• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
       Тв.: Дома: Аповесці, апавяданні. Мн., 1984; Дзяльба кабанчыка: Выбранае. Мн., 1988; Глядзіце ў вочы лемуру. Мн., 1989; Аброчны крыж. Мн., 1994. Выбр. тв. Т. 1. Мн., 1997.
       Літ.: Навуменка I. Кніга адкрывае свет. Мн., 1978. С. 216—219; Дзюбайла П.К. Беларускі раман. Гады 70я. Мн., 1982. С. 33—46; С а в і к Л. Каб не астыла цяпло зямлі. Мн.,1984. С. 45—51. А.П.Траяноўскі.
    
    КАРАМАНЛІС (Karamanlis) Канстанцінас (23.2.1907, Проці, каля г. Серэ, Грэцыя — 23.4.1998), грэчаскі паліт. і дзярж. дзеяч. Скончыў Афінскі унт. Дэп. парламента (з 1935, выбіраўся 12 разоў). У 1946—54 міністр працы, транспарту, сац. забеспячэння, нац. абаро
    
    
    ны, грамадскіх работ. Заснавальнік і старшыня партый Нац. радыкальны саюз (1955—67) і «Новая дэмакратыя» (з 1974). У 1963—74 у эміграцыі (Парыж). У 1955—63 і 1974—80 прэм’ерміністр Грэцыі, садзейнічаў лібералізацыі эканомікі краіны і дэмакратызацыі яе грамадскага жыцця, правёў рэферэндум аб скасаванні манархіі (1974). У 1980—85, 1990—95 прэзідэнт Грэч. Рэспублікі, дамогся ўступлення Грэцыі ў Аіульны рынак (1981).
    
    
    КАРАМЕЛЬ (франц. caramel), 1) сорт цвёрдых цукерак (ледзянцовых ці з начынкай), прыгатаваных з цукру і патакі. Mae фарбавальныя і араматычныя рэчывы. 2) Палены цукар для падфарбоўвання кандытарскіх вырабаў. 3) Падпражаны солад для падфарбоўвання піва.
    КАРАМЗІН Мікалай Міхайлавіч (12.12.1766, с. Міхайлаўка Бузулукскага рна Арэнбургскай вобл., Расія — 3.6.1826), рускі пісьменнік, гісторык; заснавальнік рус. сентыменталізму. Чл. Рас. акадэміі (1818). У 1775—81 вывучаў ням. і стараж. мовы, філасофію, рыторыку, логіку, паэтыку; наведваў лекцыі ў Маск. унце. Дэбютаваў у 1787 перакладамі англ., франц., ням. пісьменнікаў. Выдаваў альманахі, часопісы (1789—1803). Працаваў у жанры гіст. аповесці: «Наталля, баярская дачка» (1792), «Марфа Пасадніца, або Заваёва Ноўгарада» (1803). У нататках «Лісты рускага падарожніка» (1791—95), аповесцях «Бедная Ліза» (1792), «Востраў Борнхальм» (1794), «СьераМарэна» (1795), незакончаным рамане «Рыцар нашага часу» (1802—03) і інш. ставіў пытанні лёсу рус. культуры, прыроды чалавечага пачуцця, маральнай роўнасці людзей, раскрыў багацце ўнугр. свету асобы, яе духоўнае самаўдасканаленне. Асн. праца «Гісторыя дзяржавы Расійскай» (т. 1—12, 1816—29) — новы этап у развіцці рус. гістарыяграфіі. Яна створана на аснове разнастайнага гісторыкадакумент. матэрыялу (летапісаў, судзебнікаў, мемуараў, грамат і інш.) і 'ахоплівае перыяд ад старажытнасці да пач. 17 ст. Гісторыю краіны К. атаясамліваў з гісторыяй дзяржавы і манархічнай улады. У кантэксце развіцця рас. дзяржаўнасці разглядаў і гісторыю Беларусі. «Гісторыя...» — твор не толькі гіст., а і літаратурны, вылучаецца афарыстычнай дакладнасцю, элементамі архаізацыі лексікі. Аўтар вершаў, кры
    
    
    тычных і публіцыстычных артыкулаў, рэцэнзій на літ. і тэатр. тэмы.
       Тв.: йсторня государства Росснйского: В 12 т. T.1—5. М., 1989—93; йзбр. соч. T.1— 2.М.; Л.,1964; Полн. собр. стнхотвореннй. 2 нзд. М.; Л., 1966; Пнсьма русского путешественннка: Повестн. М., 1982; йзбр. статьл н пмсьма. М., 1982.
       Літ.: Канунова Ф.З. йз лсторнн русской повестн: (йст.лнт. значенне повестей Н.М.Карамзнна). Томск, 1967; Э й д е л ь ман Н.Я. Последннй летопнсец. М., 1983. Лотман Ю.М. Сотворенне Карамзнна. М., 1987. С.Ф.Кузьміна.
    
