• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
      Тв.: Бел. пер. — у кн.: Хай зорыць дзень. Мн., 1973; Рус. пер. — Болгары старого временм. Софмя, 1981; Маменькян сынок. Софмя, 1984.
      Літ.: Воробьев Л.В. Любен Каравелов. М., 1980. С.Дз. Малюковіч. КАРАВЎЛ (цюрк. стража), узброенае падраздзяленне для аховы і абароны баявых сцягоў, ваен. і дзярж. аб’ектаў, аддання вайсковых ушанаванняў і інш. Ва Узбр. Сілах Рэспўблікі Беларусь К. падзяляюцца на гарнізонныя і ўнутраныя, бываюць пастаянныя або часовыя, правілы арганізацыі нясення каравульнай службы рэгламентуюцца Часовым стаіугам гарнізоннай і каравульнай службаў.
    
    
    КАРАГАНА (Caragana), род кветкавых раслін сям. бабовых. Больш за 70 відаў. Пашыраны ва Усх. Еўропе і Азіі. Растуць у стэпах, пустынях, гарах. На Беларусі ў Цэіпр. бат. садзе Нац. АН інтрадукаваны 15 відаў і форм, з іх у зялёным будве выкарыстоўваюць К. дрэвападобную, або жоўтую акацыю (С.
    
    aiborescens), і кустовую дзеразу, ці чылігу (С. frutex), якія маюць шмат разнавіднасцей і форм.
       Лістападныя кусты або невял. дрэвы выш. ад 20 см да 5—7 м. Лісце чаргаванае, парнаперыстаскладанае. Чаранкі і прылісткі некат. відаў відазменены ў калючкі. Кветкі двухполыя, адзіночныя або ў пучках па 2—5, жоўтыя, рэдка белыя ці ружовыя. Плод — струк, пры выспяванні растрэскваецца. Лек., меданосныя, тэхн. і дэкар. расліны. Г.У.Вынаеў.
    
    
    Карагана.
    
    КАРАГАНДА, горад у Казахстане, цэнтр Карагандзінскай вобл. Размешчана ў межах Казахскага драбнасопачніка. Засн. ў сярэдзіне 19 ст. як гарняцкі пасёлак, з 1934 горад. 608,6 тыс. ж. (1995). Чыг. станцыя. Аэрапорт. Цэнтр Карагандзінскага вугальнага басейна. Прамсць: горназдабыўная, машынабуд. (у т. л. горнашахтавага абсталявання), лёгкая, харч. і буд. матэрыялаў. ДРЭС. Аддзяленне АН Казахстана. 5 ВНУ (у т. л. унт). 3 тэатры. Музеі выяўл. мастантва і краязнаўчы. Бат. сад.
    КАРАГАНДЗІНСКІ ВЎГАЛЬНЫ БАСЕЙН, у Казахстане, у бас. р. Нура. Пл. каля 3600 км². У тоўшчы вугляносных адкладаў карбону (магуінасць да 5 км) каля 30 рабочых пластоў. Разведаныя запасы вугалю 7,84 млрд. т. Вуглі каменныя і бурыя. Здабыча з 1854, планамернае асваенне з 1930. Цеплыня згарання на рабочае паліва 21 МДж/кг. Здабыча падземным і адкрытым спосабамі. Асн. цэнтры здабычы: гарады Караганда, Сарань, Абай, Шахцінск.
    КАРАГЕОРГІЕВІЧЫ (Karadonlevici), княжацкая (19 ст.) і каралеўская (1903—18) дынастыя ў Сербіі, правячая дынастыя ў Каралеўстве сербаў, харватаў і славенцаў [1918—29] і Югаславіі [1929—45]. Заснавальнік К. — Карагеоргій [правіў у 1808—13]. Прадстаўнікі: кн. Аляксандр [1842—58], каралі Пётр I [1903—21], Аляксандр І Карагеоргіевіч [1921—34], Пётр II [1934—45, з 1941 у эміграцыі]. 29.11.1943 2я сесія Антыфашысцкага веча народнага вызвалення
    
    
    44           КАРАГЕОРГІЙ
    
    Югаславіі забараніла Пятру II вяртанне ў краіну. На Устаноўчым сходзе 29.11.1945 абвешчана ліквідацыя манархіі ў Югаславіі.
    КАРАГЕбРПЙ (Karadorde), Г е о р г і й Ч о р н ы (сапр. Г е о р г і й Петравіч; 14.11.1768, с. Вішавац, Сербія — 25.7.1817), дзеяч сербскага нац.вызв. руху, заснавальнік дынастыі Карагеоргіевічаў. Удзельнік антытур. паўстання 1787, пасля паражэння якога ўцёк у аўстр. ўладанні; за адмову пайсці з ім забіў бацьку (паводле інш. звестак, айчыма, адсюль мянушка «чорны»), У аўстратур. вайну 1788—90 узначальваў сербскі добраахвотніцкі атрад, які ваяваў на баку Аўстрыі. На чале атрада гайдукоў далучыўся да Першага сербскага паўстання 1804—13, выбраны яго кіраўніком. У 1808 прызнаны ўрадавым саветам, а ў 1811 і ўсімі паўстанцамі «вярх. сербскім правадыром» (фактычна князем). Імкнуўся да цэнтралізацыі дзярж. улады, у знешняй палітыцы арыентаваўся на Расію. Пасля разгрому паўстання ў 1813 уцёк у Аўстрыю, у 1814 — у Бесарабію. У 1817 тайна вярнуўся ў Сербію, дзе забіты паводле загаду Мілаша Абрэнавіча.
    
