• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    КАРЗібк Вікгар Іванавіч (н. 4.4.1945, в. Петрашунцы Валожынскага рна Мінскай вобл.), бел. матэматык. Чл.кар. Нац. АН Беларусі (1996), др фіз.матэм. н. (1994), праф. (1995). Засл. ра
    
    
    М.К.Каржанеўскі. В.І.Карзюк.
    
    ботнік адукацыі Беларусі (1996). Скончыў БДУ (1966), дзе і працуе з 1967, з 1996 прарэктар. Навук. працы па дыферэнцыяльных ураўненнях з частковымі вытворнымі. Распрацаваў метад энергетычных няроўнасцей і аператараў асярэднення пераменнага кроку, на падставе чаго даследаваў на вырашальнасць шэраг гранічных задач матэм. фізікі. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
      Тв:. Метод энергетнческнх неравенств н операторов осредненяя // Вестн. БГУ. Cep. 1. Фнзнка. Математнка. йнформатнка. 1996. № 3; Гранячная задача для уравненяя Манжерона третьего порядка // Днфференцнальные уравненяя. 1997. Т. 33, № 12.
    П.М.Бараноўскі.
    
    КАРЛ                 71
    
    АКарзянкова ў ролі Папялушкі.
    
    КАРЗЯНКОВА Аляўціна Аляксандраўна (н. 25.3.1935, С.Пецярбург), бел. артыстка балета, педагог. Нар. арт. Беларусі (1964). Скончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча (1954). 3 1954 салістка Дзярж. тра оперы і бале
    
    А.Карзянкова ў ролі Францыскі.
    
    та Беларусі, з 1977 педагог Бел. харэагр. вучылішча. 3 1992 педагогрэпетытар Тра балета Дзярж. Крамлёўскага палаца ў Маскве. 3 1998 балетмайстарпастаноўшчык Дзярж. тра музкамедыі Рэспублікі Беларусь. Танцоўшчыца шырокага творчага дыяпазону. Яе творчасці характэрны валоданне рознымі формамі танца, тонкая распрацоўка дэталей, глыбокі псіхалагізм. Сярод партый: Марыя, Наталька, Джулія («Мара», «Выбранніца», «Альпійская балада» Я.Глебава), Дзяўчына («Пасля балю» Г.Вагнера), Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Лаўрэнсія («Лаўрэнсія» А.Крэйна), Адэта—Адылія («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Раймонда («Раймонда» А.Глазунова), Нікія, Кггры («Баядэрка», «Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Жызэль, Медора («Жызэль», «Карсар» А.Адана), Анітра, Доўрская дзяўчына («Пер Гюнт» на муз. Э.Грыга), Эсмеральда («Эсмеральда» Ц.Пуні), Папялушка, Джульета («Паііялушка», «Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Сары («Сцежкаю грому» К.Караева), Эгіна і Фрыгія («Спартак» А.Хачатурана), Францыска («Блакітны Дунай» на муз. І.Штрауса). Выступала ў спектаклях Бел. тэлебачання як драм. акгрыса.
      Літ.: Ч у р к о Ю.М. Белорусскнй балет в лнцах. Мн., 1988 С. 63—73. А.І.Калядэнка. КАРЗЯНКОЎ Алег Аляксандравіч (н. 15.3.1967, Мінск), бел. артыст балета. Засл. арт. Беларусі (1989). Засл. арт. Расіі (1995). Сын АЛ.Карзянковай. Скончыў Бел. харэаграфічнае вучылішча (1985). 3 1985 саліст Дзярж. тра оперы і балета Беларусі, з 1990 у Тры балета Дзярж. Крамлёўскага палаца ў Маскве. Танцу К. ўласцівы пластычная экспрэсія, моцны тэмперамент, пачуццё стылю. Сярод партый на бел. сцэне: Базіль, Салор («Дон Кіхот», карціна «Цені» з балета «Баядэрка» Л.Мінкуса), Юнак («Вальпургіева ноч» Ш.Гуно), Дэзірэ і Прынц («Спячая прыгажуня» і «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Сын («Крылы памяці» У.Кандрусевіча), Іван («Альпійская балада» Я.Глебава), Тарэра («Кармэнсюіта» Ж.Бізэ — Р.Шчадрына), Д’ябал («Стварэнне свету» А.Пятрова), Юнак («Вясна свяшчэнная» І.Стравінскага), Крас («Спартак» А.Хачатурана), Рамэо і Тыбалвд («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Сіндбад («Шахеразада» М.РымскагаКорсакава). У Тры балета першы выканаўца партый П’ера («Прывал кавалерыі» І.Армсгеймера), Драсельмеера і ПрынцаШчаўкунка («Шчаўкунок»), Базіля; Кронаса («Зеўс» на муз. Д.Арапіса).
    Т.М.Мушынская.
    КАРКАРАЛІНСКІЯ ГбРЫ, горны масіў ва ўсх. ч. Казахскага драбнасопачніка. Выш. да 1565 м (г. Аксаран — найвыш. кропка Цэнтр. Казахстана). Схілы моцна расчлянёныя далінамі і лагчынамі. Складзены з гранітаў, парфірьгтаў, кварцытаў і інш. Шмат азёр. На схілах участкі хваёвых лясоў сярод кавыльнага і кавыльнаразнатраўнага стэпаў. Радовішчы поліметал. руд.
    