    КАРАН (араб., літар. чытанне), галоўная свяшчэнная кніга мусульман; зборнік рэліг. догмаў, міфаў і прававых палажэнняў ісламу. Кананізаваны спіс К. складзены ў 7—8 ст., напісаны на араб. мове рыфмаванай прозай. Уключае 114 сур (раздзелаў), размешчаных у парадку памяншэння колькасці аятаў (вершаў), якіх 6625. Суры падзяляюцца на «мекканскія» і «медынскія». К. змяшчае заклінанні і праклёны, вял. запазычанні з цаісламскіх культаў, стараж.іудзейскай і хрысц. міфалогіі. К. з’яўляецца літ. помнікам і адной з найважнейшых крыніц мусульм. лрава — шарыяту.
    КАРАНА (Khorana) Хар Гобінд (н. 9.1.1922, г. Райпур, Індыя) амерыканскі біяхімік. Чл. Нац. АН ЗША (1966). Замежны чл. AH СССР (1971). Скончыў Пенджабскі унт (1945, г. Лахор), Ліверпульскі унт (1948). 3 1950 у Кембрыджскім унце, з 1952 ва унце Брытанскай Калумбіі ў г. Ванкувер (Канада), з 1960 у Інце даследавання ферментаў Вісконсінскага унта ў г. Мадысан (ЗША, з 1962 праф.), з 1970 у Масачусецкім тэхнал. інце. Навук. працы па сінтэзе каферментаў, нуклеатыдаў і нуклеінавых кіслот. Зрабіў значны ўклад у расшыфроўванне генет. кода. Сінтэзаваў ген транспартнай РНК. Нобелеўская прэмія 1968 (разам з Р.У. Холі і М.У. Нірэнбергам).
    
    КАРАНАВА, узгорак з рэшткамі стараж. паселішчаў на Пд Балгарыі. Mae 7 культ. пластоў эпохі неаліту і бронзавага веку (6—3е тыс. да н. э.). У ніжнім пласце выяўлена кераміка з размалёўкай, сярпы з роіу з крамянёвымі ўкладышамі, рэшткі стараж. жытлаў. 3і пласт, познанеалітычны (сярэдзіна 5га тыс. да н. э.), утрымлівае чорную і шэрую глянцавую кераміку, 5ы пласт (пач. 4га тыс. да н. э.) — шэрую кераміку з паглыбленым арнаментам, запоўненым белай пастай. 6ы пласт належыць да балг. варыянта культуры Гумельніца (сярэдзіна 4га тыс. да н. э.), выяўлены дамы з печамі, збожжасховішча, кераміка з графітнай размалёўкай. 7ы пласт належыць да ранняй бронзы (3е тыс. да н. э.), для яго харакгэрны дамы з апсідамі, чорная і карычневая кераміка з шнуравым арнаментам.
    
    КАРАНАДА, кароткая гладкаствольная чыгунная гармата буйнога калібру ў 18—19 ст. Упершыню з’явілася ў ВМФ Вялікабрытаніі ў 1774, выраблялася на
    
    
    54           КАРАНАРНАЯ
    
    Каронскім ліцейным здзе (Шатландыя; адсюль назва). Выкарыстоўвалася ў карабельнай і берагавой артылерыі для вядзення агню па караблях праціўніка ядрамі або разрыўнымі снарадамі на блізкіх адлегласцях. У ВМФ Расіі з 1805. К. страцілі значэнне разам з драўляным флотам (сярэдзіна 19 ст.).
    КАРАНАРНАЯ ХВАРбВА СЭРЦА, гл. Ішэмічная хвароба сэрца.
    КАРАНАЦЫЯ, каранаванне, цырымонія ўрачыстага прыняцця хрысц. манархам (імператарам, каралём, вял. князем, герцагам і інш ) сімвалаў улады (карона, скіпетр і інш.) пры ўступленні на прастол, якая суправаджаецца царк. абрадамі і сімвалвуе «боскае» паходжанне манарх. улады. Вяршыняй К. з’яўляецца ўскладанне вышэйшым царк. іерархам краіны кароны (адсюль назва) на галаву манарха. У ВКЛ і Польшчы адбывалася паводле звычаяў каталіцкіх краін. У Расіі абрад К. запазычаны з Візантыі, адбываўся ва Успенскім саборы Маскоўскага Крамля.
    КАРАНДАШ (сапр. Румянцаў Міхаіл Мікалаевіч; 10.12.1901, С.Пецярбург — 31.3.1983), расійскі артыст цырка, комік. Нар. арт. СССР (1969). Герой Сац. Працы (1979). Скончыў тэхнікум цыркавога мастацтва (1930). Дэбютаваў у Маскоўскім цыркушапіто як клоундывановы. Упершыню ў вобразе К. пачаў выступаць у 1934—35 у Ленінградскім цырку (узяў псеўданім франц. мастакакарыкатурыста). Выступаў з пантамімічнымі рэпрызамі, камічнымі мініяцюрамі, сатыр. нумарамі на актуальныя грамадскапаліт. тэмы. Стварыў вобразмаску наіўнага і цікаўнага дзівака. 3 1946 маст. кіраўяік групы клоунаў. Здымаўся ў кіно.
    КАРАНДАШАЎ Юрый Мікалаевіч (н. 15.10.1947, г. Волагда, Расія), бел. вучоныпсіхолаг. Др псіхал. н. (1991), праф. (1993). Скончыў Ленінградскі унт (1972). 3 1977 у БДУ, з 1982 у Бел. пед. унце (з 1992 заг. кафедры ўзроставай і пед. псіхалогіі). Даследуе праблемы штучнага інтэлекту, псіхалогіі развіцця, метадалогіі псіхалогіі.
       Тв.: Развнваютнеся роботы будуіцего: Hays. сказка. Мн., 1989; Основы возрастной даагностнкм пснхнческого развмтня в раннсм детстве. Мн., 1993; Пснхологня развмтня. Ч. 1—2. Мн„ 1996—97.
    КАРАНЕЎСКІ Язэп Пягровіч (11.1.1888, г. Заслаўе Мінскай вобл. — 29 10.1937), дзяржаўны дзеяч БССР, педагог. Правадз. чл. Інбелкульта (1924). Скончыў Віленскі настаўніцкі інт (1914). 3 1915 выкладчык Мінскага настаўніцкага інта, чл. культ.асв. гуртка «Наш край», з 1917 — аргцыі *Маладая Беларусь» пры інце. Удзельнік 1га Усерас. з’езда па асвеце (жн. 1918, Масква). 3 1919 чл. пед. рады Мінскага бел. пед. інта. У 1919—20 выкладчык Мінскай бел. гімназіі. У 1920 нам. старшыні Беларускай камуністычнай арганізацыі, з
    
