• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    КАРбОнАВЫЯ КІСЛОТЫ, арганічныя рэчывы, якія маюць у малекуле адну або некалькі карбаксільных груп — СООН. Залежна ад колькасці груп адрозніваюць кіслоты монакарбонавыя (напр., СНзСООН воцатная кіслата), дыі полікарбонавыя (напр., НООС— СООН шчаўевая кіслата, СбНбп (СООН)п бензол полікарбонавыя кты. Адначасова малекулы К. к. могуць мець і інш. функцыянальныя групы, напр., амінагрупу (амінакіслоты), гідраксільную (аксікіслоты).
      Монакарбонавыя неразгалінаваныя К. к. з колькасцю атамаў вугляроду ў малекуле да 9 і разгалінаваныя — да 13 атамаў — вадкасці; вышэйшыя, араматычныя і дыкарбонавыя хты — цвёрдыя рэчывы, нерастваральныя ў вадзе. Па хім. уласцівасцях — слабыя кты, моц якіх павышае прысутнасць у малекуле электронаакцэптарных груп (атамаў галагену, нітрагруп і інш.), напр., прыхлорвоцатная кта CCLCOOH у 700 разоў мацнейшая за CHjCOOH. Пры ўзаемадзеянні з асновамі ўтвараюць солі (гл. Мыла), пры замяшчэнні
    
    
    64            КАРБУНКУЛ
    
    гідраксільнай ОНгрупы — розныя функцыянальныя вытворныя: складаныя эфіры, галагенангідрыды, ангідрыды, аміды кіслот і інш. У свабодным стане К. к. ёсць у садавіне, гародніне, крыві жывёл і чалавека, уваходзяць у састаў эфірных і раслінных алеяў, тлушчаў, воскаў. Сінт. К. к. атрымліваюць акісленнем спіртоў, альдэгідаў, вуглевадародаў, гідролізам нізрылаў і інш. вьпворных. Адыгрываюць значную ролю ў абмене рэчываў.
    Я.Г. Міляшкевіч.
    
    
    
    Дз.М.Карбышаў
    
    У.М Карват.
    
    КАРБЎНКУЛ (лац. carbunculus літар. вугалёк; стараж.рус. назва вуглявік, скула), вострае дыфузнае гнойнанекратычнае запаленне глыбокіх слаёў скуры і падскурнай клятчаткі вакол групы валасяных мяшочкаў і тлуіпчавых залоз. Узбуджальнікі — гнаяродныя бактэрыі. Найчасцей бывае на патыліцы, паясніцы, твары. Узнікненню К. садзейнічаюць знясіленне арганізма, парушэнне абмену рэчываў (дыябет цукровы), вітамінная недастатковасць. Прыкметы: цяжкі агульны стан (дрыжыкі, тра цела да 40 °C), шырокае амярцвенне тканак. Ускладненні (найчасцей пры К. твару) — сепсіс, тромбафлебіт. Лячэнне тэрапеўтычнае, хірургічнае.
    КАРБЫШАЎ Дзмітрый Міхайлавіч (26.10.1880, г. Омск, Расія — 18.2.1945), расійскі і сав. ваен. дзеяч. Ген.лейг. інж. войск (1940). Праф. (1938), др ваен. н. (1941). Герой Сав. Саюза (1946). Скончыў Сібірскі кадэцкі корпус у Омску (1898), Мікалаеўскую ваен.інж. акадэмію (1911). Удзельнік рус.яп. вайны 1904—05. У 1911—14 кіраваў рэканструкцыяй Брэсцкай крэпасці. У 1ю сусв. вайну ва ўпраўленні начальніка інж. войск 11й і 8й армій. Са снеж. 1917 атрадны інжынер Чырв. гвардыі. У грамадз. вайну інжынер Калегіі па інж. абароне, удзельнік будва шэрагу ўмацаваных раёнаў і інш. У 1923—26 старшыня інж. кта Гал. ваеннаінж. ўпраўлення РСЧА і старшыня Ваеннатэхн. кта РСЧА. 3 1926 выкладаў у Ваен. акадэміях імя Фрунзе і Генііггаба. У Вял. Айч. вайну 8.7.1941 цяжка кантужаны ў баях каля Магілёва трапіў у палон. Закатаваны ў канцлагеры Маўтгаўзен (Аўстрыя). Аўтар больш як 100 прац па ваен.інж. справе і ваен. гісторыі. У Гродне яму пастаўлены помнік. Яго імем названа малая планета Карбышаў.
    
    
    КАРБЫШАЎ, малая планета № 1959. Сярэдні дыяметр 9 км, сярэдняя адлегласць ад Сонца 415,6 млн. км, перыяд абарачэння 4,63 г. Адкрыта ў 1972 у Крымскай астрафіз. абсерваторыі. Названа ў гонар Дз.М. Карбышава.
       Літ:. Коротцев О., Д а х м е М. Созвездне памята: Косммч. меморнал героев Вел. Отеч. войны. СПб., 1995.
    