    КАРКАС (ад франц. carcasse шкілет), касцяк, шкілет якоганебудзь вырабу, збудавання. Складаецца з асобных, змацаваных паміж сабой элементаў (стрыжняў, бэлек, калон, ферм, панэлей і інш.). Вызначае трываласць, устойлівасць, даўгавечнасць, форму вырабу (збудавання). Робіцца з металу, жалезабетону, дрэва і г.д. У будве К. — нясучая канструкцыя з верт. стоек і замацаваных на іх гарыз. элементаў. Пашыраны зборныя К. з нясучымі вонка вымі агараджэннямі будынкаў і лёгкімі навяснымі панэлямі (гл. Каркаснапанэльныя канструкцыі).
    КАРКАСНАПАН^ЛЬНЫЯ КАНСТРЎКЦЫІ, канструкцыі будынкаў, якія складаюцца з нясучых элементаў каркаса
    
    
    Каркаснапанэльная канструкцыя: 1 — калона; 2 — рыгель; 3 — дыяфрагма жорсткасці; 4 — панэль перакрыцця; 5 — панэль вонкавай сцяны.
    
    (жалезабетонных ці стальных калон, рыгеляў) і агараджальных канструкцый (сценавых панэлей, пліт і панэлей перакрыццяў і пакрыццяў). Прызначаны для будва пераважна шматпавярховых будынкаў (канструкцыі са стальным каркасам мэтазгодныя для вышынных грамадскіх будынкаў — на 30 і больш паверхаў).
    КАРКІНІЦКІ ЗАЛІЎ, заліў Чорнага м. паміж паўн.зах. берагам Крымскага пва і мацерыком. Даўж. 118,5 км. Глыб. ў зах. ч. да 36 м, ва ўсх. — да 10 м. У суровыя зімы замярзае. Парты: Скадоўск, Харлы.
    КАРЛ (Karl), імя каралёў Швецыі. Найб. значныя з іх:
      Карл IX (4.10.1550, Стакгольм — 30.10.1611), кароль [1604—11], Малодшы сын Густава I Вазы. Пасля заключэння швед.польск. уніі (1592) узначаліў РУХ супраць свайго пляменніка швед.польск. караля Жыгімонта III Вазы, які намагаўся аднавіць у Швецыі каталіцызм (К. IX падгрымліваў лютэранства). Разбіў каля Стонгебру (1598) войскі Жыгімонта III і дамогся яго звяржэння (1599). 3 1599 рэгент, з 1604
    
    72                 карл
    
      кароль (каранаваны ў 1609). Пачаў інтэрвенцыю супраць Расіі (пад выглядам ваен. дапамогі цару Васілю Іванавічу Шуйскаму ў 1611 захапіў Ноўгарад), Кальмарскую вайну 1611—13 з Даніяй.
        Карл X Густаў (8.11.1622— 13.2.1660), кароль [1654—60], палкаводзец. 3 1648 генералісімус швед. арміі ў Германіі. Заняў прастол пасля адрачэння стрыечнай сястры Крысціны. У ліп. 1655 пачаў вайну супраць Рэчы Паспалітай (гл. Паўночная вайна 1655—60); на працягу жн. — кастр. 1655 шведы занялі б.ч. Польшчы і Жамойці. Некаторыя бел. і літ. магнаты на чале з Я. і Б.Радзівіламі пачалі перагаворы з прадстаўнікамі К. X, падпісалі акт аб дзярж. уніі ВКЛ і Швецыі, a К. X быў абвешчаны вял. князем ВКЛ. На акупіраваных тэр. разгарнулася нац.вызв. барацьба (у крас. — маі 1656 успыхнула паўстанне ў Жамойці), у выніку чаго знішчана значная ч. швед. гарнізонаў. У 1657 войскі К. X пацярпелі шэраг паражэнняў у Польшчы. У 1658 заключыў перамір’е і з Расіяй.
        К а р л XII (27.6.1682, Стакгольм — 11.12.1718), кароль [1697—1718], палкаводзец. Сын Карла XI (правіў у 1660— 97). Імкнуўся да ўстанаўлення абс. улады. Удзельнік Паўночнай вайны 1700— 21 супраць Паўн. саюза (Расія, Рэч Паспалггая, Данія). Лічыў гал. сваім ворагам караля Рэчы Паспалітай Аўгуста II Моцнага. У 1701 на чале іпвед. арміі захапіў Інфлянты і Літву, у 1702 праз Коўна і Гродна ўступіў на тэр. Польпічы. У ВКЛ К. XII падтрымала магнацкая групоўка Сапегаў, якая ў 1704 дамаглася абрання каралём Рэчы Паспалітай Станіслава Ляшчынскага. У 1708 войскі К. XII уступілі на Беларусь, потым на Украіну. У 1708—09 пацярпеў паражэнне каля Лясной і Палтавы, уцёк у Турцыю. Пасля паражэння шведаў у Фінляндыі і ў Гангуцкім баі 1714 пачаў мірныя перагаворы з Расіяй. У 1716 абараняў Швецыю ад высадкі  войск Паўн. саюза. Намагаўся заваяваць Нарвегію, загінуў у час аблогі крэпасці Фрэдэрыксхаль (Зах. Нарвегія).
        К а р л XVI Густаў (н. 30.4.1946, каля Стакгольма), кароль з 1973. 3 дынастыі Бернадот. Адмірал флоту, генерал арміі і авіяцыі. Унук караля Густава VI Адольфа. 3 1950 наследны прынц. Скончыў Каралеўскую ваеннамарскую акадэмію і Каралеўскі каледж нац. абароны. Вывучаў сацыялогію, фін. права, эканоміку ва унтах Стакгольма і Упсалы. Заняў прастол пасля смерці дзеда. У адпаведнасці з дзярж. традыцыямі з’яўляецца апекуном швед. евангелісцкалютэранскай царквы, мае статус 1га прадстаўпіка ўзбр. сіл.
       КАРЛ^ (Karie) Джэром (н. 18.6.1918, г. НьюЙорк, ЗША), амерыканскі фізікахімік. Чл. Нац. АН ЗША (1976). Скончыў Гарвардскі унт (1938). У 1943—44 удзельнічаў у стварэнні атамнай бомбы. 3 1947 у даследчай лабараторыі Ваеннамарскога флоту ЗША (Вашынгтон). На
    
