сталіца»