    КАРБЮЗЬЕ (Corbusier), гл. Ле Карбюзье.
    
    КАРБЮРАТАР (франц. carburateur), прылада для стварэння гаручай сумесі з лёгкага вадкага паліва ў рухавіках унутр. згарання. Бывае ўсмоктвальны (паплаўковы, мембранны), упырсквальны і камбінаваны.
       Mae паветраны тракт, па якім рухаецца ўсмактанае паветра, і паліўпую сістэму, па якой паліва падаецца ў паветраны паток, змешваецда з ім і па ўпускным трубаправодэе паступае ў цыліндры рухавіка. Інтэнсіўнасць паступлення гаручай сумесі рэгулюецца дросельнай заслонкай (гл. Акселератар), а яе склад у адпаведнасці з рэжымам работы рухавіка — гал. сістэмай дазіравання, экана.майзерам, паскаральнай помпай, сістэмамі халастога ходу і пуску халоднага рухавіка і інш. Выкарыстоўваецца ў аўтамабілях, матацыклах і інш. В.А. Сяргеенка.
    
    
    
    Карбюратар аўтамабільны: 1 — паветраная заслонка; 2 — ігольчасты клапан, 3 паплаўковая камера; 4 — бензін; 5 дросельная заслонка; 6 — асноўны паветраны паток.
    
    КАРВАЛАНТ (ад франц. corps корпус, асобны атрад + volant лятучы), вайсковае злучэнне, аснову якога складала конніца, а таксама пяхота і лёгкая артылерыя. Прызначаўся гал. чынам для дзеянняў у тыле праціўніка, перахопу яго камунікацый, удараў у флангі баявых парадкаў і для праследавання. Шырока выкарыстоўваўся ў войсках 18—19 ст. У Расіі створаны Пятром I у 1701. Паспяхова дзейнічаў у час Паўночнай вайны 1700—21, вызначыўся ў бітве пад Лясной 1708.
    КАРВАТ Уладзімір Мікалаевіч (28.11.1958, г. Брэст —23.5.1996), першы Герой Беларусі (1996), падпалкоўнік. Скончыў Армавірскае вышэйшае ваен. авіяц. вучылішча лётчыкаў (1981). Ва Узбр. Сілах СССР з 1977. У 1981—94 у ваеннапаветр. сілах на Д. Усходзе: камандзір звяна, эскадрыллі, нам. камандзіра палка па лётнай падрыхтоўцы. Са жн. 1994 на Беларусі, нач. паветр.агнявой і тактычнай падрыхтоўкі авіябазы. У час начнога вучэбнага палёту адвёў палаючую машыну ад в. Вял. Гацішча Баранавіцкага рна і загінуў.
    КАРВЕТ (франц. corvette), 1) лёгкі карабель для разведкі, пасыльнай службы і выканання інш. задач у ветразевым ваенным флоце 17—19 ст. У сярэдзіне 19 ст. з’явіліся колавыя, а потым вінтавыя ветразевапаравыя К. 2) Баявыя караблі спец. пабудовы для процілодачнай і проціпаветр. абароны і нясення вартавой службы ў флатах Вялікабрытаніі, ЗША і інш. краін у час 2й сусв. вайны. 3) У шэрагу сучасных марскіх дзяржаў тып найменшага ваен. карабля (водазмяшчэннем 500—1000 т) для канваіравання і абароны ад падводных лодак.
    КАРГЕР Міхаіл Канстанцінавіч (30.5.1903, г. Казань — 26.8.1976), расійскі археолаг і мастацтвазнавец. Др гіст. н. (1959), праф. (1949). Скончыў Петраградскі унт (1923). 3 1949 у Ленінірадскім унце, з 1964 у Інце археалогіі АН СССР. Вывучаў славянскую археалогію і гісторыю стараж.рус. культуры і мастаіггва. У 1950я г. даследаваў стараж. арх. помнікі ў гарадах Тураў, Навагрудак, Ваўкавыск, Полацк, царкву Благавешчання ў Віцебску. Дзярж. прэмія СССР 1952.
       Те.: Новый памятанк зодчества XII в. в Турове. М., 1965; Раскопкн храма Бормса м Глеба в Новогрудке // Археолошческне открытая 1965 г. М., 1966; К вопросу о памягнмках зодчества в Волковыске // Славяне н Русь. М., 1968; К нсторнн полоцкого зодчества XII в. // Новое в археолопш. М., 1972.
    КАРГІН Валянцін Аляксеевіч (23.1.1907, г. Днепрапятроўск, Украіна — 21.10.1969), савецкі фізікахімік, заснавальнік навук. школы па фізікахіміі палімераў. Акад. AH СССР (1953, чл.кар. 1946). Герой Сац. Працы (1966). Скончыў Маскоўскі унт (1930). 3 1930 у Фіз.хім. інце імя Л.Я. Карпава, адначасова з 1956 праф. Маскоўскага унта. Навук. працы па фізікахіміі высокамалекулярных злучэнняў. Паказаў, што
    