    КАРАГІЁ, Б а т ы р, глыбокая сухая ўпадзіна на пве Мангышлак, у Казахстане, каля ўсх. ўзбярэжжа Каспійскага м. на 132 м ніжэй узроўню акіяна. Даўж. 85 км, шыр. ад 10 да 25 км. Дно ўкрыта саланчакамі.
    КАРАГбД, каравод, танок, старажытны від нар. мастацтва, у якім харэаграфічныя рухі арганічна спалучаюцца з хар. спяваннем і драматызацыяй паэт. зместу (часам з інстр. суправаджэннем). Пашыраны ў народаў з каляндарназемляробчай абраднасцю, асабліва ў славян і прыбалтаў. На Беларусі сустракаецца амаль усюды, найбольш на Магілёўшчыне і Палессі. Звычайна прымеркаваны да пэўнага часу земляробчага календара. Вясеннелетнія К. традыцыйна займалі значнае месца ў жыцці сял. моладзі. Іх «вадзілі» на вуліцы і палянах павольна, плаўна, залучаючы ўсё новых удзельнікаў (напр., «Як выведзем луку»), Паводле харэаграфічнага малюнка іх падзяляюць на 4 групы: круг («кола»), калі ўдзельнікі рухаюцца па ім справа налева «па сонцу» ці папераменна то ў адзін бок, то ў другі (тыповы К. «Перапёлачка»); процілеілыя рады, якія папераменна то сыходзяцца «сцяной на сцяну», то разыходзяцца (тыповы «А мы проса сеялі»); «пляценне» (тыповы «Запляціся, пляцень»); шэсце, дзе ўдзельнікі рьггмізаваным крокам рухаюцца ўздоўж вуліцы шарэнгай, звілістымі радамі ці больш адвольным гуртом (тьшовы «Памажы нам, божа, на вуліцу выйсці»), Зімовыя К. «гуляюць» пераважна ў хаце жвава, з прытанцоўваннем, ім уласцівы розныя выяўл. элементы, перайманне рухаў звяроў, ггтушак («Заінька», «Верабей», «Казёл»). Многія зімовыя К. з’яўляюцца часткай калядных гульняў («Яшчур», «Ха
    
    
    лімон», «Зязюля», «Жаніцьба Цярэшкі»). Тыповыя сюжэты К.: выхад на вуліцу, велічанне дзяўчат і кпіны з хлопцаў, дабранне пары, проціпастаўленне старога і маладога жаніха (мужа), вырошчванне лёну, канапель, маку і інш. Мелодыі К. інтанацыйна блізкія тыповым напевам веснавых, купальскіх і калядных песень, але маюць і жанрава спецыфічныя рысы дзякуючы пэўнай струкгуры і рытму, абумоўленым рухам (з устойлівымі рытмаформуламі). На Магілёўшчыне вызначальны ўплыў карагоднай традыцыі і ў абавязковым уключэнні К. ва ўсе цыклы каляндарнага круга, і ў пранікненні рыс карагоднай стылістыкі (пластычнасці мелодыкі, тыповых струкгур, рытмаў, прыпеваў) у розныя песенныя жанры. У сучасным побыце вёскі захаваліся веснавыя К.шэсці (іх водзяць пажылыя жанчьшы) і тыя зімовыя К., якія ўваходзяць у калядныя гульні.
      Публ:. М о ж е й к о З.Я. Песнн белорусского Полесья. Вып. 1. М., 1983; Народны тэатр. Мн., 1983. Гл. таксама арт. Веснавыя песні, Калядныя песні, Каляндарныя песні.
      Літ.: ВладыкннаБачннская Н.М. Русскне хороводы н хороводные песнн. М.; Л., 1951; Яшчанка В.М. Асаблівасці карагодных традыцый Магілёўшчыны // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1985. № 2.
    З.Я.Мажэйка.
    КАРАГбд, т а н о к, масавая нар. гульня, найб. пашыраная са стараж. часоў да пач. 20 ст. ў слав. народаў, у т. л. на Беларусі. Уключае танец, хар. спевы і элементы драм. дзеяння; драм. і танц. сцэны часцей за ўсё ілюструюць змест песні. К. бываюць адкрытыя і закрытыя, падвойныя і адзінарныя, павольныя і хуткія з прытанцоўваннем; іх удзельнікі трымаюцца за рукі, часам за рагі хустак. У бел. летапісах згадваюцца з 11 ст. Асн. сюжэты К. — выбар маладога і маладой, праводзіны ў войска, падзеі сямейнага жыцця і інш. У наш час на Беларусі карагодныя песні і танец звычайна выконваюцца прафес. і самадз. маст. калектывамі.
    
