Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
ветразі» (1960), «Мая Іліяда» (1969), «Быў. Ёсць. Буду» (1986). Паэзіі ўласцівы пранікнёны лірызм, эпічнасць, рытміхаінтанацыйная разнастайнасць, філасафічнасць, драматызм і жыццесцвярджальнае гучанне («Машэка», «Паўлюк Багрым», «Трызненне мужыцкага Брэйгеля», «Беларуская песня»,
Дз.АКараткевіч. У.С.Караткевіч.
«Быў. Ёсць. Буду» і інш.). У прозе ўзняў шырокія пласты нац. гісторыі, стварыў адметныя характары, раскрыў багаты духоўны свет герояў і звязаў іх асабісты лёс з лёсам Бацькаўшчыны. Лірыкарамант. талент К.празаіка раскрыўся ўжо ў першым зборніку апавяданняў «Блакіт і золата дня» (1961). Для пісьменніка харакгэрна рамантычнае, фальклорналегендарнае асэнсаванне мінуўшчыны, яе ўплыў на духоўнае жыццё народа і грамадскую свядомасць. Паэтызуючы гісторыю, уздымаў пытанні, актуальныя і для сённяшняга дня. У гіст.дэтэкгыўнай аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха» (1964, аднайм. кінафільм 1979) праўдзіва адлюстроўваў тагачаснае грамадства з яго нац., культ. і гіст. адметнасцямі, сцвярджаў патрыят. ідэі, асуджаў рэнегацтва і зло. У сатыр.гумарыстычнай аповесці «Цыганскі кароль» (1961) на прыкладзе цыганскага «каралеўства» 18 ст. закранаў важныя сац.паліт. і нац. праблемы. У рамант. аповесці «Сівая легенда» (1961) праз карціны сял. паўстання на Магілёўшчыне асэнсоўваў лёс Бацькаўшчыны. У «Легендзе аб бедным д’ябле.і аб адвакатах Сатаны» (нап. 1961, апубл. 1994) на грунце бел. рэчаіснасці 16 ст. ў гратэскавай форме паказаў барацьбу дабра са злом. 3 задуманай ім трылогіі пра паўстанне 1863—64 ажыццёўлены толькі раман «Каласы пад сярпом тваім» (1965) — шырокая панарама нар. жыцця бел. народа ў 19 ст. Па сутнасці гэты твор паклаў пачатак бел. гіст. раманістыцы. Адгалінаваннем рамана стала аповесць «Зброя» (нап. 1964, апубл. 1981) — сатыра на самадзяржаўнапрыгонніцкую Расію 1860х г. У героікарамант. драме «Кастусь Каліноўскі» (нап. 1963, паст. 1978) паказаны складанасць і супярэчлівасць паўстання, створаны паўнакроўны вобраз Каліноўскага як непрымірымага ворага самадзяржаўя і патрыёта роднага краю. Раман «Хрыс
58 КАРАТКЕВІЧ
тос прызямліўся ў Гародні» (1966, аднайм. кінафільм 1967) — філас. роздум аб прызначэнні чалавека. Гіст. аспект прысутнічае і ў творах пра сучаснасць: аповесцях «У снягах драмае вясна» (нап. 1957, апубл. 1989), «Чазенія» (1967), «Лісце каштанаў» (1973), рамане «Леаніды не вернуцца да Зямлі» («Нельга забыць», 1962; Літ. прэмія імя I. Мележа 1983), п’есах «Млын на Сініх Вірах» (паст. 1959), «Трошкі далей ад Месяца» (нап. 1959—60). У сац.псіхал. і філас. рамане «Чорны замак Альшанскі» (1979—80; Дзярж. прэмія Беларусі імя Я. Коласа 1984; аднайм. кінафільм 1984) роздум пра непарыўную повязь часоў, а прыёмы дэтэктыўнага жанру выкарыстаны з мэтай глыбей зразумець сэнс людскога існавання. Думкай пра няскоранасць і неўміручасць народа прасякнугы п’еса «Званы Віцебска» (паст. 1974). Сац.гіст. драма «Калыска чатырох чараўніц» (паст. 1982) пра дзіцячыя і юнацкія гады Я. Купалы. Рамантычная панарамная трагедыя «Маці ўрагану» (паст. 1988, аднайм. кінафільм 1990) прысвечана Крычаўскаму паўстанню 1743. Пачуццём любові да Беларусі, гіст. мысленнем напоўнены яго нарысы «Зямля пад белымі крыламі» (1977), нарысы, эсэ і артыкулы, напісаныя да 1000годдзя Віцебска і Турава («Тысячу стагоддзяў табе», 1974; «Сцюдзёная вясна, або 1000 год і 7 дзён», 1980), прысвечаныя Бел. Палессю, Вільні, Кіеву, Ф. Скарыне, Я. Купалу, М. Багдановічу і інш. Пісаў творы для дзяцей («Казкі», 1975). Пераклаў на бел. мову паасобныя творы Катула, Дж. Байрана, А. Міцкевіча, I. Франка, М. Карыма, Р. Гамзатава, Махтумкулі і інш. (зб. «Галасы маіх сяброў», 1993). У творчай спадчыне К. захаваліся шматлікія малюнкі, ілюстрацыі да ўласных твораў. Ён аўгар сцэнарыяў дакумент. фільмаў «Сведкі вечнасці» (1964), «Памяць» (1966), «Чырвоны агат» (1973) і інш. Па яго творах паст. маст. фільмы, тэле і радыёспектаклі, оперы «Сівая легенда» (1978, кампазітар Дз. Смольскі) і «Дзікае паляванне караля Стаха (1989, кампазітар У. Солтан). Творы К. перакладзены на многія мовы свету. Ён выступаў у абарону бел. мовы, культуры, помнікаў архітэктуры і прыроды. У Оршы і Віцебску К. пастаўлены помнікі, яго імем названы вуліцы, школа ў Оршы (у ёй літ. музей К.). У Мінску на доме, дзе жыў апошнія гады, і ў Оршы на бацькоўскім доме — мемар. дошкі. У Оршы заснаваны музей К.
