Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
У.Г Караленка
неабходнасць яднання інтэлігенцыі з народам — асн. матывы творчасці К. У апавяданнях «Дзіўная» (1880, апубл. 1905), «Забойца», «Сон Макара» (абодва 1885), «Сляпы музыка» (1886, 2я рэд. 1898), «Марусіна заімка» (1889, апубл. 1899), «Рака гуляе», «АтДаван» (абодва 1892), «Агеньчыкі» (1901) і ішп. высгупаў супраць беззаконня самадзяржаўных улад, раскрыў станаўленне новых рыс нац. харакгару рус. чалавека. Водгукам на актуальныя з’явы і праблемы грамадскапаліт. жыцця былі яго нарысы «У галодны год» (1893), «Мултанскае ахвярапрынашэнне» (1895—96), «Гомельская судовая драма» (1905), «Сарачынская трагедыя» (1907), «Бытавая з’ява» (1910) і інш. Аповесць «Без языка» (1895, 2я рэд. 1902. прататып гал. героя — рабочыбеларус) — назіранні пісьменніка ад падарожжа ў Амерыку. Мемуары «Гісторыя майго сучасніка» (кн. 1—4, 1906—22) — маст. летапіс пакалення 1870х г. Творчасць К. вызначаецца рэалістычнасцю, спалучэннем эпічных і лірычных плыняў, паглыбленым псіхалагізмам, гуманізмам. Перамога чалавечага духа над матэрыяльнай абалонкай — адзін з гал. матываў яго твораў. Аўгар літ.крытычных артыкулаў ііра рус. пісьменнікаў. Захавалася 6 лістоў К. да А.В. Луначарскага ад 1920, у якіх ён выказаў свае рэзка адмоўныя адносіны да Кастр. рэв. 1917 і яе вынікаў. Асобныя творы К. тэматычна звязаны з Беларуссю. Быў асабіста знаёмы з Я. Купалам. Яго творы друкаваліся ў бел. газ. «Наша ніва», у 1920—30я г. на бел. мове былі ввда
дзены яго аповесці «Сляпы музыка», «Судны дзень», «Лес шуміць», «Дзеці падзямелля» і інш. У 1922 у тры імя Я. Купалы (БДТ1) інсцэніраваны яго твор «Лес шуміць». На бел. мову асобныя творы К. пераклалі А. Александровіч, С. Дарожны, М. Краўцоў, А. Кудравец, К. Чорны, Я. Шарахоўскі.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—6. М., 1971; Нсторня моего современннка. Кн. 1—2. Л., 1976; Землк! Землм! М., 1991; Бел. пер. — Апошні прамень: Выбранае. Мн., 1984.
Літ.: Ммронов Г.М. Короленко. М., 1962; Б я л ы й Г.А В.Г.Короленко, 2 нзд. Л., 1983; Короленко С.В. Кннга об отце. йжевск, 1968. С.Ф.Кузьміна. КАРАЛЁЎСКАЯ АКАД^МІЯ МЎЗЬШ (Royal Academy of Music), старэйшая вышэйшая муз. ўстанова Вялікабрытаніі. Засн. ў Лондане ў 1822 як прыватная школа, у 1832 прынята пад апекаванне караля і атрымала сучасную назву; з 1864 субсідзіруецца ўрадам. 3 1912 размяшчаецца ў спец. будынку з уласнай канцэртнай залай на 800 месцаў. Курс навучання 3 гады. Працуюць класы па ўсіх муз. дысцыплінах, аддзяленні оперы, танца і драм. мастацтва; выкладаюцца дыкцыя, замежныя мовы, фехтаванне, правілы добрага тону. Адыграла важную ролю ў развіцці муз. культуры Вялікабрьгтаніі, выхавала шмат музыкантаў, якія атрымалі сусв. вядомасць. У складзе педагогаў найвыдатнейшыя музыканты Вялікабрьгганіі. Акадэмія перыядычна выбірае ганаровых членаў, у т. л. і з інш. краін, у розныя гады сярод іх былі Э. Гілельс, Д. Ойстрах, М. Растрапозіч.
КАРАЛЁЎСКАЯ ШЭКСПІРАЎСКАЯ ТРЎПА (Royal Shakespeare Company), адзін з вядучых англ. драм. калектываў. Засн. ў 1879 у г. СтратфардонЭйван (да 1961 наз. Шэкспіраўская мемарыяльная трупа). 3 1982 размяшчаеода ў культ. комплексе «Барбіканцэнтр» у Лондане. Ставіць п’есы У. Шэкспіра, праводзіць шэкспіраўскія фестывалі (з 1886 рэгулярна). У розныя гады трупу ўзначальвалі рэжысёры Ф. Бенсан, У. БрыджэсАдамс, Б.А. Пейн, Б. Джэксан, А. Куэйл, Г. БаемШоу, П. Хол, Т. Нан, Т. Хэндс, А. Ноўбл (з 1990); працавалі Т. Гаіры, Ф.Ф. Камісаржэўскі, П. Брук, Т. Рычардсан і інш.; акцёры: Э.А. Тэры, Г. Бірбам Тры, Дж.А. Гілгуд, Л.К. Аліўе, В. Лі, Р. Рычардсан, Ч. Лотан, М. Рэдгрэйв, Л.Скофілд і інш. Філіялы з 1960 — тр «Олд Вік» і камерны тр «Вархаўз» у Лондане, дзе ставяцца англ. класічная і сучасная драмату'ргія.