    вук. працы па крышталяграфіі. Адзін са стваральнікаў прамога метаду расшыфроўкі структур крышталёў. Нобелеўская прэмія 1985 (разам з ГА.Хаўптманам).
    Б.В.Корзун.
    КАРЛ I (Charles; 19.11.1600, г. Данфермлін, Шатландыя — 30.1.1649), кароль Англіі [1625—49]. Сын Якава I (раней шатл. кароль Якаў VI). Намагаўся прымірыць англіканцаў з каталіцкай царквой. Імкнуўся да ўстанаўлення абс. улады (у 1629—40 правіў без парламента), што стала адной з гал. прычын рэвалюцыі 1640—53 (у час яе адбылося Ірландскае паўстанне 1641—52). Рознагалоссі К. I з Доўгім парламентам (1640—53) прывялі да грамадз. войнаў І642—46 і 1647—49, у якіх каралеўская армія пацярпела паражэнне, a К. I узяты ў палон і пакараны смерцю.
    КАРЛ II (Charles; 29.5.1630, Лондан — 6.2.1685), кароль Англіі [1660—85]. Старэйшы сын Карла I, брат Якава II. 3 1646 жыў у Францыі. Пасля пакарання смерцю бацькі (1649) абвешчаны каралём Шатландыі. У выніку падзення т. зв. другой рэспублікі (1660) абвешчаны каралём Англіі (рэстаўрацыя Сцюартаў). У 1665—74 намагаўся забяспечыць панаванне Англіі на моры (гл. Англагаландскія войны 17 стагоддзя), дзеля чаго ў 1670 заключыў тайны саюз з франц. каралём Людовікам XIV.
    КАРЛ IV, К а р э л I Ч э ш с к і (Karl IV, Carel I; 14.5.1316, Прага — 29.11.1378), кароль Чэхіі (з 1346), герм. кароль (з 1347), імператар «Свяшчэннай Рым. імперыі» [1355—78], кароль Бургундыі (з 1365). 3 дынастыі Люксембургаў. Сын чэш. караля Яна. У 1334— 46 рэгент у Чэхіі, 11.7.1346 выбраны чэш. каралём. Умацоўваў каралеўскую ўладу (у т.л. ў Германіі праз прыняцце Залатой булы 1356), апіраўся на гандл.рамесніцкія колы, сярэднюю і дробную піляхту. Пры ім Чэхія стала гал. дзяржавай «Свяшчэннай Рым. імперыі», a Прага фактычна яе сталіцай (садзейнічаў інтэнсіўнаму будву ў горадзе, у т.л. Карлава моста цераз р. Влтава, у 1348 засн. Пражскі, або Карлаў, унт). Далучыў да ўладанняў Люксембургаў ч. Верхняга Пфальца, землі ў Цюрынгіі, Саксоніі, Ніжнія Лужыцы, у 1373 Брандэнбург (страчаны пасля яго смерці), з дапамогай дынастычнага шлюбу ўмацаваў сувязі з Польшчай і Венгрыяй.