Тв.: 36. тв. T.1—8. Мн., 1987—91; У дарозе і дома: 3 зап. кніжак // Полымя. 1989. № 1— 3; 3 вякоў мінулых. Мн., 1990; Творы. Мн., 1996.
Літ.: Андраюк С. Пісьменнікі. Кнігі. Мн., 1997; Быкаў В. 36. тв. Мн., 1994. Т. 6. С. 408—412; Верабей А Абуджаная памяць. Мн., 1997; Калеснік У. Усё чалавечае. Мн., 1993; Локун В. Маральнафіласофскія пошукі беларускай ваеннай і гістарычнай прозы, 1950—1960я гг. Мн., 1995; Мальдзіс А Жыццё і ўзнясенне Уладзі
міра Караткевіча. Мн., 1990; Прашковіч Л. Услаўляючы гераічнае мінулае // Бел. літаратура. Мн., 1977. Вып. 5; Р у с е ц к і A Уладзімір Караткевіч: праз гісторьпо ў сучаснасць. Мн., 1991; Сямёнава А Гарачы след таленту. Мн., 1979; Ч а б а н Т. Крылы рамантыкі. Мн., 1982; Шынкарэнка В. Пад ветразем дабра і прыгажосці. Мн., 1995.
А.Л. Верабей.
КАРАТКЁВІЧ Яўген Аляксандравіч (н. 26.6.1948, Мінск), бел. вучоны ў галіне нейрахірургіі і анкалогіі. Др мед. н. (1987), праф. (1993). Скончыў Мінскі мед. інт (1972). 3 1975 у Бел. НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі, з 1988 у Бел. НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі (з 1990 дырэктар). Навук. працы па мікрахірургіі чэрапнамазгавых і перыферыйных нерваў, лячэнні пухлін ц. н. с., эпідэміялогіі злаякасных новаўтварэнняў, рэабілітацыі анкалагічных хворых.
Тв.: Лнцевой нерв в хнрургнн неврнном слухового нерва. Мн., 1978 (у сааўг.); Актуальные проблемы онкологнн н меднцннской раднологнм: Сб. науч. работ. Мн., 1992—97 (у сааўг.).
КАРАТКбЎ Аляксей Іванавіч (12.8.1904, с. Звягіна Першамайскага рна Яраслаўскай вобл., Расія — 6.10.1943),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). На фронце з кастр. 1941, кулямётчык. У кастр. 1943 знішчыў варожы кулямёт з разлікам каля в. НоваАляксееўка Віцебскага рна, адкрыў узводу шлях для атакі. Загінуў у баі, закрыўшы сваім целам камандзіра ўзвода.
КАРАЗКбЎ Аркадзь Цімафеевіч (н. 26.5.1939, г. Полацк Віцебскай вобл.), бел. архітэктар. Скончыў БПІ (1967). Працаваў у інце «Мінскпраект», Віцебскім філіяле Белдзяржпраекга, БелНДІ горадабудаўніцтва. 3 1988 у Наваполацку, з 1990 гал. архітэктар горада. Асн. работы ў Наваполацку: забудова мікрараёнаў № 5 (1969—75) і 7 (1980—90), іпкола рабочай моладзі ў мікрараёне № 3 (1977—80), 5—6павярховыя жылыя дамы па вул. Маладзёжнай (1968—79), вучэбнавытв. камбінат нафтаправода «Дружба» (1981—83), 13павярховы інтэрнат (1975, усе ў сааўт.). Дзярж. прэмія Беларусі 1984 за планіроўку і забудову Наваполацка.