    КАРДАШ 65
    
    палімеры ўгвараюць сапраўдныя растворы. Даследаваў мех. і тэрмамех. ўласцівасці палімераў, сувязь паміж іх будовай і ўласцівасцямі. Распрацаваў метады структурнахім. і фіз. мадыфікацыі палімераў, гумы і хім. валокнаў. Дзярж. прэміі СССР 1943, 1947, 1950, 1969. Ленінская прэмія 1962.
       Тв.: Колломдные снстемы н растворы полнмеров: Нзбр. тр. М., 1978; Струкзура н механяческне свойства полнмеров: Йзбр. тр. М„ 1979.
       Літ.: В.А Каргмн. М., 1960.
    
    
    КАРДАІТАВЫЯ (Cordaitales), парадак вымерлых голанасенных раслін. Дрэвы і, магчыма, кусты. Існавалі ў карбоне—пермі. Найб. вывучаны зборны род кардаітаў (Cordaites), у якім больш за 100 відаў. На Беларусі іх выкапнёвыя рэшткі (лісце, стробілы, насенне, злепкі стрыжня) адзначаны ў адкладах сярэдняга і позняга карбону, пермі. Нагадвалі сучасныя хвойныя. Існавалі ва ўмовдх вільготнага, цёплага клімату, раслі паблізу вадаёмаў.
       Вьші. да 30 м, ствол дыям. да 1 м, гладкі, разгалінаваны каля верхавіны. Лісде лінейнае, ланцэтападобнае ці стужкападобнае, даўж. да 1 м. Органы размнажэння ў выглядзе каташкоў з мужчынскімі і жаночымі стробіламі («кветкамі»), К., магчыма, далі пачатак хвойным. Па рэштках К. вызначаюць узрост геал. адкладаў. Т. Ф. Абухоўская.
    
    
    3. Зак. 404.
    
    КАРДАМбн (Elettaria cardamomum), кветкавая расліна сям. імбірных. Пашырана ў вільготных горных лясах Паўд. Індыі. Культывуецца ў Івдыі, Індакітаі, Паўд. Кітаі, на вве ШрыЛанка. У нетрапічных краінах вырошчваецца ў аранжарэях.
       Шматгадовая травяністая расліна з мясістым карэнішчам выш. да 1 м. Лісце ланцэтнаэліптычнае, скурыстае. Усе вегетатыўныя органы моцна пахнуць. Кветкі жоўтыя ў коласападобных суквеццях. Плод — каробачка. У насенні 3,5—7% эфірнага алею. Выкарыстоўваюць як прыправу у кандытарскай і тытунёвай поамсці, медыцыне.
    
    КАРДАМбНАВЫ ГОРЫ, горы на Пд Індыі, у складзе Зах. Гатаў. Даўж. каля 200 км. Выш. да 2019 м (г. Катаймалай). Рэзка акрэслены грэбень, стромкія схілы, глыбокія цясніны. Складзены пераважна з гнейсаў, крышт. сланцаў, чарнакітаў. Вільготныя трапічныя лясы. Чайныя і каўчукавыя плантацыі. Рэзерват Перыяр.
    
    КАРДАНА ФОРМУЛА, формула для знаходжання каранёў няпоўнага кубічнага ўраўнення ? + fa +? = 0 (такі выгляд можна надаць любому кубічнаму ўраўненню). Прапанавана ў 1545 італьян. вучоным ^ 1^дана;3апісваеода ўвыілвдзе:
    х=
           2 4 27 2 4 ⁺ 27
       Калі каэфіцыенты р і q — сапраўдныя лікі, харакгар каранёў залежыць ад знака яго дыскрымінанта D = 27qz  4р³. Пры D>0 усе тры карані салраўдныя і розныя: пры D=0 усе карані сапраўдныя і, калі р і q адрозныя ад нуля, ёсць адзін двухкратны корань і адзін аднакратны: пры D<0 адзін корань сапраўдны і 2 другія ўяўныя комплексна спалучаныя.
    
    КАРДАННЫ ШАРНІР, механізм, які забяспечвае вярчэнне двух валоў, размешчаных пад пераменным вуглом ад
    
    
    носна адзін аднаго. Бывае жорсткі (рухомае злучэнне звёнаў) і пругкі (пругкае злучэнне); сінхронны (вярчэнне валоў з пастаяннай скорасцю) і
    
    асінхронны (нераўнамернае вярчэнне выхаднога вала). Паслядоўнае злучэнне К. ш. наз. карданнай перадачай. Выкарыстоўваецца ў прьшадах (гл. Гіраскоп), станках, трансп. машынах і інш.