КАРАЛЁЎСКІ БАЛЁТ Вялікабрыт а н і і (The Royal Ballet), балетная трупа. Створаны ў Лондане Н. дэ Валуа і Л. Бейліс пры тры «СэдлерсУэлс». Напачатку наз. «Вік Уэлс бале», з 1942 — «СэдлерсУэлс бале», з 1957 сучасная назва. Маст. кіраўнікі дэ Валуа (з 1931), Ф. Аштан (з 1963), К.Макмілан (з 1970). У рэпертуары аднаактовыя спектаклі на музыку класікаў і сучасных кампазітараў, класічныя балеты П. Чайкоўскага, А Адана, Л. Дэліба і інш.
у пастаноўках маст. кіраўнікоў, а таксама Р.Хелпмена, Р.Пці, Дж. Баланчына і інш. Сярод вядучых артыстаў 1930—40х г. П. Мей, П. Аргайл, Дж. Брэй, М. Хонер, М. Фантэйн, X. Цёрнер, У. Гор, М. Сомс, У. Чапел. У 1950—60я г. К. б. адзін з вядучых у Еўропе. У 1955 створана 2я трупа — «СэдлерсУэлс опера бале» (балетмайстры Дж. Кранка, Макмілан, А. Радрыгес і інш.). Сярод пастановак балеты на муз. Б. Брытэна, Ф. Ліста, Л. Бетховена, Ф. Шапэна, I. Стравінскага, Г. Малера, С. Пракоф’ева і інш. 3 канца 1970х г. у К. б. асноўная (выступае ў тры «КовентГардэн») і гастрольная (са штогоднім сезонам у тры «СэдлерсУэлс») трупы. Існуе эксперым. група «Балет для ўсіх». 3 1931 пры К. б. дзейнічае школа.
КАРАЛЁЎСТВА, дзяржава з манархічнай формай кіравання на чале з каралём, якому належыць вышэйшая ўлада, што перадаецца звычайна ў спадчыну. У эпоху феадалізму існавалі саслоўная і абсалютная манархіі. У ВКЛ каралеўскай каронай каранаваўся толькі Міндоўг. Пасля ўтварэння Рэчы Паспалітай (1569) тытул «вялікі князь літоўскі» стаў таксама тытулам польск. караля, якога шляхта выбірала на сейме пажыццёва. Тытул польск. караля (цара) адноўлены ў 1815 для рас. імператара пры ўтварэнні паводае пастановы Венскага кангрэса 1814—15 аўтаномнага Каралеўства Польскага. Сучасныя К. (Вялікабрытанія, Нідэрланды, Бельгія, Іспанія, Данія, Швецыя, Нарвегія) — парламенгарныя, з абмежаванай (часта значна абмежаванай) уладай караля.
А.П.Грыцкевіч.
КАРАЛЁЎСТВА пбЛБСКАЕ, Царс т в а Польскае, назва часткі Польшчы, якая паводле рашэнняў Венскага кангрэса 1814—15 адышла да Расіі і ўваходзіла ў яе склад да 1918. Пл. 128,5 тыс. км , нас. 3,3 млн. чал. (1816). Паводле канстытуцыі 1815 канстытуцыйная манархія, звязаная персанальнай уніяй з Рас. імперыяй. Было пазбаўлена магчымасці праводзіць самаст. знешнюю палітыку, але мела ўласныя сейм (адбыліся ў 1818, 1820, 1825), урад, войска. Пасля задушэння паўстання 1830—31 аўтаномія абмежавана паводле Арганічнага статута Каралеўства Польскага 1832. У канцы 1850— 60х г. тут адноўлены цывільны ўрад, мясц. самакіраванне, аднак пасля задушэння паўстання 1863—64 зноў скасаваны. Спачатку падзялялася на 8 ваяводстваў. У 1866 уведзены новы адм. падзел (створана 10 губерняў), у 1874 — пасада ген, губернатара, пачала выкарыстоўвацца назва Прывіслінскі край, пачалася інтэнсіўная русіфікацыя краю. У 1918 стала асн. ядром адноўленай і незалежнай польскай дзяржавы.
Літ.: Обушенкова Л.А Королевство Польское в 1815—1830 гг.: Экон. н соцяал. развнтве. М., 1979.
КАРАЛЁЎСТВА СЁРБАЎ, ХАРВАТАЎ I СЛАВЁНЦАЎ, афіцыйная назва дзяржавы Югаславія ў 1918—29.