    жн. 1920 чл. КП(б)Б, заг. аддзела сац. выхавання Наркамасветы БССР. 3 1926 нам. старшыні і чл. Прэзідыума Інбелкульта, у 1929—31 рэктар БДУ, канд. у чл. ЦВК БССР. 3 1932 нам. дырэкгара Інта чырв. прафесуры (Масква). 15.6.1937 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1957.
                  Э.М.Карніловіч, У.В.Ляхоўскі. КАРАНЁВА, Святое возера. У Бешанковіцкім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Зах. Дзвіна (ручаём злучана з возерам), за 28 км на ПнЗ ад г.п. Бешанковічы. Пл. 0,58 км², даўж. 1,5 км, найб. шыр. 500 м, найб. глыб. 5,8 м, даўж. берагавой лініі каля 4 км. Пл. вадазбору 2,86 км². Схілы катлавіны выш. да 12 м, параслі лесам, на ПнУ да 5 м, разараныя.
    КАРАНЁВАЯ СІСТ&МА, гл. ў арт. Корань.
    КАРАНбГРАФ (ад лац. corona вянец, вянок + ...граф), від тэлескопа для назіранняў сонечнай карокы і храмасферы ў монахраматычным святле. Пазазацьменны К. — даўі'афокусная фотахамера з монахраматычным святлафільтрам, у якой Сонца заэкранавана спец. дыскам. У час поўных сонечных зацьменяў як К. выкарыстоўваюць звычайныя тэлескопы са святлафільтрамі.
    
    КАРАНТ Георгій Аляксеевіч (н. 1 6.1947, с. Дзяржынаўка Шэмахінскага рна, Азербайджан), бел. піяніст. Засл. арт. Беларусі (1990). С.кончыў Азербайджанскую кансерваторыю (1971, Баку).
    3 1971 канцэртмайстар Бел. кансерваторыі, з 1976 — Нац. акад. тра оперы Рэспублікі Беларусь. Зрабіў вял. ўклад у падрыхтоўку оперных спекгакляў бсл. кампазітараў: «Джардана Бруна» і «Візіт дамы» С. Картэса, «Сівая легенда» Дз. Смольскага, «Новая зямля» Ю. Семянякі, «Сцежкаю жыцця» Г. Вагнера, «Майстар і Маргарыта» Я. Глебава, «Дзікае паляванне караля Стаха» У. Солтана, шэрагу класічных опер. Выступае ў канцэртах з в.ядомымі бел. вакалістамі Р.МАладава. КАРАНТЭЙН (Corantijn), рака на Пн Паўд. Амерыкі. Амаль на ўсім працягу з’яўляецца мяжой паміж Гаянай і Сурынамам. Даўж. каля 700 км, пл. бас. 56 тыс. км². Вьпокі на У Гвіянскага пласкагор’я, цячэ па яго паўд. схіле і Гвіянскай нізіне. Упадае ў Атлантычны ак., утварае эстуарый. Парожыстая, за выключэннем ніжняга цячэння. Сярэдні гадавы расход вады каля 1200 м³/с. Суднаходная да г. Орыла.