    КАРАДАГ (цюрк. чорная гара), вулканічны масіў у Крыме, на беразе Чорнага м., за 20 км на ПдЗ ад г. Феадосія, на Украіне. Складаецца з купалападобнай Святой гары, або г. Вял. Карадаг (выш. 577 м), і Берагавога хр. з арыгінальнымі формамі выветрывання. Складзены з туфаў і лаў. Радовішчы паўкаштоўных камянёў (сердалік, агат, яшма). 3 боку мора — бухты (Сердалікавая, Блакітная і інш.). Каля ўсх. падножжа — курорт Планёрскае ( б. Кактэбель). 3 1979 К. — у складзе Карадагскага запаведніка.
    
    КАРАДАГСКІ ЗАПАВЕДНІК, на Пд Крыма, паміж Кактэбельскай і Шчабятоўскай далінамі, Украіна. Засн. ў 1979. Пл. 3 тыс. га. Асн. каштоўнасць запаведніка — прыродныя комплексы вулканічнага масіву Карадаг. Расліннасць складаецца з лясоў, стэпаў, зараснікаў нізкарослых цвердалістых паўхмызнякоў. Агульная колькасць відаў раслін каля 1040, у т. л. 60 рэдкіх, эндэмічных і знікаючых. У фаўне відаў: 31 млека
    
    кормячых (у т. л. вял. і малы падкованосы, звычайная шыракавушка, звычайны доўгакрыл, стэпавы тхор, куніца, казуля), 110 гпушак (у т. л. кеклік, чорны дрозд, сокалы сапсан і балабан, аролмагільшчык, асаед), 3 амфібій, 8 рэптылій (у т. л. крымскі гекон, леапардавы полаз, жаўтапузік), 16 рыб, больш за 1000 матылькоў і інш. насякомых.
    
    КАРАДЖАЛЕ (Caragiale) Іон Лука (30.1.1852, с. ЛукаКараджале, Румынія — 9.6.1912), румынскі пісьменнік. Чл. Рум. АН (з 1949). Вучыўся ў Бухарэсцкіх кансерваторыі і унце. У 1888— 89 дырэктар Нац. тра ў Бухарэсце. 3 1904 у эміграцыі. Друкаваўся з 1873. У сатыр. камедыях «Бурная ноч» (1878), «Пан Леаніда твар у твар з рэакцыяй» (1879), «Згубленае пісьмо» (1884), псіхал. драме «Навала» (1890) выкрываў бездухоўнасць, мяшчанства і маральнае ўбоства, палітыканства і дэмагогію. Аўтар збкаў апавяданняў, нарысаў і фельетонаў «Нататкі і апавяданні» (1892), «Апавяданні» (1897), «Моманты» (1901), «Моманты, замалёўкі, успаміны» (1908), памфлета «1907 год. Ад вясны да восені» (1907). Творы адметныя гратэскавасцю вобразаў і сітуацый, элементамі камічнага, афарыстычнасцю мовы.
      Тв.: Рус. пер. — йзбранное. М., 1953; Комеднн, юморескм, рассказы. М., 1963; Потерянное пмсьмо: Комедмя; Рассказы. М., 1974.
      Літ.: Константнновскнй Й.Д. Караджале. М., 1970. ЕА.Лявонава.
    
    КАРАДЖЫЧ Вук Стэфанавіч (26.10.1787, с. Тржыч, Сербія — 26.1.1864), сербскі філолаг, фалькларыст, заснавальнік новай сербскай літ. мовы. Чл.кар. Пецярбургскай АН (1851). Распрацаваў новы правапіс, заснаваны на фанет. прынцыпе, удасканаліў графіку. Аўтар «Сербскага слоўніка» (1818) — найб. поўнага збору нар. лексікі. Сабраў і апублікаваў каштоўныя гіст. і этнагр. матэрыялы, творы серб. вуснай нар. творчасці («Сербскія народныя казкі», 1821), выдаў зборнік нар. песень (1814—15, поўнае выд., т. 1—9, 1891—1902), склаў граматыку сербскай мовы (1814).
    
    
    КАРАЕДЫ (Scolytidae), сямейства жукоў падатр. разнаедных. 3 падсям.: лубаеды, забалоннікі (Scolytinae) і ўласна К. (Іріпае). Больш за 3 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды (акрамя Антаркгыды). На Беларусі каля 70 відаў. Жывуць пад карой, радзей у драўніне, каранях, сцёблах травяністых раслін. Большасць К. жыве на дрэвах пэўнага віду і роду, некат. мнагаедныя. Для кожнага віду харакгэрны свой малюнак прагрызеных хадоў.