КАРАЛІНГІ 51
КАРАЛЕУШЧЫНА, у Каралеўстве Польскім і Рэчы Паспалітай непасрэдныя ўладанні дзяржавы ў асобе манарха. 3 15 ст. часта адцаваліся ў трыманне прыватным асобам (дзяржаўцам, старостам, намеснікам, цівунам) як дзяржавы, староствы, а часцей — у заклад (заставу). У канцы 16 ст. некаторыя К. вылучаны для задаваль.чення патрэб каралеўскага двара і каралеўскага скарбу, яны атрымалі назву жаноміі.
В. С.Пазднякоў.
КАРАЛЁВА СЛАБАДА паселішча днепрадзяснінскай культуры (8—7е тыс. да н. э.) каля в. Каралёва Слабада Светлагорскага рна Гомельскай вобл., на правым беразе р. Бярэзіна. Пры даследаванні выяўлены агнішчы, крамянёвыя прылады працы: разцы, скрабкі, вастрыі, скоблі, укладышы, рэлушаваныя пласціны і адшчэпы, нуклеусы, сякеры.
М.П Каралёў.
П.М.Каралёў.
С.П.Каралёў.
КАРАЛЁЎ Мікалай Піліпавіч (1.7.1906, в. Амінавічы Асіловіцкага рна Магілёўскай вобл. — 9.4.1972), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху на тэр. Магілёўскай вобл. ў Вял. Айч. вайну. Ген.маёр (1943). Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў БПШ пры ЦК КПСС (1956). 3 1937 нам. старшыні, старшыня Асіповіцкага райвыканкома. 3 ліп. 1941 у партьванах, камандзір партыз. групы, атрада, брыгады, у ліп. 1943 — сак. 1944 — Асіповіцкай ВАГ. У крас. — вер. 1943 чл. Магілёўскага падп. абкома КП(б)Б. 3 жніўня 1944 старшыня Магілёўскага гарвыканкома, з 1953 сакратар Хоцімскага райкома КПБ, з 1958 на сав. рабоце ў Магілёве. Канд. у чл. ЦК КПБ у 1949—52, 1954—60. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1947—59, у 1947—55 чл. яго Прэзідыума. Ганаровы грамадзянін г. Магілёва. Аўтар кн. «Сыны народа» (1955). У в. Амінавічы помнік. КАРАЛЁЎ Павел Міхайлавіч (29.7.1915, в. Крыцкія Гарадоцкага рна Віцебскай вобл. — 1.3.1998), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Выіпэйшую афіцэрскую артыл. школу ў Ленінградзе (1947). У Чырв. Арміі з 1936. У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 на Зах., Бранскім, 1м Укр. франтах. Вызначыўся ў баях на рубяжм р. Одэр: з 27.1 да 4.2.1945 батарэя пад камандаваннем капітана К. ў раёне г. Алава (Полынча) адбіла 11 коіггратак пяхоты і танкаў праціўніка; 5 лютага, знаходзячыся ў акружэнні ворага, у крытычны момант бою К выклікаў агонь сваёй артыл. на сябе, адбіў 14 контратак і ўтрымаў плаодарм. Да 1957 у Сав. Арміі.
КАРАЛЁУ Сяргей Паўлавіч (12.1.1907, г. Жьпомір, Украіна — 14.1.1966), савецкі вучоны і канструкгар у галіне ракетабудавання 5 касманаўтыкі. Акад. AH СССР (1958, чл.кар. 1953). Двойчы Герой Сац. Працы (1956, 1961). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча імя Баўмана (1930) і адначасова Маскоўскую школу лётчыкаў. 3 1927 працаваў у авіяц. прамсці. Адзін з арганізатараў, з 1932 нач. Групы вывучэння рэактыўнага руху, дзе ствараліся першыя сав. вадкасныя ракеты і праводзіліся іх выпрабаванні. 3 1933 нам. дырэкгара Рэактыўнага НДІ, з 1934 кіраўнік аддзела ракетных лятальных апаратаў. У 1942—46 нам. гал. канструкгара па рэактыўных устаноўках для баявых самалётаў. Канструкгар першых сав. шматступеньчатых балістычных ракет і ракетнакасм. сістэм, з дапамогай якіх запушчаны першы ў свеце ШСЗ, аўтам.
міжпланетныя станцыі «Месяц», «Венера», «Марс», «Зонд». Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны і запушчаны арбітальныя касм. караблі «Усход» і «Узыход», ажыццёўлены першы ў свеце касм. палёт чалавека (12.4.1961, Ю.А. Гагарын) і выхад чалавека ў космас (18.3.1965, А.А. Лявонаў), вывад на арбіту спадарожнікаў рознага прызначэння ( «Электрон», «Маланка1», «Космас», «Зонд» і інш.). Рэпрэсіраваны ў 1938—44: знаходзіўся ў зняволенні на Калыме (193840); погым працаваў у КБ у Маскве (1940—42) і Казані (1942—44). Ленінская прэмія 19 57. Імем К. названа буйное ўгварэнне (таласоід) ка адваротным баку Месяца.