КАРАТКбЎ Канстанцін Мікалаевіч (8.3.1890, г. Варонеж, Расія — 19.3.1954), бел. хімікарганік. Акад. АН БССР (1950, чл.кар. 1947), др хім. н. (1943), праф. (1939). Засл. дз. нав. Бела
русі (1949). Скончыў Горацкі с.г. інт (1924), дзе працаваў у 1919—25. 3 1925 у БСГА. 3 1930 у Бел. лесатэхн. інце ў Гомелі (з 1945 у Мінску), адначасова з 1949 у Інце хіміі АН БССР (у 1949—52 дырэкіар). Навук. працы па тэорыі сухой перагонкі драўніны, вывучэнні хім. складу і будовы тэрпеноідаў, распрацоўцы тэорыі і тэхнікі падсочкі. Аўтар манаграфій «Колькасны аналіз» (1930), «Жывіца і прадукты яе перапрацоўкі. Уплыў спосабаў хавання шпігінару на яго якасць» (1934).
Тв.: Хммнческая переработка древеснны. Мн., 1947; Каннфоль м скнпцдар. Мн., 1950.
Літ.: Памяці прафесара К.М.Караткова // Весці АН БССР. Сер. фіз.тэхн. навук. 1956. № 1. Я.Г.Міляшкевіч. КАРАТЧбНЯ Іван Міхайлавіч (н. 13.8.1948, в. Таль Любанскага рна Мінскай вобл.), дзяржаўны дзеяч Беларусі. Скончыў Бел. с.г. акадэмію (1975), Мінскую вышэйшую парт. школу (1986). 3 1967 на гасп., сав. і парт. рабоце. 3 1986 старшыня Вілейскага райвыканкома, адначасова 1ы сакратар гаркома КПБ. 3 1990 дэпутат, чл. Прэзідыума, старшыня пастаяннай камісіі па пытаннях галоснасці, сродкаў маса
АІ.Караткпў
К.М Каратхоў
I М.Каратчэня.
вай інфармацыі і правоў чалавека Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. 3 1992 каардынатар Рабочай групы Савета кіраўнікоў дзяржаў і Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). У 1993—98 выканаўчы сакратар СНД. 3 1996 чл. Палаты прадстаўнікоў Нац. сходу Рэспублікі Беларусь. 3 мая 1998 1ы нам. выканаўчага сакратара СНД.
КАРАТЫГІН Васіль Андрэевіч (10.3.1802, С.Пецярбург — 25.3.1853), рускі акцёртрагік; прадстаўнік класіцызму. 3 1820 у пецярбургскіх Вял. тры, з 1832 вядучы трагік Александрынскага тра. Выканаў ролі Дзмітрыя Данскога («Дзмітрый Данской» У. Озерава), Сіда («Сід» П. Карнеля), Іпаліга («Федра» Ж. Расіна) і інш. Творчасці характэрны прыўзнятая героіка, манум. параднасць, эфектнасць, грацыёзнасць і прыгажосць рухаў, напеўная дэкламацыя. Пад уплывам класіцыстычнай эстэтыкі імкнуўся да вылучэння гал. рысы характара герояў (Атэла, Гамлет у аднайм. п’есах У. Шэкспіра і інш.). Першы выканаўца роляў Чацкага («Гора ад розуму» A Грыбаедава, 1831), Дон Гуана, Барона («Каменны госць», 1847, і «Скупы рыцар», 1852, А. Пушкіна), Арбеніна («Маскарад» М. Лермантава, 1852). Пе
КАРАЦІНОІДЫ 59
раклаў і перарабіў для пастаноўм на рус. сцэне больш за 40 п’ес («Кін» А. Дзюмабацькі, «Кароль Лір» і «Карыялан» Шзкспіра і інш.). У 1845—46 гастраліраваў у Мінску.
Літ.: Каратыгнн П.А Запнскн. Л., 1970.
КАРАТЬІГШ Вячаслаў Гаўрылавіч (17.9.1875, г. Паўлаўск Ленінградскай вобл. — 23.10.1925), рускі муз. крытык, кампазітар, педагог. Скончыў Пецярбургскі унт (1898). Ігры на фп. вучыўся ў маці, кампазіцыі ў М. Сакалова. Адзін з арганізатараў (1901) гуріка «Вечары сучаснай музыкі». Як муз. крьггык друкаваўся з 1906. 3 1916 выкладаў у Петраградскай кансерваторыі, з 1919 праф. і правадз. член Інта гісторыі мастацтваў (Петраград). Даследчык творчасці А. Скрабіна, М. Мусаргскага, садзейнічаў прызнанню творчасці С. Пракоф’ева, I. Стравінскага, К. Дэбюсі, М. Равеля, А. ІІІонберга і інш. Аўтар музыкі да многіх спекгакляў тра В.Ф. Камісаржэўскай, камернавак. і інстр. твораў